Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
— Спраўлюся, — па звычцы адказаў Кравец.
— Запомні, як толькі навядзеш самалёты, пакідай тэрыторыю. Бомбы і ракеты паляцяць сапраўдныя, не цацачныя. Мы павінны знішчыць дэсантыраваны натаўцамі пакуль што невядомы аб'ект. Назавіце яго бронекалонай ці іншай трасцай, сутнасць не зменіцца.
— А людзі? — раптам спытаў Кравец.
— Людзей там не будзе. Назва аперацыі "Паляванне на дзіка". Ты павінен справіцца за сорак восем гадзін, зразумеў? Мы павінны паспець першымі. — Генерал Стральцоў павярнуўся да астатніх. — А мы выйграем у любым выпадку. Па-першае, мы пакажам натаўцам, што на сваёй тэрыторыі можам справіцца самі, па-другое... Лётчыкі адпрацуюць у справе новае ўзбраенне.
Калі сяржант выйшаў, яго пазваў старшына.
— Адзін справішся, Вацлаў?
— Спраўлюся...
— Глядзі, на ражон не лезь. Галоўнае, выйдзі на аб'ект, як толькі ўбачыш штосьці дзіўнае, не адкладаючы радыруй на базу.
3 грудзей Краўца вырваўся працяглы ўздых.
— He вяжыцца ў мазгах пачутае, таварыш старшына.
— У сэнсе?
— Дакладнасці няма. Пайдзі туды, не ведаю куды, вазьмі то, не ведаю што. He разумею, пра што генерал плёў.
Старшына паціснуў плячамі.
— Я таксама не вельмі цямлю. Таму і раю, не лезь на ражон. Галоўнае ў нашай справе што? Манёўры, а не вайна.
— Там тэхніка, самалёты, штурмавікі, што я зраблю адзін?
3 гэтымі словамі Вацлаў развярнуўся і пабрыў рыхтавацца да аперацыі.
— Бывае, адзін выйграе ўсю вайну, калі апынецца ў патрэбным месце своечасова, — прамармытаў у след старшына.
* * *
Верталёт завіс у самага краю лясной паляны ў пятнаццаці метрах над зямлёй. Вінты гналі вецер, які прыгінаў маленькія дрэўцы, кусцікі, перамешваў бруд з травой.
Унізе разгарнулася барацьба. Мацёры воўк напаў на здаравеннага дзіка, кусаў, хапаў за каўнер, паступова рваў на кавалкі. Хутка ўсё было скончана. Драпежнік прыняўся снедаць. Кравец даў знак пілоту знізіцца бліжэй.
Пасля аварыі ў 1986 годзе тутэйшыя жывёліны амаль ніколі не сутыкаліся з чалавекам. Яны не баяцца людзей і размнажаюцца хутчэй, чым мы. Такое тут — паўсюдна, — запэўніў суправаджаючы.
Вацлаў хістануў галавой і скочыў вонкі. Воўк нават не звярнуў увагі.
Хто сказаў бы, што ў першай палове дваццаць першага стагоддзя ў самым цэнтры цывілізацыі яшчэ існуюць самыя дзікія мясціны на планеце? Мёртвыя, пакінутыя на дзесяцігоддзі вёскі, горад-здань і вялікія тэрыторыі, лясныя масівы, балоты, азёры — усё ўтварала небяспечную для чалавека Зону. Здаецца, хтосьці ўтварыў небывалы, неверагодны эксперымент, здзейсніў мары многіх фантастаў.
За дзесяцігоддзі Зона зрабіла выклік цывілізацыі. Буйная раслінасць паланавала вызваленыя ад чалавека тэрыторыі. Адрадзіліся многія віды жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу. Усталявалася свая, амаль першародная экасыстэма. Шматколькасная звярына абжылася ў лесе на месцах пакінутых людскіх селішчаў, якія нагадвалі пакінутыя індзейскія гарады ў Мексіцы. Лагічна меркаваць, што ў свой час насельнікі Амерыканскага кантынента таксама пакідалі свае абжытыя тэрыторыі з-за нейкай экалагічнай катастрофы.
Увесь свет існуе па сваіх законах, Зона — па сваіх. Сарцавіна зоны — саркафаг чацвёртага энергаблока. Ніхто на свеце дакладна не ведае працэсаў у разбураным рэактары. Пра тое, які ўплыў аказвае ён на Зону, уявіць зусім цяжка. I на галоўнае пытанне — калі гэта ўсё скончыцца — адкажа, бадай, толькі Усявышні. Факт, Зона ўварвалася ў наша жыццё, зрабілася часткай нашага існавання, паўплывала на нашыя лёсы і лёсы нашых нашчадкаў. "Самае горшае — мы яе ўтварылі ўласнымі рукамі, мы парадзілі Зону", — разважаў Вацлаў Кравец.
Дзясятак кіламетраў праз лес амаль нішто для сяржанта, трэнірованага армейскай службай. За дзень павінен прайсці ўвесь намечаны шлях, ва ўласных сілах ён не сумняваўся.
Водар летніх траваў свярбеў у носе. Наваколле здавалася казкай. Лясныя гукі, птушыны гоман, трэск старых сосен, ідылія... Зусім не скажаш, што ідуць ваенныя вучэнні, і хутка хтосьці прыляціць, скіне бомбы.
Крок за крокам Вацлаў прасоўваўся далей. Пераадолеў яр, уткнуўся ў непралазны ельнік, абчэплены павуціннем, без асаблівых намаганняў выкараскаўся. Грыбоў вакол было шмат — пузатыя баравікі, падасінавікі, лісічкі. Кравец шкадаваў, што нельга іх браць.
Раптоўна за паласой гушчару намаляваўся вельмі сюррэалістычны відарыс: некалькі саржавелых чыгуначных цыстэрн, прымацаваных да цеплавоза.
Сяржант спыніўся нерухома, лічыльнік радыяцыі на поясе ледзь незахлынуўся, папярэджаваючы аб нябачнай пагрозе.
Ён наблізіўся да цягніка, увагу прыцягнула састарэлая шыльда. Кравец падняў першую патрапіўшую ў рукі галінку, прачысціў ёй металёвую бляшку на паверхні цеплавоза і прачытаў выціснутыя літары "Абслугоўванне ЧАЭС. 1986 год".
Рэшткі старажытнай цывілізацыі... — Сам сабе прамармытаў сяржант. Падобнага дабра тут зашмат.
Сонца неўзабаве пераваліла за поўдзень. Кравец абмінуў невялікае балотца, бурболіўшае невыносным смуродам. Ад тванлівага дурману ледзь не забалела галава. Потым ў чашчобе мільгануў воўк.
Кіламетры праз два сяржант вырашыў адпачыць і зрабіў прывал. Дастаў карту, пазначыў пройдзены шлях, задумаўся. Згодна з картай, маршрут разведчыка хутка выводзіў на пакінутае селішча, пазначанае як Трыполле. Мёртвая вёска была далёка па-за тэатрам баявых падзей і магла паслужыць далейшым арыенцірам. За селішчам праз некалькі кіламетраў у паўночна-ўсходнім накірунку пачыналася зона мажлівай высадкі варожага дэсанта.
Вацлаў зірнуў на гадзіннік. Летам сонца садзіцца позна, відно ў лесе будзе яшчэ гадзін да дзевяці-дзесяці. Часу поўна. Ён падняўся і пакрочыў далей у напрамку Трыполля.
Раптоўна рэха прынесла далёкія гукі выбухаў. Адзін, другі, трэці. Быццам рваліся бомбы.
Вацлаў прыслухаўся, пачакаў, гукі не паўтарыліся.
Неўзабаве пачаўся туман. Вацлаў асцярожна ступаў па моху, аглядаўся па баках. Туман з кожным крокам узмацняўся. Быццам з неба спусцілася воблака. Зніклі птушыныя спевы.
Туман быў вельмі незвычайным. He адчувалася вільгаці ў паветры. Быццам не туман гэта, а нейкая мяжа. Ззаду ўсё ясна бачна — а наперадзе густы кісель, хоць нажом крамсай. Незразумелая фізічная з'ява.
Метраў праз сто паказалася напаўразбураная трухлявая хата, гнілыя бярвенні якой пагражалі вось-вось рассыпацца.
"Зямля на небасхіле", — падумаў Кравец.
Мёртвае селішча выплыла адзінокай ненаселенай выспайу лясным акіяне. Першая самшэлая хата нагадвала Лятучага Галандца.
Разведчык на хвіліну спыніўся. Недзе над галавой раздаўся клёкат. Ад нечаканасці Вацлаў жагнуўся і задраў галаву ўверх. Праляцеў бусел, падобная на авіялайнер птушына выпісала кола і села на бліжэйшую страху.
Раптам Кравец заўважыў, што буслоў у пакінутым селішчы безліч. Многія сядзелі на гнёздах.
Вёска, пазначаная на картах як Трыполле, аказалася невялікай — усяго дванаццаць хат, адна горш за другую. Адзінымі насельнікамі тут былі буслы ды некалькі лісіных сямействаў, што хаваліся ў вырытых пад хатамі норах. На разведчыка ніхто не звяртаў увагі. Чалавека ў маскхалаце з рознымі прычындаламі за плячыма і аўтаматаму рукахтутэйшыянасельнікібачыліўпершыню, таму не баяліся.
Кравец выбраў больш-менш цэлую хату і вырашыў спыніцца каля яе. Разведчык скінуў з плячэй амуніцыю, паклаў побач з армейскімі трантамі аўтамат і, наблізіўшыся да хаты, што зеўрала пустымі вачніцамі-вокнамі, асцярожна пераступіў напаўразвалены ганак. Сяржанта Краўца апанавала цікаўнасць.
У нос ударыў цяжкі гніласны водар. Стары дах напалову абваліўся, толькі над фасадам трымаўся нейкім цудам. Скрозь агромністыя дзіркі зверху праступала святло. Хату даўно абрабавалі марадзёры.
Вацлаў зрабіў некалькі крокаў. У мёртвай будыніне панавалі павуцінне, цішыня і ноч. Ён патаптаўся крыху, адзначыў, што за дзесяцігоддзі ніхто сюды не завітваў. Ён першы. I што ён забыўся ў прасякнутым радыяцыяй гіблым месцы?
"Сэрца мудрага ў доме плачу".
Падумалася, наколькі чужое для зямлі гэта месца — Зона. Брудная пляміна на геаграфічнай карце, месца для бадзяжнікаў, адвергнутых грамадствам. Адстойная тэрыторыя, куды звозяць рознае ламачча ды ладзяць баявыя вучэнні, дзікая для людзей і таму варожая, злавесная, пагражаючая радыяцыяй, тванямі і
драпежнікамі. I толку з тых армій міжпланетных станцый, калі пад бокам разраслося такое бескантрольнае ліха?
Кравец павярнуўся і падаўся вонкі.
* * *
Крыкі і аўтаматная страляніна пачуліся знянацку, неспадзявана. Зусім побач. Гукі зыходзілі з глыбінь бялесага туману, недзе з самага эпіцэнтра. Вацлаў імгненна захінуўся маскхалатам і кінуўся на шум, прыгінаючыся да глебы. Ён дабег да бліжэйшай хаты, схаваўся за сцяну, асцярожна выглянуў у бок пачутых стрэлаў. Ватны кісель засціў наваколле. Сяржант упаў на зямлю і папоўз метр за метрам. Гукі ўзмацніліся.
Тлумачэнняў выстралам Кравец не знаходзіў.
Задрыжэла паветра. Твар Вацлава абдала жарам.
Туман знік, нібыта ад узмаху чароўнай палачкі. Разведчык працёр вочы, а потым здранцвеў ад нечаканасці.
Неба набыло глыбокі блакітны колер, ззяла гарачае сонца, вялікае поле раскінулася наперадзе. А на полі...
Валасы на галаве разведчыка заварушыліся ад жахлівага відовішча. Ён выхапіў бінокль і прыклаў да вачніц.
У бок пакінутай вёскі па полю цягнуліся танкі, перад якімі беглі безабаронныя людзі. У паветры стаяў страшэнны лямант, плач, крыкі адчаю і болю. Стракаталі кулямёты. Людзі з крыкам падалі, валіліся на глебу.
Вацлаў не верыў вачам.
Побач зтанкамі на процілеглым краю поля паказаліся людзі ў старажытных формах вермахта са "шмайсерамі" наперакід. Чорныя каскі блішчэлі на сонцы. Салдаты ішлі доўгім шэрагам, ланцугом. Іх грозныя постаці выразна бачыліся ў бінокль.
У гарляку Краўца ўсё перасохла. Ён выцягнуў трубку сувязі і, парушаючы інструкцыі, датэрмінова выклікаў штаб.
Тэрарысты ў эсэсаўскіх формах, аўтаматы страляюць сапраўднымі кулямі, людзі з крывавымі плямамі на адзенні падаюць і не ўстаюць. Вацлаў гатовы паклясціся,
адзін бедалага апынуўся пад магутнымі танкавымі тракамі. Гэта не вучэнні, — вайна, і тэрарысты ў ёй сапраўдныя. А ён — адзін!
"Выклікаю базу! Паўтараю, выклікаю базу! У мяне пазаштатная сітуацыя. Прыём... прыём..." — сяржант настойліва выклікаў аператара. Лінія маўчала. Кравец ліхаманкава націскаў клапыжкі іншых каналаў. Дарэмна. Сувязь адсутнічала.