Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
Вацлаў вылаяўся, схаваў трубку на месца, ізноў прыпаў да бінокля. Адкуль у глушы, у самым цэнтры Зоны з'явілася мірнае насельніцтва ў такой колькасці, разведчык не ведаў.
Маскхалат, абвешаны штучным лісцем, добра хаваў байца. Зблізу сяржанта можна было прыняць за невялікі пагорак.
3 лесу паказалася яшчэ адна група аўтаматчыкаў у нямецкіх формах. Людзі, што ўцякалі ад фашыстаў, спыніліся. Шлях адступлення аказаўся адрэзаным. Люта брахалі сабакі — грамадзістыя адкормленыя аўчары. Да слыху данесліся загады на нямецкай мове.
Сяржант адчуў жах і струменьчык халоднага поту на спіне, калі метрах у дзесяці яго абмінуў здаровы бугай са "шмайсерам".
Вацлаў утапіўся ў глебу і ляжаў нерухома. Бінокль давялося непрыкметна схаваць як непатрэбную цацку.
Танкі спыніліся. Сярод тэрарыстаў вылучыўся адзін, відаць, самы галоўны. Ён размахваў рукамі і аддаваў загады. Людзей пачалі заганяць па аднаму-двух у стаяўшую побач звычайную сялянскую пуню.
"Светлыя нябёсы! Вылюдкі спаляць бедалаг", — здагадаўся Кравец.
Ён ізноў спрабаваў выйсці на сувязь. Эфір безнадзейна маўчаў.
Сяржант сціснуў зубы. Ад яго адзіночнага ўмяшання толку аніякага не прадбачыцца. Ён пакрысе прыняўся адпаўзаць назад. Аперацыя скончылася яшчэ да пачатку.
Метр за метрам разведчык адпаўзаў за хату, паўз якую ён сюды прыйшоў.
Фашысты метадычна зганялі людзей на месца
расправы — маладых жанчын з дзецьмі, старых. Лямант, крыкі, брэх нацкаваных аўчароў не сціхалі.
Непрыкметнаму адыходу сяржанта перашкодзіла падзея, якую нельга прадбачыць наперад. 3 шэрагу мірных жыхароў раптоўна аддзялілася дзіця, якое з усіх ног пабегла ў накірунку Вацлава. Малое з лямантам, пятляючы нібы заяц, кіравала прама на разведчыка. Хтосьці з карнікаў узняў "шмайсрр" і даў кароткую чаргу веерам. Малое імгненна ўпала і заціхла.
Кравец спыніўся, агледзеўся і ўпотай папоўз да дзіця. Заўважыў тое, чаго не ўбачылі карнікі, малое яшчэ ледзьледзь краталася.
Хутка дым засціў сонца, вецер ганяў смурод паленага мяса, чад бярвення ад спаленай пуні.
Тэрарысты зніклі. Страшэннае вогнішча дагарала. Сяржант папоўз да параненага дзіця. Ім аказаўся хлапчук гадоў дзевяці-дзесяці. Ён ляжаў у непрытомнасці, раскінуўшы рукі.
Куля трапіла ў нагу, але не кранула косткі. Хлапчук страціў прытомнасць з-за балявога шоку, чым і выратаваўся. Праўда, згубіў зашмат крыві.
Сяржант дастаў паходную аптэчку, апрацаваў антысептыкам рану, перавязаў стэрыльным бінтам. Падумаў і зрабіў два ўколы з біялагічна актыўнымі рэчывамі, стымулюючымі працаздольнасць сэрца.
3-за страты крыві малое магло сканаць. Дзякуючы ўколам, хлопчык пратрымаецца гадзін дванаццаць. Гэтага павінна хапіць да прылёту медверталёта з бліжэйшай базы. Але як яго выклікаць? Сяржант кусаў вусны. Потым усхапіўся, намерваючыся забраць малое і схавацца ў лесе.
Ён узяў хлопчыка на рукі, як нечакана за спінай пачуўся шоргат і ў плечы ўперлася штосьці цвёрдае.
— Хальт! — прагучала нібы прыгавор. — Партызанэн?..
***
Апошнія дні штандартэнфюрэр СС Отто Кройц пакутваў на залішнюю нярвознасць. Рускія наступалі з усходу. Славутыя арыйскія войскі беглі назад, быццам пад
націскам снежнай лавіны. Нібыта небаракі-загоншчыкі растармасілі ўзімку мядзведзя і потым драпалі падалей ад бярлогі. Штандартэнфюрэр быў упэўнены, сербануць немцы ліха на гэтай непрыветнай зямлі, калі Германія не прышле дадатковыя рэзервы і не зробіць новага ўзбраення кшталту ракет "Фаў". Чырвоныя прарываліся штодзень, і іх з'яўленне ў тутэйшых мясцінах — пытанне часу. Са стратэгічнага гледзішча фюрэр памыліўся, увязаўшыся ў бойню з рускімі. Самы час адступіць да мяжы Саветаў, узмацніць іх і паспрабаваць мірныя перамовы са Сталіным. Хаця гэтая дзікая думка нарадзілася ў галаве Кройца пасля некалькіх порцый шнапсу. Якія там мірныя перамовы? Яны мелі месца перад вайной. Рускія ні ў якім выпадку не спыняцца, дабраўшыся да ўласнай мяжы. А тут яшчэ партызаны пад бокам нібы шыла ў срацы...
Гэта ўсё ў сукупнасці нервавала Отто Кройца. Яшчэ раздражняла прысутнасць группенфюрэра тайнага спецаддзела СС Дэніса Лутцэ і доктара Зільге, якія прыехалі з фартэцыі ордэна СС па распараджэнні самога рэйхсфюрэра з нейкай загадкавай місіяй. Нейкія анамальныя зоны, электрычныя палі, псіхічнае ўзаемадзеянне — ім у Германіі толькі ў цацкі гуляць. Отто Кройц быў упэўнены: вышэйшае камандаванне ні на ёту не разумее, што насамрэч адбываецца на перадавой і на захопленых рускіх тэрыторыях.
Цяпер высокія госці штандартэнфюрэра Кройца сядзелі разам з ім ва ўтульным пакоі і таксама пілі шнапс.
Отто Кройц марыў як мага хутчэй збавіцца ад Лутцэ і доктара Зілые.
— За перамогу Германіі! — прапанаваў пампезны тост, зусім не да месца, группенфюрэр Дэніс Лутцэ.
Кройц моўчкі хітануў галавой, уздымаючы свай келіх. Доктар Зільге ледзь прыгубіў напой і ўважліва сачыў за прысутнымі.
— Мяркую, ваш прыезд — н₽ толькі інспекцыя становішча ў войсках СС у рэгіёне, — пачаў Кройц.
— Прынамсі так, — згадзіўся Лутцэ і пытальна выгнуў бровы. — Але ж на недахоп інфармацыі вы не скардзіцеся.
— У нас тут свае крыніцы.
— Адкуль? Няўжо гестапа асабіста даклала вам аб мэтах майго візіту? — скептычна спытаў Лутцэ.
— Інтуіцыя, гер групенфюрэр. Інтуіцыя і логіка.
— Калі так... Хаваю ўласны скептыцызм глыбей.
— Здагадаецца і школьнік, гер Лутцэ. Няўжо рэйхсфюрэр выправіў навукоўца... — Кройц шматзначна глянуў на доктара Зільге, — ...інспектаваць элітныя батальёны. Адной вашай асобы больш чым дастаткова.
— Доктар Зільге прадстаўляе сабой вельмі важны аддзел рэйха. He забывайце, што ён тут інкогніта. Вы чулі пра спадчыну продкаў?
— Упершыню, — развёў рукамі Кройц.
— "Анэнэрбэ". У свой час наш вялікі фюрэр ускладаў на аддзел шмат надзеяў, але... — у сваю чаргу Лутцэ развёў рукамі. — "Анэнэрбэ" не апраўдала даверу, і зараз фармальна не існуе. Праўда, асобныя доследы ў розных галінах навукі, зробленыя докатарам Зільге пад час працы ў "Анэнэрбэ" прыцягнулі ўвагу рэйхсфюрэра, і шаноўны гер Зільге зараз займаецца доследамі ў ордэнскім замку.
— Ачымзаймаўся гэты ваш "Анэнэрбэ"? — пацікавіўся Кройц.
— Доследамі сусветныхтаямніц, калі казаць напрамкі. Кройц памаўчаў, наліў яшчэ шнапса.
— Паглядзіце вакол, гер групенфюрэр, — сказаў ён, прааналізаваўшы пачутае. — Тутэйшыя лясы поўныя балот і туманаў. Жыхары тут дзікія, у вочы не бачылі цывілізацыі. Нашыя людзі гінуць штодзень, цягнікі ляцяць пад адхон. Карныя аперацыі не дапамагаюць утаймаваць усіх. Бясследна прападаюць салдаты, афіцэры. Мы трацім давер нават да мясцовай паліцыі. Усё навокал звязана неверагодным партызанскім павуціннем. Баявы дух салдат падае, не дапамагае нават славутая гебельсаўская прапаганда. Да прыходу савецкіх войскаў лічаныя тыдні, мы амаль прайгралі вайну.
— Асцярожна з агучваннем уласных поглядаў, штандартэнфюрэр, — рэзка перабіў Лутцэ.
— Я не погляды выказваю. Я звяртаю ўвагу на рэальны стан рэчаў.
Кройц устаў, наблізіўся да вакна, заклаўшы рукі за спіну.
— Паверце мне, шаноўны гер Лутцэ, гэта самая непрыветная зямля, якую я бачыў за ўсё жыццё. Тут не Еўропа, акрамя партызанаў і сакрэту баявога духу тутэйшых насельнікаў, ніякіх іншых сусветных таямніц тут не існуе і не было спрадвеку!
— Супакойцеся, Кройц, — адказаў Лутцэ. — Разумею ваша абурэнне. Усе чакалі паспяховага бліцкрыгу, але ж хто ў Рэйху мог уявіць, наколькі мужнымі і гераічнымі салдатамі акажуцца рускія? Я ўпэўнены, перамога будзе за намі, мы яшчэ возьмем рэванш. Але ж гэтыя размовы — палітыка. Пакінем яе палітыкам, а мы людзі ваенныя, вернемся да нашай справы. Мая вам карысная парада, Кройц: калі не хочаце трапіць у гестапа, часцей маўчыце.
Отто Кройц вярнуўся і сеў у крэсла.
— Давайце хутчэй скончым размову наконт таямніц "Анэнэрбэ", — прапанаваў ён, зірнуўшы на гадзіннік і стомлена пазяхнуў. — Я вас падману, калі стану запэўніваць, што мне цікава мэта візіту доктара Зільге.
— Няхай гер доктар сам распавядзе, — прапанаваў Лутцэ, звяртаючыся да навукоўца.
Зільге пракашляўся і ўключыўся ў размову.
— Мяне цікавяць паветраныя з'явы, нестандартныя праяўленні прыроды ў гэтым краі.
— Што маецца на ўвазе?
— Незвычайныятуманы, якія вы прыгадваліўрапартах.
— Туманы як туманы, — паціснуў плячамі Кройц. — Мясціны балоцістыя, зашмат тваністыя. Увогуле, туманы тут амаль заўсёды.
— Туман, цікаўны мне, мае іншую прыроду, — запэўніў Зільге. — Скажыце, гер Кройц, на ваша меркаванне, чаму знік без вестак атрад элітных байцоў СС?
— Маю толькі адзінае тлумачэнне — партызаны, — адказаў суразмоўца. — Канечне, назад з іх ніхто не вярнуўся, але я выслаў узмоцнены танкамі карны атрад. Мы спалілі тую вёску, дзе зніклі салдаты. Зараз там адно папялішча. I хачу адзначыць, тактыкі спалення мы
прытрымліваемся заўжды. За кожнага нямецкага воіна мы знішчаем дзесяць чалавек ворага, як мінімум.
— Я папярэдне сабраў інфармацыю і атрымаў цікавыя вынікі. Калі злучыць рыскамі на карце ўсе месцы ўзнікнення туманаў, складаецца ўражанне, яны нейкім чынам наўмысна гуртуюцца вакол вёскі Трыполле. Дакладней, не ў самой вёсцы, а ў кіламетры побач. Нідзе больш не назіраецца настолькі дзівосных з'яваў.
— Прабачце, доктар, — перабіў Лутцэ. — Размова выпадкова не пра мажлівае сакрэтнае ўзбраенне рускіх?
— Ніколі, Наўрад ці мы маем справу з новай сакрэтнай зброяй Саветаў. Па-першае, да іх яшчэ далёка, па-другое, падобнае назіралася б не толькі вакол Трыполля. Поўна іншых населеных пунктаў.
— Як, па-вашаму, магла б дзейнічаць новая зброя? — спытаў Кройц.
— He ведаю. Але факт: нямецкія салдаты баяцца гэтага туману. Як сведчылі многія з іх, калі ступіць у туман, чуюцца розныя незвычайныя гукі, гадзіннікі ідуць па-рознаму. 3 часам увогуле невядома што робіцца. Здаецца, пабудзеш у тумане пяць хвілін, калі вяртаешся — аказваецца, мінула тры-чатыры гадзіны. Чым, па-вашаму, гер штандартэнфюрэр, гэта з'ява тлумачыцца?
— Я не навуковец, гер доктар, я — баявы афіцэр. Наконт розных гукаў скажу наступнае. Вы бывалі у буйных баявых дзеяннях? Пабудзьце пры штурме стратэгічна важных высот, правядзіце там суткі без адпачынку і харчавання, пад адначасовы залп некалькіх сотняў гармат, танкаў, мінамётаў, адчуйце дрыжэнне зямлі, пабачце, як бясконцыя вогненныя шары коцяцца па полю, а вакол усё заслана тысячамі трупаў, гарантую — вы таксама яшчэ доўгі час будзеце чуць і бачыць тое, што невядома іншым. Зразумела, калі застанецеся жывым і не згубіце розум ад жаху. Салдаты стаміліся, доктар. Адсюль і галюцынацыі. Што тычыцца туману, салдаты баяцца партызан, якія могуць з туману высунуцца ў любы момант. Я ўвогуле чакаў свежыя сілы замест вашай інспекцыі, — на апошнім слове Кройц зрабіў націск.