Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
Партызаны чамусьці тыдзень не выходзілі на сувязь. Яна падрыхтавала шмат інфармацыі аб планах гітлераўцаў і не магла нікому іх перадаць.
3 розуму не выходзіў сённяшні палонны. Напярэдадні кружыў савецкі самалёт-разведчык. Праляцела чутка, быццам бы яго збілі, але цела лётчыка каля абломкаў так і не знайшлі. Мо гэта ён зараз ляжыць у падвале камендатуры?
Святлана адчувала сябе вінаватай перад палонным. Нават сапраўднага імя не выведала, а ён выратаваў сына яе сястры. Вельмі карціла дапагчы рускаму.
У рысах палоннага жыло нешта знаёмае Святлане, не маглі яны сустракацца раней? Быццам бы не.
А яшчэ яна прадчувала, як над галавой сабраліся хмары. Святлана балансавала на вастрыні нажа, над прадоннем. Літаральна з першага дня, калі пачала працаваць перакладчыцай у немцаў, трымала сувязь з партызанамі. Уратавала многіх. Але месяц таму па райцэнтру пракацілася хваля павальных арыштаў. Паліцаі пахапалі сувязных і падпольшчыкаў. Пасля некалькіх дзён жорсткіх допытаў патрыётаў пазабівалі. Заставаўся толькі стары дзед Макар, да якога яна паслала пляменніка ў Трыполле пачуць хоць нейкую вестку ад партызан. He дачакалася. I старога Макара болей няма. Згарэў разам з іншымі насельнікамі вёскі.
Цудам уцалела жанчына. Ніхто з сяброў не выдаў немцам перакладчыцу. Яна ведала, што да скону застанецца ўдзячнай тым маладым хлопцам і дзяўчатам, што загінулі на вайне.
Для іх вайна скончылася...
Святлана ведала: савецкія войскі не за гарамі, хутка будуць і тут. Яе гульня ў шпіёна з гітлераўцамі не можа 26
цягнуцца бясконца. Яе выкрыццё — пытанне часу.
А тут на тое гора навязлівы штандарэнфюрэр Отта Кройцса сваімі назалеўшымі знакамі ўвагі. Святлана была маладой і прыгожай. Жарсць блакітнавокага бялявага арыйца падбухторвалася з кожнай папойкай, і жанчына разумела — не мінаваць ёй бяды.
Пасля доўгіх напружаных роздумаў Святлана вырашыла — пара ўцякаць. Прама зараз, сённяшняй ноччу, у лес да сваіх.
— He спіцца? — раўнуў з цемры голас.
Ва ўзніклай постаці жанчына пазнала паліцая.
— Збірайся, — сказаўтой. — Немцы клічуць.
***
Вацлаў вельмі здзівіўся, калі ўначы яго развязалі і пад канвоем прывялі наверх. На стале ў цэнтры пакоя сяржант убачыў уласную амуніцыю і рэчы. Побач сядзелі двое афіцэраў і перакладчыца Святлана. Яму прапанавалі сесці ў крэсла. Кравец заўважыў, што адзін з афіцэраў быў вельмі расхваляваны, а другі глядзеў з выразнай цікавасцю. Вацлаўпрыкінуўадлегласцьда вакна, дзвярэй, зброі і да ахоўніка за плячамі. Уцячы будзе складана. Ён адкінуўся на спінку крэсла і спытаў:
— Мірныя перамовы?
Афіцэры пераглянуліся. У руках аднаго была сяржанцкая ксіва.
— Вац-лов Кро-вет-тц. — прачытаў па складах лацінскія літары мужчына ў акулярах.
— Рады пазнаёміцца, мяне завуць доктар Зільге...
Святлана старанна перакладала. Яна адчула палёгку, зразумеўшы, што гітлераўцам проста спатрэбіўся тлумач.
— Спадзяюся, я ведаю, адкуль вы, гер Вацлаў.
— I што?
— Вашыя амуніцыя, зброя... Вельмі цікавыя рэчы. Раскажаце нам? — Зільге павагаўся, потым узяў са стала стандартны радыёперагаворнік і аддаў сяржанту.
— Што гэта такое, напрыклад?
— Асцярожна, доктар, — папярэдзіў Лутцэ. — Раптам вы даеце зброю?
— He думаю, што гэта штуковіна страляе або ўзрываецца.
Вацлава вельмі здзівіла пытанне эсэсаўца. Тэрарысты, ды не ведаюць стандартны перадатчык, падобны на сотавы тэлефон?
Ён зараз жа спрабаваў выйсці на сувязь. Адказам ізноў была цішыня. Кравец пакруціў непатрэбную рэч у руках і вымавіў:
— He працуе.
Зільге пахістаў галавой.
— Прызнайцеся, якім шляхам вы трапілі да нас?
— Наземным.
— Зразумела, што не паветраным, хаця колькі дзён таму непадалёку збілі рускі самалёт, і цела пілота засталося нявыяўленым... Ведаеце, гер Вацлаў, вы цікавы для нас аб'ект. Мы не знішчым вас, калі вы згадзіцеся з намі супрацоўнічаць.
— Супрацоўнічаць? — перад Вацлавам замаячыла нітачка да свабоды. — А што мне прапануецца?
— Усё, што пажадаеце.
Кравец не зразумеў.
— Узамен вы едзеце з намі ў Германію, расказваеце пра вашу эпоху. Выкладваеце ўсё, што вам вядома. 3 майго боку я гарантую вам дастойнае пражыванне, уласны палац, грошы, палітычнае сховішча, урэшце, жанчыны,усё, што толькі пажадаеце, — хутка казаў Зільге.
Кравец агаломшана слухаў, ён зусім заблытаўся.
— Германія?
— На выбар Аўстрыя, Швейцарыя, любое ціхае месца. Можаце пасяліцца ў замку СС, можаце жыць у Берліне, штодзень сустракацца з фюрэрам. Вы не пашкадуеце, што трапілі ў мінулае. Згаджайцеся, — прапанаваў доктар.
— Сустракацца з фюрэрам?
— Так, — абрадваўся доктар. — Вы абгрунтуеце развіццё Рэйха з пазіцыі вашай эпохі, распавядзеце пра будучую славу Германіі і арыйскай расы, і я гарантую, вы станеце лепшым сябрам Гітлера і Гімлера!
Вацлаў пакратаў далонню галаву, правяраючы, ці не паехаў дах. Ніколі ў жыцці тэрарысты не прад'яўлялі ТАКІХ патрабаванняў заложніку.
— Дазвольце спытаць, — Кравец перавёў дых. — На якім вы свеце?
— А вы? Вы ўсведамляеце, дзе зараз знаходзіцеся?
Вацлаў раззлаваўся. Яго раздражняла, што злодзеі або фанатычныя вар'яты, або прыкідваюцца імі.
— Людскіх патрабаванняў у вас часам не знойдзецца? Там, вызваліць таварышаў з турмы, спыніць забруджванне навакольнага асяроддзя, прадставіць чамадан долараў і самалёт, ці іншае.
— Шкада, — коратка сказаў, нібы адрэзаў Зільге. — Да паразумення нам далёка.
У размову ўключыўся групенфюрэр.
— Дазвольце мне, — папрасіў ён доктара Зільге, потым падсунуў Вацлаву планшэт з маршрутам разведчыка. — Што гэта за карта?
"Чытаць не ўмееце, на некалькіх жа мовах", — падумаў Кравец.
— Частка плану сумесных тактычных вучэнняў войскаў паўночна-атлантычнага альянса і аб'яднаных сіл Усходняй Еўропы і Расіі. Прыглядзіцеся, вы ў надзейных цісках.
Лутцэ пераглянуўся з доктарам.
— Вы ўсур'ёз лічыце, Зільге, наш палонны прыляцеў з будучыні?
— Упэўнены, групенфюрэр.
— Дык на чым ён прыбыў?
— Вось і спрабуем высветліць...
Пакуль афіцэры размаўлялі, Святлана хуценька перакінулася з Вацлавам некалькімі словамі.
— He разумею, аб чым размова, таварыш Кравец, але вы ў сур'ёзнай бядзе.
— Сам бачу.
— Я паспрабую вас вызваліць, а вы даламажыце мне адсюль уцячы.
— Згодны. Тэрарыстаў шмат?
— Калі маюцца на ўвазе карнікі, у райцэнтры іх атрад, але ёсць яшчэ паліцаі. Яны яшчэ горш.
— Хто яны насамрэч?
— Паліцаі з нашых, вядома, а вось эсэсаўцы з Германіі.
Вацлаў застагнаў, апусціўшы вочы долу, і ледзь стрымаў мацюкі.
— Пачакайце! — здагадаўся Зільге. — Я бачу вырашэнне праблемы. Гэты чалавек з будучыні звычайны салдат! Гер Лутцэ, ды ён сам не цяміць, як сюды патрапіў!
Доктар вельмі ўзрушыўся.
— Паслухайце, — ён звярнуўся да Вацлава. — Мы не патрабуем звышнатуральнага. Адкажыце, вы калі ішлі па лесе, сустракалі дзіўны туман, рэзкі, густы, зусім без вільгаці?
— Так, — згадзіўся Кравец.
— Вось яно, — доктар плескануў далонямі. — Анамалія, шаноўны Лутцэ, разрыў у часе. Скажыце, вы зможаце нас правесці на тое месца заўтра?
Зладзеі самі просяцца ў капкан. А раз так, ён зможа прывесці вар'ятаў да сваіх. У сэрцы Кравец парадаваўся.
— Згодны.
Доктар задаволена пацер рукі.
— Зільге, я слабы ў вашай навуцы, — пачаў групенфюрэр. — Мяне адольвае здаровы скепсіс. Вы ўпэўнены ў выніках паходу, адкажаце за бяспеку людзей?
Вочы доктара ліхаманкава блішчэлі.
— Кіньце, Лутцэ. На карце будучыня Германіі. Падумайце, іншае стагоддзе, іншае ўзбраенне, тэхналогіі, перспектыву немажліва апісаць! Мы наладзім кантакт і прывязем сюды зброю, якая значна мацней за сучасную, станем зусім непераможнымі! Да таго ж, верагодна, мы адшукаем зніклы атрад нашых салдат.
Для групенфюрэра апошні аргумент падаўся найбольш важкім.
— Дзярзайце, Зільге. Стырно вам у рукі, — згадзіўся афіцэр. — Калі так, пабачым, чаму вас так хвалююць туманы. Гм.
* **
Да апоўначы Отта Кройц нажлукціўся шнапсу і бадзяўся па камендатуры. Завітаў у свой кабінет у пошуках спіртнога, выйшаў вонкі, зазірнуў у пакой, дзе вёўся допыт палоннага Краўца.
— He губляеце дарэмна часу, — заўважыў п'яны штандартэнфюрэр.
— Вы, бачу, таксама, — з'язвіў Лутцэ
— Перастаньце, — адмахнуўся Кройц і паставіў на стол пачатую бутэльку. — Выпейце са мной, пакуль ёсць, бо заўтра нас мо не стане на свеце.
Штандартэнфюрэр ікнуў, засунуў рукі ў кішэні штаноў. Лутцэ грэбліва паморшчыўся, расхрыстаны Кройц меў вельмі абразлівы выгляд, неадпавядаючы вобразу афіцэра вермахта.
— Раю вам адпачыць, — сказаў Лутцэ.
— Раеце мне? — Кройц дастаў адну руку і ткнуў сябе пальцам у грудзі. — Адпачыць?
Зільге пракашляўся каб запоўніць узніклую няёмкую паўзу. Лутцэ чакаў выкліку, п'яны суайчыннік напрашваўся на дуэль.
— Запомніце,Лутцэ, — прамовіўКройц. — Адпачываць тут нельга!
Ён прыняўся хадзіць па пакою.
— Абрыд гэты край. Надакучыла вайна. Mae людзі стаміліся. Мы не ведаем спакою!
Ён спыніўся.
— Вас не мучаць начныя кашмары?
— Я сплю як немаўля, гер Кройц. — адказаў афіцэр.
Таму што вы ў Германіі! Усю вайну седзьма ў тыле, носу не кажаце на перадавую, тыдня не пабылі на акупаванай савецкай тэрыторыі! — эмоцыі эсэсаўца выплёскваліся цераз край.
— Вам неабходна супакоіцца, — сказаў Лутцэ.
— Супакоіцца, калі штодзень пад бокам вораг? Пабачце вось... — Кройцдастаўз кішэні паперку і шпурнуў яе на стол.
"Смерць фашысцкім акупантам", — прачытаў краем вока Вацлаў Кравец.
— Мо ваш палонны распавядзе, як лістоўка трапіла мне ў хату?
3 гэтымі словамі Кройц схапіў бутэльку і прагна адпіў некалькі глыткоў.
— Я мушу рапартаваць наверх аб вашых паводзінах, Кройц.
— Рапартуйце, — Кройц сеў на крэсла. — Я ведаю, што нас ніхто не заменіць тут, а ваш рапарт ляжа разам з сотнямі іншых.
— Вы дазволіце нам завяршыць допыт? — умяшаўся доктар.
— Валяйце. — Кройц звесіў галаву і цяжка засоп.
Святлана прагна лавіла кожнае слова. Ніхто не запрьжмеціў, як збялела жанчына, убачыўшы лістоўку. Такія былі толькі ў яе. Стос лістовак яна атрымала ад камсамольскага лідара перад павальнымі арыштамі амаль месяц таму. Юнак збаўляўся ад улік, але гэта не дапамагло. Дзе адбыўся пракол? — ліхаманкава думала перакладчыца.
— Такім чынам, дамовіліся, — сказаў Краўцу доктар. — Я разумею, вы не ваюеце з Германіяй. Мы не ворагі, Вацлаў, так? Я прашу, не загадваю, а прашу, прывядзіце нас раніцай на тое месца, дзе вас паланілі салдаты вермахта. I там я ўсё вам растлумачу, даю слова. Вы ж зусім не ўсведамляеце, што тут адбываецца, так?