Анамалія
Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
I сон рэзка, знянацку абарваўся.
Маркіз села на канапе.
Паветра перамянілася. Патыхала азонам быццам пасля навальніцы. Нярвовыя нітачкі сігналізавалі аб нетлумачальнай пагрозе. Наёмніца дацягнулася да медыцынскай шафы на сцяне, вынула патрэбнае прыстасаванне і ўпрыснула ў кроў стабілізатары, каб збіць адрэналін, узняты начным кашмарам.
— Усё ў норме, акрамя павышанай іянізацыі на ўсім караблі, — паведаміў "Неркубус".
— Прычына іянізацыі?
— Іншародны прадмет з верагоднасцю шэсцьдзясят працэнтаў.
— Вядомы ўласцівасці аб'екта?
— Інфармацыі ноль. Але я фіксую наяўнасць невядомага мне выпраменьвання. Ступень пагрозы пакуль пад пытаннем.
Маркіз паднялася. Праз прорву часу перад вачамі паўставалі карціны мінулай вайныўсістэмеСадал-Меліка. Сцертыя ўспаміны прарываліся апошнім часам скрозь сны. Пасля канфлікту памяць сціралі ўсім выжыўшым па патрабаванні міратворцаў Міршаба. Цудоўны спосаб замацавання міру — сціраць памяць у варожых бакоў. Хтосьці ратаваўся гэтым ад начных кашмараў, а хтосьці хаваў канцы ў ваду, каб не знайшлі пасля вінаватых. Мінулае наёмніцы ўтойвала нешта жахлівае. Дэжавю, кавалкі вобразаў, сумныя сненні нічога не сведчылі. Скрозь начныя відовішчы часцяком з'яўлялася высокая
жанчына з саламянымі валасамі, і падсвядомасць падказвала забытае імя Бадр-аль-Будур. I яшчэ... на вайне Маркіз карысталася сваімі сапраўднымі нагамі, не імплантамі, як сёння.
Маркіз адрынула маркотныя думкі і пакрочыла ў рэактарны адсек. Карціла адчыніць керамічную скрынку.
Карабельны тэхнік Весялун Білі займаўся дзіўнай справай: выліваў запасы абсэнту і іншага алкаголю ў канвентар.
— Надакучыла агіднае існаванне, — пахмурным цвярозым тонам мармытаў Весялун, калі на ўваходзе намалявалася Маркіз.
Яна спынілася, утапоршчылася ўтэхніка.
Звычайна п'яны, вечна з бутэлькай сівой гары Весялун, які ледзь караскаўся па караблю, несупынна гутарыў са зданямі і жыў на мяжы бяспамяцтва, зараз выглядаў цвярозей немаўляці, з выразам агіды даставаў са спратаў бутэлькі і выплёскваў іх змест у высокатэмпературную плазму рэактара.
— Ты часам на здурнеў? — Здолела вымавіць Маркіз.
— Столькі сіл змарнавана. Жонку кінуў, сям'ю, касмалёты, — Весялун усхліпнуў. — Я гадамі не пакідаў палуб трансгалактычных лайнераў. Меў кубак лепшага штурмана кампаніі. Збіраўся на пенсіі набыць домік на курортнай планеце. Хто я цяпер? П'яніца, злодзей... Скаціўся нібы сволач, звязаўся з бандытамі!
Ён паматляў кулаком, выхапіўчарговы буталь і скіраваў мутна-зялёную вадкасць у зеўру прыёмніка матэрыі.
— Кідаю. Палай яно ўльтрафіялетам, — шаптаў Весялун. — На першай жа планеце папрашу разлік у капітана. Хопіць з мяне. Няма Весялуна Білі, мяне завуць Уільям Роса!
Бранзалет камлінка на руцэ ўражанай наёмніцы заторгаў агеньчыкам, і пачуўся голас пілота.
— Маркіз, з табою ўсё ў парадку?
— Я ў тэхнічным адсеку. Назіраю ў Весялуна востры прыступ хваробы цвярозасці. Неверагодна.
— Пакінь Весялуна, — папрасіў расхваляваны Машан. — Рухай на мосцік. У капітана дах ірвецца.
— Зразумела. Зараз буду.
Маркіз шпарка пакрочыла, забыўшыся на прычыну, прывёўшую яе ў рэактарны сектар.
Тата Менелай панура сядзеў у фатэлі і спавядаўся інфармацыйнаму крышталіку. "Карабель мы ўкралі адразу. Камандачка падабралася выдатная. Я пераканаў кока насыпаць у харч атруты, потым за месяц у палёце "Чорная фіялка" пратухла трупяным смуродам, затое карабель стаў мой, і я выгадна прадаў яго на чорных рынках Матара. Потым прасадзіў усе грошы ў каралеўскі покер ды страціў на блудніц Свалі Амундсэна. У сектары зоркі Нут я два гады перавозіў цюкі з маланіянскімі каноплямі ды адстрэльваўся ад касмапола, потым пашчасціла выгадна перапрадаць караван апраметнага тытуню, які нюхаюць на Унук-эль-Хайя. Грошы я раздзяліў, частку пракуціў, за другую частку набыў "Неркубус" ды прыняўся піраціць паціху. Маё жыццё напоўнена хаосам і пустэчай. Божа светлых нябёс і Сусвету, як мне сорамна... Я дыктую гэта пасланне як жэст добрай волі перад космаполам. Я прынёс мноства пакут грамадству і хачу быць ізаляваным. Я дрэнны чалавек і пасрэдны капітан..."
Тата Менелай закрыў твар рукамі і горка заплакаў. Крышталік няўмольна фіксаваў усе рухі і енкі гаспадара пірацкага судна.
— Я знайшоў Тату ў роспачы.
Маркіз правяла далонню перад татавымі вачамі, бесцырымонна патузала за каўнер і штурханула ўбок. Нуль увагі ў адказ. Капітан працягваў пералічаць грахі: свае і чужыя. Сваіх прыгадвалася больш.
— На многа тут? — Маркіз узяла крышталік.
— Мінімум тры пажыццёвых і два расстрэлы.
Капітан закаціў вочы і пачаў разгойдвацца. Голас павольна пераўтвараўся ў шэпат, потым сціх зусім. Тату Менелая ахапіў ступар.
— Машан, што ты мяркуеш?
— Тата звар'яцеў вельмі не да месца.
— Нам дастанецца большая доля за артэфакт.
— Весялун Білі як?
— Той жа дыягназ. Абсалютна крытычныя адносіны да жыцця.
— Перад прыступам Тата праклаў курс на Аль-Мідрах да знаёмага падпольнага стар'ёўшчыка.
— Гэта ў якога вялізны чырвоны нос? Памятаю.
Маркіз уздыхнула і паглядзела на Машана.
— Падаб'ем вынікі. На борце два вар'яты і груз невядомай каштоўнасці.
— Дадай яшчэ мажлівы хвост у выглядзе крэйсера Федэрацыі.
— Думаеш, ідуць следам?
— Перакананы, на "Металіцы" ўжо пралічылі след нашага гіпердрайва.
— Значыць, ляцім на Аль-Мідрах. Дай знак, калі выскачым з гіпера.
Маркіз развярнулася і пакрочыла да сваёй каюты. Шчыльна зачыніла за сабой дзверы, прысела на ложак. Прасканавала імплантанты ног. Пакет з разавай дозай стымулянтаў ляжаў на ложку побач. Жанчына ўзяла яго, сціснула.
— Маркіз, — паклікаў е-мозг. — Я пралічыў ступень іянізацыі паветра, паводзіны экіпажа і выпраменьванне аб'екта ў тэхнічным адсеку. Нестандартныя паводзіны калітана і тэхніка абумоўлены пакуль незразумелым псіхічным уплывам.
— Ступень сур'ёзнасці?
— Невядома. Рэкамендую хутчэй пазбавіцца ад згаданага аб'екту.
Маркіз упрыснула ў вену дозу стымулянта. Мільганула думка: артэфакт уплывае і на яе. Інакш чаму прачнулася падсвядомасць і абудзіла сцертае імя Бадр-аль-Будур, якое спараджае сполах? Цікава ведаць, ці адчувае ўплыў на псіхіку Машан?
4.
Сектар Аль-Мідрах. Адна з маланаселеных планет
Галактычнага сутэнёра Свалі Амундсэна празвалі Чырвоным Ліхтаром з-за вялізнай барвовага колеру сліўкі, 66
што месцілася на твары бандыта. Упрыгожванне дасталася Свалі пасля небяспечнага пацалунку з сірыянскім тэр'ерам утурме на Сахабе. Раней Свалі займаўся буйнымі справамі, кантраляваў рэкет у шматзаселеных планетарных зонах Альфарда. Перажыўшы некалькі няўдалых замахаў на жыццё з боку паплечнікаў, Свалі вырашыў заняцца іншымі справамі і спакойна сустрэць старасць.
Мафіёзі жыў у шыкоўным палацы на бяскрайнім узбярэжжы акіяна на чацвёртай планеце сістэмы АльМідрах і кансультаваў час ад часу калег. Усё ў Свалі было чын па чыну. Паліцыя шукала падставы арыштаваць хуткаспечанага бізнесмена, марыла ўчапіцца яму ў глотку. На жаль, законы Аль-Мідраха не забаранялі прастытуцыю, таму палац Чырвонага Ліхтара квітнеў. Звонку дом выглядаў утульным трохпавярховым асабнячком, але дасведчаныя людзі ведалі, "хацінка" ўрасла ў глебу на дванаццаць паверхаў глыбіні. Сярод арак і анфілад прытаіліся ракетна-лазерныя турэлі. I вось зараз замаскіраваныя рулі імпульсна-ракетных комплексаў развярнуліся вакол "мірнага" доміка, і суправаджалі набліжэнне далёкай бліскучай кропкі, якая хутка пераўтварылася ў знаёмыя Свалі Амундсэну абрысы "Неркубуса".
— Вітаю дарагіх гасцей! — пачаў Чырвоны Ліхтар і асекся, убачыўшы на экране сувязі наёмніцу.
— Куды прапаўстары воўк Менелай?
Па перыметры доміка адразу ж успыхнулі сілавыя лініі шчыта, і "Неркубус" мусіў спыніць пасадку.
— 3 Татам гора. Дапамажы нам, Свалі. Ты яго адзіны сябра.
— Чаму я павінен вам верыць? — пацікавіўся ён.
— Мы не маем альтэрнатывы, шаноўны Свалі. Абяцаю ўсё падрабязна растлумачыць, толькі прымі нас.
Свалі паморшчыўся, заўважыўшы на відэа благі стан пірата. Маркіз выдала апошні аргумент.
— Ну падумай, чым могуць пагражаць чатыры стомленых чалавекі, двое з якіх псіхічныя інваліды?
— Лады. Завітвайце. Калі ў вас з сабой няма атамнай бомбы, — вырашыў Чырвоны Ліхтар. — Толькі з умовай.
Мая ахова вас абяззброіць.
Сутэнёр падняўся з крэсла і пачаў рыхтавацца да сустрэчы, справядліва мяркуючы, што госці з'явіліся не с пустымі рукамі.
Нечаканых прыхадняў сябра капітана прыняў у шыкоўнай гасціннай з велізарным празрыстым купалам пад лазуровымі нябёсамі, з тоўстымі старажытнымі дыванамі і фантанам. Ахова размясцілася неўпрыкмет. Тата Менелай і Весялун Білі калодамі ляжалі ў перасоўных крэслах-каталках. Іх вочы скразілі пустэчай, па падбародках сцякала сліна.
Уважліва выслухаўшы гісторыю з артэфактам, Свалі загадаў слугам адправіць вар'ятаў у медыцынскі корпус. Пасля ён наблізіўся да керамічнага куба, дзе жыло Нешта. Зачаравана правёў пальцамі па цеплаватай паверхні.
— Цяжка ацаніць тое, чаго не ведаеш, — прараніў бандыт. — Бясспрэчна, прадмет мае каштоўнасць. СадалМелік, даследчык "Тыран". Дзесьці я ўжо чуў пра крыніцу неабсяжнай энергіі... Упэўнена, што хвароба Менелая не выклікана артэфактам?
Маркіз паціснула плячамі і тыцнула пальцам у Машана.
— Мы з пілотам засталіся ў розуме.
Свалі доўга разважаў, потым правёў далонямі па керамічнай паверхні і адчыніць куб адмовіўся.
— Ваш прадмет небяспечная рэч, вось што я думаю. Каціцеся вы з ім разам падалей! — выпаліў Чырвоны Ліхтар.
— Канечне, мы знікнем... толькі даведаемся кошт прадмета.
— Вы ставіце ўмовы? — мафіёзі заўважыў сціснуты кулак наёмніцы.
— Перад табою, Свалі, крыніца невядомай сілы, зацікавіўшай навукоўцаў Галактыкі. Хто заўгодна выкладзе за артэфакт кругленькую суму. Дапамажы, ты знаёмы з мажлівымі пакупнікамі. Абяцаю шчодрыя камісійныя.
Свалі свідраваў позіркам наёмніцу, быццам жадаў заглянуць у душу. Дапяўшы, што існаванне душы ў
металізаванай Маркіз пад сур'ёзным пытаннем, ён сказаў:
— Трыццаць працэнтаў.
— Згодна.
За свае паслугі Чырвоны Ліхтар заўжды патрабаваў трыццаць працэнтаў, ні больш, ні менш. Сакральная лічба. Бізнес-партнёры Свалі гэта ведалі, Маркіз таксама.
— Мнр трэба параіцца.
Свалі пакінуў гасцінную.
— Цяпер нам або зладзяць няшчасны выпадак, або падпішаць кантракт, — падбіла вынік Маркіз. — Усё залежыць, што накапае Свалі.