• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анамалія  Алесь Бычкоўскі

    Анамалія

    Алесь Бычкоўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 136с.
    Мінск 2012
    25.45 МБ
    Гадзіннік сказаў: поўнач, палёт нармальны.
    Я моўчкі ўстаў, пахіліўся, нібы трава на летнім лузе, учапіўся за стол, каб не паваліцца.
    Сабака падазрона і надта ветліва для звычайнай псіны паглядзеў, матлянуў хвастом і злізаў з міскі рэшткі маёй гасціннасці.
    "Спяем?" — стомлена прапанаваў я.
    "Давай" — адказаў ён працяглым зяўком і падняўся.
    Я падключыў гітару. Звыкла гаркнуў комбік. Выпадковы госць насцярожыўся. Я крануў пальцамі медыятар, нібы цырульнік брытву.
    Я ўзяў некалькі рыфаў і выправіў на свет штосьці самотна-гатычнае. Струны абурыліся і заплакалі ў адчаі.
    Я пачаў накручваць колкі. Хвілін праз пару гучанне задаволіла гітару, і яна дазволіла дакрануцца да струн. Але мне мала дакрануцца, я прагнуў растаяць у музыцы. Я выканаў замагільнае таката з "Баторы", пратрэнькаў раннюю "Металіку" і завяршыў шчодрымі палівамі сола а-ля "Дып Пёрпл".
    Я ўзляцеў. Накрыўся каматознай коўдрай салодкага здранцвення. Хацеў забыцца маленькую кватэрку, незлічоныя абавязкі і агіднае пачуццё ўласнай бездапаможнасці. Мне амаль удалося.
    Сабака ўважліва слухаў, схіліўшы галаву на бок, не міргаючы, унікаючы ў сэнс ладоў, варыяцый акордаў. Здаецца, ён спачуваў. Дзіўная істота, ці не стары Гётэ выдумаў цябе? He, прабач, не хацеў пакрыўдзіць. Твая поза — увасабленне дабрыні, чуласці і сабачай самаадданасці. I яшчэ нешта, мне незразумелае...
    Я нарэшце стаміўся, адклаў гітару ў вугал, пстрыкнуў клапыжком на комбіку. Усё, на сёння досыць рэпетыцый.
    Колькі не намагайся, не палепшае. Кантракт з кампаніяй гуказапісу разарваны, мяне выгналі з гурту, усё безнадзейна сапсавана, колькі не запільвай інструмент.
    Я пакрыўджана пакруціў у руках пустую бутэльку. Шкада, апошняя. I грошай няма. I Мілка-сука збегла з нуворышам, тлустым кадаўбнем, адзіная годнасць якога вызначалася тоўстым кашальком.
    Сабака амаль па-чалавечы нахмурыўся, наблізіўся і паклаў кудлатую галаву мне на калені. У чорных жамчужынах вачэй спагады таілася больш, чым ва ўсім чалавецтве.
    I тады я ўсё яму расказаў. Аб музыцы, якая ўзвышае да аблокаў душы гітарыстаў, аб кантрактах з музлэйбламі, аб здрадзе тых, каго лічыш сябрамі, аб сцярвознай хітрасці жанчын і фінансавых ямах, аб душэўнай пустэчы і непазбежных ранішніх жаданнях застрэліцца.
    Пра Мілку, з якой жылі апошні год, прамаўчаў. He варта падкая на грошы зараза сабачай увагі.
    Начны госць слухаў, слухаў, слухаў. He перабіваў.
    Здаецца, ён мяне зразумеў.
    У паветры чамусьці запахла азонам.
    Наступная раніца выдалася цяжкай. Пад крышкай чэрапа гулі званы, язык тырчаў колам і страшэнна хацелася піць. Усё ж учора перабраў брэндзі.
    Я заплюснуў вочы, раптам з жахам расплюшчыў і схамянуўся. Бацюхны святы, ды я ж спаў на тым самым дыванку, што паслаў сабаку. А дзе ён?
    Я здолеў падняцца на чацьвярэнькі. Зубы зашчаміла і ў нос урэзаўся букет кватэрных пахаў: алкагольны смурод, чад цыгарэт, амбрэ нямытага посуду, брудных шкарпэтак. Я адчуў усе гукі. За сценкай лаяўся сусед, над столлю рытмічна рыпела канапа, з ніжняга паверха хтосьці збіраўся ў дарогу, а за вакном каля пад'езда дзве бабулькі загадкавым шэптам перамалвалі чыесьці косьці.
    Што за дурнота? Ніколі не перажываў звышнатуральнага абвастрэння пачуццяў. Я прыгнуўся і па-сабачаму нюхнуў дол. Пахла чалавекам уперамешку з учорашнімі
    адчаем і горыччу — яны тут існавалі паўсюдна. Церпкім водарам злобы, адзіноты і невыносным сумам патыхала гітара. Пах самоты лунаў над пустой пляшкай. Я хацеў вылаяцца, але атрымалася толькі загырчэць. I тут мой позірк выхапіў люстэрка, якое Мілка днямі перацягнула на кухню. Лепш мне не глядзець у свет адбіткаў... 3 люстэрка на мяне ўзіралася кудлатая чорная храпа, замест рук і ног выступалі магутныя лапы з вострымі кіпцямі і доўгай поўсцю. Калі я рухаўся, кіпці пакідалі драпінкі на лінолеуме.
    Нейкі паноптыкум, не пры нас казана. Я ікнуў і на імгненне адвярнуўся. He дапамагло. 3 гафрыраванай паверхні на мяне ўпарта зубаскалілася злая морда са страшэннымі ікламі і самотай у чорных жамчужынах.
    Шок.
    У жыцці здараецца шмат недарэчнасцей, але такое не прыбачыцца нават у дурным сне. Учорашні музыкант, расчараваны жыццём няўдачнік, ад якога збегла жонка, стаў бадзяжнай псінай нявызначанай пароды!
    Я шчыра спадзяваўся, што мне ўсё сніцца. Са спальні чуўся храп. Я кінуўся да свайго ложка і... канчаткова скіс. Пад коўдрай ляжаў я сам, і ўсё выглядала вельмі-вельмі рэчаісна.
    ...А пасля ён сядзеў, звесіўшы ногі з ложка і шкрэб мяне за вухам.
    Даўно я не адчуваўтакога моцнага галаўнога болю, — прамовіў ён ці то са скаргай, ці то з задавальненнем. — 3 тае пары, калі першы раз быў чалавекам. Перабраў ты, брат, алкагольнай атруты. Баліць галава сабачая? Нічога, цярпі. Мне ўчора дзеўбанулі палкай добрыя людцы, па самай макаўцы трапілі. Ты зараз мой боль адчуваеш, я — твой. Справядліва.
    Я намагаўся сказаць адпаведную прамову наконт справядлівасці і абурыцца, але не здолеў.
    — Разумееш, шаноўны, жыццё створана не намі, і мы не ў праве скуголіць на ўсялякія дробязі, — пачаў ён. — Лухта ўсё: грошы, рэпетыцыі, збеглая жонка. Душа — вось, што галоўнае. За што варта перажываць.
    Ён уважліва зірнуў мне ў вочы. I я прыкмеціў, наколькі стары новы гаспадар майго цела. Ён накінуў тапкі.
    — Некалі я зведаў уладу грошай і каханне жанчын, шчырасць сяброў і лютасць ворагаў. Я быў удалым мастаком. Аднойчы, праматаўшы нажытае, я застаўся ні з чым. Мне было агідна, крыўдна і горка. Пустэча паланіла душу, я не ведаў, куды схавацца. Беды спасціглі нечакана. Ад мяне ўсе адвярнуліся: сябры, каханка, жонка, дзеці, на небасхіле ўспыхвалі новыя зоркі, і мой талент аказаўся непатрэбным. Я амаль паміраў у роспачы і адчаі, перапоўнены гневам.
    Ён устаў, крочыў на кухню, залез у мой шкапчык, прыняўся заварваць маю каву. Я неадрыўна цягнуўся следам.
    — Аднойчы апоўначы я пусціў у хату прамоклага пад дажджом галоднага сабаку. За доўгія дні ён быў першай жывой істотай у хаце акрамя мяне. I той злапамятнай ноччу я праплакаўся яму аб усіх маіх пакутах і беднасці, выпліснуў увесь душэўны боль, а прачнуўся ўжо ў яго скуры. Вось.
    Ён марудна вымаўляў словы, быццам чалавечая гаворка давалася цяжка праз шмат гадоў, праведзеных у абліччы жывёлы. Нібыта сам не верыў, што стаў чалавекам. Мной стаў! Я зарычэў.
    Галоўнае, ты не злуй, — ён па-сяброўску ляснуў мяне па баку. — Ёсць людзі, якім горш у жыцці. Я гэта зразумеў надта позна. Выявіць няўдачнікаў лёгка, доўга трэба чакаць, каб хтосьці раскрыў душу перад сабачым поглядам на свет. Разумееш? Тая псіна, што знайшла мяне, некалі таксама была чалавекам. Невядома, хто першым пачаў гэту вычварную эстафету сярод людзей, якім надакучыла жыццё.
    Пачутае не прыбавіла аптымізму, я адвярнуўся.
    — Я столькі часу правёўу сабачай скуры... — прашаптаў ён і нечакана дадаў: — Хочаш, заставайся. Паназіраеш, як я выпраўлю тваё былое жыццё. Ды і луста хлеба і дах над галавой гарантуюцца.
    Я не застаўся і пабрыў да выхаду. Мяне разрывалі пачуцці. Згінь яно ўсё...
    — Ну, я гэтак і сам зрабіў даўным-даўно. Толькі калі знойдзеш гэткага ж разняшчаснага і безнадзейнага дурня, ізноў станеш чалавекам, саступіш чаргу, — мовіў ён на развітанне.
    Ён правёў мяне да выхаду. Ля самых дзвярэй мяне пачаў дражніць водар гатовай кавы, і я паспяшаўся вонкі, на вуліцу, насустрач невядомаму бадзяжнаму лёсу. Першае ўражанне — праваліўся ў глыбокую лужыну.
    Я брыў гадзінамі. Ледзь не ўвязаўся ў бойку з дварнякамі, ледзь не патрапіў пад колы аўтамабіля, хтосьці з вельмі радасных шчасліўцаў шпурнуў камень у мой бок. Бывай музыка. He да натхнення.
    Мяне душыла злосць.
    Адноя ведаюнапэўна. Праз годя прыйдуда нуворыша Мілкі. Несумненна, былая жонка паспее за гэты тэрмін спустошыць кашалёк каханка.
    Я вымушу яго плакацца ў сабачую поўсць...
    17 верасня 2002
    МУАРЫ ЛІДЛУ
    Муары назвалі Лідлу. Яе імя патыхала таямнічасцю зорак у марозным небе Кершана. Пакрытыя інеем ноздры выпускалі гарачы пар, які клубамі ўздымаўся ў вышыню і хутка знікаў. Бяздонныя вочы глядзелі ўважліва і прыветна. Доўгая шэрстка ад самай макаўкі да зямлі хавала муары і заканчвалася зімнімі ледзяшамі. Паміж чорных вачэй у самай сярэдзіне ілба была яркая зорка. Яе запрыкмецілі, калі муары была шчанюком, невялікім камочкам. Прыкмецілі і назвалі Лідлу. У гонар адзінокай зоркі на паўночных нябёсах. Дзіва, штогод зорка разгаралася ярчэй, а пляма на ілбе Лідлу мацней бялела. Быццам паміж імі існавала нейкая сувязь.
    Муары нядаўна споўнілася трынаццаць гадоў. Узрост дастатковы, каб жывёліна пасталела, зрабілася дарослай.
    Наўючаная цяжкімі цюкамі муары варухнула па чарзе лапамі, вільнула доўгім кудлатым хвастом і павярнулася да гаспадара.
    Фарыд паклаў руку ёй на галаву, ласкава правёў пальцамі ў грубай скураной пальчатцы па яркай зоркападобнай адмеціне і прычмокнуў вуснамі. Пачуўшы гук, муары апусцілася на жывот. Пакуль пагоншчык правяраў мацаванне цюкоў, наблізіліся трое прыхадняў, якіх Фарыд згадзіўся правесці праз горы да даўно разбітага карабля.
    — Хутка дойдзем? — спытаў самы высокі, захутаны да пят у мехавы кажух мужчына.
    Фарыд запрастаў голаў да сонца, паглядзеў на неба і, расцягваючы словы, адказаў:
    — Хутка ўжо. Засталася самая дробязь. Жывёле адпачыць крыху трэба
    — Сабаку? — недаверліва перапытаў прыхадзень
    — Муары, — паправіў пагоншчык.
    Прыхадні панура назіралі, як Фарыд зняў пальчаткі, зачэрпнуў расчыванелымі далонямі прыгаршчу снега і паднес муары, шчабечучы штосьці пад нос.
    Агромністую жывёліну на Зямлі назвалі б гіпертрафіраванай псінай. Яна схіліла галаву і прынюхалася да далоні гаспадара
    — Піць, — пяшчотна прамовіў Фарыд і прыгнуўся да снега.
    Муары высунула аграмадны язык і злізала снег з далоняў пагоншчыка.
    — Піць, — паўтарыў Фарыд і паказаў на сумёт.
    Лідлу схілілася ніжэй і ўтаркнула язык у ледзяную масу.
    Фарыд у такт прычмокваў.
    — Чэлсі, што на іх мове значыць Лідлу? — спытаў самы нізкі з прыхадняў у сярэдняга.
    — Пацікаўся ў Андрэя, — паказалатая на старэйшага. — Ён тут некалі бываў, павінен ведаць.
    Высокі абярнуўся, паправіў каўнер кажуха і прамовіў:
    — Лідлу на Зямлі завецца Сірыўсам. Сабачай зоркай. А чаму ты спытаўся, Рэд?
    — Пагоншчык часта ўжывае гэта слова.
    — Ён так назваў свайго сабаку.