Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
У сваю чаргу здзівіўся Госць.
— Дык яны ж балваны, — шчыра заявіў ён. — Вам мала гісторыі з вавілонскай вежай? Якое будучае чакае Зямлю, калі на ёй застануцца халдзеі са сваімі вар'яцкімі ідэямі пераскочыць Бога? Або што добрага чакаць ад фараона, зацыкленага на гігантаманіі? Рым і вы, сябар мой, будучыня свету. Зразумейце, я адмыслова чышчу Зямлю для вас дзеля будучыні цывілізацыі. У імя таго свету, з якога я прыбыў да вас.
У імператара засмактала падлыжачкай, бо ён не чакаў падобнай перспектывы. Ён зірнуў на Госця.
— Паслухайце. Раптам пасля захопу Галактоса, у егіпцян прачнецца сверб вярнуцца на Зямлю? Што тады здарыцца са светам?
На твары Госця з'явіўся хітры выраз.
— Вось таму я сабраў сёння ўсіх у адным месцы. He хвалюйцеся, імператар. Ніхто на Зямлю не вернецца. Я крыху прыхлусіў наконт свягочных сувеніраў.
Ён зняў з пояса перадатчык камлінка і распарадзіўся ўзлятаць.
— Мы не застанемся на ўрачыстую цырымонію? — пацікавіўся імператар.
— Я абяцаў егіпцянам ладзіць феерверк з нагоды свята. Вельмі зручны момант пазбавіцца адразу ад усіх вашых ворагаў. Зараз тут будзе салют, — заверыў Госць і па-сяброўску папляскаў імператара па плячу. — Сёння ваш дзень, імператар, свет аддаецца вам у рукі, атрымлівайце асалоду. Мы адпраўляемся на Зямлю. Сур'ёзных ворагаў больш няма.
На балкончык карабля напаўзло вялізнае транспарыстылавае шкло, здольнае абараніць нават ад ядзернага апраменьвання. Завагалася марсіянская глеба. Ва ўмоўных месцах расчыніліся пашчы ракетных шахт, і па чатырох баках свету ўспыхнулі памаранчавыя агністыя слупы. Яны раслі, разразалі змрочныя нябёсы, нібы святочны торт, і зліваліся ў пацалунку высока над натоўпам. Напод апантана радаваўся. Падобнай іллюмінацыі не мог прыгадаць нават вярхоўны жрэц. Слупоў вырастала ўсё больш. Вялікі Пасланец стрымаў слова, упрыгожыўшы свята небывалым сюрпрызам. Ніхто не прыкмеціў ледзь чутнага старту асабістага карабля Пасланца, на якім ён вывозіў рымскага імператара. Ды і ці шмат угледзіш і пачуеш, калі ў вачах мітусіцца ад багацця святла, а ў вушах суцэльны гуд? Заваёўнікі святкавалі і не падазравалі падвоху. Хамму і халдзейскі войт апладзіравалі. Залп падораных Госцем ракетных комплексаў, размешчаных досыць далёка, зрабіў належнае ўражанне. Ніхто не здагадваўся аб сапраўдных мэтах боегаловак.
Імператар і Госць любаваліся заходам сонца, у барвяных промнях якога над небасхілам у святочным салюце падымаліся чароды ракет з касетным і ядзерным начыннем. Неўзабаве Марс агарнуў цень вечнага спакою, і з касмічнымі амбіцыямі чалавецтва на той раз усё было скончана...
Лістапад 2003
ХВАЛІ. БЯЗМЕЖНАЯ ПЛЫНЬ...
Хвалі тлустыя, нібы слаёны здор. Чорныя, як змрок начы.
Ветру няма, таму хвалі разыходзяцца канцэнтраванымі коламі. Яны марудныя. Здаецца, ледзь гойдаюцца.
Зверху з хлюпаннем плюхаюцца каменьчыкі. Брудныя бурбалкі, чмякаючы, лопаюцца. Напаўзаюць іншыя хвалі.
Гэткі кісель поўніцца жыццём. Нікчэмная дробязь гушкаецца на паверхні вады нібы на арэлях. Спяшаецца па сваіх мітуслівых справах.
Тутэйшым насельнікам хвіліна — цэлы век.
Ім не зразумець, што гэта Янусь зараз назірае зверху і шпурляе раз-пораз каменьчыкі. Абуджае кісель ад спячкі. Калыхае балота — свет бязмежны і неспазнаны для іх і нікчэмны для людзей.
Прынамсі, а каб ведалі, што зменіцца? Шпурнуты камень ужо ляціць і абавязкова грымнецца.
Янусь шпурляе апошні галяш і падаецца прэч. Паверхню чорнага возера яшчэ доўга цярэбяць хвалі.
* * *
Янусь — пісьменнік. 3 ліку тых, хто не графаман, але і не профі. Хутчэй, аматар. Іншым словам, графаматар.
Ён марыць аб ганарарах.
Ён шукае натхненне.
Натхненне чамусьці паварочваецца да Януся зусім не прывабным месцам. Так бывае амаль з усімі, хто верыць у натхненне, а не ў цяжкую фізічную працу.
Янусь-графаматар блукае прыгожым летнім днём па лесе. Адпачывае на возеры-балоце. Разважае пра сэнс жыцця і вечнасць. Калі мы прыслухаемся да Янусевых думак, упэўнімся ў ягоных здольнасцях філосафа.
Шкада, наш філосаф яшчэ не ведае, што сёння вечнасць абрала яго напісаць нізку радкоў пра... вечнасць.
Выпадкова ці не, але Янусь заўважыў пры дарозе чырвоную цагліну, невядома кім згубленую ці пакінутую. Філосаф чамусьці падабраў яе і потым заўважыў, што непадалёку нядаўна палілі вогнішча. Прысеў побач на стары пень. У задуменні ахінуў вокам вуголле, абпаленыя шклянкі.
Натхненне так і не з'явілася.
Янусь пакалупаўся ў рэштках вогнішча, знайшоў іржавы цвік і нашкарабаў на цаглянай паверхні: "Дзе ты?" Потым размахнуўся і што стае моцы шпурнуў цагліну далей ад сябе.
Некалькі ўздыхаў, каб супакоіць нервы...
Пасля падаўся да хаты. ♦ **
Лідуся адчувала хуткасць скурай, сэрцам, душой. "Дачка Шумахера", — заўважалі калегі па бізнесу. За вачамі яе так і звалі — Лідуся-Шумахер. За прагу да аўтамабіляў і вар'яцкага спорту — аўтагонак. Сябры дарылі Лідусе новенькія машыны, якія яна шанавала больш за норкавыя футры.
Лідуся лічылася асобай "нон грата". Аднойчы выскачыўшы замужза шчырагатыпа па мянушцы Генерал, Лідуся не памылілася, бо хутка зрабілася ўладальніцай ультрасучаснай іншамаркі, банкаўскага рахунку і іншых атрыбутаў "новай рускасці".
Залішняй арыгінальнасю ў жыцці Генерал не адрозніваўся. Хіба толькі меў іншую мянушку — Галаватумба. У гэтай галаве часцяком варушыліся думкі, якія аднойчы страшэнна не спадабаліся канкурэнтам па бізнесу. А час стаўся ліхі, непрадказальны, пасля перабудовы, і Галава-тумба неўзабаве скацілася з шыі Генерала. Такім чынам Лідуся зрабілася адзінай уладальніцай генеральскіх капіталаў, завяла маладых палюбоўнікаў і прыдбала калекцыю спартыўных машын. Асаблівую перавагу аддала марцы "Ягуар", як раз той мадэлі, што на першай перадачы рухаецца не ніжэй за семдзясят кіламетраў у гадзіну.
Зразумела, жыццё панеслася разнастайнае, яшчэ больш, насычанае чым раней. Лідуся ўзбілася на алімп 114
чалавечай славы. Золата, брыльянты, натоўпы прыхільнікаў, салоны мод — банальна і звыкла, надакучліва. Жанчына забылася, што некалі пачынала звычайнай настаўніцай японскай мовы ў прэстыжнай гімназіі, куды трапіла пасля ін'яза. Прынамсі, гэта і не трэба было ёй.
Марыла Лідуся-Шумахер пра іншае: выехаць за мяжу, пабудаваць вялікі палац на беразе акіяна, адкрыць сетку буцікаў, маркетаў, бараў. Знайсці мужа-мільярдэра. Вось тады і пачнецца сапраўднае жыццё, думала яна.
Але заўжды так бывае, што людзі не заўважаюць, як жыццё паступова ператвараецца ў бясконцы танец пекла. Ілюзорнае ім здаецца сапраўдным, сапраўднае —' ілюзорным. I пакуль расплываецца розум у неабсяжных плынях бязмежных мар, усё раптам становіцца на сваё месца. Нібы падае камень на галаву.
Але гэта быў не камень.
Гэта аказалася цагліна.
Тым днём, калі небарака-графаматар Янусь вяртаўся з возера, на якім збіраўся знайсці і стрыножыць Пегаса, Лідуся-Шумахер ляцела на сваім гіпердарагім "Ягуары" ў сталіцу.
Чырвоная цагліна з надпісам ''Дзе ты?" ляжала на дарозе. Яна была апошняй, што Лідуся ўбачыла пры жыцці. У жанчыны проста не хапіла часу збочыць. На хуткасці паўтары сотні кіламетраў у гадзіну "Ягуар" натыкнуўся правым колам на цагліну і ўзляцеў птушкай у паветра, хістануўся ў бок, страціў кантроль і ўлупіўся ў лясны гушчар.
Такім чынам, цагліна, вырабленая са звычайнага прыроднага матэрыяла, пра існаванне якой Лідуся не ведала на працягу жыцця, развеяла ілюзіі маладой жанчыны наконт светлай будучыні.
***
У аперацыйнай ішла барацьба. Бой не дзеля славы, дзеля жыцця.
— Цяжка, — заўважыў Міклуш, арудуючы скальпелем.
Малады хлопец-асістэнт моўчкі згадзіўся. Пацыентка, што ляжала на стале, шанцаў не мела. Пералом чэрапа,
некалькіх рэбрын, парушэнні шыйных пазванкоў, балявы шок у прыдачу — усё сведчыла аб немінучай хуткай гібел і.
Такіх пацыентаўзвычайна на стол не клалі. Карысьці ні хвораму, ні ўрачам. Раненні, несумяшчальныя з жыццём. I кропка.
Але пацыентка мела сяброў. А сябры мелі грошы і ўплывовыя сувязі. Сябры патрабавалі здзейсніць усё мажлівае і немагчымае, каб пацыентка выжыла.
— Прыгожая яна, зараза, — прамармытаў Міклуш.
Асістэнт згадзіўся.
— Падай зажым... Так...
Міклуш дзівіўся, што пацыентка да гэтай пары нейкім чынам дыхае. Пасля падобных аварый людзі, як правіла, гінуць на месцы.
Як тлумачылі сябры жанчыны, машына саскочыла ў абочыну, зрэзала некалькі маладых дрэўцаў і ўпялася ў досыць аб'ёмістую сасенку. Удар пераламіў апошнюю.
Пацыентка ехала не прышпіліўшыся. Гэта ўжо мінус. Падзеннетаўшчэзнага дрэва прыйшлося на вадзіцельскае месца. Яшчэ адзін мінус. Медыцына не матэматыка, мінус на мінус параджае яшчэ горшы мінус. Як не круці.
Адзінае, што могзрабіць Міклуш, сабраць па часцінках заднюю частку чэрапа і зашыць, каб сябры пацыенткі не хваляваліся.
— Закон бутэрброда — падаць маслам уніз, — працягваў хірург. — Чаму, калі дрэва падае пад час аварыі, дык абавязкова на месца вадзіцеля?
— Сапраўды шкада маладзіцу. Жыла 6, дзяцей гадавала.
— Ніколі не ведаеш, адкуль што зваліцца на галаву.
Міклуш наклаў апошні шоў. Задумліва паглядзеў на жанчыну. Эх, каб не дурная аварыя... Пры іншых абставінах ён бы абавязкова прапанаваў ёй сустрэчу.
Бландзінка. Стройная. Прыгожая.
Сэрца пацыенткі ёкнула і замаўчала.
Сустрэча адмяняецца.
* * *
Вечарам Міклуш вярнуўся дадому. Усеўся на канапу, уключыў тэлевізар. 3 галавы не выходзіла аперацыя. У Міклуша быў адзіны шанц выратаваць нябожчыцу. Ён скарыстаў мажлівасць, але... "Чаму заўжды здараецца ТАК?" — ледзь не выкрыкнуў Міклуш. I адказу не знайшоў.
Увайшоў Янусь. Павітаўся.
— Як поайшоў дзень, брат? — задаў ён пытанне, усеўшыся побач.
I тады Міклуш усё расказаў: і пра аперацыю, і пра пацыентку, і пра яе сяброў, і пра прыгажосць маладых дзяўчат, і пра тое, як цяжка, калі атрымліваецца бязглуздзіца ў жыцці — смерць надыходзіць так неспадзявана і непрыкметна, як сёння. Быццам і паратунку ад яе нідзе няма.
— Іранічная сарцавіна сітуацыі — на дарозе ляжала цагліна, — прыкра прамовіў Міклуш. — Уяўляеш, Янусь? Сябры маёй пацыенткі-нябожчыцы распісалі ў дробязях аварыю. Нейкі дурань пакінуў на дарожным палатне цагліну. Чырвоную, звычайную. Уяўляеш, брат? Хіба гэта не абсурд?
Янусь нічога не адказаў. Ён намагаўся схаваць узніклую занепакоенасць. Нейкая сіла сціснула грудзі. Раптоўна прымроілася лясное возера-балота з горкай чорнай паверхняй, якая гайдалася канцэнтраванымі коламі-хвалямі.