• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анамалія  Алесь Бычкоўскі

    Анамалія

    Алесь Бычкоўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 136с.
    Мінск 2012
    25.45 МБ
    He звернецца Зямля вакол Сонца і сотні абаротаў, як Янусь патрапіць у вечнасць, пакіне гэты свет.
    Магчыма, там ён даведаецца пра далейшыя лёсы герояў сваёй кнігі.
    Вольга, як вядома, уратавалася ад самазабойства, дзякуючы Андрэевай увазе. Хоць яна так і не стала веруючай у тым сэнсе, як хацелася б Андрэю, але ў яе душы адбыўся істотны зрух. Дый трагічная смерць сяброўкі наклала свой адбітак. Урэшце Вольга ўсё глыбей пачала задумвацца аб сэнсе жыцця і сваім месцы ў ім.
    Брат пісьменніка Януся, урач рэгіянальнай клінікі Міклуш, знайшоў суцяшэнне ўласнай душы, сэрцу. Ён адкрыў для сябе новы сусвет, у якім ёсць месца Богу. Ён нарэшце пачаў бачыць прычыны няшчасцяў сваіх пацыентаў і прычыну ўласнай роспачы.
    Лідуся пайшла з нашага свету і невядома нам, дзе заразяе душа, боўвечнасці акрамя Раю ёсцьяшчэ і пекла. Многія яе смерць палічылі страшнай, і варта з гэтым пагадзіцца. Нельга існаваць ілюзіямі, будаваць планы на бясконцую перспектыву і ва ўласнай фанабэрлівасці разлічваць на вечнае жыццё на Зямлі. Каб Андрэй быў з ёю знаёмы, ён не аднойчы прыгадваў бы біблейскае "Бог ёсць агонь паглынаючы". I хоць коратка апісанае жыццё
    Лідусі нам здаецца пустым і незмястоўным, то яе смерць несумненна мела сэнс, бо паўплывала на светапогляды шматлікіх жывых людзей.
    Што тычыцца Януся, ён і не ведаў, у што выліліся яго пошукі натхнення каля ляснога возера-балота. Урэшце, калі мы прасочым лінію прычыннасці, убачым, што ўся гісторыя адбылася з-за пакінутай на дарозе цагліны. 3-за гэтага няхітрага будаўнічага матэрыялу, напрыклад, Волыа з'ехала за мяжу. Дзіка гучыць, але адпавядае правілам матэматычнай логікі, дзе кожная прычына выклікае наступства.
    Шчасліўцам застаўся фатограф-мастак Андрэй. Яму адкрылася галоўная выснова нашай гісторыі — нішто ў свеце не адбываецца дарма. Усе мы з'яўляемся вінцікамі ў гіганцкім механізме, мурашамі ў велізарным мурашніку, дзе кожныя погляд, уздых, дробязь могуць паўплываць на ход гісторыі. Андрэй убачыў цуд.
    He Янусь "запусціў" ланцужок аповеду. Ён толькі выканаў сваю ролю, напісаную вышэй. I калі мы пашукаем крыніцу прычын, то мусім прайсці бясконцы шлях, каб апынуцца на пачатку вякоў, у той самы момант, калі Усявышні Творца прамовіў "Няхай будзе святло!", і бязмежная плынь хваляў панесла сусветную гісторыю складаным шляхам у акіяне вечнасці, нараджаючы безліч наступстваў.
    I хвалі б'юцца недзе аб невядомы бераг невядомай зямлі, гудуць нібы званы, і чуецца скрозь іх Янусёў шэпат: "Божа, падштурхні набліжэнне будучыні, даруй за рэчаіснасць, злітуйся над намі з-за нашых учынкаў..."
    * * *
    Хвалі розныя ў памерах, аднолькавыя ў сутнасці.
    Хвалі працінаюць наскрозь сусветы ўсіх вымярэнняў.
    Хвалі прачынаюцца ў нетрах атамаў і распаўсюджваюцца па-за межы галактык.
    Хвалі пачынаюцца з нуля і імкнуцца да абодвух бакоў бясконцасці.
    Хвалі маюць хуткасць святла, хоць і здаюцца камусьці маруднымі.
    Хвалі задаюць тон прасторы і часу.
    Хвалі існуюць нават у чорных дзірках на квантавым узроўні сінгулярнасцяў.
    Хвалі гойдаюцца ў пачуццях, трымцяць у сэрцах, ціха спяць у ківачу гадзінніка.
    Хвалі — сінусоіды.
    Хвалі — жыццё.
    Хвалі — свет.
    Хвалі ўзнікаюць дзякуючы таму, што заўжды ёсць той, хто назірае зверху і шпурляе ўніз камяні.
    * * *
    Хвалі. Бязмежная плынь...
    Снежань 2004
    Змест
    Анамалія	3
    Скарпіёны Даўра	50
    Ён прыйдзе апоўначы	86
    Муары Лідлу	92
    Дзень імператара	105
    Хвалі. Бязмежная плынь	113
    Літаратурна-мастацкае выданне
    БЫЧКОЎСКІ Алесь
    АНАМАЛІЯ
    Фэнтэзі
    Адказны за ьыпуск Зміцер Вішнёў Рэдактар Серж Мінскевіч Вёрстка Яўгенія Багдановіч Карэктар Кацярына Макарэвіч Дызайн Юры Круглікаў
    Падпісана да друку 20.10.11. Фармат 70x90 1/32 Папера афсетная. Гарнітура «СаІІЬгі». Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 4,89. Ул.-выд. арк. 5,35.
    Наклад 200 асобн. Замова 2040.
    Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Таліяфы”. ЛН №02330/0150300 ад 08.04.2008.
    Вул. Брылеўская, 11-44, 220039, г. Мінск.
    E-mail: vish@bk.ru www.goliafy.com
    Друк ТДО “НоваПрынт" ЛП № 02330/0552786 ад 25.02.2009 Вул. Геалагічная, 59-4-10, 220047, г. Мінск.
    Усе кнігі выдавецтва Таліяфы", а таксама кнігі іншых выдавецтваў вы можаце замовіць у інтэрнэт-краме
    PRASTORA.BYOEF
    Н75-29 707-79-89 MTS; +375-44-762-78-80 Velcom; +375-25-618 85-35 life:) www.Prastora.by e mail: beltonmedia<®gmail.com skype: prastora
    Вялікі выбар беларускамоўнае літаратуры, аўдыё, відэа і сувэніраў.
    Кнігарня «Галіяфы» (Падземка, пр-т Незалежнасці, 43) прапануе найлепшы выбар сучасных кніг на беларускай мове ў горадзе Менску.
    Тут можна набыць навінкі мастацкай літаратуры, кнігі па культуры, гісторыі, філасофіі, дзіцячыя кнігі, часопісы, альбомы, шыкоўныя паштоўкі.
    Ёсць у асартыменце творы замежных аўтараў.
    Кантакты для сувязі: в +375-17-2 88-20-36 E-mail: vish@bk.ru www.goliafy.com
    Праз сем дзён уцёкаў "Неркубус" нарэшце перасёк галоўныя транспартныя калідоры і лёг на курс да сістэмы Бенетташ, самай крайняй на паўночных прасторах Галактыкі далей зеўрала прорва, дзе ледзь бачнымі каляровымі кропачкамі іскрыліся далёкія зоркі каралеўства Рас-Альхаг.
    Скарпіёны Даўра
    ВЫДАВЕЦТВА
    ГААІЯФЫ
    9 789856 906599
    > I > § > □ i
    □