Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі

Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
Калі ў кабіну ўваліўся тоўсты Тата Менелай, пілот прамаўчаў. Ад Таты несла півам, і гэта яшчэ больш злавала Машана. Але ён стрымліваў эмоцыі, бо Тата быў капітанам, а "Неркубус" лічыўся адзіным жытлом не толькі Машану, а і ўсім астатнім членам каманды. Тата гучна рыгнуў і плюхнуўся ў другое крэсла.
— Пуста, — патлумачыў Машан, сутыкнуўшыся з нямым пытаннем на капітанскім твары. — Паводле абрысаў, пасудзіна трапілася даваенная. Прыкметы жыцця адсутнічаюць. Ахоўна-баявыя сістэмы невядомыя. Чужой электроннай актыўнасці "Неркубус" не фіксуе.
— Усё? — ускінуў бровы Тата Менелай і скасавурыўся на панэль. Перад прыняццем важнага рашэння ён заўжды хмурыўся. А важнае рашэнне магло быць адным — дэсантавацца на борт таямнічага карабля і вырашаць на месцы, ці вартая аўчына вырабкі. "Неркубус" ужо паўгода лётае ў халастую, без заказаў, рэсурсы амаль на нулі.
Тата нейкі час варушыў бровамі ў роздумах, пасля схіліўся да камлінка.
***
Маркіз трэніравалася ў стральбе, правярала зброю, прыдзірліва аглядала кожную дробязь. Выхапіўшы з кабуры на скураных штанах пульсмасавы станер "Беркут", яна не цэлячыся ўсадзіла абойму у пластыкавую мішэнь. Грукатамзаклала вушы. Калі Маркізарудавала "Беркутам", вакол уздыблівалася прастора. У экіпажы "Неркубуса" Маркіз лічылася лепшым байцом. Наймітка ўжывіла ў цела мноства імплантаў, адказваючых за рэакцыю, стан
арганізма. Асобныя людзі задаваліся пытаннем, колькі чалавечага засталося ў менавіта гэтай жанчыне.
— Трапна страляеш, — заўважыў Машан.
— Ты назіраў роўна тры хвіліны і трыццаць восем секунд.
Машанаў твар набыў кіславатае адценне. Маркіз пачварна выскалілася і перазарадзіла "Беркут"
— Думаеш, калі схаваўся за спіной, я не бачу?
Пілот абвёў яе позіркам.
— Хацелася б глянуць, дзе хаваецца трэцяе вока.
— Падабаешся ты мне за смеласць. Глядзі не нарвіся. A то...
Яна вытрымала шматзначную паўзу. Жартаваць з Маркіз было небяспечна, усе ведалі.
— А то што? — не вытрымаў Машан.
— Пакажу. Недасі рады...
Пілот наблізіўся да шафы з арсеналам, адчыніў і доўга выбіраў зброю. Потым выцягнуў магутны станкавы паскаральнік "Арыя", узважыў у руках.
— Ты пазбаўлены эстэтыкі, — зазначыла Маркіз. — "Арыяй" звычайна скрышаюць планеты.
Машан хацеўагрызнуцца наконтэстэтыкі, але змаўчаў. Да халеры эстэтыку, лупі чым хочацца — "Беркутам", "Арыяй". Вынікі пасля аднолькавыя — застаюцца пустата і атамнае смецце.
***
У самым дальнім куце "Неркубуса", рэактарным сектары, ківаўся небарака Весялун Білі. Напяваючы няхітрую песеньку кшталту "Чорнага гругана", Весялун адчайна намагаўся наладзіць кантроль гіперблокаў. Білі знаходзіўся ў перадапошняй стадыі ап'янення, калі свядомасць недзе яшчэ торгае і кратаецца ў галаве, але цела ўжо напагатове аддацца рэфлексам. Білі свідравалі навязлівыя ідэі. Шэсць месяцаў палёту і беспрабуднага п'янства здзейснілі сваю справу. Весялун Білі пачаў размаўляць з ценем, які назваў Хтосьці.
Спадара Хтосьці акрамя Весялуна больш ніхто не бачыў, але па словах тэхніка, Хтосьці без роздыху сноўдаўся па ўсіх адсеках зоркалёта.
3-за п'янства лёс выкінуў Білі на сметніцу. Аднойчы нябёсы злітваліся і паслалі Весялуну паратунак у асобе Таты Менелая. Капітан здолеў разглядзець мутным вокам у таварышы па захапленні геніяльны інжынерны талент і прапанаваў месца пастаяннага тэхніка на "Неркубусе". Так былы штурман трансгалактычных лайнераў Уільям Роса, стаўшы бамжом і п'яніцам, пераўтварыўся ў піратакантрабандыста Весялуна Білі.
Увогуле Весялуном яго празвалі з-за дзіўнай звычкі размаўляць з самім сабой і адначасова дуркавата гыгыкаць. Размаўляў і гыгытаў Білі бесперапынна. Ён мог гадзінамі размаўляць з рэактарам, абсталяваннем, уласным адбіткам у люстэрку. Таму ніхто асабліва не здзівіўся з'яўленню на "Неркубусе" Хтосьці — новага члена экіпажа. А паколькі бачыў спадара Хтосьці толькі Весялун Білі, навічку Тата Менелай вырашыў не плаціць, у судавы журнал не заносіць і не ставіць на вахту. Білі спрабаваў уступіцца за сябра, але хутка прыкусіў язык, каб залішні раз не злаваць капітана.
Бранзалет на руцэ Білі варухнуўся і пакрыўся чырвоным свячэннем, зумкнуў камлінк.
— Весялун, — раздалося з бранзалета. — Займі пілотскі адсек і чакайма нас. Мы дэсантуемся.
— Зразумеў, капітан, — выціснуў з сябе тэхнік, пнуў нагой па сценцы рэактарнага кажуха і падаўся на мосцік.
***
Чужынец без супраціўлення разблакіраваў уласны стыковачны вузел, быццам запрашаў на вечарынку ў царства ценяў. Маркіз выпраменьвала спакой. Яна крочыла першай.
Калідор ад стыковачнага вузла доўжыўся метраў на сто. Нязваныя госці асцярожна прасоўваліся, азіраючыся па баках, выхопліваючы святлом ліхтароў рэшткі карабельнага інтэр'еру. У Маркіз ліхтар адсутнічаў,
бо цудоўна бачыла ў цемры. Машан чуў глухі пошчак сэрца і ўласныя крокі. У канцы калідора са змроку выслізнула камп'ютарная кансоль. Заклапочаны Тата выказаў ідэю гукнуць Весялуна, але Маркіз спыніла капітана рухам і ўзялася раскадзіраваць кансоль самастойна. Калі на мутна-белы экран выплылі надпісы, большасць аказалася на незразумелай мове. Сэнсары ў вачніцах наёмніцы хуценька счыталі загадкавыя сімвалы і пераслалі іх е-мозгу "Неркубуса", які адразу ж прыступіў да аналізу свежай інфармацыі.
— Справа ад кансолі ёсць панэль кіравання ліфтам, праз які можна трапіць на грузавы і камандны паверхі, — паведаміў неўзабаве е-мозг. — Расшыфроўваю далей. Пачакайце...
Тата Менелай наблізіўся да згаданага месца.
— Гэта вельмі стары даследчыцкі карабель "Тыран", звесткі аб ім засакрэчаныя, — вярталіся з "Неркубуса" апрацаваныядадзеныя. —Штокарабельнёсдаследчыцкія функцыі, пацвярджаецца адсутнасцю ўзбраення там, дзе яно належыць, бо "Тыран" далучаецца да класу лінейных ваенных крэйсераў. Яго пераабсталявалі...
Машан расхваляваўся і парадваўся буйнай здабычы.
— Дзіва, ваенныя не ўключылі сваё судна ў спіс расшукваемых, — прамовіўТата Менелай.
— 3 двух адно, капітан, — разважыла наёмніца. — Або адказныя асобы не зацікаўлены, каб карабель знайшлі, або занесці ў спіс яшчэ не паспелі. Апошняе горш, яно значыць, што мы памыліліся, і зоркалёт насамрэч страчаны нядаўна. Існуе верагоднасць, што ваенныя будуць шукаць "Тыран" і нам мажліва нездабраваць.
— У такім выпадку, дзе трупы? Што здарылася з экіпажам?
— Верагодна, карабель скарыстаны ў якасьці кантэйнера для перавозкі непазначанага грузу, — уставіўся сваёй чаргой е-мозг. — Настолькі небяспечнага, што людзям тут нечага рабіць. Аналізую далейшыя звесткі.
— Галоўнае, мы першымі напаткалі судна. Адбрэшамся, калі што, — запэўніў Тата Менелай, і ні ў каго
не з'явілася жадання ўдакладняць значэння "калі што". — Хто смелы першым завітаць на камандны ўзровень?
Само сабой, першай вызвалася Маркіз. I недарэмна. Камандны ўзровень ахоўвала блакада лазер-кантроля, справіцца з якой магла толькі нашпігаваная імплантамі наёмніца.
— Адсутнічаюць намёкі на экстранную эвакуацыю, — заўважыла яна, хутка агледзеўшы пакой, дзр апынуліся ўсе трое.
— Нельга знайсці святло? — пацікавіўся капітан.
— Праблемы з забеспячэннем, — прыйшло з "Неркубуса". — Я разгледзеў схему сілкавання чужынца. Рэзервовыя галіны рэактара завязаныя на грузавым паверсе. Там штосьці ёсць.
— Як наш Весялун? — спытаў Тата.
— He сплю. Сачу за вамі.
— Малайчына. Спадар "Хтосьці" побач?
Весялун прамаўчаў.
— Маркіз, спрабуй выявіць тэрмінал даследчыка, — папрасіў "Неркубус" і патлумачыў. — Трэба ўбачыць суднавы журнал і высветліць груз.
— Ужо шукаю.
Пакуль Тата і Машан высвечвалі ліхтарамі шматколькасныя рубкі, адсекі ды прыборныя панелі, Маркіз прывідам дабралася да капітанскага мосціка, аб чым не памарудзіла ўголас паведаміць.
— Здаецца, я знайшла нейкія запісы.
Капітан і пілот паспяшаліся да жанчыны. Тата Менелай пакляўся аднойчы ўжывіць сабе прыбор начнога бачання.
"Зорка Садал-Мелік. Сёння "Тыран" выявіў месцазнаходжанне планеты, назву якой нават нельга ўносіць у вахцены журнал у мэтах павышанай сакрэтнасці. Нам пашчасціла натрапіць на старажытны артэфакт. Ён памешчаны ў чатырнаццатую зону трума пад надзейную ахову. Вядучы афіцэр медыцыны выявіў загадкавае выпраменьванне, якое ішло з аб'екта, і памясціў знаходку ў керамічны спецкантэйнер, здольны гасіць хвалі. У сектары зоркі Садал-Суд атрымана прадпісанне пакінуць борт "Тырана". Ёсць пагалоска, што артэфакт пяройдзе
пад канчатковы кантроль ваенных сіл Федэрацыі Альфарда".
На гэтым запіс абрываўся, астатнія дадзеныя ў журнале былі безнадзейна сапсаванымі. Капітан узважыў сітуацыю.
— Прыгаданы Садал-Мелік — касмічныя могілкі. Трыццаць восем мёртвых планет вакол гіганцкай зоркі, — растлумачыла Маркіз і нечакана дадала: — Я там ваявала да знаёмства з вамі, капітан.
Машан здзівіўся. Нішто сабе. Наёмніца бліснула вачамі ў цемры.
— Значыць нам у грузавы адсек, за артэфактам. — Тата Менелай звярнуўся да е-мозга. — "Неркубус", што там за схема абароны на чатырнаццатым труме?
— Ужо працую. He лічу яе сур'ёзнай, капітан. Маё начынне навей "Тырана".
— Хадзем, — запрасіў капітан.
***
— У мяне кепскія прадчуванні, — прашаптаў пад нос Весялун. — Рэактар "Неркубуса" рэзануе... з-за падпрасторавых хваляванняў.
— Вы незадаволены маім станам? — удакладніў е-мозг.
— Крышачку.
— Mae сэнсары не адчуваюць пагрозы.
— Адчуваюць душой, а не сэнсарамі, разумееш?
— Растлумачце тэрмін "душа".
— Вось гэта нельга, жалезная ты шклянка, — абурыўся Весялун. — Душа зусім не тэрмін. Яна або ёсць, або яе няма, і ўсё тлумачэнне.
Ён дастаў з кішэні паштоўку з выявай агромністага поля, засеянага чырвонымі макамі пад бяскрайнім нябесным прадоннем. 3 такой моцай захацелася панюхаць чырвоныя макі, што аж заказытала ў носе, і Весялун чхнуў. Пасля заплюшчыў вочы. Свядомасць злілася з абвостранымі пачуццямі. У роце знік гаркаваты прысмак абсэнту. Па караблю гуляе Хтосьці. Ён сэрца і
душа карабля. Весялун — мост паміж душой і е-мозгам. Ён здольны растаяць у прасторы і зірнуць за край. Што ж ён там убачыць?..
Убачанае вымусіла імгненна прачнуцца. У іх галактычным сектары матэрыялізаваўся з гіпердрайва неідэнтыфікаваны карабель. Сэнсары піратскага судна належным чынам узважылі прыхадня, вылічылі вектар, ацанілі ўзбраенне, вылузнуўшае па абодва барты, і е-мозг трывожна загудзеў: — Кантакт з ваенным крэйсерам G-класу, пагроза. Рэкамендую хуткую эвакуацыю.