Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
— Разумею ваш сарказм, — Зільге паправіўакуляры. — Але ў "Анэнэрбэ" ў свой час праводзіліся доследы, дзе таксама мелі месца незвычайныя тумановыя з'явы. Вы не фізік, зразумела, вам цяжка растлумачыць, што насамрэч адбываецца...
Ён памарудзіў.
— Карацей, Зільге, — падштурхнуў Лутцэ, які дагэтуль маўчаў.
— Мне неабходна паглядзець на тое месца, пабываць там. Вы арганізуеце для нас экскурсію?
— У Трыполле? Калі ласка. Праўда, мы сёння спалілі названую вёску, літаральна за гадзіну да вашага з'яўлення. Калі вас цікавяць галавешкі, гер доктар, няма праблемы. Яны яшчэ тлеюць.
— Спалілі ўсё? — твар Зільге пазмрачнеў.
— Менавіта.
— I нічога не заўважылі незвычайнага?
— Hi кропелькі. Хіба што схапілі ў палон партызана, які спрабаваў дапамагчы параненаму рускаму хлопчыку. На золку пасля допыту яго расстраляюць.
— У сутнасці не важна, што вёска спаленая, — прамармытаў Зільге. — Хаця мясцовыя жыхары маглі штосьці засведчыць.
Доктар задумаўся.
— Шкада, вы не паспелі раней. Я мог паслаць карнікаў на дзень-два пасля вашых доследаў. Але цяпер ужо позна, — шчыра заверыў Кройц і вярнуў на стол пусты келіх.
— Партызана вы дапытвалі? — пацікавіўся Лутцэ.
— He паспелі. Думаеце, ён скажа путнае? Я ўжо прыгадваў унутраную моц тутэйшых жыхароў. 3 любога скуру дзяры — будуць стаяць да апошняга. Шчыра скажу, каб не ведаў бы іх дзікунскую сутнасць, прыняў бы за сапраўдных арыйцаў.
Усталявалася цішыня.
Отто Кройц падумаў, ці не ляпнуў ён залішняга, і зараз жа паведаміў:
— Слухайце. А вось партызан павінен вас зацікавіць, доктар Зілые. Вельмі незвычайна ён апрануты, і амуніцыя, і астатняе... — Штандартэнфюрэр пахістаў гала-
вой. — Упэўнены, нідзе ў рускіх я не сустракаў нічога падобнага. Дый у немцаў таксама.
— Што вы маеце на ўвазе? — ажывіўся Зільге.
— Форма і знакі адрознення. Рускія такую не носяць!
3 крэсла падняўся группенфюрэр Лутцэ.
— Што ж, — прамовіў ён. — Варта паглядзець на палоннага.
* * *
Вацлаў Кравец ачомаўся ад шчымлівага болю ў патыліцы. Цела ныла, галава гула, раскалвалася. Няйнакш чымсьці жалезным гвазданулі, вырашыў сяржант і паварушыўся. У скуру ўпіліся вяроўкі. Ён ляжаў звязаным у віль-готным падвале, каменным мяшку з невялікім ваконцам пад столлю.
Вацлаў паспрабаваў сесці. Атрымалася не адразу. Калі вочы прызвычаіліся да паўзмроку, палонны зразумеў: ён тут адзін. Зброя, маскхалат адсутнічалі. На ім засталася звычайная армейская форма.
Кравец сагнуў ногі ў каленях, уперся ў ледзяны дол, адштурхнуўся. Перасунуўся такім чынам да самой сцяны. Перавёў дыханне, супакоіўся. Прыняўся аналізаваць становішча.
Мінулыя падзеі выплылі на памяць. Сумесныя вучэнні, спецаперацыя, пакінутае селішча ў цэнтры Зоны, сапраўдныя тэрарысты ў эсэсаўскіх формах...
Кепскае становішча.
Вацлаў спрабаваў вызваліцца з путаў. Беспаспяхова. Прыняўся чакаць.
Пасля вечнасці маўчання за дзвярмі ў яго камеру загрукаталі.
Увайшлі мужчыны ў ваенных формах з арламі і свастыкамі і хударлявая жанчына невялічкага росту. Нейкі час палонны і візіцёры разглядалі адзін другога.
Кравец заўважыў, што жанчына адрозніваецца ад тэрарыстаў выразам твару. У яе вачах чыталіся сполах і літасць. "Мабыць, заложніца", — падумаў сяржант. Адзін з катаў даў знак, і жанчына пачала гаварыць.
— Мяне завуць Святлана. Я перакладчыца. Гаспадзін штандартэнфюрэр Отта Кройц, па-нашаму, калі не памыляюся, палкоўнік Кройц, жадае з вамі гаварыць.
"Нішто сабе! — пранеслася ў галаве Вацлава. — Нават палкоўнік... I імёны ў іх нямецкія, якраз да формы, і перакладчыца. Дзівосы!"
Эсэсаўцы чакалі.
— Лепш скажыце што-небудзь, — настойліва прашаптала жанчына.
Сяржант ніяк не цяміў, чаму тэрарысты "косяць" пад нямецкіх афіцэраў часоў апошняй вайны? Рысы твару еўрапейскія, ястрабіныя ледзяныя позіркі, у аднаго шрам на скроні. Хто гэта? He баевікі ІРА... Новае згуртаванне неанацыстаў? Ды дзе, у раёне адселенай зоны, нападалёк ад разбуранага ядзернага рэактара? Гармідар нейкі.
Краўцу ўсё падалося наркатычным сном. Але рукі былі звязаныя насамрэч, вяроўкі са сном не вязаліся. Што ж, трэба паразмаўляць, нават калі суразмоўцы — здані.
— Дзе я? — спытаў Кравец.
— На тэрыторыі дыслакацыі элітнага батальёна СС, — прамовіла Святлана. — Тут усюды захопнікі.
— Шмат захопнікаў?
Адзін з тэрарыстаў штурхануў жанчыну і нешта доўга казаў па-нямецку.
— Гаспадзіна Кройца цікавіць, хто вы, дзе хаваюцца партызаны, ці іх шмат, раскажыце пра падполле, сувязных, колькі ў вас зброі, якія планы? Расказваць трэба хутка. Гаспадзін Кройц не трывае жартаў, — пераклала Святлана.
"Добра, хоць адразу не пужаюць расстрэлам", — падумалася Вацлаву.
— Перадайце, мяне завуць Пеця Коржыкаў, я ўвогуле прыляцеў з Марса, — з'едліва адказаў Кравец. — Мая талерка схаваная ў прыдарожным кустоўі. Мо шаноўны гаспадзін жадае зірнуць?
Святлана перавяла. Немцы раздражнёна штосьці прабурчэлі ахоўніку. Той перадзёрнуў затвор "шмайсера" і наставіў зброю на палоннага.
— Палкоўнік Кройц сардэчна раіць не ўпарціцца.
Кравец цяжка ўздыхнуў.
А мо вы пераапранутыя натаўцы? — спытаў ён хутчэй у самого сябе. — Ламаеце тут Галівуд.
— He. Яны самыя пародзістыя эсэсаўцы, — прашаптала Святлана.
— Са мною быў хлопчык, што з ім? — успомніў Вацлаў.
Жанчына ўзрушылася. Яетвар пасвятлеў, але імгненна накрыўся маскай абыякавасці.
— Хлопчык пад наглядам фельчара. Дзякуй вам, ён мой пляменнік. Слухайце, зманіце што-небудзь, мо адпусцяць гады. Нашыя ўжо наступаюць.
— Што мне зманіць? Хто нашыя? — горка адказаў Вацлаў. — Якія партызаны, сувязныя? Гэтыя людзі — вар'яты? Вы заложніца? Што тут адбываецца?
Святлана апусціла позірк.
— Шкада. Вас расстраляюць.
Ну вось, засталося чакаць смерці, разважаў Кравец, калі застаўся ў поўнай адзіноце. Гібель невядома за што ў час неспакойнага, але мірнага трэцяга тысячагоддзя.
Нягледзячы на стому і пройдзеныя кіламетры, спаць не хацелася. Узбуджаны мозг усебакова аналізаваў інфармацыю і лагічнага тлумачэння не знаходзіў.
Сяржант спрабаваў супакоіцца, аднавіць у памяці ўсе дэталі аперацыі. Здаецца, пералом адбыўся, калі Вацлаў забрыў утумановую завесу. Нібыта на зло прапала сувязь, а потым і завіравала сёмая вада на кісялю.
***
Позняй ноччу доктар Зільге рупліва даследваў рэчы палоннага. Яму дапамагаў Лутцэ.
— Што вы скажаце наконт гэтага? — Зільге перадаў группенфюрэру ўльтранітавы зарад.
— Падобна на гранату, — Лутцэ ўзважыў прадмет у руцэ. — Новае ўзбраенне рускіх?
Афіцэр вярнуў зарад на стол. Узяўся аглядаць аўтамат з пульсмасавым нагнятальнікам. Доктар тым часам трыбушыў рэчмяшок.
— Зільге, адкажыце па шчырасці, чаму вас цікавяць гэтыя туманы? Кройцу можаце дурыць галаву, а вось мне мяркуецца, справа зусім не ў прыродных з'явах.
Лутцэ ўважліва даследваў затворны механізм.
— Маеце рацыю, гер групенфюрэр. Справа не ў тумане.
— А ў чым? — суразмоўца навёў аўтамат на пусты графін, стаяўшы на стале. Зброя зручна ляжала ў руках
— Дакладна не ведаю.
— Баіцеся ляпнуць лішняе?
— He. Мажліва мы маем справу з верагодным тэхнічным прарывам рэйха. Калі так, наступіць новая эра ў гісторыі.
— Тлумачэнне аб усім і не аб чым...
— Вы вывучалі фізіку, Лутцэ?
— Ніколі.
— Шкада. У свой час абвер выкраў у англічан трапіўшыя ім неверагодным чынам сакрэтныя доследы доктара Эйнштэйна аб міжпрасторавых сутарэннях часу. Дзіўна, доктар гэтыя доследы ніколі не рэкламаваў. Матэрыялы трапілі ў "Анэнэрбэ", дзе доўгі час тэарэтычныя выкладкі Эйнштэйна спрабавалі рэалізаваць на практыцы.
— Мне гэта ні аб чым не кажа, — прызнаўся Лутцэ. — Сутарэнні часу... He разумею.
— Вы чыталі Уэлса?
— Я рэаліст, Зільге, фантастыка не мой канёк.
— Дарэмна. Фантасты часцяком прапануюць досыць практычныя ідэі.
— Добра. — Лутцэ паклаў зброю на стол. — Уэлс паўплываў на доследы "Анэнэрбэ"?
— На "Анэнэрбэ"паўплываўфюрэр, а восьнамяне... — Ён вытрымаў шматзначную паўзу. — Уэлс выказаў думку аб мажлівых падарожжах у часе, Эйнштэйн абгрунтаваў змяненне часу тэарэтычна, а мне тое-сёе атрымалася здзейсніць на практыцы. Разумееце?
— Загадкава гучыць.
— Элементарна, Лутцэ. Вы не жадаеце адправіцца гадоў на сорак-пяцьдзясят у мінулае, пабачыць сябе ў 24
дзяцінстве, пазнаёміцца з кайзерам, а мо вам цікава пабываць у эпоху Рымскай імперыі?
— А вы возьмеце ролю экскурсавода і галоўнага механіка машыны часу, — рассмяяўся афіцэр.
— He жартуйце, — Зільге перастаў корпацца ў рэчах і цвёрда прамовіў: — Бадай, я першы, каму ўдалося зазірнуць за край бездані.
— Віншую, доктар, — Лутцэ паціснуў плячамі. — I якая яна, бездань?
— Палахлівая, — адказаў доктар пасля нядоўгага маўчання і вярнуўся да справы. — Але поўная неверагодных перспектыў. Больш істотных, чым атамныя доследы.
— Дык пры чым тут туман, вы так не адказалі.
— На мяжы сутарэння паралельных прастораў, калі хуткасць часу не кампенсуецца каэфіцыентам надлома ў вымярэннях...
— Можна без фізікі, доктар? — зморшчыўся, нібы ад зубнога болю, Лутцэ.
— Туманы не ёсць туманы. Калі прасцей, гэта святло. Святло іншых вымярэнняў. Іх можна атрымаць у лабараторных умовах з дапамогай неабходнага прыстасавання. Але я заўжды лічыў, што ў прыродзе павінны сустракацца анамальныя зоны, якімі злучаюцца розныя эпохі. Яны выконваюць функцыі дзвярэй у іншыя сусветы, паралельныя прасторы, іншы час. Упэўнены, у гэтых мясцінах з'явілася падобная анамалія, дзверы ў іншы свет. Верыце?
Зільге штосьці знайшоў і ўважліва разглядаў. Усталявалася цішыня.
Групенфюрэр доўга пераварваў пачутае.
— He веру, — нарэшце вымавіўён.
— А што, па-вашаму, вось гэта? — з гэтымі словамі доктар працягнуў Лутцэ картку.
На ёй русжімі літарамі і лацінкай значылася "Сяржант 1-га аддзялення разведроты Вацлаў Кравец". I дата выдачы, якую немцы і змаглі прачытаць: "5 студзеня 2015 года".
— Здаецца, самы час больш істотна паразмаўляць з палонным... гм... партызанам, — сказаў уражана доктар Зілые.
Групенфюрэр заўважыў, як расхваляваўся навуковец.
* * *
Святлану апанавала трывога. Маладая жанчына хадзіла па хаце туды-сюды, спынілася каля расчыненага вакна. Увабрала паветра на ўсе грудзі. Душнай ноччу перакладчыцу не сунімала прадчуванне, што адбылося штосьці няўлоўна трагічнае. Яно яшчэ больш ўзмацняла боль ад сённяшняга спалення вёскі. Яна доўга ўзіралася ў цемру.