Анамалія
Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
— Ну-ну, не плач, — суцяшаў сяржант. — Колькі можна? Ты ж хочаш пабачыць будучыню, так? Хо, у нас тут весела, хадзем са мной, пакажу. У рэшце рэшт, гітлераўцаў і паліцаяў тут няма, абяцаю...
Яны ўсталі і пакрочылі да леса. Кравец абмяркоўваў, што схлусіць у штабе наконт Святланы. Пра экскурсію ў мінулае павераць хіба што ў дурдоме. А нічога хлусіць не трэба. Надакучыла армія. Ён успомніў пра вясковы домік пад сталіцай, дзе жылі бацькі, там запроста можна пасяліць Святлану. Вось толькі легенду ёй прыдумаць ладную.
***
У далёкім 1943 годзе штандартэнфюрэр Отта Кройц, чарговы раз нажлукціўшыся шнапсу, сядзеў з перавязанай галавой і пісаў даклад, у якім адзначаў небывалую актыўнасць партызан і прапажу без вестак высокапастаўленых асоб СС і групы салдат.
Гітлераўскага палкоўніка ўсё больш ахаплялі сумненні ў перамозе Германіі. Сербанём мы ліха, штодзень упэўніваўся Кройц, ужо сербанулі.
* * *
Кабінет генерала Стральцова быў наскрозь прасычаны ўдушлівым дымам. Генерал меў слабінку — любіў тоўстыя, з коньскую галёнку, сігары. Зараз ён сядзеў, ахутаны шызым воблакам і пыхцеў, абдумваў адказ сяржанту Вацлаву Краўцу.
На шыкоўным дубовым стале перад генералам ляжаў рапарт Краўца аб звальненні і шыльда з надпісам "Касмічныя войскі Расійскай Федэрацыі", выдраная разведчыкам з аб'екту.
Генерал курыў, Вацлаў чакаў.
— Ты сур'ёзна? — пахмурна спытаў Стральцоў, дакрануўшыся да рапарта.
— Сур'ёзна, таварыш генерал.
— Шкада. Талковых разведчыкаў мала.
Генерал ізноў прыняўся смактаць сігару. Скрозь закратаванае вакно прабіваліся сонечныя прамяні, яны прасвечвалі дымавую завесу вакол генерала і збоку здавалася, што не афіцэр сядзіць у крэсле, а нейкае страшыдла са злавеснай мутнай аўрай.
Генерал гмыкнуў, потым устаў, адчыніў сейф і дастаў бутлю каньяку з двума кілішкамі. Разліў напой, падсунуў адну чарку Вацлаву і з шумным выдыхам сеў на месца.
— Хочаш тлумачэнняў, сынок?
Сяржант хістануў галавой.
— Давай спачатку вып'ем за удалае заканчэнне аперацыі.
Генерал са спрытам бывалага вайскоўца ўліў у горла напой, хукнуў у кулак і вярнуў чарку на стол.
— Нашы славянскія беды вось тут, — генерал пастукаў указальным пальцам сябе па ілбу. — Карацей, некалькі дзён таму Расія згубіла касмічны карабель. Эксперыментальная распрацоўка нейкага там сакрэтнага інстытута. Штуковінай кіравала аўтаматыка, з ёю і адбылася недарэчнасць — збой, перазагрузка сістэмы. Мы прывыклі ўсё спісваць на чалавечы фактар, а тут — дулю, аказалася, што памыляюцца наватробаты.
Вацлаў аж рот разявіў ад нечаканага пачатку размовы. Каб, падумайце хто, — генерал, і так запраста размаўляў са звычайным сяржантам!
Стральцоўнібыта прачытаўдумкі Вадлава іўсміхнуўся:
— He перажывай, усё ўжо скончылася, шум улёгся. Ведаў бы ты, колькі галоў уратаваў сярод сакрэтнага кіраўніцтва, выявіўшы аб'ект! Табе палкоўніка самы час даваць, а ты, сяржант, страчыш рапарты аб звальненні. Ну, ладна, справа твая, працягваю далей. На бяду аб'ект зваліўся ў Зоне. Каб у Атлантыку або Ціхі акіян, — генерал махнуў магутнай рукой, — гора не ведалі б, канцы ў ваду і, як кажуць немцы, шпрэхен зі дойч...
Кравец уздрыгнуў.
— Але ж трэба здарыцца супадзенню. Каб на сваёй тэрыторыі, карабель ціха-мірна эвакуіравалі і забыліся б. Дык не. Апарат упаў у Зоне перад самым пачаткам міжнародных вучэнняў. He маглі мы адмяніць іх дзеля пошуку аб'екта. Разумееш? He маглі. Гэта выклікала б неймаверную буру і цікавасць амерыканскай разведкі, што зусім недапушчальна, бо апарат нашпігаваны звышсакрэтнымі распрацоўкамі, і, па-словах навукоўцаў, мог выпраменьваць антыгравітацыйнае поле. Ён таму і не
разбіўся. Аўтаматыка выканала пасадку з прымяненнем узгаданага антыгравітацыйнага поля. Нідзе ў свеце няма падобнага карабля. Таму нельга нават уявіць, што наш апарат перахопяць у час вучэнняў натаўцы, знойдуць яго першымі. Восьучымзакавыка.Спадарожнікавая разведка паказала падзенне аб'екта на забруджанай тэрыторыі. Высылка самалётаў-разведчыкаў мала што дала на першых парах. Побач з апаратам аварыйны энрргаблок і металалом могілак тэхнікі. Безвыходная сітуацыя і поўны цэйтнот. Да пачатку вучэнняў карабель каб і знайшлі, не змаглі б эвакуіраваць ні ў якім разе. Таму наверсе прынялі рашэнне знішчыць аб'ект ракетным ударам. Неабходна было абсалютна дакладнае навядзенне, каб у штабе былі непахісна ўпэўнены, што пілот разгрузіцца менавіта над сакрэтным аб'ектам. He маглі ж мы заваліць ракетамі ўсю Зону, зразумела. Небяспека існавала страшэнная, побач рэактар. Раптам што, і зноў бы наш мірны атам уся Еўропа крыла б матам, — пажартаваў Стральцоў. — Ты знайшоў аб'ект, бартавая электроніка выявіла наяўнасць чалавека і ўключыла спыненыя раней сістэмы жыццезабеспячэння, на выпраменьванне якіх і навёўся знішчальнік. Адзін стрэл — адна мэта. Зразумеў, герой?
Вацлаў узяў свой кілішак, прыгубіў. Хоць каньяк аказаўся добрым, але Краўцу зрабілася агідна. Паўплывала пачутае.
— А навошта маскарад з тэрарыстамі?
— Гэта не маскарад. Тэрарысты насамрэч запланаваныя ў вучэннях, як запланавана і высадка варожага дэсанту, толькі ў іншым месцы, — генерал павагаўся. — У штабе вырашылі табе нічога не казаць пра карабель. Гэта не я вырашаў, павер. Такая ўстаноўка паступіла зверху — адправіць вопытнага разведчыка на заданне без залішніх тлумачэнняў. Так што, расказаўшы табе ўсё, я парушыў правілы.
— Глупства, — не змаўчаў сяржант.
— He табе вырашаць! А падзенне шматтоннай аграмадзіны з космасу ў такое небяспечнае месца як Зона не глупства? Таму і засакрэчана, каб не вылезла чыясьці тупасць на паверхню.
Генерал сплюнуў і хлопнуў мясістай далонню па паліраванай паверхні стала.
— Карецей, сяржант. 3 табою пасля паразмаўляюць органы. Ведаеш сам якія. Хутчэй за ўсё дасі падпіску аб неразгалошанні. I дарэмна пакідаеш армію. Мо перадумаеш?
Кравец меў цвёрдыя намярэнні ў гэтым сэнсе.
— Ну, глядзі сам. Але ж з мяне падарунак, — паабяцаў генерал напрыканцы.
***
Калі Кравец выйшаў на вуліцу, у душы панавала пустэча.
Святлана выглядала з вакна машыны Вацлава. Усё вакол было дзіўным дзяўчыне. Заўважыўшы сяржанта, яна паматляла рукой. Кравец усміхнуўся ў адказ.
Маладыя байцы Карусь Яблонскі і Андрэй Шмялёў падмяталі плац перад штабам. Карусь раптам перастаў працаваць і ўтапоршчыўся ў Святлану.
— Прыгожая? — раўнуў над вухам сяржант. — Спадабалася?
Грузны Яблонскі спадхапіўся.
— Вінаваты, прабачце, таварыш сяржант!
— Працаваць далей. Двор павінен блішчэць як... — Кравец пашукаў адпаведнае параўнанне. — ...Як попка немаўляці! Вярнуся, праверу.
Кравец пакрочыў да машыны, вымаючы на хаду ключы.
— Таварыш сяржант! — паклікаў Яблонскі.
— Што яшчэ? — Вацлаў павярнуўся да радавога.
— У мяне дэжавю.
— Схадзі ў санчасць.
— He, я маю на ўвазе іншае. Я... — Карусь запнуўся. — Разумееце...
— Валяй смялей, — падбадзёрыў сяржант. — Я сёння добры.
Ён чакаў, што яшчэ выдасць малады салдат, які не ўмеў падцягвацца на турніку падчас першага знаёмства.
Яблонскі насупіўся.
— У нашай сям'і існуе легенда, як даўным-даўно майго дзядулю ўратаваў невядомы рускі салдат...
— I што? — у Вацлава прачнулася цікавасць.
— Ну... — марудзіў Карусь. — Ведаеце... Дзядуля быў зусім маладым, дакладней, малым хлапчуком. У сямейным бабуліным альбоме захавалася фатаграфія майго дзядулі, дзе ён побач з сястрой сваёй маці, з цёткай. I... Гэта сястра была перакладчыцай у немцаў, потым яна прапала бяз вестак... I...
I?
— Асоба ў вашым аўтамабілі нібыта сышла з таго архіўнага сямейнага фотаздымка. Нават сукенкі ў іх аднолькавыя. Вось! — нарэшце выгаварыўся радавы.
3 хвіліну Вацлаў стаяў моўчкі, узважваў пачутае, падзівіўся ў думках. Невытрымаў і разгагытаўся. Кравец розныя супадзенні бачыў ў жыцці, але такое...
Радавыя спачатку з полахам, а потым зацікаўлена глядзелі і не маглі сцяміць, чым выкліканы смех камандзіра.
Вацлаў нарэшце супакоіўся, выцер слёзы.
— 3 вамі ніколі не здаралася, таварыш сяржант, што бачыш чалавека ўпершыню, і свідруе назойлівая думка, што ты з ім ужо даўно знаёмы? — не адступаўся Карусь.
— He скажу, Яблонскі. Гэта найвялікшая таямніца.
— Чаму?
— Элементарна. У арміі ўсё сакрэтна, зразумеў? Працуй давай.
Радавы паціснуў плячамі ўслед. Сяржант спыніўся каля машыны, падставіў твар да сонца. Эх, зараз бы ў Крым, на мора. Хопіць з яго арміі, тэрарыстаў, вайны і гітлераўскіх салдат. Жыццё насамрэч такое шчаслівае, калі выкінуць з яго ўсіх генералаў і ваенныя вучэнні.
Ужо за рулём, калі пакідалі тэрыторыю вайсковай часткі, у Вацлава ўзнікла неперадавальная ўпэўненасць — яго прыгоды толькі пачынаюцца. Зону нельга пакінуць, у яе можна толькі аднойчы ўвайсці. I галоўнае, раз дапамога звыш уратавала яго ў Зоне, мо тая самая дапамога выратуе ўвесь свет?
Студзень 2006
СКАРШЁНЫ ДАЎРА
...Настане час забыцця. Героі абярнуцца зданямі. I ніхто не прашэпча малітвы нябёсам. Прах далучыцца да праху, а дух — вечнасці.
Невядомы паэт
...Нішто не нова пад сонцам...
Экклезіяст
1.
Садал-Суд. Закрытая для палётаў зона. Борт кантрабандысцкага карабля "Неркубус"
"Карабель "Зорка Родаса" — знік без вестак у 2249..."
"Разведшхуна "Адамант" — не вярнулася з гіперлрасторы..."
"Пасажырскі лайнер "Карона Арктура" — не выйшаў на сувязь у 2351. He выяўлены".
"Крэйсер "Крабатар" — пакінуў паўднёвыя прычалы Унук-эль-Хайя ў 2559. Больш нікім не сустракаўся".
"Танкер "Прынцэса Кітана" — знік без вестак з двумя тысячамі тон бетаніна".
Энцыклапедыя згубленых караблёў змяшчала больш сотні падобных запісаў. Практычна ўсе заканчваліся словамі "знік без вестак", "не выйшаў на сувязь", "не выяўлены".
Зялёныя стужкі камп'ютарных сімвалаў паўзлі ўверх і вымушалі Машана нецярпліва барабаніць пальцамі, выбіваць марш на падлакотніках крэсла. У паўзмроку пілоцкай кабіны найбольшае святло выпраменьвалася пярэднім экранам. I тое, што красавалася на ім у дадзены момант, узрушвала і раздражняла адначасова.
Калі непрачытаных запісаў у даведніку засталося менш дзесяці, Машан прааналізаваў уласныя пачуцці.
Узрушанасць тлумачылася лёгка. Сярод кантрабандыстаў лічылася вялікім шацункам напаткаць карабель, які знік без вестак стагоддзі таму. Машану былі вядомы толькі два падобных выпадкі. Але... На экраны "Неркубуса" выпаўзла штосьці зусім невядомае. Раздражнёнасць Машана дасягнула апагея пад канец энцыклапедыі, калі стала зразумелым, што неапазнаны зоркалёт так і застанецца неапазнаным. Машан сціснуў зубы і глыбока ўздыхнуў.