Анамалія
Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
Сяржант згадзіўся.
— Паверце, вам лепш не адмаўляцца ад маёй прапановы, а дачакацца раніцы. У падвал вас болей не кінуць і не звяжуць, гарантую. Заставайцеся тут, — доктар паказаў на стол. — Ваша амуніцыя, калі ласка, мы ўсё адно не цямім у ёй. Гарэлка, закуска на ваша жаданне, мы гасцінныя людзі. Адпачывайце тут. Праўда, ахову мы пакінем, не думайце што-небудзь утварыць. I галоўнае, вам няма куды ўцякаць. Вакол поўна салдат.
"I без цябе ведаю". — прабурчэў Кравец, калі Святлана старанна пераклала словы доктара Зільге.
— He перашкодзіць крыху паспаць, — сказаў доктар групенфюрэру, соладка пазяхнуў і, узяўшы за локаць афіцэра, падштурхнуў да выхаду.
— Што вы робіце, доктар? — абурыўся Лутцэ за дзвярмі. — Чыстай вады вар'яцтва пакідаць палоннага восьтак.
— Тссс. — Зільге прыклаў палец да вуснаў. — Папершае, акрамя намурзанага Кройца там яшчэ ёсць ахова, па-другое, у мяне з'явіўся план. Нам патрэбен дзясятак салдат.
* * *
Сэрцам чую ліха, — дрыжачымі вуснамі прашаптала Святлана, апасліва назіраючы за сонным эсэсаўцам.
Вацлаў азірнуўся, ахоўнік са "шмайсерам" стаяў каля выхаду нібы каменны ідал. Сяржант вельмі шкадаваў, што ў яго зброі няма ніводнага баявога зарада. Асабліва не паваюеш.
П'яны Кройц раптам прачнуўся, блакітныя вочы немца гарэлі шаленствам. Ён схапіў лістоўку і паматляў ёю перад носам перакладчыцы.
Цікава ведаць, дзе я знайшоў гэту рэч? — грозна зароў штандартэнфюрэр.
Святлана задрыжэла, адчула, як душа хаваецца ў пяткі.
— Боязна? — яшчэ гучней распаляўся Кройц.
Яго ахапіла асалода ўдава, якому пашчасціла ўпаляваць труса. Падсмажаная алкаголем пачварнасць ката пераўтварала фрыца ў раз'юшанага звера.
— Фэрфлюхтышэ швайнэ! — вылаяўся Кройц і наліўся крывёй, яго вочы пачварна бліснулі. Скрозь сцятыя зубы эсэсавец працадзіў у Святланін напалоханы твар:
— Я вас усіх ненавіджу! Камуністы, чырвоныя, партызаны, падпольшчыкі — брыдота, свінні!
Перакладчыца ўсхліпнула.
— Я даўно сачыў за табой, ведаў пра сувязь з партызанамі. Цябе не расстралялі, бо я чакаў, ты выведзеш на астатніх. Твайго апошняга сувязнога мы спалілі сёння ў Трыполлі. Мы непераможныя! — голас Кройца сарваўся на хрып.
— Вы хаваецеся па лясах, а мы вас душым і будзем душыць. Нават калі Саветы перамогуць, нашы ідэі не згаснуць. Праз пяцьдзясят, сто гадоў мы адродзімся!
Кройц па-вар'яцку пырскаў слінай і зыходзіўся на крык.
— Выйдзі! — гаркнуў ён ахоўніку
Узброены эсэсавец хутка знік.
— Аты глядзі, — загадаў Кройц Вацлаву. I хоць сяржант не ведаў нямецкай мовы, але сэнс здагадаўся.
Афіцэр схапіў Святлану за плечы, шпурнуў жанчыну на канапу, наваліўся зверху і пачаў зрываць аддзенне.
Вацлаў зразумеў: іншага зручнага выпадку чакаць нельга.
Праз імгненне недапітая бутэлька шнапса апынулася на галаве штандартэнфюрэра. Кройц захрыпеў, пускаючы чырвоныя бурбалкі і споўз на падлогу...
Святлана плакала. Вацлаў дапамог ёй падняцца. Перакладчыца ледзь трымалася на ватных нагах.
— Нелыа марудзіць, — спакойна прамовіў сяржант, накіраваўся да вакна і пачаў шукаць шпінгалеты. — Ахоўнік можа вярнуцца.
У дадзены момант Вацлаў маліў нябёсы, каб знадворку іх ніхто не заўважыў.
* * *
...Ішлі ў прыцемках. Хаваліся ў ценях. Дабраліся да акраін гарадка, перавялі дыханне. Навокал панавалі спакой і цішыня. Таямнічая поўня залівала гмахі дамоў чароўным святлом, якое, здаецца, пералівалася песняй у начной цемры. Недзе далёка галасіў сабака.
"Надта спакойна вакол, — думаў Вацлаў. — Так не бывае".
Усю амуніцыю ён захапіў з сабой. Штучнае зялёнае лісце маскхалата злівалася з кустоўем. Сяржант зачэрпнуў бруду і расцёр па твары, зрабіўся зусім непрыкметным.
— Аты насамрэчзбудучыні, — пачуўся шэптСвятланы.
Кравец прамаўчаў. Пасля сённяшніх падзей ён не даваў рады ўласнаму становішчу і быў гатовы паверыць у што заўгодна.
— Быццам бы і свой, наш, рускі, але аддзенне іншае, мова крыху, жэсты... Быццам не з нашага свету.
Вацлаў спыніўся, павярнуўся да жанчыны. Яны доўга глядзелі адзін на аднаго, нібыта ўпершыню ўбачыліся.
Святлана падышла бліжэй да сяржанта і прытулілася. Кравец пачуў ціхі плач.
— Ну што ты... — ён правёў далонню па яе валасах, супакойваючы. — Кінь. He варта.
Перакладчыца захліпала мацней. Разведчык абняў жанчыну, дапамог прысесьці на паваленае дрэва. Чакаў, пакуль выльюцца эмоцыі.
Калі яна нарэшце сцішылася, Кравец зірнуў на гадзіннік. Было толькі дзве гадзіны ночы. "Паляванне на дзіка" запланавана на шэсць раніцы, а ён яшчэ нават не выйшаў на разліковую кропку. У жываце забурчэла, і Кравец успомніў, што з апоўдня галодны. Ён пакорпаўся ў рэчмяшку, дастаў сухпаёк, разгарнуў штосьці, без смаку сунуў у рот. Прыняўся перамолваць зубамі.
У галаве было пуста. Так заўжды робіцца пасля шокавай падзеі, а іх за апошнія дванаццаць гадзін набралася столькі, што свядомасць адмаўлялася правільна рэагаваць. Самае лепшае, што мог зараз здзейсніць Вацлаў, маршкідок да апошняга пункту прызначэння.
— Мне трэба ў Трыполле, — прамовіў ён.
— Мнетаксама, — прашаптала Святлана.
— Ведаеш сцежку? He заблукаеш у начы?
— Ведаю. Пайшлі разам.
Жанчына памарудзіла ідадала:
— Адтуль можна трапіць да партызан. Амаль рукой падаць. У тым лесе з аднаго боку ёсць твані, нам праз іх.
Вацлаў падумаў, адмоўна пахістаў галавой.
— He, мне да партызан не трэба. Я іду іншым напрамкам. Трыполле — арыентыр.
Святлана павагалася.
— Дзякуй табе.
— За што? — не зразумеў сяржант.
— Уратаваў ад Кройца. He знасіць мне галавы без цябе. За сувязь з партызанамі павесілі б.
Вацлаў паціснуў плячамі.
— На маім месцы любы здзейсніць падобны ўчынак.
Ён складаў рэчмяшок.
Трымцела ў сэрцы сяржанта штосьці нявырашанае, недасказанае. Партызаны, туманы, допыт Зільге. He вытрымаў Вацлаў. Спытаў які зараз год і сам здзівіўся недарэчнаму пытанню.
— 1943, — адказала Святлана.
Ён уздыхнуў. He, гэта надта цяжка ўсвядоміць.
— Адкуль ты, салдат?
— Адкуль? — перапытаў Кравец і прашаптаў. — Насамрэч, адкуль я?
Недзе ўдалечыні ізноў заскуголіў сабака.
— Я хацела спытаць, які, па-твойму, цяпер год?
— 2015, — адказаў Вацлаў.
Святлана адхіснулася, потым устала. Сяржант падняўся следам. Нечакана перакладчыца лрыхінулася да Краўца і пацалавала.
— Што ты забыўся тут, Вацлаў?
— Каб я ведаў, Святлана... — уздыхнуў ён.
I раптам нахлынуў вір неспадзяваных здагадак. Рэактар, Зона, баявыя вучэнні, прарыў у часе — усё гэта нібы тарнада закружыла ў свядомасці. Цяжка забілася сэрца.
Раз ён насамрэч трапіў у мінулае, зразумела, чаму маўчыць сувязь. Перагаворнік не сапсаваны, проста тут па ім ніхто не адкажа. Калейдаскоп успамінаў склаўся ў неверагодную карціну. Бялёсы туман без вільгаці ўсяму прычына. Яму трэба вярнуцца на месца, дзе хаваецца бялёсы туман.
— Якая яна, будучыня? — шэптам спытала Святлана.
Вацлаву адразу прымроілася дзікая Зона, гушчары з радыяцыяй, разбураная атамная станцыя, лісіныя норы над пустымі хатамі...
— Будучыня непрадказальная. Хадзем, трэба ісці да спаленай вёскі.
* * *
На досвітку, калі неба пасвятлела, яны абыходзілі абвугленыя бярвенні, вогнішчы на месцы спаленых хат. Лунаў чадлівы смурод. Слабага ветру не ставала, каб выдзьмуць забруджанае паветра, у якім, здавалася, да сёй пары чуўся смяротны лямант.
Ішлі асцярожна, не ламаючы нагамі галлё, каб не парушыць пакою смяротнай цені, што лягла на спаленую вёску.
Вацлаў даволі хутка зарыентаваўся. Угледзеў сцежку.
Таямнічы малочны кісель праглядаўся у сотні метраў. Ён хаваў ельнік і, здаецца, штосьці злавесна шаптаў. Яны спыніліся.
— Мне далей туды, — паказаў рукой у туман Вацлаў.
— Растаемся? — са шкадаваннем у голасе спытала Святлана.
— Табе нельга са мной.
Жанчына пераміналася з нагі на нагу. Было прахалодна.
— Хоць краем вока зірнуць, што там, за туманам...
Зрабілася няёмка. Вацлаў узяў яе за плечы.
— Табе не спадабаецца ўбачанае, — запэўніў сяржант. — Там Зона.
— Будучыня вельмі жорсткая? Твой час гаршы за наш?
— He сказаў бы. Проста... — ён падумаў. — Проста ва ўсе часы было жорстка. У вас фашысты, у нас тэрарызм, бездань іншага чалавечага глупства.
— Ну, а вайна скончылася?
— Вайна скончылася. Толькі пачаліся новыя канфлікты.
— А Трыполле аднавілася? — голас Святланы быў поўны надзеі.
— Трыполле? — яму ўспомніліся пустыя хаты з чорнымі вачніцамі-вокнамі. Сціснуўшы сэрца, адказаў: — Аднавілася.
— А камунізм пабудавалі?
Гэтага пытання сяржант не чакаў. Надта наіўна яно прагучала для чалавека з трэцяга тысячагоддзя. Кравец сказаў праўду. Уражаная Святлана доўга нічога не пыталася. Яе вочы павільгацелі і выкаціліся слязінкі.
— Значыць, усё дарэмна. Столькі хлопцаў і дзяўчат загінулі дарэмна? Усё было падманам, так? Эсэсаўцы маюць рацыю, знішчаючы нас?
— He, uno ты, — пачаў супакоіваць Вацлаў. — Твае суайчыннікі гінуць недарэмна. Ведаеш, камсамол, камунізм — палітыка, звычайная ідэалогія, у большай ступені дзяржаўнае пустазвонства. Твае ж загінулі за
Радзіму, родны дом, край. Радзіма значна больш, чым дзяржава, павер. Нашы перамаглі ў гэтай вайне. Вось толькі сам фашызм з людзей часам вырваць поўнасцю немажліва. Гэта спрадвечнае зло. Зона смерці ў людскіх душах, якое пераўвасабляецца пад іншымі вывескамі, назвамі, шыльдамі дэмакратыі і клопатам аб правах чалавека. Са смяротных гэта не выкараніць. Разумееш?
— Складана тлумачыш, прыхадзень з будучыні.
Вацлаў зірнуў на гадзіннік. Была палова пятай раніцы.
— Спяшаешся?
— Так. Мне пара.
— Пакінь што-небудзь на памяць.
***
Скрозь туман, хмызняк, скрозь прастору і час, не шкадуючы сіл, бег Вацлаў. Адроджанае пасля вайны і пакінутае пасля атамнай аварыі Трыполле засталося далёка за спінай. Выгаралі ўсе тэрміны выхаду на "кропку". Аперацыя вось-вось павінна пачацца, і сяржант не звяртаў увагі на гучны трэск сухога галля пад нагамі і неабходнасць маскіравацца. А хто тут яго запрыкмеціць? Бег, асабліва не разбіраючы дарогі, абы паспець.
Ён паспеў.
Лес скончыўся нечакана, быццам існавала нябачная мяжа для расліннасці. Голае поле, цвёрдая глеба, даўно забыўшая плуг і тупат людскіх ног.
Вацлаў перавёў дых.
Туман клубіўся парай па полю, малочным крылом клаўся на гушчар далёка ў баку і ахутваў ГЭТА — напалову зарыты ў зямлю кантэйнер цыліндрычнай формы дыяметрам метраў пяць і даўжынёй метраў восем.