• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    ЛоГВІНАў+18
    МІХАІЛ ВЕШЫМ ШІЙСКІ
    МіХД/Л В Е Ш Ы М — балгарскі празаік, аўтар апавяданняў і фельепюнаў, галоўны рэдактар сатырычнага штотыднёвіка «Стьршел» («Шэршань»). У2002 годзе творы Вешыма былі ўключаны ў «Анталогію сусветнага гумару» разам з творамі Марка Твэна, Джэрома К. Джэрома і Вудзі Алена.
    Раман «Англійскі сусед» — адна з дзвюх кніг балгарскіх аўтараў, якія былі намінаваныя на літаратурную ўзнагароду Еўрапейскага парламента.
    МІХЛІЛ ВЕШЫМ
    АНГЛ ІЙСКІ (YCFA
    У ГЕРАКМЬіЕ
    ^^^^НІКЕЕНКА
    ЛоГВІНАў
    НАЦНОНАЛЕН \BOPEU HA KYATVPAT
    This book was translated with the support of the National Book Centre, part of the National Palace of Culture — Congress Centre Sofia
    © Міхаіл Вешым, 2019
    © Таццяна Анікеенка, пераклад на беларускую мову, 2019 © Logvino Literatures namai, 2019
    ISBN 978-609-8213-56-0
    Першая частка
    Нотынгем Форэст
    Хадзілі чорныя. Іх ваяўнічы афіцэр пабіў белую пешкуна В2.
    -Шах!
    Белыя ў адчаі пачалі шукаць паратунку на А2, але наляцелі на гарматную абарону на лініі.
    — Зноў шах! I мат!
    Гэтым разам тузання больш не было, і белы кароль здаўся. А той, хто прайграў гульню, перадаў манету ў пяцьдзясят стацінак пераможцу:
    — Ты выйграў, спадар Шчарбатаў!
    Спадар Шчарбатаў, былы палкоўнік унутраных органаў, заўсёды перамагаў у вясковых турнірах. Сам ён распавядаў, што аднойчы перамог і ў гарадскім першынстве... Але чамусьці забываўся ўдакладняць, што гэта было гарадское першынство сярод міліцыянтаў, а ён быў начальнікам з найвышэйшым чынам сярод гульцоў. Аў міліцэйскіх гульнях заўжды перамагае чын.
    — Патрабую рэваншу! — сказаў прайграўшы і пачаў нанова расстаўляць фігуры.
    Хаця Дзенча, дырэктар школы, і прайграў гэтую партыю, апошнім часам ён гуляў усё лепей і лепей. Ён пачаў гуляць па начах у інтэрнэце і распавядаў, што віртуальныя грошы ўжо косіць касою і хутка ў сусветным павуцінні не застанецца ніводнага непакошанага лужка... Але ж гульня на наяўныя ў вёсцы натхняла яго болей.
    На наяўныя шахматысты гулялі ў бары «Лондан». Вясковая карчма з нядаўніх часоў стала насіць імя англійскай сталіцы, пасля таго як грамадзянскі муж уладальніцы бара Глорыі паехаў на заробкі на Выспу. Атрымаўшы першую паштоўку з караблікамі, якія плаваюць па Тэмзе, Глорыя так расчулілася, што павесіла над уваходам шыльду «Бар Лондан»... Каб хоць так быць разам з каханым.
    — Але чаму бар? Мо назавем яго паб? — прапанаваў Скінхэд, утаропіўшыся ў пуп Глорыі, у якім з выклікам блішчаў каменьчык. Пуп заўжды быў выстаўлены напаказ, паводле ўсіх правілаў сучаснай аграмоды.
    Замест адказу Глорыя працягнула руку і пляснула яго па голенай галаве. Але гэты пляскач быў больш падобны да флірту. Насуперак свайму гарачліваму характару Скін не адказаў ёй, а зусім па-хрысціянску падставіў другую шчаку... Глорыя кінула на яго
    каціны позірк і зноў пляснула. А ўвечары ў пакойчыку за барам ужо ён кінуў яе на канапку ля сцяны, да якой на скотч былі прылеплены паштоўкі з Лондана... Усе падпісаныя: «Глорыі з любоўю!»
    — Ён — мая любоў! — паказала яна на паштоўкі. — А з табою ў нас толькі секс!
    Гэта прагучала як здзелка, але Скін з радасцю прыняў яе. А што яшчэ трэба хлопцу дваццаці з лішкам год ад трыццацігадовай сястрычкі? Кахання? У Скіна зараз не было патрэбы ў каханні: яму цалкам было дастаткова таго, што ён любіць сваю сям’ю і ненавідзіць яе ворагаў — цыган, туркаў і замежнікаў.
    — Але каб ніхто нічога не ведаў! — папярэдзіла яго прыгажуня Глорыя, якая хаця і апраналася з выклікам, у вёсцы была на добрым рахунку і заўжды адрознівалася бездакорнымі паводзінамі. — У нас з табою няма нічога агульнага!
    I ў Скіна добра атрымлівалася рабіць выгляд, што ён не мае нічога агульнага з барменкай. Раней ён прагна паядаў вачыма яе высокія грудзі, падцягнуты жываток і вузкія сцёгны. А цяпер ён піў чарговае піва на бары і ўдаваў, што яе апетытныя формы яго зусім не цікавяць. Здавалася нават, што яго больш цікавіць гульня ў шахматы, таму зараз ён сачыў за сталом з шахматыстамі.
    — С2-С4! — урачыста аб’явіў Шчарбатаў першы ход новай партыі. — Англійскі пачатак!
    —Лягчэй, спадар Шчарбатаў! — адрэзаў Дзенча. — Пачатак твой англійскі, але глядзі не ўдавіся, як швед пад Палтавай, у эндшпілі!
    — Вы пра англічаніна размаўляеце? — адгукнуўся Скін з бара.
    He адрываючы позіркаў ад дошкі, абодва шахматысты запыталі:
    — Якога англічаніна?
    — Ну, які купіў Ванчаў дом... Цяпер і ў нашай вёсцы будзе англічанін!
    Шчарбатаў зрабіў наступны ход і змрочна буркнуў: — Толькі яго нам і не хапала!
    Міма гульцоў прагула муха і села на поле шахматнай бітвы.
    Муха коўзалася па тоўстым носе адваката Тэрзіева па мянушцы Тэразіні. Ён атрымаў гэтую мянушку дзякуючы італьянскаму серыялу пра мафію. Мянушка прычапілася да яго, як тая муха, і нават пачала яму пасаваць.
    Акно судовай залы было расчыненым, і з вуліцы даляталі гукі пыхкання двухтактавага рухавіка.
    — Зачыніце! — загадаў суддзя, бо трабант стаў выдаваць усё больш брудныя і смярдзючыя газы.
    Адвакат Тэразіні жвава падскочыў, каб выканаць распараджэнне суда. Муха з яго носа вылецела на вуліцу, стомленая маруднай юрыдычнай працэдурай.
    — Пасля разгляду іску Мікалая Геаргіева Нікалава, — прачытаў суддзя, — аб змене ўласнага імені і прозвішча суд вырашыў!
    Павісла паўза, напоўненая абсалютнай цішынёй: ні гуку ні ад мухі, ні нават ад трабанта.
    — Прыняць змену ўласнага імені, але адхіліць іск у яго частцы аб прозвішчы. Матывы суда выкладзеныя ў судовым рашэнні. Рашэнне падлягае абскарджанню ў вызначаны законам тэрмін.
    Паўсюдна ў свеце прысутныя слухаюць судовае рашэнне стоячы. Але тут ісцец — паўнаваты суб’ект прыкладна сарака год, апрануты ў чырвоную цішотку «Манчэстэр Юнайтэд», — напаўстаяў-напаўсядзеў на стале і разгойдваў нагою, як ківачом. Ківач сканчаўся стаптаным кедам, нацягнутым на голую нагу. Пакуль суддзя зачытваў прававыя акты, ісцец адной рукой чухаў спіну, а другой — ніз жывата недзе ў раёне пахвіны.
    — Hi халеры не зразумеў! — працадзіў ён у канцы.
    I, пэўна, збіраўся дадаць яшчэ нешта нецэнзурнае, але адвакат Тэразіні падхапіў яго і вывеў з залы.
    — Віншую, Мікалай! — ужо на вуліцы, пляснуўшы свайго кліента па плячы, сказаў адвакат. — Віншую цябе, Нотынгем! Нотынгем Геаргіеў Нікалаў!
    — Справа была распачатая дзеля Нотынгема Форэста! — толькі зараз ісцец стаў разумець сэнс судовага рашэння. — Я Форэст, Тэразіні, прозвішча вельмі важнае! Проста Нотынгем нічога не азначае!.. Такіх тысячы...
    — Мы будзем абскарджваць!.. — супакоіў яго адвакат.
    — У Страсбургу! Я і туды падам іск! — выгукнуў чалавек з новым імем Нотынгем. — Якая ж гэта, трасца яго бяры, дэмакратыя, калі табе не даюць называцца так, як ты сам хочаш!
    Палітычны лозунг пра неабходнасць большай дэмакратыі быў агучаны на лесвіцы перад будынкам раённага суда. Гэты самы будынак месціў у сабе яшчэ і пракуратуру, а таксама чыноўнікаў нейкіх грамадскіх службаў. Невядомы чалавек з заціснутай падпахай папкай з дакументамі загледзеўся на шыльды на ўваходзе і ўрэзаўся ў чырвоную цішотку «Манчэстэр Юнайтэд».
    — Соры! — сказаў незнаёмец.
    — Я табе зараз пакажу «соры»! — адказаў Нотынгем і ўжо ўзняў правую руку, каб здзейсніць правасуддзе, але ў гэты момант на яго накіравалася камера рэгіянальнага тэлеканала «Антэна».
    Дакучны рэпарцёр тыцнуў яму мікрафонам у нос.
    — Нашыя віншаванні, спадар Нотынгем! Вы вялікі балгарын! Як доўга цягнулася справа?..
    Правая рука захіліла мікрафон:
    — Ану валі адсюль!
    Некаторыя людзі любяць спаць з курамі, а баба Ma­pa любіла з імі размаўляць.
    — Ну ты глянь на яе! — звярнулася яна да адной. — За тры дні нічога не знесла! Толькі есць! А ты, га! — пераключылася на іншую. — Якая шыя худая!
    Яна лузгала кукурузу з пачатка, а куры кідаліся ёй пад ногі, хапаючы зерне. Дзевяць кураў — і ўсе як адна з’явіліся на падворку, нібыта на пераклічку. He хапала толькі пеўня. I дзе ён падзеўся? Баба Мара зазірнула праз плот на суседскі двор. Але замест пеўня пабачыла нейкага цыбатага незнаёмца, які важна праходжваўся па гародзе і разглядаў уладанні. Незнаёмец падаўся ёй надта русым і надта белым, словам, адрозным ад тутэйшай пароды.
    — Гэй! — крыкнула бабка. — Што ты там робіш! Ану ідзі па сваіх справах!
    — Няможна ісці, місіс... — адказаў незнаёмец нібыта па-балгарску, але не зусім.
    Баба Мара адкінула кукурузу, абцерла рукі аб фартух і падышла да агароджы.
    — Што гэта ты размаўляеш, як цыган? Ты хто такі?
    — Я англічанін... 3 Англіі.
    — Дык калі ты з Англіі, што робіш на чужым двары?
    — Двор не чужы... Купіць двор... Купіць дом... Мая ўласнасць.
    I замежнік працягнуў агляд, кожным крокам прымінаючы непакошаную траву, што даходзіла яму да калена.
    «Топчацца, як казёл у гародзе», — падумала баба Мара.
    — Ты дзе цягаешся, га? — прыкрыкнула яна на пеўня, які раптам з’явіўся з ніадкуль, але ён толькі важна паглядзеў і не ўшанаваў яе адказам.
    Уэйн Руні, дзясяты нумар «Манчэстэр Юнайтэд», атрымаў добры пас на мяжы са штрафной лініяй, спрытна абышоў абаронцу суперніка, але яго ўдар левай прайшоў міма брамы...
    — Парсюк! — ахрысціўяго Нотынгем і пачасаў пад жыватом. Ён напаўляжаў на канапе ў позе шляхетнага рымляніна на балі і назіраў за сустрэчай Англійскай прэм’ер-лігі. Збоку магло падацца, што ён лайдачыць,але насамрэч ён працаваў... He такдаўно ён знайшоў сабе прыстойную працу — упісваць крыжык, адзінку ці двойку ў бланкі Еўрафутбола1. Праца гэтая, як меркавалася, аднойчы павінна была прынесці яму вялікі прыбытак.
    Баба Мара ўвайшла ў пакой на дыбачках, каб не парушыць працоўны працэс сына. Прысела на нізкі зэдлік і ўгледзелася ўтэлевізар.
    — Гэта арсенальцы? Гэтыя хлопцы мне падабаюцца... Глядзі, як бегаюць! I мне ж зноўтрэба бегчы па хлеб....
    He адводзячы погляду ад важнай дуэлі, Нотынгем запытаў:
    — Мама, ты пакарміла Майкла Оўэна?
    — Каго?
    — Асла. Запомні ўжо яго імя!
    — А ён зваўся не Ранальда?.. Чакай, Ранальда — гэта парсюк... Дзе ён цяпер, дарэчы, гуляе?
    Нотынгем заварушыў сваімі празмернымі кілаграмамі, усхапіўся з канапы і выштурхаў старую за дзверы.
    — Давай, ідзі, зараз увесь хлеб разбяруць.
    Вясковы бар «Лондан» прапаноўваў сваім кліентам пераважна віскі. На паліцах за спінай прыгажуні Глорыі стракацелі дзясяткі бутэлек з высакародным напоем. Розныя бутэлькі: высокія і нізкія, пляскатыя і выцягнутыя — яны так і вабілі з паліц сваімі этыкеткамі.