• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Вось ён! Прыгажун! — сказаў Нотка і сцягнуў выцвілы брызент. 3-пад яго паказаўся аблуплены «Беларус», савецкая мадэль трактара, убачыць які на палях сваёй радзімы ў Джона не было магчымасці...
    — Руская машына! — сказаў Нотка з гонарам. — Калі разганялі ПКЗГ, узяў яго за так. Ты, спадар Джон, ведаеш, што такое ПКЗГ2? А АПК3?
    3 прычыны таго, што Джон прыехаў з выспы, на якой перамог капіталізм, ён ніякім чынам не быў знаёмы з сацыялістычнымі паняццямі...У яго краіне ніколі не было працоўных кааператыўных гаспадарак «Ёркшырская перамога» або «Брытанская слава». Таму ён абсалютна не разумеў, пра што яму кажа гаваркі сусед.
    — Калі можа ўзараць мой двор? — запытаў ён.
    — Ааа, не! Ніякага арання! — адрэзаў Нотка. — Мне не хочацца знатужвацца! Ды і трактар паламаны! He працуе... He робіць бу-бу... Бензінавы насос зламаўся!
    Гэта Джон зразумеў і кіўнуў.
    — У вёска ёсць іншы трактар?
    — Трактарыстаў няма! Быў адзін у суседняй вёсцы, але цяпер у Грэцыі. Акапаўся ўжо там...
    Кукарэканне пеўня заглушыла іх размову. Цёмна-чырвоны буйны экзэмпляр драў горла, каб атрымаць увагу курэй.
    — I гэта падабаецца, — паказаў на пеўня Джон, — птушка спяваць...
    — Луіш Фігу... Бач, як фарсіць! Як партугалец, які гуляў у «Рэал Мадрыдзе»...
    — Хачу гадаваць певень... — летуценна сказаў Джон,— хачу гадаваць жанчына-певень... Кажа ко-ко...
    Нотка паглядзеў на яго са здзіўленнем:
    — Глядзі ты! Яму ўжо жанчын захацелася!
    Баба Mapa села на крэсла Старшыні. Крэсла было зручным: на чатырох колцах, абцягнутае чорнай скурай. Яна круцілася на крэсле, а ў галаве яе круцілася адна думка. Думка, што вось гэта крэсла магло б кіраваць вёскай больш паспяхова за яго цяперашняга кіраўніка.
    Але тытулаваны прадстаўнік улады ніколі ў жыцці не пакінуў бы свайго месца. Запыханы, ён увайшоў у свой кабінет:
    — Мара, чаго ты сядзіш на маім месцы? Я гэтае крэсла выйграўна выбарах і без выбараўяго не аддам!
    — Устаю, устаю, спадар Старшыня, — засаромелася старая. — Я выцірала пыл...
    У дні, калі паказвалі прамыя трансляцыі англійскага першынства і яе сын быў заняты ля тэлевізара, баба Мара ішла падмяніць яго як адзінку персаналу ў Старшыні. Без пэўнай адпрацоўкі Нотынгем не мог атрымаць ад кіраўніцтва месячнай дапамогі па беспрацоўі.
    — Мяне хто-небудзь шукаў? — запытаў Старшыня.
    — Званілі з РІНАІВ4 па маніторынгу смеццевага палігона...
    — А па іншых пытаннях? Па інвестыцыйных праектах?
    — He, Старшыня... Але па праектах ёсць адно пытанне ў мяне...
    — Задавай!
    — Калі мы навядзём парадак на могілках? Агароджуўсю раскралі...
    — Могілкі — гэта інфраструктура! — пачаў тлумачыць Старшыня. — А на спансаванне інфраструктуры будзем падавацца ў межах праекта «Прыгожая Радзіма»...
    — Могілкі павінны стаць часткай прыгожай радзімы, — сказала баба Мара ўпэўнена. Я ж не для сябе, старшынька! Вунь, прыехаў англічанін, пасяліўся тут, аднойчы і яму давядзецца скарыстацца могілкамі... Мы ж паказваем сябе замежнікам!
    — Ты маеш рацыю! — кіўнуў галавой Старшыня. — Але я гляджу на англічаніна не як на кліента могілкавага парку, а як на патэнцыяльнага інвестара! Дарэчы, распавядзі, чым займаецца мой інвестар, ён жа твой сусед, так?
    — Вельмі працавіты! Купіў пілу бензінавую! Расчысціў двор, сухое галлё склаў пад навес — раўнютка адно да аднаго!
    Старшыня задумаўся.
    — Паглядзі ты на яго! Дрэвы пілуе... Паклічу яго, каб і ў мяне папілаваў!
    На плошчы раённага горада нарадзілася навіна. Паўнаваты шчаслівы чалавек выбег з судовай залі і паказаў пальцамі літару «V» — перамогу.
    — Віктары! — пракрычаў ён і прыцягнуў увагу выпадковых мінакоў.
    — Мы перамаглі іх, спадар Форэст! — дадаў за яго спінай адвакат Тэразіні. — Але ж які аргумент я ім выдаў: «Спадар суддзя, забяспечце балгарыну яго святое права на адстойванне свайго імя!»
    — Калі б яны не саступілі, пабачылі б Страсбург! — грозна затрос касматай галавой пераможца.
    Гэтая касматая галава трапіла ў аб’ектыў тэлевізійнай камеры, якая здымала навіны для мясцовага канала «Антэна». Рэпарцёр тэлебачання таксама трапіўу кадр:
    — Перадаём з месца падзей... Сёння ў раённым судзе прызналі права нашага земляка з вёскі Урадлівай насіць імя Нотынгем Форэст. Судовая адысея працягвалася чатыры гады, пакуль не было прынята гэтае канчатковае рашэнне. Ці задаволены вы ўжо, спадар Форэст? Ці цяпер вас правільна называць містар Нотынгем Форэст?..
    Нотка, які адмыслова для слухання апрануў цішотку сіняга колеру англійскага чэмпіёна «Чэлсі», выгнуў грудзі перад камерай і сказаў у мікрафон:
    — Цяпер у мяне еўрапейскае імя і я сапраўдны грамадзянін Еўропы!
    У сваім двары Джон адасобіў месца пад грады з гароднінай. Пасадзіў памідоры, агуркі ды гарбузы,
    але насаджэнні гэтыя зусім не квітнелі. Яго расліны ледзь трымалі сцябло над зямлёю, затое гарод бабы Мары на суседнім двары буяў і чырванеў пладамі. Таму старой вясковай жанчыне давялося прыадкрыць Джону таямніцу вытворчасці гародніны.
    — Мы, балгары, — сказала яму баба Мара, — у свой час навучылі Еўропу вырошчваць перац і памідоры... А зараз я навучу і Англію...
    Пасля гэтага яна з’явілася ў яго двары з мехам штучных угнаенняў.
    — Ноў! — выгукнуў Джон, убачыўшы мех. — Гэта ёсць атрута!
    — Атрута, але якія з ёю прыгажуны-памідоры! — адказала баба Мара і пачала акрапляць грады.
    — Ноў! — Джон вырваў мех з рук жанчыны.
    Ён быў настолькі раззлаваным, што баба Мара стала, як громам удараная.
    — Соры, місіс Мара! — выбачаўся Джон. — Працаваў у хімія... Дыхаў хімія... He хацець есці хімія!
    — От калі набываеш у краме, то быццам ведаеш, што ясі! — прамармытала баба Мара, але дала задні ход і аднесла мех з амоніевай салетрай назад на свой двор. Пасля пайшла да гнаявой кучы і накідала ў вядро натуральнага ўгнаення.
    — Гэта можна! — кіўнуў Джон, без грэблівасці запусціў рукі ў вядро і пачаў падкладаць па жмені пад кожны куст. Карціна дык карціна: англічанін, а па
    локці ў лайне. У гэты момант у яго зазваніў тэлефон. Ён галавой паказаў, з якой кішэні ідзе званок. Ba63 Mapa дастала мабільнік і прыклала да вуха Джона. Сама яна далікатна адвярнула галаву, паказваючы, што не падслухоўвае, хаця размова ўсё адно была па-англійску. Званіла жонка Джона з далёкай Выспы.
    — Вітаю, дарагая! — узрадаваўся ён. — Тут файна! Надвор’е — сонечнае, людзі — сонечныя, паветра — цудоўнае! Саджаю памідоры з суседкай. Калі прыедзеш, ужо будуць свае... Хто, суседка? He раўнуй!.. Стэлімся пазней!.. Я па локці ў...
    — Патрыша... — патлумачыў Джон суседцы. — Мая жонка...
    — Яна плануе пераехаць?
    — Прыедзе... Калі ўпарадкаваць двор... Упарадкаваць дом...
    — Каб толькі яна не сышла ад цябе, Джонку! — затрэсла пальцам баба Мара. — Як вунь Міколкі майго... Забрала ўнука і збегла! Ці тое нявесткай быць не спадабалася, ці тое з сынам маім — не ведаю!
    3 суседняга двара пачуўся голас Ноткі:
    — Мама, ты дзе, га? Рэж Луіша Фігу!
    — Сынку, не трэба!
    Сваімі просьбамі баба Мара намагалася адмяніць экзекуцыю. Але Нотка быў цвёрды, як валюта выйгрышу ўлато, і ніякія мальбы не маглі яго спыніць:
    — Трэба! Новаму імені патрэбная ахвяра! Цяпер я Форэст! Рэж пеўня на стол!
    Баба Мара добра ведала свайго сына: спрачацца было марна. Яна ўзяла жменю зерня і сабрала курэй. Тут і Луіш Фігу даверліва пачаў кляваць зерне ў яе нагах. Яна нахілілася і сціснула пеўня ў крылах.
    — Вось так, Фіко! — яна пагладзіла пеўня па пунсовым грэбені перад тым, як пакласці на пень. — Ці магу я нешта яму даказаць?
    Баба Мара ўзяла сякеру, а певень паглядзеў на белы свет і міргнуў вокам, як у апошні раз...
    — Стоп! — пачуўся голас Джона з суседняга fleapa. — Ноў, місіс Мара! Ноў сякера!
    Ён замахаў рукамі і падбег да плота. Яго заўважыў Нотка і раззлавана крыкнуў:
    — А табе што трэба?!
    — He трэба рэзаць...
    — Ты яшчэ мне загадваць будзеш! Рэж! — пацвердзіў прысуд Нотка і падаў маці знак.
    Яна зноўузняла сякеру.
    — Хацець купіць! — крыкнуў Джон і пачаў шукаць па кішэнях. — Хацець купіць птушка...
    Баба Мара паставіла сякеру ля пня, але пеўня не адпусціла.
    — He прадавай, — адрэзаў Нотка. — Я не збіраюся прыкідвацца Дональдам Трампам! Толькі ён мае права памілаваць індычкуўДзеньпадзякі!
    — Колькі грошай хоча? — настойваў Джон.
    — Ну... — замяўся Нотка. — Прыкладна... Сто леваў!
    Джон дастаў калькулятар. Націснуў некалькі кнопак і паглядзеў на экран.
    — Уаў! — выгукнуў ён, калі пабачыў суму.
    — Што ўаў! — крыкнуў Нотка. — Гэта Луіш Фігу!
    Ты ведаеш, колькі каштуе Луіш Фігу?
    Болей не спрачаючыся, Джон дастаў гаманец і адлічыў названую суму. Нотка ўзяў пеўня з рук маці і перадаў новаму ўласніку.
    — Глядзі не забывай яго карміць!—даў развітальнае настаўленне Нотка. — Зерне ды сумесі!
    I, задаволены, пастукаў атрыманымі грашыма па сваёй трохдзённай барадзе.
    Стывен Джэрард, капітан «Ліверпуля», перахапіў мяч і імгненна перадаўяго шпале Пітэру Краўчу...У гэты момант пракукарэкаў певень, і Нотка прачнуўся, не прасачыўшы ў сне ўдар галавой Краўча.
    — Фігу! — крыкнуў ён. — Я табе галаву адарву!
    Баба Мара, якая завіхалася ля печы, адказала: — He атрымаецца болей! Ён стаў англічанінам!
    Пасля напаміну пра здзелку на твары Ноткі з’явіўся кіслы выраз. Кісла было і ў страўніку, а ў галаве гуло праз страшнае пахмелле ад віскі з бара «Лондан». Там ён два вечары запар частаваў усіх да
    поўнага знішчэння запасаў і пакінуў у бары ўсе сто леваў, якія атрымаў за трансфер пеўня.
    Раптам да яго вушэй даляцела бульканне дызельнага рухавіка і канчаткова вывела яго з раўнавагі.
    — Што гэта гудзе?
    — Сусед, — адказала маці. — Купіў сабе трактар...
    Нотка саскочыў з ложка і ўтаропіўся ў акно. Па суседнім двары Джон раз’язджаў на маленькім трактары. Такога трактара ніхто ў вёсцы раней не бачыў.
    — Вой, ну што гэта за машына! — пракаментаваў Нотка.
    Трохі пазней, апрануты ў афіцыйную сінюю цішоткулонданскага «Чэлсі», ён з прыязным выразам твару з’явіўся перад трактарам Джона.
    — Стоп! — крыкнуў ён і раскінуў рукі.
    Джон спыніўся і выключыў рухавік.
    — Гэта што такое? — запытаў балгарскі сусед, з цікаўнасцю аглядаючы невядомую тэхніку.
    — Трактар...
    — Адкуль ты яго сцягнуў?
    — 3 Англія... Плаціў, прывезлі...
    Нотынгем Форэст ударыў кулаком па галаве:
    — Чаго не сказаў, што збіраешся набываць? Я б табе прадаў свой, чалавеча!