• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Заўжды закрывай новымі накрыўкамі! Я супраць бэушных накрывак! Ніякага сэнд-хэнду!
    — Сэканд-хэнд...у, — выправіўяе англійскі сусед.
    Яны паклалі слоікі стэрылізавацца ў вялікі чорны рондаль, і баба Мара адвяла Джона ў свой сад.
    — Джон, — сказала яна, — у вас, англічан, ёсць адна кніга... Гінэса, так?
    Ён пацвердзіў кіўком.
    — Хачу і я патрапіць у Гінэс...
    — Патрэбны рэкорд, місіс Мара... Без рэкорд нельга ў Гінэс.
    — Ёсць у мяне рэкорд! Глядзі сюды...
    Яна нахілілася і адцягнула вялікае гарбузовае лісце.
    — Вялікае... — здзівіўся Джон.
    — He вялікае, а вялікі, — выправіла яго балгарка. — Вялікі будзе гарбуз, Джон! Запомні мае словы: да кастрычніка будзе трыццаць кіло! Ты гэтага Гінэса ведаеш?
    — Гінэс не чалавек, Гінэс — камітэт... — пачаў тлумачыць Джон, але баба Мара яго не даслухала:
    — Ай, — перапыніла яна. — Гэта кірмаш ці конкурс?
    — Так, конкурс...
    — Зноўку паставіце які-небудзь ваш гарбуз! А нашыя хай гніюць тут!
    Нотынгем Форэст атрымаў задачу пафарбаваць бардзюры ля сельсавета ў шахматным парадку белай і чорнай фарбай. Закінуўшы рукі за спіну, Старшыня асабіста сачыў за выкананнем задачы, бо добра ведаў нораў свайго персаналу. Толькі выпусціш гэты персанал з поля зроку — ён адразу ж заб’ецца ў бар «Лондан», а як ужо трапіць туды, яго ледзь выцягнеш назад.
    — Нотынгем, балгарын! — згадаў пра іншую праблему вясковы кіраўнік. — Чаму няма знака «Стоп» на скрыжаванні перад спадаром Вылка Шылета?
    — Скралі! — патлумачыў Нотка, не адрываючыся ад мастацкага ўпрыгожвання бардзюра. — Людзі сушаць перцы, а лепшая бляха для перцаў — дарожныя знакі!
    Старшыня тэатральна схапіўся за галаву:
    — Перцы! Народ, куды ты ідзеш? У Еўропу ці назад, у сярэднявечча?
    — Ды адкуль гэты народ будзе ведаць, куды ідзе... — адказаў Нотка. — Ён жа пакраў усе знакі па дарогах...
    Да іх падышоўДзенча, дырэктар-вартаўнік школы. Па яго чырвоных вачах Старшыня адразу зразумеў, адкуль ён прыйшоў:
    — О, наш сябар з інтэрнэту! — павітаў ён Дзенчу. — Ты з віртуальнай рэальнасці вярнуўся? Уваходзіш у глабальнае павуцінне і забываешся з яго выйсці!
    — Ты чаго мяне клікаў, Старшыня?
    — Ды пра сайт паразмаўляць... Што ты зрабіў з гэтым сайтам, чалавеча? Кажаш, што ў інтэрнэце будучыня, запампаваў туды здымкі вёскі, вэб-старонку зрабіў, а на выхадзе гэта нейкае гаў... Ат, нават казаць не хачу!
    Старшыня дастаў з кішэні камп’ютарны дыск.
    — He грае, — паказаў на яго Дзенча. — Пускаў і на трыццаць тры абароты, і на сорак пяць... Голка шкрабе і нічога не грае! Канешне, грамафон у мяне стары, але...
    Праграміст не паверыў сваім вушам:
    — Ээээ.... Ты што, яго ў грамафон устаўляў?
    — Ніякіх «эээ»! — адрэзаў вясковы кіраўнік у сваім характэрным кіраўнічым стылі. — Запампоўвай на камп’ютары тое, што трэба! Вёсцы патрэбна такая старонка, якую замежнікі як пабачаць, так і палятуць да нас з інвестыцыямі! Давай, дзейнічай!
    Нотынгем кінуў фарбаваць і часаў сабе спіну, прагназуючы вынікі матча «Бірмінгам» — «Вэст Хэм».
    — I ты дзейнічай, a то толькі грошы атрымліваеш па лініі часовай занятасці! — прыкрыкнуў на яго Старшыня.
    Персанал узяўся за пэндзаль, а дырэктар-вартаўнік зноў накіраваўся ў віртуальную рэальнасць.
    — I не забудзьце пра сённяшні вечар! — голас вясковага лідара вярнуў іх у рэчаіснасць.
    Старшыня ўмеў выйграваць выбары. Першы мандат ён атрымаў, раздаўшы алей і накрыўкі для слоікаў. Наступным разам ён уручыў выбарнікам левыя кеды перад галасаваннем, а пасля галасавання — правыя... Для цяперашняй выбарчай кампаніі ён падрыхтаваў новы козыр. Козыр зваўся Джон Сцюарт Джонс.
    Бар «Лондан» быў забіты патэнцыяльнымі выбаршчыкамі.Выбаршчыкі ведалі: калі пачынае пахнуць выбарамі, тады ж пачынае пахнуць і катлеткамі з півам. Хіба што цяпер на сталах замест катлетак і піва былі расстаўленыя гамбургеры з віскі. Сервіроўка сталоў павінна была паказаць, што стандарты жыцця ва Урадлівай цяпер еўрапейскія. I асноўную заслугу ў гэтым меў не хто іншы, як сам Старшыня... Спадар Старшыня стаяў перад выбаршчыкамі разам са сваім козырам. Вясковы лідар паказаў на яго і звярнуўся да сходу:
    — Гэты чалавек мае асабістае пасланне ад прэм’ера Вялікабрытаніі Тэрэзы... — балгарскі палітык забыў другую частку імені сваёй англійскай калегі, але працягнуў прамову без кроплі збянтэжанасці: — Mae пасланне непасрэдна ад Каралевы! Каралева Злучанага Каралеўства віншуе Урадлівую з дасягнутымі поспехамі і жадае няўхільна трымацца абранага шляху... Джон, табе слова!
    Прысутныя запляскалі ўладкі, а Джон збянтэжана замармытаў:
    — Я вельмі шчаслівы быць сярод вы... Мне падабацца Балгарыя, падабацца балгары... Тут цёпла, тут сонечна...
    — Каралева выказала жаданне арганізаваць афіцыйны візіт у нашу вёску! — аб’явіў Старшыня.
    — Каралева... He ведаць Каралева... — выпаліў Джон і па яго даўгім твары пайшлі чырвоныя плямы.
    — Але Каралева цябе ведае! — пляснуў яго па плячы вясковы лідар. — Яна ведае пра кожны кавалачак зямлі, на які ступіў яе падданы!
    — Зямля тут вельмі добры! — пагадзіўся англічанін. — Вы павінны шчаслівыя...
    Нотынгем Форэст крыкнуў са свайго месца:
    — Зараз лопнем ад шчасця, ага!
    Яго вясковы працадаўца паглядзеў на яго спадылба і зноўузяў слова:
    — Манчэстэрскі сельсавет дашле нам двухпавярховы аўтобус. Урадлівая будзе першай на Балканах па колькасці двухпавярховых аўтобусаў на душу насельніцтва!
    — Вельмі крута! — крыкнуў Скін і нават свіснуў удва пальцы.
    — Цішыня! — абарваў яго Старшыня і працягнуў: — Усім гэтым мы абавязаныя Джону, нашаму
    стратэгічнаму інвестару, які гатовы аддаць апошняе дзеля росквіту нашай роднай Урадлівай!
    — Брытанцы забараняюць нам варыць хатнюю ракію! — выгукнуў з месца Шчарбатаў.
    Пры згадцы ракіі п’яны Ванча, які спаў у куце ля бара, прачнуўся і сказаў:
    — Еўропа забараняе суп з трыбухі!
    Насоўвалася небяспека ўзняцця хвалі еўраскептыцызму, але Старшыня быў падрыхтаваным і да такога развіцця падзей.
    — У Джона ёсць адказ на вашыя трывогі... Глорыя, калі ласка!
    Прыгажуня барменка змяніла становішча сваёй сэксі-фігуры і паднесла талерачку на срэбным падносіку, пасцеленым сурвэткай з нацыянальным арнаментам.
    — Зараз еўрапеец Джон прадэманструе вам сваё станоўчае стаўленне да балгарскага супу з трыбухі! — аб’явіў Старшыня голасам канферансье ў цырку, які анансуе каронны нумар.
    Англічаніну было зразумела, што ён стаўудзельнікам цыркавога шоу, але ў яго не было выйсця. Да таго ж Джон даў слова Старшыні і не меў звычкі адмаўляцца ад сваіх слоў. Ён узяў талерачку з падноса. 3 асляпляльнай усмешкай Глорыя ўручыла яму і лыжку. Джон зачарпнуў мутнай вадкасці, па паверхні якой плавалі чырвоныя плямы вострага
    перцу. Але замест таго, каб адразу з’есці поўную лыжку, ён вырашыў спачатку панюхаць суп. Памылка! Часткі вострага перцу ўляцелі ў яго нос і выклікалі раздражненне слізістай абалонкі...
    — Ап-чхі! — чхнуў англічанін, і ўвесь суп, што быў у лыжцы, плюхнуўся на гальштук Старшыні. — Ап-чхі!
    Чых англічаніна рассмяшыў публіку да слёз. Слёзы пацяклі і з Джонавых вачэй, але ён гераічна з’еў некалькі лыжак супу. Такой жа фантастычнай хадой і на тым жа падносіку прыгажуня Глорыя паднесла яму наступную нечаканку — поўную да краёў чарку з невядомай вадкасцю.
    — Узор нашай «Роднай-лагоднай», — аб’явіў Старшыня. — Гэтая ракія разнесла славу пра нашую вёску па чатырох кантынентах! На жаль, у час пераходнага перыяду яе вытворчасць была прыпыненая... Ha­ma вінакурня збанкруцілася, і мы пачалі налягаць на віскі...
    Пасля ён паглядзеў на Джона і скамандаваў:
    — Выпі залпам! Такая піткая, што сама заходзіць...
    Старшыня зрабіў крок убок і заняў бяспечнае становішча. Пад наглядам мноства вачэй Джон заплюшчыў свае і гераічна выліў змесціва чаркі ў рот. Нешта гарачае сціснула яму горла. Яно ператварылася ў вогненны шар, які спусціўся па страваводзе і тлеючым паленцам плюхнуўся ў страўнік.
    — Ху! — выйшлі ракійныя пары з вуснаў Джона.
    — Элексір! — падказаў яму Старшыня.
    — Ес, элексір! — паўтарыў Джон і зноў праслязіўся. Але гэтым разам гэта выклікала не смех, а бурныя воклічы і авацыі.
    — Дазвольце мне, дарагія вяскоўцы, — урачыста вымавіў Старшыня, калі авацыі сціхлі, — аб’явіць містара Джона Сцюарт Джонса ганаровым жыхаром вёскі Урадлівай і ўручыць яму наш сімвалічны ключ!
    Але ключ не быў сімвалічным, ён падыходзіў да канкрэтнага замка. А замок быў у дзвярах. А дзверы былі ўваходам у вялікі аднапавярховы будынак. А на будынку вісела шыльда «Вінпрам». У гэтым культавым месцы на працягу шмат год выраблялі ракію «Родную-лагодную» — запатэнтаваную вясковую марку.
    Пад кіраўніцтвам Старшыні сход пакінуў бар «Лондан», прайшоўся з песнямі і келіхамі віскі па вясковых вуліцах і дайшоў да будынка «Вінпрама». Тут, на гэтым святым месцы, павінна была прайсці цырымонія па ўручэнні ганаровай адзнакі. Цырымонія была кароткая, але ўзрушальная. Старшыня пацалаваў ганаровага жыхара вёскі і павесіў на яго
    шыю стужку, на якой боўтаўся маленькі ключык ад сакрэтнага замка.
    — Гэты ключ маленькі, але ён адчыняе вялікія дзверы! Дзверы Урадлівай у Еўропу! — сказаў Старшыня, і сход адказаў яму апладысментамі, якія суправаджаліся новымі глыткамі віскі.
    Жэстам вясковы лідар паказаў Джону, што той павінен адчыніцьдзверы «Вінпрама». Англічанін нахіліўся і, не здымаючы ключ з шыі, сунуўяго ў замок.
    Трасца! Ключ не ўлез. Замок быў заменены. Нехта ўжо пагаспадарыў тут.
    — Давайце выб’ем дзверы! — прапанаваў Нотынгем Форэст.
    — Нотынгем, балгарын! — адрэзаў Старшыня. — Разбурэнне скончылася! Час адбудоўваць!
    Вясковы лідар агледзеў замок «Вінпрама» і аб’явіў, што правядзе расследаванне. «Але калі расследаванне можа сапсаваць сённяшняе свята, адкладзі расследаванне на заўтра!» — так сказаў Старшыня і зноў павёў вясёлую дружыну назад, у бар «Лондан». Там ён наліў Джону шклянку віскі і патлумачыў:
    — I патрэбныя не шалёныя інвестыцыі! Сыравіна ў нас ёсць! Макуха наша, грошы твае! Ты проста забіраеш сабе будынак і ўпісваеш залатымі літарамі сваё імя ў гісторыю Урадлівай! Будзьма!
    Галава Джона круцілася і пасля кожнага наступнага глытка закручвалася ўсё хутчэй.
    — Чыірз, Біг Бразэ! — крыкнуў Ванча і падставіў шклянку. Шклянкі іншых таксама падцягнуліся, каб стукнуцца з англічаніным.