Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
Роні зноў завішчаў.
— Давай нальём яму ракіі... — прапанаваўСкін. — Як нап’ецца, яму не будзе балюча! Як пад наркозам...У нас ёсць некалькі бутэлек віскі!
Нотка раззлаваўся:
— Ты разумны, як даўбешка!
Скін выскаліўся і паказаўяму кастэт:
— Калі я цябе раз лупцану, то пойдзеш перад парсюком!
Яны стаялі ўдвох перад загонам і са злосцю глядзелі адзін на аднога. Адзін — з нажом,другі — з кастэтам... Гатовыя ўлюбы момантужыць сваю зброю.
Але жоўтая машына, якая ў гэты момант праехала па вуліцы, адмяніла расправу. Таксі мінула агароджу і спынілася каля брамы суседскага дома, дома англічаніна.
— Ты ж чуў пра магію балгарскіх галасоў? — правярала вучаніца свайго настаўніка. — У свой час
гэты ваш з «бітлоў», Джордж, пахваліў балгарскія галасы... Але памёр. Але Пітэр Гэбрыэл жывы... Ён больш па этна... Ты ведаеш Пітэра Гэбрыэла?
— He ведаць, — адказаў Джон.
— Ты б не мог знайсці яго адрас? Напішам яму ліст! Дашлю яму касету... У мяне ёсць запісаная касета... Вось з гэтай песняй... — Глорыя запела, варушачы ўтакт пышным целам і надпісам «Лав мі»;
Мы не бязгрэшныя, але сапраўдныя,
Кахаем тых, хто нас не любіць, бо маем душы добрыя і прагныя, якія шмат чаго ўсім даруюць...
Настаўнік быў бездапаможны перад паводзінамі сваёй вучаніцы, гэтаксама ж, як сучасныя настаўнікі бездапаможныя перад сваімі гадаванцамі. Праспяваўшы куплет, Глорыя села на калені Джона і абняла яго:
— Як я спела?
— Добра, міс Глорыя, — сказаў ён і акуратна адхіліў яе ад сябе. — У нас зараз урок па інгліш...
Яна села на сваё крэсла і тэатральна надзьмулася. Пасля спакушальна ўсміхнулася:
— Джон, а чаму б табе не стаць маім імпрэсарыа? Ты па сваіх сувязях у Англіі зможаш зрабіць так, што мы трапім у чарты! У «Топ Тэн» увойдзем, Джон! Увойдзем у «Топ Тэн», і ўсё стане ціп-топ!
— Я не імпрэсарыа...
— Станеш! I я не спявачка, але стану ёю...
Джон устаў.
— Міс Глорыя, мы будзем працягваць урок?
— Добра, працягваем... У цябе ёсць што-небудзь выпіць?
Джон прынес бутэльку «Тычарс» і наліў у дзве шклянкі. Глорыя адпіла:
— Гэй, дык гэта сапраўдны! Зусім не як кантрафакт Шчарбатава!.. — яна паглядзела на бутэльку. — «Тычарс» — настаўніцкі... Настаўніку з любоўю!
— Вы, міс Глорыя, можа, трэба пісаць... — сказаў тычар.
— Ат, англійскія літары я ведаю ... А пакажы мне, як пішацца «стрыптыз».
— Стрыптыз? — здзівіўся Джон. — Чаму стрыптыз? Добра, зараз паказаць...
Глорыя яго спыніла:
— He! Лепей я табе пакажу!
Яна ўстала і пачала напяваць нейкую фолк-мелодыю, пад якую зняла топік «Лав мі»... Пакруціла ім на пальцы і некуды адкінула. Ад гэтай карціны свет у вачах Джона закруціўся, і ён іх заплюшчыў.
У гэты момант адчыніліся дзверы і ў дом увайшла высокая русая жанчына, цягнучы за сабой валізу на колцах.
«Так цяжка падабраць словы...» пелася ў адной англійскай песні, якая доўгі час круцілася ў брытанскім «Топ Тэн». Акурат як у песні, Джону зараз было складана падабраць адпаведныя словы.
— 0! — сказаў ён і запнуўся.
Пасля зноў паглядзеў на русую жанчыну, якая не адпускала валізу, паглядзеў на чорнавалосую барменку, якая стаяла, прыкрываючы голыя грудзі, і паспеўтолькі сказаць:
— Патрыша! Якая нечаканка!
Ён сказаў гэта па-англійску і атрымаў адпаведны адказ — халодны, як англійскае лета:
— Непрыемная нечаканка... — сказала Патрыша, нахілілася і двума пальцамі падняла з падлогі кароткі чырвоны топік. Двума пальцамі падала яго ўладальніцы.
— Ага, значыць, гэта суседка, з якой вы робіце кіслае малако! — яшчэ больш холадна сказала англійская жонка. — Гэта жанчына, з якой ты вырабляеш дамашні кетчуп... Што вы яшчэ робіце, Джон?
— Гэта... — паспрабаваў патлумачыць Джон.
Глорыя надзела топік і нацягнула яго так, што надпіс «Лав мі» з выклікам выпнуўся наперад, пасля чаго падала руку англічанцы:
— Ай эм Глорыя!.. Глорыя Мундзі!
Патрыша не паціснула руку, а толькі паглядзела на балгарку такім поглядам, які мог бы замарозіць нават кузурку ў садзе. Пасля павярнулася, каб замарозіць і Джона:
— Ты мяне расчараваў!
— Дарлінг, чакай, дай мне ўсё патлумачыць! — паспрабаваў нешта сказаць Джон.
— He хачу слухаць тлумачэнні! — сказала цвёрда англічанка. — Хачу ў таксі!
I выйшла на вуліцу, цягнучы за сабой валізу. А яе муж кінуўся за ёю.
Шалёны віск пачуўся з суседняга двара. Двое скуралупаў, Нотка і Скін, накінуліся на беднага Ранальда, спрабуючы яго перамагчы і ўсадзіць нож у сэрца.
— Глядзі ты, як дрыгае нагамі! Як сапраўдны Ранальда! — крыкнуў Нотынгем, калі атрымаў удар свіным капытом па калене.
— Ну дык ты ж сам яго ў гонар футбаліста назваў, брат! — адказаў Голены, спрабуючы прыціснуць галаву парсюка да зямлі захопам з класічнай барацьбы, як сапраўдны спартовец на турніры.
— Добра, трымай яго! — прапыхцеў галоўны мяснік. — Зараз я пушчу яму кроў! — і дадаў да сваёй фразы нацыянальную лаянку.
3 віскам і нацыянальнай лаянкай двое мужчын закруціліся ў змаганні з парсюком. Патрыша, гэтая дабрадзейная англічанка, пазірала на іх з жахам. Жах адбіў у яе жаданне з’язджаць...
— Джон, зрабі што-небудзь! — пракрычала яна. — Яны яго забіваюць!..
Джон не ведаў, як яму ўмяшацца ў гэтую валтузню, таксама ж, як і «сінія каскі» ААН не заўсёды ведаюць, як умяшацца ў рэгіянальны канфлікт.
— Хутчэй, Джон! — крычала яго жонка. — Спыні гэтае варварства!
Джон прабег праз веснічкі ў суседскі двор, схапіў абодвух мужчын за каўняры кашуль і, як удзельнікаў бойкі, адцягнуў нападнікаў ад ахвяры. Ахвяра падхапілася і пабегла на волю, але вяроўка на задняй назе затрымала яе ля брамы загона.
— Што табе трэба, га? — крыкнуў Нотка з нажом у руках, запыханы і небяспечны. — Ты чаго лезеш?
— Стой! He трэба забіваць! — Джон паказаў на парсюка.
— Ага, пакіну, каб ён памёр натуральнай смерцю! — гаркнуў гаспадар і зноў пагрозліва накіраваўся да звязанага Ранальда.
Раптам Джона азарыла ідэя:
— Хацець купіць Ранальда! Плаціць.
Менеджар Нотынгем Форэст імгненна аб’явіўцану:
— Хочаш трансфер?.. Давай трыста еўра!
He таргуючыся, англічанін пайшоў за гаманцом.
— Стой! — умяшаўся Скін. — Скажы яму пяцьсот! Гэта ж Ранальда!
— Сказаўтрыста і канец! — адрэзаў Джон, ужо гатовы адлічваць кэш.
— Ну добра, ён твой! — Нотка адкінуў нож і падаў абяззброеную руку. — Давай паціснем рукі!
Пасля паторкаў еўрабанкнотамі па шчаках — каб грашовыя знакі множыліся, як валасы на ягонай барадзе.
— На шчасце! — сказаў Нотка і паглядзеў на звязанага Ранальда. — Забірай яго сабе! I не забывай карміць!
Джон павярнуўся да плота, адкуль за ім назірала яго законная жонка і сказаў ёй па-англійску:
— Патрыша, нам трэба будзе ўзяць парсюка ў дом!
— He, Джон! — замахала рукамі яна. — Завязём ягоўзаапарк...
Джон пераклаўяе жаданне на балгарскую.
— Які заапарк? — зарагатаў Нотка. — Быў раней у горадзе, але яго зачынілі... Паелі жывёл яшчэ ў пачатку перабудовы!
— Ціха, ціха! — падаў яму знак Скін. — Гарадскі заапарк працуе... Дырэктар заапарка мой сябрук. Так што заселім яго туды, як у гранд-гатэль!
— Дзякуй! — сказаў Джон, удзячны, што ўсё вырашылася мірна і без праліцця крыві. Цяпер мож-
на было вярнуцца на свой двор з трыумфам, як сапраўднаму міратворцу.
— Ты заўжды быў вельмі дабрачынным! — прытуліла яго Патрыша і ўсё яму даравала. Пасля кіўнула на Скіна на суседнім двары:
— Які мілы малады чалавек... Хачу, каб ён быў маім настаўнікам балгарскай! У цябе ёсць вучаніца, а ў мяне будзе настаўнік!
Сваімі вялікімі вушамі Голены злавіў слова «цічар», якое было вымаўлена на суседскім двары.
— Яна, я гляджу, хоча запрасіць нас выпіць па шклянцы віскі! Але пазней...Я зараз пайдуда Шчарбатава па пікап, каб забраць парсюка.
Праз паўгадзіны Ранальда ўжо быў пагружаны ў пікап. Дзякуючы прыроджанаму інтэлекту жывёла адчула, што яе збіраюцца адправіць зусім не ў гранд-гатэль, і трывожна рохкала...
— Спакуха, Роні! — сказаў яму Скін. — Я дамовіўся з чалавекам — у цябе будзе ўласная клетка!
— Бывай, Ранальда! — сказаў Нотка і праслязіўся.
Скін сеў за стырно, а Патрыша і Джон памахалі ў след пікапу, які ад’язджаў усё далей і далей.
Ужо на наступным тыдні Патрыша выказала жаданне пачаць вучыць балгарскую. Джон пайшоў да Скіна з гатовай прапановай. Спачатку Голены адмовіўся, але, пачуўшы суму ганарара, радасна пагадзіўся.
— Я мегакруты настаўнік, брат! — ён папляскаў сябе па татуіроўках. — Распавяду тваёй жонцы шмат рэчаў...
I вось цяпер абое — настаўнік і вучаніца — сядзелі ў гасцёўні англійскага дома на першым занятку па балгарскай.
— Ну, пагналі... — пачаў настаўнік.
— Ну, пагналі... — паўтарыла старанная вучаніца.
— He, гэта не трэба вучыць! — перапыніў яе Скін. — Зара’ памазгую...
— Зара’ памазгую... — паўтарыла Патрыша.
— He, гэтага таксама не трэба вучыць! — занерваваўся настаўнік. — Чакай, зараз будзем вучыць іншае... Як там было... Я балгарын... Так, пачнем з «Я балгарын!».
— Я балгарын... — паўтарыла англійская вучаніца з усёй стараннасцю.
— Супер! Вельмі крута вымавіла! — застаўся задаволеным настаўнік.
— Суперкрута! — адказала вучаніца.
Пакуль у доме ішоў урок, Джон упарадкаваў дрэвы ўдвары.
— Сусед! — крыкнуў яму Нотынгем праз агароджу. — Хадзі сюды, бразэ!
Ён падаў праз плот нешта, закручанае ў плёнку.
— Вазьмі! Пакаштуеш, што такое луканка11!
— 0! — кіўнуў Джон. — Любіць луканка!
— Гэта табе не магазінная! Магазінную рабіць не ўмеюць... А гэтую я сам зрабіў!
Англічанін праявіў цікавасць да мясцовага прадукту.
— Як рабіў? 3 мяса рабіў?
— Свініна, — адказаў балгарскі сусед. — Ну, і прыправы... Атрымалася няшмат, бо парсюк быў малы. Ат... Але ты не падумай чаго! Ранальда вельмі добра ў заапарку. За ім там даглядаюць адмыслова навучаныя людзі... Давай, бяры луканку. Праўда, яна яшчэ не да канца высахла... Падвешваеш зараз яе на паветры, каб сохла, а праз два тыдні п’еш віно і дабраслаўляеш мяне! Выдатная закуска!
Патрыша выйшла на вуліцу — відаць па ўсім, урок скончыўся.
— Джон, час гарбаты!
Джон накіраваў запрашэнне і Нотынгему:
— Запрашаю на гарбату. I місіс Мару таксама!
Патрыша разлівала «Эрл грэй» у кубкі з кітайскай парцаляны. На стол яна паставіла цукарніцу і гарлачык з малаком — хто як любіць.
— Нашто піць гарбату? — запытаў Нотынгем. — Я ж не хворы. Джон, дзе ў цябе патэльні?