• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    Моцны электрычны ліхтар прарэзаў цемру, і выратавальная група рушыла за яго промнем. Ідучы лясной сцежкай, трое выратавальнікаў — Старшыня, Нотынгем і Дзенча — крычалі па чарзе:
    — Джон! Джон!
    Яны спыняліся,услухоўваліся і зноўкрычалі наўдачу. Раптам Дзенча спыніў групу:
    — Ціха! Здаецца, нешта стукае!
    — Якое! — сказаў яму Старшыня. — Хто што будзе рабіць у такой цемры...
    — Ну я нешта раблю толькі ў цемры! — пажартаваў Нотынгем.
    — Нотынгем! — асадзіў яго Старшыня. — Супакойся! Становішча сур’ёзнае!
    Тут стук паўтарыўся, гэтым разам дастаткова моцна і ясна. Гук чуўся з боку Крывога мастка. Трое заспяшаліся туды і накіравалі ліхтар у змрок. Промень асвятліў нахіленага Джона, які каменем прыбіваў дошку мастка, падсвечваючы сабе слабым святлом арганайзера.
    — Джон! — крыкнуў Старшыня. — Мы галаву зламалі, дзе ты падзеўся! Што ты тут робіш?
    — Мост быў паламаны, — сказаў Джон. — Ha­ra правалілася... Вырашыць паправіць... Каза можа зламаць нага...
    Старшыня схапіўся за галаву.
    — Ну куды ты наперад бацькі ў пекла! Я гэты мост упісаў у адзін экапраект... Ён будзе часткай экасцяжыны! Чакаю фінансавання ад ФАРу!
    — Ага, і фару таксама пачыніць трэба! — у сваю чаргу згадаў пра трактар Нотынгем.
    Праз дзень у абед Нотынгем запрог асла Майкла Оўэна ў воз і прыпаркаваўся на плошчы ля сельсавета.
    — Пррр, Майкл... Пррр, Оўэн! — ён ласкава паляпаў па спіне сваю асліную сілу.
    Нотынгем адчыніў вечкі новых кантэйнераў для раздзельнага збору смецця і паглядзеў на іх змесціва. Пасля па чарзе смецце з кожнага кантэйнера выкінуў у воз. Узлез на калёсы і націснуў газ на сваім асле:
    — Но, Майкл! Но, Оўэн!
    Воз хутка знік, а да плошчы пад’ехаў мікрааўтобус, які вазіў дзяцей у гарадскую школу. Разам з сямю дзецьмі вылезла і адновялікае дзіця — Джон. Старшыня якраз выйшаў з сельсавета і спыніўся, каб перакінуцца з ім парай словаў.
    — Джон, ездзіў па справе?
    — Адкладзена... Суддзя не прыйшоў...
    Як вялікае дзіця, брытанец дадаў, што з англійскім суддзёй такога здарыцца не магло.
    — Напэўна, у чалавека былі іншыя справы, — паціснуў плячыма Старшыня, успрымаючы гэта як абсалютную норму. — Нашто яму губляць свой час на вашу справу...
    — Для мяне справа важная... Я хачу, каб суд выправіць памылка...
    — А адвакат у цябе ёсць?
    — На мой бок праўда, не патрэбны адвакат... Ёсць акт... Натарыяльны акт...
    Да плошчы з грукатам пад’ехаў воз пад кіраваннем Нотынгема. Ён нацягнуў лейцы і спыніў Майкла Оўэна роўна перад нагамі свайго начальніка.
    — Спадар Старшыня! — пачаў ён рапартаваць, не злазячы з воза. — Заказ выкананы, смецце выкінутае, кантэйнеры гатовыя да эксплуатацыі...
    — Выдатна, баец! Куды ты выкінуў смецце?
    — У раку...
    Што?!
    — А куды мне яго выкідаць? — пачаў апраўдвацца Нотка.
    — Нотынгем, балгарын! — ускрыкнуў Старшыня. — Я табе галаву адарву! He глядзі на мяне такімі тупымі вачамі!
    — Старшыня, я па-іншаму глядзець не ўмею... — сказаў Форэст і даў газу хутканогаму Майклу Оўэну.
    Воз загрукатаў, а вясковы лідар азірнуўся. Англічанін па-ранейшаму стаяў ля яго і не сыходзіў.
    — Што яшчэ, Джон?
    — Натарыус вінаваты! Павінен быць пакараны!
    — А, ты зноў па сваёй справе.
    — Натарыус некампетэнтны... Падвесці іншых...
    — Ды халера з ім... Хай сабе, як ёсць!
    — Я звярнуся ў пракуратуру! Зло павінна быць пакараць!
    — Цццц... Гляджу на цябе і дзіўлюся... — махнуў са злосцю Старшыня. — Дзе гэтае вашае знакамітае пачуццё гумару. Ты, пэўна, не сапраўдны англічанін!
    Шостая частка
    Ві-аграрны раён
    Джон стаяў насупраць дзвярэй, абабітых штучнай скурай. Перацягнутая лёскай, скура нагадвала парэзаную на ромбікі пахлаву. «К. Тэрзіеў — адвакат, вядзе справы ў т.л. у Страсбургу», — было напісана на шыльдзе. Адвакат Тэразіні ласкава прыняў госця ў сваіх пакоях, якія, аднак, не былі вялікімі і складаліся з аднаго кабінета, забітага папкамі. Па паліцах, па крэслах і на падлозе ляжалі сотні папак са справамі, некаторыя з якіх пыліліся тут гадамі.
    — Я шмат пра вас чуў! — дзяжурна ўсміхнуўся адвакат. Ён пераклаў заляжалыя справы з аднаго крэсла на падлогу, каб вызваліць месца для сядзення. — Ведаю, што вы джэнтльмен, таму прапаную вам джэнтльменскае пагадненне. Але спачатку KaBa ці гарбата?
    Пабачыўшы ля сябе некалькі кававых кубкаў са старой заваркай і недакуркамі, Джон адмовіўся ад абодвух напояў.
    — 3 балгарынам немагчыма заключыць джэнтльменскае пагадненне, — працягнуў Тэразіні. — Ён увесь час думае, як цябе абскакаць...
    — Абскакаць? — не зразумеў англічанін. — Як скакаць козы па мост?
    — Абскакаць, — патлумачыў адвакат, — азначае... абысці цябе... надурыць... Ная... Усё, не трэба, каб ты вучыўся ад мяне кепскім словам!
    Ён зрабіў паўзу і прыклаў указальны палец да лба, што, верагодна, азначала працэс мыслення:
    — Пяць тысяч! — сказаў ён, падумаўшы. — Даеш пяць тысяч маёй падапечнай, і мы спыняем справу! Паціскаем адзін аднаму рукі, як джэнтльмены, і адзначаем канец справы!
    — Пяць тысяч! — ускрыкнуў Джон. — Леваў?
    — Еўра, — выправіў яго Тэразіні.
    — Вы хацець абскакаць мяне! — зразумеў англічанін. — Ноў! Гэта не джэнтльмен!
    — Ну, што такое для цябе пяць тысяч еўра! — сказаў адвакат. — Плаціш за маёмасць і забываеш!
    — Я ўжо плаціць! — сказаў Джон, перакананы, што мае рацыю. — Плаціць фірма, фірма даць натарыяльны акт, я ўласнік! Права на мой бок! Суд пацвердзіць маё права!
    Адвакат паглядзеў на яго кпліва:
    — Права-лева! Тут табе не Англія! Значыць, хочаш суд! Як не хочаш міру, то трымай сякіру!
    Ён устаў і вымавіў, як рымскі імператар перад сваім Рубіконам:
    — Выбар зроблены! У суд, братка, ідзём у суд!
    Пачуўшы, што яму аб’явілі вайну, Джон проста ўстаў і выйшаў з кабінета.
    Патрыша ўвайшла ў бар «Лондан» дакладна ў час урока. Гэтым разам урок быў не па балгарскай, а па англійскай, і яна была не вучаніцай, а настаўніцай. Пераканаўшыся, што прыгажуня Глорыя ёй не суперніца, англічанка прыняла барменку ў якасці сваёй сяброўкі. I пачала вучыцьяе англійскай бясплатна.
    Але бясплатнае не цэніцца, таму барменка зважала не столькі на ўрок, колькі на тэлевізар. Там перадавалі заезд «Формулы 1», аўтагонкі на балідах — улюбёнае відовішча жыхарак Урадлівай, у тым ліку і старой бабы Мары.
    Баба Мара прыйшла ў бар адмыслова дзеля ралі, села за стол ля тэлевізара і з бутэлькай піва сачыла за рухам машын па трасе.
    — Ай эм, ю ар.. — павольна казала Патрыша, даючы магчымасць сваёй вучаніцы паўтарыць.
    — Ай эм, ю ар... — павольна паўтарыла Глорыя, гледзячы на экран.
    — Ай эм Патрыша, ю ар Глорыя... — сказала настаўніца, спачатку паказаўшы на сябе, пасля на Глорыю.
    — Ай эм Патрыша, ю ар Глорыя, — даслоўна паўтарыла вучаніца.
    — Ноў! — спыніла яе Патрыша і зноў паказала пальцам на сябе. — Ай эм Патрыша...
    — Чакай! — перабіла яе Глорыя. — «Ферары» Філіпэ Маса зараз абыдзе «Макларэн» Алонса... Зараз, зараз яго абыдзе! Нудавай, «Ферары»!
    — Ён не змог яго абысці на павароце, а ты кажаш тут! — адгукнулася баба Мара, якая разбіралася ў тонкасцях аўтаспорту. — Філіпэ падціснулі з усіх бакоў! «Ферары» ягонае выдыхлася... Глядзі, як на паваротах ледзь цягнецца!
    — He «Ферары» вінаватае, — заспрачалася Глорыя. — Маса памыліўся! Рана пайшоў на піт-стоп мяняць шыны! Трэба было рызыкаваць, ехаць з шынамі для сухога надвор’я, не страшна, што дождж.
    — I Кімі так зрабіў! Райканен, — патлумачыла баба Мара нават больш кампетэнтна за каментатара. — Мой улюбёнец... Але ў яго праблемы з гідраўлікай... Патрыша, — звярнулася яна да англічанкі, — а ты за каго? За Алонса ці за Кімі? Ці табе падабаецца Джанкарла Фізікела?
    Патрыша пахістала галавой.
    — He ведаць... He глядзець... He ведаць...
    — Ты не глядзіш «Формулу»? — здзівілася Глорыя. — Дык гэта ж на вашай трасе, на Сільверстоўн, Патрыша! Якая ты англічанка, калі не глядзіш «Формулу»!
    Пакуль жанчыны каментавалі заезд, трое змоўшчыкаў шапталіся за сталом у цёмным куце бара.
    — Пакажы ўзор! — загадаў Шчарбатаў выканаўцу Дзенчу.
    Той перадаў бліскучую лекавую ўпакоўку. Палкоўнік агледзеў блістар. Дастаў з кішэні падобны. Перамяшаў іх за спінай і зноў паклаў на стол.
    — Які сапраўдны?
    Скін угледзеўся і паказаў:
    — Гэты!
    — Выкусі! — Шчарбатаў паказаў яму непрыстойны жэст. — He ўгадаў!
    I дадаў Дзенчу:
    — Брава, брава — ювелірная работа! Нават немец з Баера не адрозніць...
    Трое сербанулі піва і зірнулі на жанчын ля тэлевізара.
    — Шэф! — сказаў Скін. — Табе, канешне, больш пасуе баба Мара, але калі глытнеш такую віягру, з Глорыяй дасі рады?
    — Завалі зяпу!
    — Я з Глорыяй і без віягры даю рады, — пахваліўся Скін, — але для англічанкі мне спатрэбіцца адна таблетка.
    — Сказаўтабе: завалі зяпу! — прыкрыкнуў Шчарбатаў.
    — Ці палова, — працягнуў Скін. — Палова пляшкі ракіі!
    Аглушаныя рыканнем матораў, жанчыны не чулі, што размова вялася пра іх.
    — Я думаю... — сказаў Нотынгем, але Старшыня паказаў знак, каб той перастаў думаць.
    Удвох яны ішлі праз пустазелле, якое даходзіла ім да калена. Нібы шукальнікі моцных пачуццяў тэлевізійнага «Сурвайвар». Адны сярод калючак, бузіны ды крапівы...
    — Джунглі! — сказаў Старшыня. — Сапраўдныя джунглі!
    — Уся краіна — джунглі! — пацвердзіў Форэст і дадаў: — Таму тут дзейнічае закон джунгляў!
    Старшыня паглядзеў на яго строга:
    — Нотынгем! Балгарын! Менш шпрэхен, больш арбайтэн! Надта шмат ты балбочаш! Каб гэтага зарасніку заўтра тут не было!
    Выпадковы мінак пабачыў іх сярод бузіны і памахаў ім, гатовы прыйсці на дапамогу.
    — Гэй, спадар Джон! — крыкнуў яму Старшыня. — Хадзі сюды! Хадзі!
    Англічанін пайшоў па траве, перастаўляючы свае даўгія ногі, як цыркуль.
    — Спадар Джон, паглядзі на гэты ўчастак! Як табе?
    — He бачу ўчастак. He хачу набываць! — на ўсялякі выпадак замахаў рукамі Джон. — He хачу іншыя разбіральніцтва з маёмасць...
    — Пачакай ты! Хто яго табе прадае? — абурыўся Старшыня. — Гэта грамадская тэрыторыя! Паглядзі, пасуе ён для парку?
    — Парку?.. — не зразумеў Джон. — Які парк?
    — Гайд-парк! — пераможна паглядзеў Старшыня. — Я зраблю тут Гайд-парк! Як у вашым Лондане... Маю вылучаныя сродкі ад Усходнееўрапейскага цэнтра па развіцці дэмакратычных працэсаў!
    Англічанін паглядзеў на непраходны бур’ян і разрослую бузіну і падумаў, што зноў нешта не зразумеў:
    — Гайд-парк?
    — Ты не быў у Гайд-парку? — у сваю чаргу запытаў Старшыня. — А яшчэ англічанін!