• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    Англічанін не здолеў зразумець, якой такой працай займаецца Дзенча, што яму даводзіцца карыстацца базай Пентагона.
    Баба Мара ўвайшла ў кабінет да Старшыні па працы. Яна заспела кіраўніка за сядзеннем на стале ў позе лотаса ў стане медытацыі.
    — Еўрафонды... Еўрафонды... — мармытаў вясковы лідар і вагаўся туды-сюды.
    — Табе не кепска? — занепакоілася старая, якая толькі нядаўна паглядзела па спадарожніку фільм
    пра манастыр «Шаа Лінь». Там манахі вагаліся таксама ж і не здаваліся ёй здаровымі.
    — Маўчы, а! — раззлаваўся на сваю падначаленую кіраўнік. — От ты разбіраешся ў медыцыне! Што ў цябе?
    — У В’етнаме паводка, — сказала старая. — Цэлую ноч думала пра тваю Пену. Яна званіла?
    — Званіла, добра ўсё! Глядзіць унукаў, сябе беражэ...
    Старшыня прыпыніў медытацыю і саскочыў са стала. Абняў за плечы старую жанчыну.
    — Табе няма чаго за яе непакоіцца. В’етнам — спакойная краіна, упарадкавассная... He тое, што ўнас — хаос!
    — Адачка, зяць... Маюць працу?
    — Дачка — зубны, зяць — горла-нос... Адзін кабінет на дваіх трымаюць: яна да яго пасылае кліентаў, а ён да яе...
    — Галоўнае, каб кахалі адно аднога, — падсумавала баба Мара. — Каб не было, яку майго з нявесткай....
    Старшыня сеў за стол і прыняў начальніцкую позу:
    — Мара, ты па якім пытанні?
    Толькі зараз жанчына згадала, што прыйшла па грамадскай справе:
    — Пытанне ў мяне такое: цяпер, калі я мяту двор, у які кантэйнер мне выкідаць смецце? Іх жа цяпер тры.
    — Напісана ж на іх! Папера, шкло, метал... Чытаеш і выкідаеш! А раней ты куды смецце выкідала?
    — У раку, як і ўсе...
    — 3 гэтым скончана! — ударыў Старшыня кулаком па стале. — Цяпер для смецця ў нас ёсць кантэйнеры ад «Прыгожай Радзімы»!
    — Лепш бы «Радзіма» ўпарадкавала нашыя могілкі! — узняла сваю ўлюбёную тэму баба Мара.
    — Мара! — перабіў яе кіраўнік. — Пра могілкі пагаворым іншым разам! Бяжы сустракаць коз!
    Пасля ўрока балгарскай Патрыша спяшалася дадому, каб сустрэць коз. Месяц таму Джон купіў дзвюх белых рагатых жывёлак, якія, аднак, рогі не паказвалі, а паказвалі добры характар і высокія надоі. Напачатку англічанка не магла толкам іх даіць, але хутка набіла руку, а яшчэ навучылася квасіць малако і рабіць казіны сыр. Толькі яна зайшла на двор, як вярнуліся козы.
    — Суседка! — пачуўся голас пастуха. — Сустракай сваю скаціну...
    Сусед Нотынгем Форэст сядзеў перад брамай у сваім пастухоўскім строі з палкай у адной руцэ і транзістарам удругой.
    — Камон! — ветліва запрасіла Патрыша дваіх сваіх козачак дадому.
    — Яны вельмі выхаваныя! — пахваліў іх Нотынгем. — Заўважна англійская школа... Іншыя губляюцца па кустах, а гэтыя дзве пасвяцца сабе ля аднаго кусціка. Раздзельнае харчаванне!
    Ён быў пайшоў праводзіць астатніх жывёл, але пра нешта згадаў і вярнуўся:
    — Суседка, ледзь не забыўся... Ужо і Джону час коз пасвіць...
    Патрыша не зразумела яго:
    — Час? Уот іс зіс?
    Нотынгем кінуў палку з транзістарам на зямлю і прыклаў два ўказальныя пальцы да лба, як рагаты д’ябал. Рагаты д’ябал замэкаў: «Мэээ, Мэээ!» Патрыша засмяялася. Нотынгем стаў крыўляцца і размахваць рукамі, нібы падганяючы коз... Англічанка зноў засмяялася, але нічога не зразумела.
    — Каза! — сказаў балгарын. — Коза ностра!.. Гэта нястрашна, трэба пасвіць толькі два разы на месяц!
    — Працэс пасьбы камп’ютарызаваны праз ДЫСПАС! — тлумачыў Дзенча, стоячы пасярод камп’ютарнага класа, а Джон спрабаваў сачыць за яго думкай. — Сістэма дыстанцыйнай пасьбы коз. Аб’ект «каза» не можа згубіцца. У вуха ўжыўляецца чып, сігнал перадаецца на спадарожнік, а пасля тут, на маім маніторы, адбіваецца дыслакацыя кожнай жывёлы...
    Сядзіш, назіраеш, пасвіш... He цёгаешся па пагорках, як дурань.
    Тут Джон згубіў яго думку.
    — Але козы губляюцца, — працягнуў рацыяналізатар. — Бо маем слабы спадарожнікавы сігнал... Урадлівая знаходзіцца крыху ў цені. Падчас дэманстрацыі згубіліся чатыры казы...
    — Коз знайшлі? — запытаў англічанін.
    — Скуры знайшлі!.. Адна група тут сваволіць... Этнічная група... Ну, ты ўсё адно не разбіраешся, гэта нашы ўнутраныя справы. Спадар Джон, давай вернемся да справы.
    — Вернемся...
    — Я хачу гэтую сістэму ўкараніць у вас. У вас жа авечак амаль усіх ужо паелі. Ці ёсць яшчэ авечкі ў Англіі?
    — Ёсць авечкі...—адказаў англічанін. — Коз меней...
    — ДЫСПАС — універсальная сістэма! Пасуе і для коз, і для авечак, і для кароў... Хоць качак з ёю пасві! Знайдзі сувязі, каб укараніць яе ў Англіі, у цябе будзе адсотак!
    Джон зірнуў у свой арганайзер.
    — Я пайшоў... Маю работа...
    — Ат, Джон, работа...
    — Ведаю, — апярэдзіў яго англічанін, — не заяц — не ўцячэ... Ад работы коні дохнуць... Ад работы становішся не багатым, а гарбатым...
    — Брава! — пахваліў яго Дзенча. — А ты не такі і безнадзейны...
    Калі Джон сышоў, дырэктар-вартаўнік школы сеў за камп’ютар і перасяліўся ў віртуальную рэальнасць...
    Пасля лекцыі па віртуальнай пасьбе, якую прачытаў Дзенча, увечары Джону давялося выслухаць яшчэ і практычныя парады ад Нотынгема.
    — Пасвіць коз — нескладана, але гэта занятак не для дурнога чалавека! — пачаў сусед прамову, абапіраючыся на плот. — У цябе торба цераз плячо ёсць? Калі няма, дам табе сваю!.. Палку маеш? Возьмеш маю рагаціну...У торбу кладзеш хлеб і брынзу, рагаціну на плячо і пайшоў... Вось і ўся праца!
    — Ніколі не пасвіў... — няўпэўнена сказаў Джон. — Я плачу, іншы пасвіць заместя...
    — Э, не, братка! — адрэзаў Нотынгем Форэст. — Чарга за грошы не прадаецца! Вы, капіталісты, думаеце, што ўсё можна купіць за грошы, але тут гэты нумар не пройдзе!
    Англічанін зразумеў, што яму давядзецца засвоіць новую прафесію. Ён кіўнуў галавой — «дабранач» — і пайшоў адказна рыхтавацца да пастуховай пасады.
    — Чакай! — спыніў яго Нотынгем. — Ледзь не забыўся. У цябе ВЕФ ёсць?
    I патлумачыў невядомае слова. «ВЕФам» аказалася марка савецкага транзістара, які Джону не было адкуль мець.
    — Дам табе свой... — сказаў сусед. — Без транзістара там ніяк... Коза ностра, каза наша, слухае «Гарызонт». Калі іх завядзеш вышэй да Паўдзённай скалы, проста пусціш «Гарызонт наперадзе», і яны будуць пасвіцца там. А калі пачнецца «Дваццаць плюс тры», яны самі пойдуць на Караў пагорак... Там будуць пасвіцца ажно да цэнтральных навінаў. А як пройдзе прагноз надвор’я і навіны спорту — козы самі будуць ведаць, што час вяртацца ў вёску... Невялікая навука!
    Джон не быў чалавекам навукі, а быў чалавекам працы. Да любой працы ён падыходзіў сумленна і з ахвотай.
    Наступнай раніцай яго арганайзер празвінеў на самым досвітку. Англічанін укамплектаваўся згодна з балгарскімі ўказаннямі: торба праз плячо з хлебам і брынзай і рагаціна ў руках. Нотынгем падаў транзістар праз плот.
    — Накруціў яго на сярэднія... У нас не ловіць укавэ...
    На вуліцы паказаўся казіны статак.
    — А вось і яны. Ану пакажы, як будзеш імі камандаваць!
    — Камон! Гоў! — крыкнуў англічанін.
    Козы паглядзелі на яго, як на дурня, і ніяк не адрэагавалі на яго словы.
    — Стоп! Чаму на чужой мове! — абурыўся Нотынгем.
    — Аяк?
    — Ты ж не імператар, каб размаўляць па-нямецку са сваімі коньмі! Па-балгарску з імі трэба размаўляць! Коза ностра не ведае замежных моў!
    — Што дакладна казаць? — запытаў Джон.
    — Глядзі сюды! Калі балгарыну трэба зрабіць нейкую справу, што ён кажа?
    — Кажа: «Адкладзі на заўтра!»
    Нотка строга паглядзеў на яго.
    — Кажа: «Тваю маць!» Паўторыш некалькі разоў «тваю маць!» — і справа не зможа не заладзіцца!
    — Тваю маць! — крыкнуў Джон.
    Козы спыніліся і ўслухаліся.
    — Вось такая табе гульня! — задаволена сказаў Нотынгем. — I казой так кіраваць можна, і нашым чалавекам!
    — Тваю маць! — паўтарыў Джон.
    Статак выхавана пачакаў, пакуль ён стане на чале групы, і паслухмяна пайшоў за сваім англійскім пастухом. Калі яны дайшлі да Паўдзённай скалы, з транзістара пачуўся сігнал «Гарызонта наперадзе», і козы кінуліся пасвіцца па кустах. Дзве самыя
    свавольныя паспрабавалі адасобіцца, але адно «Вашу маць!» вярнула іх на месца.
    Асвоіўшы новы занятак, задаволены пастух з Манчэстэра прылёг на палянцы. Ён адчуў чароўны водар нейкай кветкі і паспрабаваў сарваць яе, але толькі пакалоў сабе пальцы. Гэта быў чартапалох.
    — Чартапалох! — сказаў палкоўнік і паказаў кветку свайму маладому памочніку. — Гэта нашая віягра!
    Двое вялі сакрэтную размову ў паўзмроку бара «Лондан». Акрамя іх, больш нікога не было, нават барменка ад’ехала ў горад па прадукты.
    Скін кіўнуў. Яшчэ з дзяцінства ён ведаў ліловы колер гэтай расліны, якой багата расло на вольных землях Урадлівай.
    — Тэхналогія элементарная... Бярэш калючку, варыш, дадаеш крухмал, перамешваеш і сушыш! Робіш таблеткі і прадаеш... — так каротка Шчарбатаў выклаў свой бізнес-план.
    — А каналы для збыту ў цябе ёсць?
    — Ёсць канал на сталіцу...Там віягра патрэбная... У вялікім горадзе людзі маюць сексуальныя праблемы... А мы тут — не...
    — Толькі б нам не патруціць нікога, шэф...
    — Абсалютна бясшкодны прадукт! Нават у вялікіх дозах не дае пабочных рэакцый!
    Тады Голены ўзяў пад сумнеў эфект:
    — Адапамагае?
    — Ну ты ж бачыў аслоў14! — сказаў Шчарбатаў. — Чамуўіхтакі вялікі? Толькі ад калючкі...
    Пасля даў больш навуковае тлумачэнне:
    — Некаму дапамагае, некаму — не. Секс, Скін, — гэта псіхалагічны працэс! Усё тут, у галаве...
    — У мяне ў іншым месцы, шэф! — выскаліўся Скін. — Апошняе пытанне: дзе будзем варыць?
    — У Дзенчавай лабараторыі.
    Старшыня патэлефанаваў Дзенчу ў лабараторыю спытаць, чаму козы вяртаюцца ў вёску без пастуха. Дырэктар-вартаўнік школы адразу пабег да сельсавета. Там ён знайшоў бабу Мару, якая супакойвала англічанку Патрышу.
    — Галоўнае, каб на яго не напалі гэтыя, з этнасу... Так тут няма дзе згубіцца!
    Але Патрыша не выглядала расхваляванай:
    — Джон не мог згубіцца...
    Больш расхваляваным быў Старшыня. Ён лаяўся на Нотынгема, што той адправіў англійскага грамадзяніна па балгарскіх пагорках без суправаджэння.
    — Я патлумачыў, дзе іх пасвіць... — апраўдваўся Нотынгем. — Як толькі пачуе цэнтральныя навіны — час вяртацца! Ён і ВЕФа ў мяне ўзяў!
    — Трэба было яму ўжывіць чып у вуха для маніторынгу... — падхапіў Дзенча.
    — Каб толькі ён у прорву не зваліўся! Ля Паўдзённай скалы... Трэба ісці на пошукі! 3 ліхтарамі... Нотынгем, арганізуй выратавальную групу — і пойдзем...