• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    Ён падышоў да печкі і наклаў на патэльню пальцам пханай каўбасы, якую прынёс у пакеце. Вельмі
    хутка каўбаса вымавіла першае «цыр-пыр» і напоўніла англійскую гасцёўню нацыянальным балгарскім водарам чабору.
    — I я не хачу гарбаты! — адмовіўся Скін. — Для мяне «Тычарс» — настаўнік я ці не?
    — Ес, цічар! — усміхнулася яму Патрыша, паказаўшы роўныя зубы, і прынесла бутэльку.
    — I мне кроплю налі! — папрасіла баба Мара. — Але я і гарбату вып’ю, не вылівай яе!
    Так на стале побач з кубкамі гарбаты з’явіліся шклянкі з віскі, а праз кароткі час да малака і цукру далучылася талерка з гарачай каўбасой. Да каўбасы Джон нарэзаў некалькі памідораў са свайго гарода.
    — Ваш «файв о’клок» не ідзе без закускі! — падсумаваў Нотынгем. — Мы, балгары, п’ём пад добрую закуску!
    Патрыша адпіла гарбаты і па-англійску падхапіла размову пра надвор’е:
    — Сёння быў сонечны дзень! А ў Лондане заўтра па прагнозе дождж...
    Джон пераклаў.
    — Халера з гэтым надвор’ем! — адказаў Нотынгем. — Лепш хай твая жонка агучыць прагноз для дэрбі «Арсенал — Ліверпуль»...
    Скін яго перабіў:
    — Патрыша, ты была на канцэрце «Айран Мэйдан»?
    Так, слова за слова і «файф о’клок» ператварылася ў «тэн о’клок», а вечаровыя госці ператварыліся ўначных. Калі гаспадары выйшлі правесці суседзяў, баба Мара ў цемры паказала Патрышы на нешта ля сцежкі.
    — Партулак... — сказала яна. — А гэта — шыпшына!
    — Шып... шып... на... — англічанка паспрабавала паўтарыць слова і разгледзець у цемрадзі тое, на што паказвала старая.
    У цемрадзі Джон не пабачыў шыпшыны, але заўважыў на вуліцы ў святле лямпы знаёмую постаць. Былая Ванчава жонка. Яна таксама яго заўважыла і не ўпусціла мажлівасці ткнуць у яго пальцам:
    — Вот інастранец! Он у меня украл!
    Па яе інтанацыі Патрыша зразумела, што пахне скандалам.
    — Джон, што ты зрабіў?
    — Пазней табе патлумачу...
    — Жанчына настроеная агрэсіўна...
    — Так толькі здаецца! — Джон абняў яе за плечы. — Бо яна замежніца. А так балгары вельмі гасцінныя людзі...
    Пятая частка
    Козы ностры
    Ноч была ціхая і бязмесячная. Пікап з выключанымі фарамі пад’ехаўда будынка «Вінпрама» і спыніўся ля самых дзвярэй. Шчарбатаў выключыў рухавік, а Скін пачаў выносіць скрыні і састаўляць іх у кузаў. Пры кожным яго падыходзе чуўся ціхі звон шкла. Тавар быў крохкім і далікатным — змяшчаў скотч і бурбон.
    — Засталося тры скрыні... — аб’явіў грузчык.
    — Пакінь іх! — загадала камандаванне. — Здымі краны з труб! Выключальнікі і разеткі! Электралічыльнік! Разбі лямпачкі!
    3 вялікай асалодай вялікай дубінай Скін выканаў апошні загад. Больш за ўсё ён любіў крышыць, таму ўклаў усю сваю стараннасць, ператвараючы асвятляльныя прыборы ў дробную соль.
    — Шэф, давай і чарапіцу паб’ём! — прапанаваў ён. — Як тады на ферме.
    — Падарваць бы будынак — вось чаго заслугоўвае брытанец! — адказаў палкоўнік Шчарбатаў. — Але я падрыхтаваў яму іншае! Схавай тры скрыні за дзвярыма! А побач пакладзі бутлю ўкраінскага спірту!
    Скін завагаўся:
    — Як такое яму пакідаць!
    — Дзейнічай і не разважай! Я паехаў! Ты зачыні дзверы і выкінь ключ, згодна з інструкцыяй!
    — Будзе зроблена, шэф! — сказаў Голены. — Дзейнічаем дакладна як «коза ностра»...
    Шчарбатаў сеў у пікап і ціха паехаў з выключанымі фарамі. За вёскай ён з’ехаў з дарогі і дастаў мабільны.
    — Ало, паліцыя...
    Скін зачыніў дзверы «Вінпрама» і кінуў кпюч далёка ў калючкі. Так было напісана ў інструкцыі. Пасля, ужо не па інструкцыі, дастаў з кішэні балончык з фарбай і напісаў на белай сцяне лозунг «BG для балгар!»
    Як звычайна, рэпарцёр тэлеканала «Антэна» першым даведаўся пра гарачую навіну і цяпер трансляваў яе ў медыйную прастору. Стоячы перад раённым аддзелам міліцыі, рэпарцёр перадаваў: «Учора падчас міліцэйскага рэйда быў знойдзены цэх па вырабе кантрафактнага алкаголю ў вёсцы Урадлівая. Канфіскаваныя тры скрыні віскі вядомых марак з фальшывымі этыкеткамі. Таксама выяўлена бутля з украінскім спіртам. Па справе быў затрыманы брытанскі грамадзянін Джон Д., у якога быў знойдзены ключ ад цэха... Вядзецца следства...»
    Пакуль рэпарцёр распаўсюджваў навіну, з будынку раённага аддзела паліцыі выйшлі Старшыня Урадлівай і брытанскі грамадзянін Джон Д. Абвінавачанне супраць апошняга толькі што было знятае, і ён быў вызвалены.
    — Вось жа касарукія! — злаваўся Старшыня. — Спачатку затрымліваюць, а пасля думаюць! Яны дачакаюцца ад нас справы ў Страсбургскім судзе!
    — Зноў памылка, — сказаў англічанін. — Прыняў выбачэнні...
    — Памылка! Рыба з галавы гніе!
    — Якая рыба? Якая галава?
    — Народная прыказка! — патлумачыў Старшыня. — А мы з парламента гніём! Лепей бы гэты парламент распусцілі да чорта!
    Брытанскі грамадзянін спыніўся.
    — Без парламента няможна! — сказаў ён. — Парламент патрэбны для дэмакратыя!
    — Ат, хопіць! — махнуў рукой Старшыня. — Якая тут у нас дэмакратыя...
    — Дэмакратыя кепска, але лепшае яшчэ не прыдумаць!.. — пераканана адказаў англічанін.
    — Вой, вой, Чэрчыль знайшоўся! — абарваў яго вясковы лідар. — Многа ты знаеш! А пасля мне хадзі цябе з малпоўні выцягвай!
    Малпоўня... Джон дадаў гэтае новае слова да свайго слоўнікавага багажу. Як ён зразумеў, балгары хацелі
    б пабачыць шмат бізнесменаў і палітыкаў у малпоўні, але трапляюць туды ў асноўным дробныя зладзюжкі...
    Пасля тлумачэння значэння слова Старшыня перавёў тэму размовы са «злачынства і пакаранне» на іншую, больш актуальную:
    — Ты мне, Джон, лепш скажы, калі твае людзі з Манчэстэра адправяць нам двухпавярховы аўтобус? Хутка пачынаецца вучоба, а нашым дзецям трэба 5 кіламетраўузімку шкандыбаць пехатою!
    Джон ужо вырашыў набыць мікрааўтобус на ўласныя грошы. Ён абмеркаваў з жонкай гэтае рашэнне, і яна была не супраць. Яна нават узялася шукаць сярод аб’яўу інтэрнэце самую выгадную прапанову, але пакуль не спынілася на нечым адным.
    — Яшчэ ёсць час, — няпэўна адказаў ён.
    — Няма часу!
    — Аўтобус не воўк, не збяжыць!
    Старшыня ўважліва паглядзеў на Джона:
    — Глупствы! Твая галава напоўнілася тутэйшымі глупствамі!
    — Мат табе, Скін, халера бяры! — аб’явіў Шчарбатаў і перасунуў свайго каня, каб адрэзаць усе шляхі беламу каралю.
    Мужчыны гулялі ў шахматы ў бары «Лондан», і стары палкоўнік ірваў свайго маладога суперніка, як Тузік грэлку. Скін паваліў свайго караля і здаўся.
    — А я ўсё адно паскідаў чарапіцу ззаду! — сказаў ён. — Нічога яму не пакіну!
    — He распыляйся на драбязу, хлопча! — павучыў яго стары. — А цяпер слухай маю новую ідэю... — Шчарбатаў дастаў з кішэні блістар з адной таблеткай і паклаў яго на чорны шахматны квадрат.
    — Гэта што? — запытаў Скін.
    — Ты пра віягру чуў?
    — Ды я сам віягра! — відаць, Голенага зачапіла. — Я зроблены з жалеза! Аты? Ці не даеш асечак?
    Шчарбатаў хутка прыбраў таблетку, бо на бары з’явілася прыгажуня Глорыя.
    — Ёсць рынкавая ніша... — ціха сказаўён. — Атам, дзе на рынку ёсць ніша, Шчарбатаўяе запаўняе!
    Вясковая грамадскасць бавіла час гутаркамі і жартамі ў чаканні афіцыйнай часткі. Па загадзе Старшыні жыхары Урадлівай прыйшлі да сельсавета для ўдзелу ў мілай урачыстасці. Старшыня паглядзеў на гадзіннік.
    — Ён можа прыехаць у любы момант! — сказаў вясковы лідар. — А гэтых ёлупняў з тэлебачання яшчэ няма!
    — Яны не прыедуць, — сказала прыгажуня Глорыя, якая для ўрачыстасці зрабіла сябе яшчэ больш
    прыгожай. — Тэлебачанне прыязджае, калі ёсць згвалтаванне, наркотыкі, трафік белых рабынь...
    — Давай я цябе куплю ў белыя рабыні, — падміргнуў Шчарбатаў. — Плачу наяўнымі!
    — Ага, падстаўляй кішэнь! — адрэзала Глорыя. — Стары казёл!
    Вяскоўцы засмяяліся з жарту.
    — Стары конь баразны не папсуе! — адказаў Шчарбатаў.
    — Гэта Джон баразны не папсуе! — падхапіў нехта. — Mae трактар!
    У гэты момант з акна вясковай канцылярыі загучалі цяжкія гукі хэві-металу. I праз імгненне там мільганула фізіяномія спадара Форэста, перакошаная ўсмешкай.
    — Стоп! — крыкнуў Старшыня знізу. — Нотынгем, балгарын, не глядзі на мяне так тупа! Ты што такое паставіў, га?
    — «Айран Мэйдэн!» — адказаў Скін. — Гэта я яму даў касету. А што, хіба кепска? Мы ж за балгара-англійскую дружбу! Ці не?
    — Харо! — загададаў Старшыня. — Пастаў харо!
    Цяжкі рок абарваўся. Прылада крыху патрашчала і выдала духавую музыку Дзіка Іліева.
    У гэты момант здалёк плошчы пачуўся аўтамабільны клаксан. Чырвоны мікрааўтобус зрабіў кола і спыніўся дакладна ля вясковага лідара. 3 мікрааўтобуса выйшлі Джон і Патрыша. Міла пасміхаючыся,
    англічанка дала ключы вясковаму кіраўніцтву. Яе жэст суправаджаўся апладысментамі, якія вельмі хутка сталі вялымі і заціхлі.
    — Што гэта? — запытаў Старшыня.
    — Аўтобус... — адказаў Джон.
    — Гэта? — вясковы кіраўнік быў бязмежна расчараваны. — I вось гэта адарвалі ад сэрца англічан?.. Мы размаўлялі пра двухпавярховы, а яны мне даслалі гэтага клапа! Ну і куды мне тут дзяцей саджаць?
    — Месцаў дванаццаць, — патлумачыў Джон. — Дзяцей у вёска — сем.
    — Мэта была іншай! — кісла адказаў Старшыня. — Двухпавярховым мы б, па-першае, пабілі б гэтых з Горышта з іхным Браўншвайгам! А па-другое, выхаваўчы эфект! На верхнім паверсе выдатнікі, на ніжнім — двоечнікі! Каб быў стымул узняцца наверх!
    — Тэлебачанне! — крыкнула баба Мара і паказала на рэпарцёрскую машыну канала «Антэна», якая спяшалася да натоўпу.
    — Дзе омнібус? — выскачыўшы з машыны і азіраючыся, запытаў Рэпарцёр.
    Старшыня паказаў на мікрааўтобус.
    — Вось...
    Рэпарцёр пасумнеў.
    — Гэта не навіна... Звычайна мікрааўтобус... б/у... А мы яшчэ шукалі шырокавугольны аб’ектыў, каб засняць омнібус буйным планам...
    — Ну, калі вы ўжо прыехалі, здымайце гэты! — сказаў Старшыня.
    — Здыму яго знізу! — дадаў аператар. — Так на экране будзе здавацца большым!
    Пакуль яны расстаўлялі апаратуру, Рэпарцёр не пераставаў мармытаць:
    — Ніякая гэта не навіна!
    Пасля раздаў загады, як галівудскі рэжысёр, які арганізуе сваю суперпастаноўку:
    — Грае музыка.... Усе на плошчы! Аўтобус выязджае знізу! Спыняецца тут, кіроўца ўручае ключы... Па месцах! Рыхтуемся!
    Замест хора Дзіка Іліева з вясковай канцылярыі грымнуў металічны гук «Айран Мэйдэн». Джон сеў у аўтобус і зрабіў кола па плошчы — павольна, каб тэлевізійнае вока паспела прасачыць за ім.
    Увечары ўсе сабраліся ў бары «Лондан», каб паглядзець рэпартаж пра сябе па тэлебачанні. Навіна з іх вёскі была апошняй перад прагнозам надвор’я. Рэпарцёр з’явіўся на экране і пачаў сюжэт: «Сёння вёска Урадлівая атрымала дар — з англійскага горада-пабраціма Манчэстэра быў адпраўлены аўтобус, які будзе вазіць вясковых дзяцей у горад. Сувязі паміж кіраўніцтвам Урадлівай і Манчэстэра ўзмацняюцца і, па словах Старшыні, хутка дадуць добры ўраджай...»