• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Вось для чаго ты мне патрэбны, Джон! — пляснуў яго па плячы Старшыня. — Зробім з цябе балгарына! Сапраўднага балгарына!
    ...Змучаны смагай самотны вандроўнік ішоў праз пустэльню. Перад яго вачыма ўзнікалі пругкія фантаны, магутныя вадаспады і паўнаводныя рэкі, але калі няшчасны апускаў рукі ў ваду, яна імгненна ператваралася ў пясок... Ён набраў у далоні пяску і прагна пачаў піць. Нешта гарачае сціснула яму горла. Яно ператварылася ў вогнены шар, які спусціўся па страваводзе і тлеючым паленцам плюхнуўся ў страўнік...
    ...Яго абудзіў электронны піск арганайзера. Джон расплюшчыў адно вока і вызначыў, што знаходзіцца не ў пустэльні, хаця на вуснах адчуваў смак гарачага пяску. Ён устаў і вялікай колькасцю вады заліў пажар у страўніку. Пасля зноў лёг, бо чыгун у галаве цягнуў яго назад, да падушкі. Арганайзер зноў запішчаў, каб нагадаць, што ён абяцаў аднаму вяскоўцу на трактары ўзараць зямлю. Але замест таго каб сесці на трактар, Джон пайшоўда машыны. Баба Мара пабачыла яго са свайго двара і крыкнула:
    — Як ты, Джонку?
    — Кепска, місіс Мара! — адказаў. — Баліць галава, жывот...
    Заўважыўшы, што ён бледны, як паганка, жанчына зразумела, што ўчора ён непагана павесяліўся.
    — Бяжы ў «Лондан» па піва! — параіла яна. — Бутэлька піва і суп з трыбухі цябе хутка паставяць на ногі...
    Адна думка пра вогненны суп прымусіла Джона пабегчы, але не ў «Лондан», а да машыны. Маленькі стары «форд фіеста» павінен быў завезці яго ў правільнае месца — гарадскую лякарню.
    — Пройдзе і без лекара! Мы заўжды абыходзімся...
    — Самалячэнне небяспечнае, місіс Мэры! — сказаў Джон і сеў у «фіесту».
    — Забылася сказаць яму пра накіраванне! — згадала баба Мара, калі машына ўжо павярнула на суседнюю вуліцу.
    У чаканні сваёй чаргі перад кабінетам лекара Джон чытаў плакаты з мудрымі думкамі па захаванні здароўя, якія былі развешаны па аблупленых сценах паліклінікі. «Здароўе — наша галоўнае багацце» — пісалі на адным плакаце. На другім — «Для чалавечага цела няма запасных частак»... А трэці плакат інфармаваў, што клопат пра хворага — галоўны
    клопат партыі... Гэты плакат вельмі азадачыў англічаніна. Ён не зразумеў, якая менавіта партыя настолькі заклапочаная здароўем чалавека. Дзве асноўныя партыі на яго радзіме — кансерватыўная і лейбарысцкая — ніколі не прасоўвалі такі лозунг.
    Ён запытаў чалавека сталага веку, які сядзеў no634 з ім на лаве:
    — Што гэта значыць?
    — Гэтыя плакаты вісяць ужо дваццаць гадоў! — патлумачыў яму мужчына. — Як рамонт апошні раз зрабілі, так і вісяць...
    Джон кіўнуў. Гэты ківок нібы зблізіў яго з чалавекам сталага веку, і той падзяліўся, што ў яго было два камяні ў мачавым пухіры. А доктар Васільеў адкрыў ягоны мачавы пухір, дастаў камяні і паставіў катэтар.
    — Глядзі! — сказаў пацыент і паказаў надзьмуты пластыкавы пакет, трубачкай звязаны з дзіркай у яго штанах. Адно што ўжо перапоўнены...
    Ён устаў, прытрымліваючы пакет адной рукой, а другой паспрабаваў адчыніць дзверы насупраць, пазначаныя двума нулікамі. Дзверы былі зачыненыя.
    — Гэта службовы туалет! — злосна зірнула на яго смуглявая прыбіральшчыца, якая цёрла падлогу бруднай анучай, начэпленай на драўляную швабру. — Я не збіраюся тут за кожным мыць!
    Пацыент застаўся стаяць з пакетам у руках, бездапаможны перад зачыненымі дзвярыма. Нечакана Джон згадаў пра ключ, які атрымаў як пачэсны жыхар Урадлівай. Ён узняўся з лавы і падышоўда дзвярэй туалета. Уставіў ключ у сакрэтны замок. Дзіва — замок шчоўкнуў і дзверы адчыніліся!
    — Дай бог табе здароўя! — блаславіў яго чалавек з катэтарам і ўвайшоўу дзверы.
    А Джон увайшоў да лекара. Лекар, дзябёлы мужчына сярэдняга веку, еў яблык, а скручаная маладая сястрычка абіралася яму кавалкі сцізорыкам. Пабачыўшы гэтую карціну, англічанін згадаў прымаўку, вядомую на яго выспе: «Па яблыку штодня з’ядай — і лекарам скажы гуд бай». Але да сітуацыі больш пасавала мясцовая прымаўка «Добрыя яблыкі свінні ядуць», але пра яе Джон даведаўся нашмат пазней.
    — На што скардзіцеся? — жуючы, запытаў лекар.
    Джон распавёўяму пра сваё ўчорашняе празмернае захапленне алкаголем. Ён распрануўся, каб лекар яго паслухаў.
    — Значыць, англічанін, так? — запытаў ён, пасля таго як паслухаў яго грудзі і спіну. — А калі англічанін, чаго столькі п’еш?
    — He п’ю! — адказаў Джон, і гэта была чыстая праўда.
    — Ану паглядзі на мяне! — раззлаваўся лекар. — Ты каму распавядаць будзеш? Прыязджаеце сюды і напіваецеся, як свінні! Вось чаго вы ў сваёй Англіі не п’яце? Таму што там дорага і за стэрлінгі! А тут — лічы што за так! Пітво бясплатна, ежа бясплатна, бабы бясплатна! Так нас хутка ў рабства возьмеце!
    — He разумею! — адказаў Джон, які сапраўды не разумеў, чаму яго балгарскі лекар злуецца.
    — Усё з табой нармальна! — сказаўямулекар, памераўшы ціск. — Апранайся! Дзе тваё накіраванне?
    I гэтым разам падданы Яе Каралеўскай Вялікасці не ўцяміў, пра што ў яго пытаюць. У Злучаным Каралеўстве ніхто не чуў пра рэформу аховы здароўя і пра накіраванні на клінічныя даследаванні.
    — Тады плаці, халера цябе забяры! — падсумаваў лекар.
    — Еўра ці стэрлінгі? — прапела скручаная сястра.
    — Без розніцы, — сказаў лекар і ўзяў яшчэ кавалак абранага яблыка.
    Першы раз у жыцці Джон пакутаваў ад таго, ад чаго некаторыя людзі пакутуюць кожны дзень. Пахмелле, біч чалавецтва, акапалася ў яго галаве і цэлы дзень не хацела яе пакідаць. Ужо дома, пасля медыцынскага агляду, англічанін лёг на свой ложак
    з мокрым ручніком на лбе, а баба Мара прыйшла, каб аказаць яму кваліфікаваную дапамогу.
    — Выпі, — яна падала кубак. — Мятная гарбата... Ты яшчэ не прызвычаіўся да кантрафакту.
    Кантрафакт. Гэтым разам Джон вывучыў, што азначае гэтае слова, якое так часта гучыць ад Цімка да Чорнага мора і ад Белага мора да Дуная праз Румялійскія палі. А з той прычыны, што адчуў эфект гэтага слова на ўласнай галаве, ён запомніў яго назаўсёды, нават без пазнакі ў арганайзеры.
    — Нашым дык нічога ад кантрафакту! — сказала баба Мара. — Маюць імунітэт.
    Старая ненадоўга пакінула яго, збегала дахаты і вярнулася з бутэлькай.
    — Толькі з гарбатай не ачуняеш! — сказала яна і паказала яму бутэльку. — Нашая «Родная-лагодная»! Вось як пачалася рэформа аховы здароўя, толькі ёю і лекуюся!
    — 0, ноў! — энергічна замахаў рукамі Джон. — Ноў, місіс Мара!
    — А ты чуў, што клін клінам выбіваюць?
    Ён, вядома, не чуў. I не хацеў чуць!
    — Добра, тады вонкава! — сказала строга баба Мара. — Здымай кашулю!
    Яна толькі пачала расціраць яго ракіяй, як у дзверы пагрукалі. Гэта быў Скін.
    — Мяне Старшыня паслаў, — сказаў ён і паказаў нейкую паперу. — Позва, будзе суд, спадар Джон!
    Баба Мара ўзяла позву з яго рук. Скін скарыстаўся момантам, узяў бутэльку і адпіў вялікі глыток.
    — Халера, як добра! — сказаў ён.
    — Ад Ванчавай! — прачытала баба Мара. — Завяла справу...
    Джон учытаўся ў дакумент.
    — Спакуха, шэф! — сказаў яму Скін. — Гэта не павінна цябе клапаціць. У краіне няма ніводнага асуджанага!
    Чацвёртая частка Глорыя Мундзі
    Старшыня безагаворачна перамог на выбарах і атрымаў чарговы тэрмін. Першым павіншаваць яго ў канцылярыю завітаў Шчарбатаў.
    — Віншую, начальнік! — адсалютаваў стары палкоўнік, нібы аддаючы чэсць. — Жадаю табе і далей гэтаксама ж весці Урадлівую толькі наперад!
    Але, сеўшы на канапу наведнікаў, Шчарбатаў стаў больш крытычным:
    — Старшыня! Я старэйшы за цябе,таму скажутабе гэта як бацька: ты памыліўся!
    — Што? — здзівіўся вясковы лідар.
    — Нашто ты аддаў яму ключ? Як ты мог аддаць яму ключ ад стратэгічна важнага аб’екта? Ён толькі ўчора прыехаў сюды — і на табе! — ужо ганаровы жыхар! Што мы за людзі такія, што, як бачым замежніка, адразу рабалепствуем! «Вінпрам» — агульнанародная ўласнасць!
    На крытыку Старшыня адказаў сцісла:
    — Спадар Шчарбатаў, за мяне ты старэйшы, але ў інвестыцыях нічога не разумееш! Англічанін — мой самы важны інвестар!
    — I вось так па ўсёй краіне! — раззлаваўся палкоўнік. — Давайце прадамо яе ўсю замежнікам! А мы, балгары, станем іх прыгоннымі! Заўтра ён нас заняволіць! — ён дыхаў цяжка, нібы задыхаюся пад замежным прыгнётам.
    Старшыня наліў яму вады:
    — Наш «Вінпрам» ён не зможа перавезці на Выспу. «Вінпрам» застаецца тут! Адновіць яго, створыць новыя працоўныя месцы! Наша вёска зможа жыць за кошт «Роднай-лагоднай» — нашай запатэнтаванай маркі!
    Шчарбатаў адпіў вады, глыбока ўдыхнуў і сказаў, гэтым разам больш коратка:
    — Гэты брытанец мне не падабаецца! Паглядзі на яго вушы — аблавухі, як і іх прынц! На нас брытанцы заўжды глядзелі, як на людзей другога гатунку... Сэканд-хэнд. Ты ж ведаеш, як нас пакрыўдзіў Чэрчыль! Маўляў, балгары віншуюць адно аднога з лазняй, калі ў іх нарэшце атрымлівалася памыцца10!
    — Забараняю табе, спадар Шчарбатаў, — цвёрда сказаў Старшыня, — у гэтым кабінеце казаць нешта супраць нашых саюзнікаўу НАТА... Хай сабе аблавухія! Ты што, чалавеча, новую Берлінскую сцяну хочаш пабудаваць?
    I вясковы лідар паказаў на сцяну. Менавіта ў гэты момант яна затрэслася ад глухіх удараў, па ёй пайшла трэшчына і на падлогу пачала сыпацца тынкоўка.
    — Што адбываецца! — раззлаваны Старшыня ўскочыў з-за стала і падбег да акна. На вуліцы Нотынгем Форэст стаяў на высокай лесвіцы і прыбіваў да сцяны кабель.
    — На Басфоры шум узняўся! — крыкнуў ён. — Інтэрнэт да нас дабраўся!
    — Нотынгем! — раззлаваўся яго непасрэдны кіраўнік. — Што ты робіш, балгарын! Нашто ты руйнуеш, замест таго каб ствараць?
    Вялікі джып выехаў на вясковую плошчу, яго колы заскрыгаталі, і цяжкая машына, як пастаянны кліент, накіравалася да бара «Лондан». I, як сапраўдны пастаянны кліент, яна нават ледзь не ўехала ўнутр бара «Лондан», але тармазы ў час пакінулі яе на ходніку. Правыя дзверы адчыніліся, і з-за стырна выкаціўся кіроўца — самы пастаянны кліент бара «Лондан».
    А ўнутры барная публіка вяла свае звычайныя размовы.
    — Гэтыя англічане — вялікія круцялі! — голасна тлумачыў Нотынгем. — Вулвергемптан вёў у Саўтгемптана адзін-нуль, асноўны час скончыўся, а суддзя дадаў яшчэ чатыры хвіліны!
    — А мне якая справа да гэтага? — пазяхнуў Скін.
    — Мне ёсць справа! Бо ў дадатковым часе Саўтгемптан зраўняў! I дакладная адзінка ператварылася ў ікс! Англійскія круцялі! Фэйр-плэй не для іх!
    Як вялізны метэарыт, у бар уляцеў Ванча.