• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Кажам... — кіўнуў цыбаты. — Але на якой мове?
    Так ні пра што і не дамовіўшыся, яны абодва ўвайшлі ў двор. Аб’ект, які падлягаў затрыманню, мяшаў шпаталем вапнавы раствор у пластмасавым тазе. Пабачыўшы людзей у форме, Джон адклаў шпаталь і выцер рукі вільготнай парфумаванай сурвэткай. Высокі паліцэйскі пракашляўся:
    — Вы англічанін? Сяржант Пятроў з раённага паліцэйскага ўпраўлення...
    — Джон, — падаў яму руку Джон.
    Паліцэйскі задумаўся, ці павінен вітацца за руку. Пацісканне рукі з тым, каго належыла затрымаць, не згадвалася ў законе.
    — Ду ю спік інгліш? — запытаў на чысцюткай англійскай мове кароткі паліцэйскі, і яго круглы твар пачырванеў ад напружання.
    — Ес, — кіўнуў Джон. — Ай ду...
    Здалося, што абодва служкі закона не спадзяваліся на такі адказ, бо абодва вельмі азадачыліся. Яны не ведалі, як працягваць працэдуру далей.
    — Я гаварыць па-балгарску... — сказаў Джон.
    — Так бы адразу і сказаў, чалавеча! — круглы твар кароткага паліцэйскага пасвятлеў.
    Даўгі паліцэйскі падышоўда тэрасы, дзе на цвіку вісела старая Джонава куртка. Зняў яе з цвіка і залез ва ўнутраную кішэню. Адтуль дастаў дзве кручаныя ўручную цыгарэты. Паказаў іх на сваёй далоні:
    — Вы затрыманы за захоўванне і распаўсюд забароненых наркатычных сродкаў, — сказаў даўгі паліцэйскі.
    Твар Джон не змяніўся.
    — Патрабаваць адвакат, — сказаў ён.
    — А, халера, гэта прапусцілі! — згадаў кароткі паліцэйскі. — Вы маеце права на адваката...
    Ён абышоў англічаніна ззаду і надзеў яму кайданкі.
    — Ану цішэй! — сказаў ён, хаця Джон нават не аказваў супраціўлення. — Паводзь сябе, як еўрапеец!
    — Хацець бачыць загад! — сказаў замежнік, які пачаў паводзіць сябе, як еўрапеец.
    — Усё будзе аформлена па законе, — супакоіў яго цыбаты. — Пазней...
    Джон пайшоўда патрульнай машыны, прадстаўнікі органаў — за ім. На вуліцы іх заўважыла былая Ванчава жонка.
    — Дзяржыце ево! — крыкнула яна. — Он украл мой дом! Суд! Суд для англічаніна!
    Паліцэйскія адштурхнулі яе і пасадзілі Джона на задняе сядзенне. Жанчына паглядзела на яго праз шкло і прашыпела:
    — Атмывацель дзенег!
    Трэцяя частка
    Ракія «Родная-лагодная»
    — Органы дзейнічалі згодна з законам! — сказаў Шчарбатаў. — У затрыманага былі знойдзеныя дзве цыгарэты, якія змяшчалі наркатычныя рэчывы... Палявы наркатэст даказаў наяўнасць канабісу...
    Ягоныя словы прагучалі вельмі казённа, як быццам з радыё Міністэрства ўнутраных спраў. Службовы тон аказаў на Старшыню раздражняльны эфект. Ці нават афект:
    — Сціхні, Шчарбатаў! За дзве цыгарэты! Давайце, за дзве цыгарэты затрымайце майго стратэгічнага інвестара! Сапраўдныя гандляры свабодай! Арыштавалі грамадзяніна Еўрасаюза!
    — Закон...
    — Дзейнічалі не па законе, а па ананімным званку! He было пракурорскага загаду! Няма ордара на вобшук! Разумееш, чым гэта ўсё пахне, Шчарбатаў? Страсбургам! Скажы сваім, каб адпусцілі яго!
    На плошчы перад сельсаветам наспяваў скандал. Некалькі вяскоўцаў, якія выпадкова праходзілі міма, спыніліся, каб паназіраць за абменам рэплікамі
    паміж вясковымі лідарамі. Каб пазбегнуць публічнай агалоскі, палкоўнік быў вымушаны даць задні ход. Ён у прынцыпе не любіў хадзіць назад. Нават у шахматах ніколі не вяртаўся і не дазваляў гэтага сваім праціўнікам. Але шахматы — адна гульня, а тут была іншая, больш складаная.
    Шчарбатаў падышоў да патрульнай машыны, што стаяла метраў за дваццаць ад іх. Унутры двое паліцэйскіх пілі каву з пластыкавых кубачкаў, не выпускаючы арыштанта на заднім сядзенні з поля зроку. На мінулым тыдні яны ўпусцілі арыштаванага ў амаль аналагічнай сітуацыі, за што моцна атрымалі па галаве ад начальства. I іх галовы ўсё яшчэ гулі ад крыкаў кіраўніцтва...
    — Сяржант, была дапушчана памылка! — сказаў палкоўнік запасу цыбатаму паліцэйскаму. — Здыміце з яго кайданкі.
    — А начальства?
    — Я зараз пазваню! — Шчарбатаўдастаўтэлефон.
    Атрымаўшы пацверджанне па тэлефоне, паліцэйскія дапамаглі Джону выйсці з машыны і знялі з яго кайданкі.
    — Мы іх ловім, а яны іх адпускаюць! — прамармытаў цыбаты і паглядзеў уверх. Кароткі паліцэйскі, які стаяў побач, таксама паглядзеў у нябёсы, быццам бы шукаючы там, у нябёсах, нейкай найвышэйшай справядлівасці.
    Каб замяць канфузную сітуацыю, Старшыня запрасіў Джона ў свой кабінет, замовіў кавы і размясціў англічаніна на канапе, як дарагога госця.
    — Джон, выбачай за памылку! — сказаў вясковы лідар. — Зараз мы рэфармуем праваахоўную сістэму. Гэта дынамічны працэс, а падчас любога дынамічнага працэсу памылкі непазбежныя...
    — Патрабаваць кампенсацыя! — сказаў Джон, расціраючы пясці.
    — Ну канешне, кампенсацыя!.. Мы таксама хочам ад Ірака два мільярды кампенсацыі, але хто нас чуе!
    — Жанчына кажа: дом не мой... Я мець дакумент! Мець акт!
    — А, ты пра дом. Ды не звяртай на яе ўвагі! Дом ёй не належыць! Ты добрасумленны пакупнік!
    Баба Мара ўвайшла з кавай як сакратарка, але імгненна ператварылася ў абазнанага ў сітуацыі эксперта, адразу ж падключыўшыся да размовы:
    — Руская мела права на палову маёмасці...
    — Што за лухта? — не зразумеў Старшыня. — Колькі яны пажылі з Ванчам?
    — Пажылі два гады ды разышліся, але ж ён, гэткі індык, распісаўся з ёю! Хто зараз распісваецца? Жывуць у грамадзянскім шлюбе ды й годзе... Вунь, Глорыя ж не распісвалася са сваім, які пастаянна на заробкі ездзіць!
    — Mapa, не загаворвайся! — сказаў Старшыня і звярнуўся да Джона: — He пужайся! Нават калі яна і пачне справу, справа гэтая будзе цягнуцца не адзін год, і хто ведае яшчэ, чым скончыцца...
    Джон хацеў запытаць, хто ж ведае, чым усё скончыцца, але Старшыня змяніў тэму:
    — Да мяне дайшла інфармацыя, што ты папілаваў дрэвы ў Нотынгема...
    — I вельмі добра папілаваў, ого! — пацвердзіла баба Мара.
    — Якой пілой?
    — «Блэк энд Дэкер», — адказаў Джон.
    — Бензінавая, так? Мо прынясеш мне яе дадому ўвечары? Я цікаўлюся піламі...
    Руская Маруся Іванаўна Тарасенка, якую ў вёсцы для сцісласці ўсе называлі проста Ванчава, схапіла адваката Тэразіні, калі той заходзіў у раённы суд. Яна прыціснула яго да дзвярэй і патлумачыла яму сваю казусную сітуацыю:
    — Астравіцянін ему ў еўра заплаціў... Я сказала: «Атдай палавіну мне», а он мне гаварыт: «Вот цібе». I паказал...
    — Які дакумент табе паказаў? — задаў прафесійнае пытанне адвакат.
    — Эта паказал! — Ванчава паказала непрыстойны жэст з сярэднім пальцам. — Кукіш мне дал! Хачу асудзіць за абіду!
    Тэразіні адразу зразумеў мізэрнасць гэтага казусу:
    — Чакай! — спыніў ён жанчыну. — Спачатку засудзім англічаніна і забяром у яго палову маёмасці...
    — Маёмасць? Маёмасць мне не нужна! Я дзеньгі хачу! Грошы!
    — Я зразумеў, што ты хочаш. Адвакат я ці хто? Пастаў адзін подпіс, і я падам ад твайго імя іск...
    Адвакат дастаў са свайго скуранога чамаданчыка аркуш паперы — даверанасць. Нахіліўся і падставіў сваю спіну, як шмат гадоў наша краіна гнула спіну перад Расіяй. На яго спіне рускі бок, у дадзеным выпадку ісцец, падпісаў даверанасць. Сведкам падпісання стаў Рэпарцёр тэлеканала «Антэна», лавец навінаў, які штодня вудзіў на тэрыторыі суда і пракуратуры,
    — Пачасціліся падманы падчас здзелак з нерухомай маёмасцю, — заявіў ён перад аб’ектывам камеры. — Сёння мы распавядзём вам менавіта пра такі выпадак.
    Мікрафон быў перададзены рускай. Аднак Тэразіні аказаўся больш кемлівым і адхіліў яго падалей ад нафарбаваных вуснаў сваёй кліенткі:
    — Справа яшчэ не была перададзена ў суд, — сказаў ён. — Мы зробім заяву, калі прыйдзе час... Дзякуй!
    — Бзззз! Бзззз! — блэкэндэкер дзейнічаў бездакорна. Джон — таксама. Старшыня падаваў яму паленне і ля бензапілы адчуваў сябе героем амерыканскага фільма. 3 той толькі розніцай, што ў амерыканскіх фільмах такімі піламі рэжуць не букавае дрэва, а рукі, ногі ды галовы...
    — Зэ энд! — сказаў Старшыня, калі Джон распілаваў на тры часткі апошняе палена. — Так пішуць у канцы амерыканскіх фільмаў... Глядзім іх па талерцы...
    Джон адклаў пілу і выцер пот. Гаспадар пасадзіў яго за стол пад вінаградам, а сам хутка збегаў па піва і закуску — талерку нарэзанага сыру ды сала. Яны стукнуліся разлітым па шклянках півам у знак добра зробленай працы.
    — Ваш новы прэм’ер кажа, што мы будзем пашыраць супрацоўніцтва... Тэрэза... Як яе там?
    — Ес.Тэрэза Мэй.
    — Ты яе ведаеш?
    — Ды не... Яна ж прэм’ер-міністр...
    — Ну, я так і думаў... — сказаў Старшыня. — Вы, англічане, такія крыху... як сказаць... халодныя. He ведаеце адно аднога. Нават суседзяў сваіх не ведаеце! А ў нас усе адно аднога ведаюць... Дапамагаем адно аднаму па-суседску...
    — Добры сусед... — пагадзіўся Джон цытатай мясцовай прыказкі, — лепш за сям’ю...
    Пасля гэтага выказвання Старшыня па-свойску пляснуў яго па плячы.
    — Джон, толькі ты можаш арганізаваць гэтую справу! Давай пароднімся з Манчэстэрам! Наша вёска і ваш горад!
    Што значыць парадніцца, Джон ведаў, але што значыла парадніць вялікі горад і маленькую вёску, не было яму зразумелым...
    — He разумею... — прызнаўся ён.
    — Мы з табою едзем у Манчэстэр, ты перакладаеш, я — на чале дэлегацыі! Падпісваем дамову ва ўрачыстай абстаноўцы і становімся пабрацімамі!
    — He разумею мэта... Сэнс...
    Старшыня адкінуўся назад і ўздыхнуў. Гэтым еўрапейцам шмат што не зразумела...
    — Ну глядзі... — сказаў ён. — Раней была такая практыка...
    I ён з настальгіяй распавёў пра старыя часы балгара-савецкай дружбы. Тады балгарскія вёскі і мястэчкі мелі старэйшых братоў з большай краіны. Афіцыйныя дэлегацыі прыязджалі па абмене. На такіх сустрэчах ракой лілася гарэлка і кілаграмамі з’ядалася чырвоная ікра...
    — А зараз ікры пашукай... — скончыў Старшыня сваё настальгічнае падарожжа ў мінулае. — Але сітуацыя ўжо іншая! Мы пабрацімы з Еўропай. Гэтыя
    з Горышча нас апярэдзілі... Ведаеш, Джон, з кім яны пабрацімы? 3 Браўншвейгам...
    Гэтую назва Джон чуў упершыню.
    — Браўншвейг, Германія, — удакладніў Старшыня. — Падарылі ім цэлы бэушны аўтобус. Каб вазілі дзяцей у школу ў горад. I мы ў тваіх з Манчэстэра таксама папросім аўтобус... Двухпавярховы...
    — Двухпавярховы? Навошта? — зноў не зразумеў англічанін.
    — Вельмі проста: на ніжнім паверсе двоечнікі, а на верхнім — выдатнікі! Ты толькі звяжы мяне з кім-небудзь з манчэстарскага выканкама... Ты ведаеш каго?
    — He ведаю...
    — От не ведаеце вы, англічане, адно аднога, не дапамагаеце... Адчужыліся! А глядзі, як мы па-суседску: адзін папіліў дровы...