Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
Джон паглядзеў на яго са здзіўленнем:
— Дык твой паламаны.... He робіць бу-бу...
Нотка закруціўся каля англійскай машыны, як эксперт. Памацаў там-сям, цокнуў языком і падсумаваў:
— 1 твой зламаецца! Гэта дакладна! Англійская тэхніка тут не пройдзе! Толькі бензінавы насос у яго і добры!
Скончыўшы агляд, запытаў:
— Навошта табе араць? Што ты сабраўся тут сеяць?
— Дыні... — пачаў тлумачыць Джон. — Гатунак «Макдэрмот»...
— Гэта якія такія?
— Англійскі гатунак... Тры тоны з гектар!
— Яны ж не прыжывуцца! — адрэзаў Нотка. — Тут сеем толькі «Дэсерт 5» рускай селекцыі, — і ўдарыў рукой па чырвонай блясе трактара:
— Як ні круці, зламаецца!
Да абеду Джон узараўмесца, прызначанае пад бульбу і бахчу, а па абедзе ўзяў сваю бензапілу і праз ход міждварамі перайшоўда суседзяў.
«Бззз!» — пранізліва загула піла і парушыла навакольную цішыню.
Закасаўшы рукавы, англічаніну асісціравала баба Мара, якая падавала палена за паленам.
«Бззз!» — цвёрдая рука Джона разразала дрэва на роўныя кавалкі. Хутка распілаваўшы, удвох яны
ўзяліся раскладаць дровы ў сушыльні пад страхой. За іх працай з цікаўнасцю назіраў асёл Майк Оўэн. Парсюку Ранальда быў цікавы толькі яго загон, а Вікторыя Бэкхам зноў адсутнічала: была на пашы са статкам.
1 гаспадар Нотынгем адсутнічаў падчас працоўнага працэсу: у гэты час ён мусіў быць на працы ў сельсавеце, але насамрэч пацягваў з сябрамі пасляабедзеннае піўко ў бары «Лондан». Прыкончыўшы трэцяе піва, ён накіраваўся дадому. Там Джон і яго маці толькі скончылі парадкаваць дровы.
— Брава, Джон, накалоў па-еўрапейску! — пахваліў яго Нотынгем. — Бо ў цябе піла добрая! Блэк энд Дэкер! Такой і я магу!
Джон прыняў падзяку кіўком і дастаў арганайзер. Палічыў нешта і паказаў экранчык свайму балгарскаму суседу:
— Чатыры левы, містар Нотынгем!
— Якія чатыры левы? — пазяхнуў Нотка.
— Ты, містар Нотынгем, павінен мне чатыры левы за дровы.
— Чагооо?
Джон зноў паказаў яму экранчык арганайзера:
— Праца — тры левы, амарцізэйшн — адзін леў!
Нотка так асалапеў, што страціў дар мовы. Ён моўчкі пакорпаўся ў кішэнях, знайшоў некалькі змятых купюр, дадаў некалькі манет і аддаў іх Джону.
Джон пастукаў заробленай сумай па барадзе, узяў пілу і сышоў на свой двор.
Праз хвіліну ў хаце Нотынгема ўзняўся аднайменны ўраган.
— Вось жа капіталіст паганы! — крыкнуў носьбіт сіняй цішоткі «Чэлсі». — Прыйшоў на мой двор і забірае мае ж грошы! Грошы працоўнага народа! Яшчэ і па барадзе імі стукае!
— Дык і ты ж у яго колькі ўзяў за пеўня! — адгукнулася баба Мара.
— Я магу, а ён — не! — адрэзаў Нотка і выйшаў з хаты.
Ён праседзеўамаль гадзіну пад вінаградам, перабіраючы розныя нецэнзурныя словы на адрас англійскага суседа. Пакуль ён разгараўся ў сваім гневе, вечар паціху згасаў. Згасла і лямпа ў акне Джона. Англічанін не толькі завёў сабе курэй, але і клаўся спаць у адзін час з імі.
Ражок месяца вызірнуў з-за хмары і бліснуў у храмаваных фарах трактарчыка. А ў галаве Ноткі бліснула ідэя. Ён прайшоў праз ход у двор суседа, і ягоны цень пракраўся да англійскай тэхнікі. Адна рука, якая сціскала гаечны ключы, слізганула пад капот трактара.
У бары «Лондан» спадар Шчарбатаў прайграваў сваю партыю Старшыні. Хаця гэта і здаралася вельмі рэдка, ён не любіў прайграваць. Ён супраціўляўся да апошняга з надзеяй, што супернік дасць маху ў эндшпілі, але ў гэты раз супернік не памыліўся.
— Шах! — аб’явіў вясковы кіраўнік. — I мат!
Пачуўшы фінальную фразу, Глорыя паднесла пераможцу рахат-лукум на зубачыстцы. У старшыні былі прынцыпы, якія адмаўлялі азарт. Ён таксама гуляў на «наяўныя» — рахат-лукум ці жавальную цукерку. Старшыня вырашыў скарыстацца рэдкай для яго пазіцыяй пераможцы і зрабіць жэст: ён перадаў рахат-лукум спадару Шчарбатаву, каб падсаладзіць яго паразу. Праз гэты жэст спадар Шчарбатаў канчаткова засмуціўся:
— Старшыня, брытанец ушчэнт распаясаўся! — кісла сказаў ён.
— Шчарбатаў, не рабіся ксенафобам! — усміхнуўся вясковы лідар.
— Дык ён жа абірае мясцовае насельніцтва. Пяці чалавекам ён ужо ўзараў гароды...
— Дык узары і ты!
— Глядзі заўтра захоча і Старшынёй стаць! — працягваў Шчарбатаў. — Спачатку зробіць нас эканамічнымі рабамі, а пасля...
— Чалавек арэ, а не крадзе! — адгукнулася з бара Глорыя.
Афіцэр запасу Шчарбатаў кінуў у яе бок ледзяны погляд:
— А ты лепей нясі рэшту!
Глорыя падышла і пакрыўджана падала яму жменю стацінак.
Стаўшы англійскай птушкай, певень Луіш Фігу расперазаўся і з раніцы безупынку кукарэкаў. Чуючы яго голас, Нотка нацягваў коўдру на галаву.
I цяпер коўдру з яго сцягвала баба Мара:
— Мікола, уставай!
— Я Нотынгем! — прабурчэў сын. — Апошні раз паказваю табе жоўтую картку!
— У Джона зламаўся трактар...
Нотка сеў на ложку і заўсміхаўся:
— Хай сам яго паладзіць! Без мяне...
— Ён спрабуе... — сказала старая. — Цэлую раніцу корпаецца...
— Паладзіць яго іншым разам! — зларадна вымавіў сын.
Баба Мара вельмі добра ведала свайго сына:
— Мікола, няўжо гэты ты зрабіў!
Яна ўзяла чапялу і пайшла ў атаку. Нотка апусціў галаву, узняў рукі ўгору і падрыхтаваўся да абароны:
— Я яго не ламаў! Проста ўзяў у яго бензінавы насос... Каб яго паспрабаваць для «Беларуса»... He падышоў! I мой не працуе, і яго не будзе працаваць!
Чапяла апусціліся на яго спіну.
— Ануўставай і ідзі рамантуй! Які сорам!
— Ды адчапіся, ма! — Нотка ўскочыў з ложка, каб пазбегнуць другога ўдару. — Ну добра! Ужо іду!
Умываючыся, ён паглядзеўся ў люстэрка і прамармытаў:
— Гэтыя еўрапейцы нічога без нас не могуць!
Джон бездапаможна круціўся ля трактара, па локці запэцкаўшыся ў аліву. Нотка наблізіўся да яго і выскаліўся:
— Выпацкаўся, як цяля! Што ты там ужо зламаў, спадар Джон?
— Учора працаваць, — разгублена стаў тлумачыць англічанін. — Сёння не працаваць...Ён на гарантыя...
— Халера з гэтымі гарантыямі! — перабіў яго Нотка. — Ідзі лепш да маці, дасць табе свежага сыру.
Баба Мара крыкнула са свайго двара:
— Хадзі, Джонку! Казіны сыр! Без кансервантаў!
Джон абцёр рукі і пайшоў да хода між дварамі. Як толькі ён аддаліўся, Нотка падышоў да трактара, як хірургда аперацыйнага стала.
Баба Мара ўзяла са стала кавалак белага сыру, закручанага ў газету.
— Высакаякасны прыродны прадукт з нетраў Балкан! — сказала яна і ў гэты момант пачулася пыхканне дызельнага рухавіка.
Трактар зноў запрацаваў. Асядлаўшы англійскую тэхніку, Нотка праязджаў кола гонару па двары.
— Працаваць! Працаваць! — падбег да яго расхваляваны Джон.
— Ясна, будзе працаваць! — балгарскі сусед злез з машыны, як сапраўдны пераможца. — Усё, да чаго дакранецца Нотынгем Форэст, пачынае працаваць!
Джон пачаў шукаць па кішэнях.
— Колькі каштуе?
— Ну дай мне свой камп’ютар! — загадаў Нотка. — Зараз табе палічу працу, выходнікі... I дваццаць адсоткаў ПДВ!
Джон паслухмяна перадаў свой арганайзер у чужыя рукі. Але ў чужых руках электроніка завісла. Нотка паспрабаваў нешта палічыць, але ў яго нічога не атрымалася. Ён махнуў рукой:
— А, жыві. Ніколькі не каштуе! Пачастуеш чым!
I заняў месца за сталом ля ганка ў чаканні. Джон адразу ж вынес бутэльку віскі і дзве шклянкі.
— Гэта добрае пітво, сусед! — сказаў ён і наліў віскі ў Ноткаву шклянку.
Яны сардэчна стукнуліся і балгарскі сусед адпіў асцярожна, як на дэгустацыі:
— У бары «Лондан» мы прызвычаіліся да скотчу, — сказаў ён. — У нас там дзевяць гатункаў. Але тваё пітво іншае... Гэта не кантрафакт, Джон?
Кантрафакт... Другое важнае слова са штодзённага лексікону абарыгенаў гэтай геаграфічнай шы-
рыні. Слова, зразумелае кожнаму балгарыну, але не замежніку... I даведацца, што такое кантрафакт, у гэты момант Джон не змог, бо яго ўвага была адцягнутая іншым. Нейкая невядомая жанчына зайшла на яго двор:
— Ты заплаціш, інастранец! — крыкнула жанчына на нейкай балгара-рускай мове, з якой Джон не разабраў ні слова. — Всё заплаціш, імперыаліст кляты!
Пачуўшы жаночы голас, Нотка ўскочыў з зэдліка і крыкнуў груба:
— Ванчава, ану знікні!
Жанчына ўмомант адступіла са словамі:
— Машэннік такой!
Джон паглядзеў ёй услед і сказаў:
— He разумею... Нічога не разумею...
Другая частка
Скінхэд, скінхэд...
Сельсавет месціўся ў занядбаным будынку брудна-жоўтага колеру звонку і брудна-шэрага знутры. Перад уваходам Джон спатыкнуўся на драўляную скрыню, поўную недакуркаў. Ён нахіліўся, сабраў раскіданыя недакуркі і выкінуў у сметніцу на вуліцы. Пасля выцер рукі вільготнай сурвэткай, пачак якіх заўсёды насіў у задняй кішэні. Гэта была мера бяспекі супраць бактэрый і мікробаў: як нашчадак каланізатараў, англічанін з падазрэннем ставіўся да мясцовых мікраарганізмаў.
Кабінет Старшыні знаходзіўся на другім паверсе. Джон пастукаў у абшытыя скурай дзверы, але ніхто не адказаў. Тады ён адчыніў дзверы і зазірнуў унутр. Спачатку ён пабачыў два сцягі: балгарскі і Аб’яднанай Еўропы. Пасля пабачыў Старшыню: ён сядзеўпроста на стале са скрыжаванымі нагамі і заплюшчанымі вачыма.
— Інвестыцыі... Інвестыцыі... Інвестыцыі... — бубніў сабе пад нос вясковы лідар і хістаўся туды-сюды, нібы тыбецкі лама.
Лама расплюшчыў адно вока і паглядзеў на наведніка.
— О, Джон! — ён жвава саскочыў са стала і падаў руку для афіцыйнага вітання. — Чым абавязаны?
Здавалася, што ён адчуваў сябе крыху вінаватым, што яго заспелі ўтакой позе.
— Медытую пяць хвілін штодня! Падчас візіту ў В’етнам я пазнаёміўся з усходняй рэлігіяй... Прыдумляеш сабе якое-небудзь слова — мантра называецца — і пачынаеш яго паўтараць. А ў цябе як з дзэн-будызмам?
— Я не быць у В’етнам, — адказаў Джон.
— Мая дачка выйшла замуж, жыве ў Ханоі, — адкрыўся яму Старшыня. — Пазнаёміліся студэнтамі, разам вучыліся ў медзе ў Плеўне. Зараз у мяне ўжо дзве ўнучкі, мая жонка там — дапамагае з дзецьмі. Як вы кажаце «бэйбісітэр»...
— Бэйбісітэр, ес! — кіўнуў Джон.
— Ты па якім пытанні? Сядай, падзяліся! Кавы?
— He хачу кавы... Хачу ведаць, чаму жанчына пераследаваць?
— Гэта якая? А, Ванчава жонка... Руская... Па законе палова дома належыць ёй.
— Я дом купіць увесь... Фірма купіць, я заплаціць... Ёсць натарыяльны акт.
— Дык і ў яе ёсць натарыяльны акт, — махнуў рукой Старшыня. — Ды ты не пужайся! Такія справы
вырашаюцца ў судзе. Зараз наша судовая сістэма рэфармуецца ў адпаведнасці з еўрапейскімі патрабаваннямі...Ты мяне разумееш, Джон?