• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Нічога не разумею, — сказаў Джон.
    — Зразумееш, калі трохі пажывеш з намі, усё зразумееш...
    У будынку раённага суда месцілася студыя тату. Па сутнасці, гэтая студыя была неафіцынай, афіцыйна тут была кнігарня з прававой літаратурай і канцылярскімі матэрыяламі. Прасунуты маладзён па імені Геша вёў гандаль і іншымі таварамі, не толькі канцылярскімі, а ўастатні час біў татуіроўкі або рабіў пірсінг сваім кліентам.
    Геша асабіста паставіў шэсць завушніц Скіну з Урадлівай, па тры ў кожнае вуха. Ён жа быўтым самым мастаком-прымітывістам, які намаляваў яму крылатага д’ябла на адным плячы і бяскрылага арла на другім. На яго голенай патыліцы Геша зрабіў татуіроўку нацыянальнага трыкалора, але ў адваротным парадку — чырвоны, зялёны, белы... А ў левай частцы грудзей намаляваў ваяўнічага льва з пысай бульдога і зрабіў надпіс: «Балгаря для балгр!». У надпісе было толькі дзве памылкі.
    Скін ляжаў на жываце, падставіўшы сваю спіну для новага мастацкага эксперыменту.
    — Цмок з дзвюма галовамі ці з адной? — запытаў Геша.
    — 3 трыма! — удакладніў кліент. — I з кожнай галавы выходзіць агонь, на першай пішаш Мізія, на тругой — Тракія, а на трэцяй — Македонія5...
    У гэты момант увайшоў кліент зрабіць ксеракопію:
    — Можна дзве копіі гэтага пасведчання пра адсутнасць судзімасцей?
    Татуіроўшчык адарваўся ад спіны свайго кліента і адышоў адзняць дакументы. Перад тым як Геша зноў узяў машынку, Скін падсунуў яму аркуш:
    — А пад цмокам напішы: «Балгарыя — ад мора да мора!». I перапісвай адсюль, каб не збіўся і мне не давялося хадзіць пасля з арфаграфічнымі памылкамі!
    — А ё, хто ў вёсцы заўважыць твае арфаграфічныя памылкі!
    — Гэй, чувак, што, як мы з вёскі, дык мы не крутыя?
    — Крутыя, чувак! — супакоіў яго Геша.
    Тое, што Скін — круты хлопец, было відаць няўзброеным вокам. Таксама ж, як няўзброеным вокам было відаць, што ён не чыстакроўны скінхэд, а носьбіт рысаў розных плыняў. Куртка ў яго была рокерская, але ўяго не было матацыкла. Ягоныя зашытыя джынсы пасавалі б болей хіпару, а па музыцы, якую ён слухае, ён быў больш падобны да металіста. Скін насіў завушніцы, як панк, а па ўнутраным настроі
    быў анархіст і не мог трываць, калі ім камандавалі. Ён адначасова быў анархістам і верыў у цвёрдую руку... Ён сам пачаў называць сябе Скінам, калі пагаліў галаву і, паўп’яны, да цялесных пашкоджанняў другой ступені збіў без дай прычыны цыгана.
    — На вёсцы вы самыя крутыя скінхэды! — паўтарыў Геша. — Пятнаццаць леваў, Скін, Скін...
    Кліенту сума падалася завышанай.
    — Ты чаго мяне абіраеш!
    — Па пяцёрцы за галаву! — назваў свой тарыф на цмока Геша. — I я з цябе яшчэ ПДВ не бяру! Па сяброўстве...
    Скін дастаў з унутранай кішэні сваёй курткі некалькі дыскаў.
    — Блэк-трэш-метал! Піраткі з суперякасцю!
    — Ты не даганяеш. Мне патрэбны кэш.
    Голены доўга корпаўся ў кішэнях, пакуль не знайшоў некалькі банкнот.
    — Дзевяць... А за шэсць — гэта! — і падаў яму скручаную ўручную цыгарэту. Татуіроўшчык схапіў яе, як драпежная птушка маленькае зайчаня, і схаваў у шуфлядзе.
    — Ці добры ўраджай гэтым годам? — пацікавіўся ён.
    — Малы, чувак! — вяла пахістаў галавой Скін. — Мянты душаць... Але для лепшых сяброў заўсёды знойдзецца!
    Толькі згадалі пра мянтоў, як яны з’явіліся ў пакоі. Двое ў форме ўвайшлі ў кнігарню і разам паспрабавалі сфармуляваць пытанне:
    — Выйшаў новы паліцэйскі закон... — сказаў адзін, худы і высокі.
    — У цябе ёсць? — дадаў другі, нізкі і дзябёлы.
    — Мне яшчэ не прыходзіў «Дзяржаўны веснік», — паціснуў плячыма Геша. — Заходзьце заўтра!
    — А да заўтра па якім законе нам працаваць? — выказалі здзіўленне абодва і накіраваліся на выхад, не падобныя да паліцэйскіх, як героі камедыі.
    Скін накінуў сваю скураную куртку і выйшаў за імі. Ён ведаў, што ісці за атрадам найбольш бяспечна.
    На лесвіцы суда ён сутыкнуўся з адвакатам.
    — Тэразіні, як мая справа, брат? — запытаў яго Скін.
    — Вісіш! — адказаў праваабаронца. — Як мурашка на саломінцы! Але не хвалюйся! Так можна вісець гадамі!
    — Ат ты малайчына! — ускрыкнуў радасна Скін. — Ты суперадвакат!
    — Толькі не забывай, што ты мне за гэта нешта павінен...
    Тэразіні адкрыў свой скураны чамадан, падзёрты праз хаджэнні па судах. Пакорпаўся ў дакументах
    і падаў яму паперку. He звычайную паперку, а з касавага апарата з фіскальнай памяццю. Скін паглядзеў на касавы чэк.
    — Штука! Нічога сабе ты дзярэш!
    — Свабода не мае цаны! — павучальна адказаў Тэразіні. — Тут я палічыў і спыненае следства па справе збіцця таго цыгана...
    — 1 колькі каштуе адзін цыган?
    Замест адказу Тэразіні спытаў наўпрост:
    — Калі збіраешся плаціць?
    — Скін заўжды плаціць... — сказаў Голены, але гэта прагучала неяк не пераканаўча.
    Сустрэча адваката і кліента не засталася незаўважанай камерай мясцовага тэлеканала «Антэна». Рэпарцёр падбег да іх з мікрафонам, а аператар следам злавіў пару ў кадр.
    — He так даўно ў чарговы раз была адкладзена справа Кінча Іванова Кінчава па мянушцы Скінхэд з вёскі Урадлівая. Ён быў абвінавачаны ў незаконным вырошчванні канопляў. Некалькі слоў гледачам канала «Антэна»...
    — Валі, пакуль табе не разбілі галаву! — Скін паспрабаваў рукой адагнаць надакучлівага рэпарцёра.
    — Так нельга з медыямі! — спыніў яго Тэразіні і сам узяў мікрафон. — Мы мяркуем, што справа будзе прыпыненая праз адсутнасць доказаў...
    — Як? — працягваў гудзець тэлевізійны сляпень. — Па справе былі канфіскаваныя два мяхі індыйскіх канопляў. Гэта недастатковыя доказы?
    — Няма доказаў супраць майго кліента. Магчыма, нехта іх падкінуў майму кліенту з мэтай кампраметацыі...
    Бар «Лондан» зноў гуляў. У цэнтры вечарыны зноў быў Ванча, які ў чарговы раз частаваў з нагоды паспяховага продажу сваёй маёмасці. Разапнуўшы рэмень і запхнуўшы сабе ў штаны бутэльку віскі, ён круціў тоўстым кумпяком у рытме кючэка6, адначасова спрабуючы ўтрымаць на лбе другую бутэльку віскі іншай маркі.
    — Дзесяць тысяч еўра! — перакрыкваў музыку ён. — Я багаты! Паддай там гуку!
    Скін унёс новую скрыню замежнага пітва. Пабачыўшы яго, Ванча крыкнуў:
    — Налівай! Калі не хопіць — нясі яшчэ!
    Скін занёс тавар на бар і сказаў прыгажуні Глорыі:
    — Зрабі ты цішэй гэтую nancy. Ці пастаў «Металіку».
    — Я стаўлю тое, што мне замаўляюць! — адказала яна. — Хто плаціць, той і замаўляе музыку! Калі будзеш плаціць, будзе табе «Металіка».
    — Скін заўжды плаціць... — сказаў ён, але ў бары ніхто не пачуў ягонага голасу.
    Раззлаваны, Скін сеў за стол спадара Шчарбатава. Палкоўнік расставіў фігуры на шахматнай дошцы ў чаканні суперніка. Але Скін вельмі аддалена ведаў, як перасоўваць фігуры, таму за суперніка не пасаваў.
    — Прадалі Балгарыю! — кіўнуў Голены ў бок Ванчавай папойкі. — За дзесяць штук прадаў радзіму! Але ж і гэты англічанін, відаць, шалёны! Столькі грошай аддаў за такое ламачча!
    Палкоўнік Шчарбатаў пасміхнуўся загадкава ісказаў:
    — Ды не шалёны ён... Ён даведаўся пра золата. Таму і набыў дом. Золата дзеда Івана Разбойніка...
    Пры згадцы пра высакародны метал вушы Скіна імгненна навастрыліся так, што нават шэсць яго завушніц задрыжалі. Палкоўнік працягнуў таямнічы аповед, ілюструючы сваю гісторыю фігурамі з шахматнай дошкі.
    — Гэта было пасля Вызвалення7. У Ванчавага дзеда, дзеда Івана Разбойніка, была свая банда...
    Ён перасунуў восем чорных пешак на клетку наперад іпрацягнуў:
    — Яны рабавалі купцоў на шляхах. У Стамболаў час8 выйшаў закон супраць разбойніцтва. Улада высачыла банду, акружыла яе і знішчыла.
    Адным рухам рукі Шчарбатаў паваліў сем чорных пешак.
    — Але іх грошы ніхто не знайшоў... Казалі пра цэлы чыгун золата. Якраз у той час дзед Іван Разбойнік будаваў дом. I ён закапаў золата ў падмурку...
    Скін адскочыў, нібы золата бліснула яму ў вочы.
    — Цэлы чыгун... — паўтарыў ён.
    Палкоўнік запасу ўзяў з дошкі апошнюю пешку.
    — Адзін з бандытаў, — працягнуў ён, — уратаваўся... Збег у Англію... Асеў там... А дзе асеў? У Манчэстэры! Гэта табе нешта кажа?
    — У Манчэстэры крутыя скінхэды...
    — Брытанец Джон з Манчэстэра! — падсумаваў Шчарбатаў і перасунуў чорную пешку на клетку наперад.
    — I што?
    — Шах! Ды ён не брытанец! А балгарын!
    — Які яшчэ балгарын?
    — Па маіх падліках, ён унук таго... — Шчарбатаў зноў паказаў на чорную пешку. — Таго, які ацалеў, з банды дзеда Івана Разбойніка... Інакш адкуль ён ведае балгарскую? Ты думаеш, што ён выпадкова прыехаў сюды? Што выпадкова купіў менавіта гэты дом? Стары дом дзеда Івана Разбойніка...
    Скін задумаўся. Для яго гэта быў нялёгкі працэс, таму вымагаў пэўнага часу.
    — Шах! — падбухторыўяго палкоўнік.
    — Нішто сабе сюжэт, брат! — падсумаваў Скін. — Ты не гоніш?
    — Ты ж ведаеш, што ў мяне ёсць доступ да інфармацыі! — сказаў палкоўнік і паказаў на фігуру афіцэра на дошцы. — Нам трэба праверыць брытанца! Ты... Ты яго праверыш!.. Каб зарабіць суму, якую пазычыў на адваката!
    — Як скажаш, бос! — сказаў Голены, прызнаўшы палкоўніка цвёрдай рукой. Пасля агледзеўся, ці хто іншы не падслухаў іх размову. Але бар «Лондан» слухаў толькі nancy і жлукціў віскі.
    Наступным днём у раёне абеду Скін раптоўна з’явіўся ўдвары Джона.
    — Хэлоў! — крыкнуў ён. — Ёсць хто?
    Джон увесь у пыле выйшаў з падвала. Ён быў заняты разборам смецця, якое назбіралася за стагадовую гісторыю дома.
    Скін узняў два пальцы ў знак вітання:
    — Хэвіметал, брат!
    Нічога не зразумеўшы, англічанін паціснуў плячыма.
    — Вельмі прыемна — Скінхэд, Блэк-трэш, Хэвіметал... — павітаўся Голены адразу некалькімі імёнамі, быццам іспанскі барон.
    — Джон, — коратка сказаў Джон, які быў звычайным падданым Каралевы без высакародных тытулаў і доўгіх прозвішчаў.
    — Ты «Металіку» ведаеш? — запытаў Скін. — Я быў на іх канцэрце ў Сафіі. Афігенны канцэрт!
    — He ведаю...
    — Дык які ж ты англічанін, брат? — шчыра здзівіўся Голены. — А «Айран Мэйдан»?
    — Я ведаю «Спайс гёлз», — сказаў Джон.
    Скін паглядзеў на яго строга:
    — Ооо, пра такое нават не кажы! Я гэтых марамоек не выношу! Ты лепш сапраўдныя гурты слухай, чалавеча! Як-небудзь пастаўлю табе, каб хоць ад мяне дазнаўся!
    Распавядаючы англічаніну пра стылёвыя асаблівасці брытанскага року, Скін праходжваўся ля дома і разглядаў яго. Скончыўшы агляд, сказаў:
    — Канструкцыя, канешне, так сабе, брат! Нашто ты купіўтакое ламачча?
    — Падабаецца стары дом... брат... — сказаў Джон, дадаўшы ў свой слоўнік новае слова.