• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Джон! — крыкнуў яму Нотынгем. — Нясі піва сюды, бразэ, выпіць за ўдачу!
    Джон паглядзеў на яго са здзіўленнем. Ён цэлы дзень быў з козамі і не чуў навіну.
    — Mae пяцёрку... У лато... — патлумачыла Патрыша.
    Джон паставіў піва ля ног пераможцы.
    — Пяцёоооорку! — крыкнуў Нотынгем Форэст у эйфарыі. — Ну, Накамура! Брат! Давай сваю чарку! Я вашага японскага лато не ведаю! Але калі надасца, і яго разару!
    — Будзьма, містар Нотынгем! — усміхнуўся японец, пакланіўся і засняў валадара лататрона на лічбавы здымач.
    Форэст прагна выпіў, адставіў куфаль і абняў японца з Джонам.
    — Вось гэта я разумею, жыццё! — крыкнуў ён. — Англічанін табе налівае піва, японец квасіць малако! А Нотынгем плаціць!.. Плаціць свежымі грашыма! Гэй, Накамура, бразэ! Дай мне свой здымач!
    Японец пакланіўся і паслухмяна зняў з шыі свой бліскучы фотаапарат. Форэст паглядзеў на яго і вярнуў назад.
    — Тыўгэтымлепш разумееш..,3рабі здымак! Каб усе запомнілі дзень, калі Нотынгем Форэст выйграў улато!
    Усе выйшлі на вуліцу да бара «Лондан» для групавога здымка. Менавіта ў гэты момант з’явілася Ванчава.
    — Судзіць буду, інастранец! — крыкнула яна Джону. — Да паследнева!
    — Знікні! — крыкнуў Нотынгем і замахнуўся, каб нанесці ёй удар па задніх частках, як гэта робіць Бярбатаў у камандзе лонданскага «Тотнэма».
    Але Ванчава апынулася спрытнейшай і пазбегнула ўдару. Яна пабегла праз плошчу, працягваючы лаяцца на балгара-рускай мяшанцы. Вясёлая група не звярнула ўвагі на лаянку і пачала выстройвацца для здымка. У сярэдзіне стаў балгарын Нотынгем. Каля яго — англічанін Джон. Японец Накамура падрыхтаваўся націснуць кнопку.
    — Пяцёркааааа! — крыкнуў Нотынгем перад аб’ектывам, калі ўсе астатнія крыкнулі «Чыыыыз!»
    Гэты вясёлы здымак на наступны дзень з’явіўся ў глабальным павуцінні на сайце Урадлівай — глабальнай вёскі, па адрасе: www.plodorodno.bg.
    1	Еўрафутбол — самая вядомая букмекерская кантора ў Балгарыі.
    2	ПКЗГ — Працоўная кааператыўная земляробчая гаспадарка.
    3	АПК — аграпрамысловы комплекс.
    4	РІНАІВ — Рэгіянальная інспекцыя па навакольным асяроддзі і вадзе.
    5	Мізія, Тракія і Македонія — тры балгарскія гістарычныя вобласці.
    6	Кючэк — народны, пераважна жаночы турэцкі танец з характэрным выгінаннем цела і шчоўканнем пальцамі.е
    7	Маецца на ўвазе вызваленне Балгарыі з-пад турэцкага ярма ў 1879 годзе.
    8	Маецца на ўвазе перыяд паміж 1887-1894 гг., калі прэм’ер-міністрам Балгарыі з’яўляўся Стэфан Стамболаў.
    9	Іван Вазаў — балгарскі паэт, празаік і драматург ХІХ-ХХ ст.
    10	Гаворка пра балгарскі выраз «Честмта баня!»(літаральна «віншую з лазняй»). У мінулым сярод гарадскіх жыхароў такі выраз выкарыстоўваўся для віншавання са станоўчай падзеяй. Паводле легенды, на аб’яўленне Балгарыяй вайны Вялікабрытаніі і ЗША 13 снежня 1941 года Чэрчыль адрэагаваў фразай: «Спадарстава! Краіна, у якой людзі пасля лазні кажуць адно адному «Віншую!»толькі што аб’явіла нам вайну!»
    11	Луканка — сухая пляскатая каўбаса.
    12	ФАР — адна з трох праграм Еўрасаюза па дапамозе краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы для іх падрыхтоўкі да далучэння да EC.
    13	САПАРД (Special Accession Programme for Agri­culture and Rural Development) — праграма Еўрасаюза па дапамозе ў развіцці сельскагаспадарчай сферы і вясковых раёнаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы перад іх далучэннем да EC.
    14	Балгарская назва чартапалоху — «магарешкм боднл», ці літаральна «асліная калючка».
    15	К’ёпаалу — страва з перамеленых запечаных баклажанаў і перца з часныком і цыбуляй.
    16	Імамбаялда — страва з запечаных баклажанаў з морквай, цыбуляй і зелянінай.
    17	Міш-маш — амлет са смажанай гароднінай і брынзай.
    18	Мусака — традыцыйная страва з баклажанаў на Балканах і Блізкім Усходзе.
    19	Таратор — халодны суп з кіслага малака, агуркоў, часныку і зеляніны.
    20	Тодар Жыўкаў — генеральны сакратар ЦК Балгарскай камуністычнай партыі (да 1989 г.)
    21	Гарбузнік — балгарскі слаёны пірог з гарбузом.
    22	Тутманік — здобны пірог з брынзай і яйкам.
    23	Кавал — духавы музычны інструмент, від флейты. Лічыцца, што дзявятая дзірка кавала мае найменшае значэнне ў інструменце.
    Чытайце іншыя пераклады выдавецтва “Логвінаў”:
    Рычард Гавяліс “Віленскі покер”, пераклад з літоўскае Паўліны Вітушчанка
    Вольга Такарчук “Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых”, пераклад з польскае Марыны Шоды
    Грэгар Зандэр “Што было б”, пераклад з нямецкае Альгерда Бахарэвіча
    Узі Вайль “Буржуазія задаволеная не да канца”, пераклад з іўрыту Паўла Касцюкевіча
    Лэсь Бэлэй “Ліхія дзевяностыя: любоў і нянавісць у Ужгарадзе”, пераклад з украінскае Ліды Наліўкі
    lohvinau.by
    Міхаіл Вешым
    Англійскі сусед
    раман
    Перакладчыца Таццяна Анікеенка Рэдактарка Марына Казлоўская Дызайнерка Кацярына Пікірэня
    Logvino Literatures namai
    J. Savickio 4, LT-01108 Vilnius
    Надрукаванац ў ПВУП «Логвінаў» пр-т Незалежнасці, 37а, Мінск
    Балгарыя, Еўрасаюз. Па вёсцы
    Урадлівая маланкай разлятаецца навіна: паўразбураную хату п’янчугі Ванчы набыў падданы англійскай каралевы Джон.
    Здзелка з маёмасцю, заключаная паводле ўсіх канонаў тутэйшай нядбайнасці, становіцца пачаткам знаёмства Джона з асаблівасцямі славянскага менталітэту, а вяскоўцаў з дзіўным англійскім светапоглядам. Спробы Джона ўпісацца ў рэальнасць балгарскай вёскі, дзе амаль кожны жыхар імкнецца выкарыстаць яго ў сваіх, не заўсёды законных, інтарэсах, нараджаюць процьму камічных сітуацый, якія непазбежна змяняюць і пераплятаюць два розныя сусветы.
    Аогвінаў+18
    
    л