Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
— Краты тармозяць прагрэс! У які гольф ты пагуляеш з такімі норамі!
Старшыня агледзеў купкі зямлі, якія ўзвышаліся над травой, як маленькія месяцавыя кратары.
— Кратоў ліквідаваць лягчэй лёгкага! — сказаў ён. — Спачатку ліквідуем кратоў, пасля шукаем інвестара для праекта «Поле для гольфа 08»... Эх, каб у мяне быў свой крот у міністэрстве, адразу б нешта нарыў, але ж няма яго! Нотынгем, «Поле для гольфа 08», як табе? Гучыць як назва інвестыцыйнага праекта?
Форэст задумаўся, і на яго лбе з’явілася вертыкальная зморшчынка, якая паказвала ўзмоцненую разумовую дзейнасць.
— Як «Шальке 04»... — сказаў ён.
Старшыня паглядзеў на яго, нічога не разумеючы.
— Каманда з бундэслігі! — удакладніў Нотка. — Гулялі з нашымі, і мы б іх перамаглі, калі б не суддзя...
— Нотынгем, балгарын! — спыніў яго непасрэдны кіраўнік. — Засяродзься на гольфе!
— Мне неяк адзін зацеў уцюхаць «Фольксваген Гольф», але на бензіне... А мне дызель патрэбны, дызель!
Старшыня махнуў рукой — выпадак Нотынгема быў безнадзейным.
Іншы безнадзейны выпадак — той, што з голенай галавой, — прыйшоў на вілу да Шчарбатава па яго загадзе.
Палкоўнік сядзеў на тэрасе і чысціў пісталет. Па статуце зброю трэба было чысціць штодня, але апошнім часам кадравы разведчык рабіў гэта раз на тры дні.
— Клікаў мяне, шэф? — спытаў Скін.
Шчарбатаў знакам паказаў яму сесці і моўчкі працягнуўлашчыць стальную рулю. Пасля нацягнуў зваротную спружыну і шчоўкнуў рухомым затворам. Спусціў засцерагальнік і ўставіў абойму ў ручку. Раптам ён накіраваў пісталет на лоб Скіна.
— Скін, паскуда! Зараз заб’ю цябе!
Скін узняў рукі перад руляй.
— Рукі прэч ад Глорыі, інакш раструшчу да чорта твой чэрап!
— Чакай, шэф! — пачаў прасіць Голены. — Mae рукі ўзнятыя!.. Я...
Шчарбатаў ткнуў пісталетам яму пад носам.
— Ты чаго ашываешся ў маім перыметры?
— He трэба! Як стаў тваім перыметрам, я і пальцам да яе не дакрануўся!
Палкоўнік прыбраў «макарава».
— Хм... Добра, Скін! Ты папярэджаны!
Скін апусціў рукі і ўздыхнуў:
— Шэф! Ну няўжо ты мяне заб’еш праз адну...
Шчарбатаў зноў наставіў зброю:
— Праз адну каго?.. Я гляджу, ты хочаш, каб я прабіўтвой голены гарбуз!
— He, шэф!
Былы разведчык схаваў пісталет у кабуру на поясе. Пасля ўзгадаў пра нешта і зноў яго дастаў...
— Ты мне калі прынясеш?
— Зараз, шэф!
— Патрэбная мне ўвечары... Сядай, згуляем партыю ў шахматы!
— Перасунем фігуры... — дагодліва ўсміхнуўся Скін.
— Скін, халера цябе бяры! Фігуры перасоўваю толькі я! Запомні гэта!
Баба Мара не помніла, дзе яна падзела карычневую кардонную каробку. Спачатку яна шукала ў падвале, пасля — на гарышчы. Там, сярод смецця, старых папер ды павуціння, яна знайшла тое, што ёй было
патрэбна. Баба Mapa працерла каробку вільготнай анучай і прынесла ў дом.
Яе сын Нотынгем Форэст глядзеў матч, выпрастаўшыся на ложку.
— Пенальці! Чыстае пенальці! — крыкнуў ён і нервова саскочыў з ложка. — He прызначыў, пі***! Я і па-англійску яму скажу: зіс іс інгліш гомасэксуал!
Баба Мара не звярнула ўвагі на крыкі, бо даўно прывыкла да іх. Яна падняла карычневае кардоннае вечка, дастала з каробкі сшытак з цвёрдай чорнай вокладкай і пачала чытаць.
Нотынгем падышоў да яе:
— Што чытаеш, ма? Зараз табе гэтыя літары як дадуць па галаве! Так казаў старшыня ў казарме...
Баба Мара паглядзела на яго паўзверх акуляраў.
— Тут твой дзед Мікола запісваў розныя рэцэпты з зёлак... Ён трохі займаўся лекаваннем...
Форэст грэбліва махнуў рукой і вярнуўся да тэлевізара.
— Лухта гэта ўсё! Рэцэпты! Лепш дай мне рэцэпт для лато!
Ён зноў выпрастаўся на ложку і ціха вылаяўся на адрас англійскага суддзі — відавочнага гомасэксуала.
Джон зноў ціха вылаяўся на адрас гомасэксуалаў з англійскага парламента. «Гардыян» пісала, што там адхілілі прапанову пра павелічэнне пенсій.
— Нізкія пенсіі... Кепска англійскі пенсіянер, вельмі кепска... Міс Глорыя, яшчэ адзін! — ён узняў пусты куфаль і махнуў у бок бара. — Напавер!
Ён не так даўно засвоіў гэтае мясцовае слова і вельмі часта паўтараўяго, замаўляючы кожнае новае піва.
— Надта шмат табе веры! — сказала прыгажуня Глорыя. — Ужо вінен мне пяцьдзясят два левы сорак тры стацінкі! Калі плаціць будзеш?
— Дом прадаць, доўг сплаціць!..
— Ага, ага! — паківала галавой барменка і, не затрымліваючыся, прынесла яму новае піва.
У бар «Лондан» увайшоў Скін.
— Налі яму адно ад мяне! — сказаў ён Глорыі. — Ты ведаеш, як я ненавіджу чужынцаў, але ён стаў чыстым балгарынам!
Глорыя адкаркавала бутэльку піва, і Голены прыняў бутэльку ў яе з рук. Падышоў да стала Джона і сказаў яму:
— Ну, давай «Мой родны кут»...
Джон працягнуў руку да бутэлькі і напружыўся, каб узгадаць нешта з верша. Раптам у яго п’янай галаве з’явіўся пробліск:
— Мой родны кут, як ты мне мілы... — і тут пробліск згас.
— Забыць цябе не маю сілы! — скончыў Скін.
Ён падаў бутэльку.
— На! Калі вывучыш далей, пачастую цябе яшчэ адной...
Джон прыклаўся да бутэлькі і выпіў адразу палову. — Соры! — сказаў ён, адрыгнуўшы. — Іду ў туалет... Ён устаў з-за стала, але яго ватныя ногі падагнуліся. Скін прысеў і схапіў яго за пояс. Паставіў на ногі і надаў правільны кірунак руху да туалета. Няўпэўнена Джон увайшоў у два нулі. Скін сеў на крэсла і засунуў рукі пад стол. У яго руках апынуўся гаманец англічаніна. Падчас сутыкнення Голены спрытна, як кішэннік, выцягнуў яго з кішэні п’янога. Ён цішком паглядзеў у яго пад сталом і паклаў сабе ва ўнутраную кішэню.
Пасля хутка выйшаў з бара «Лондан» і вярнуўся на вілу Шчарбатава. Там палкоўнік у самоце перасоўваў фігуры па шахматнай дошцы. Былы разведчык перагледзеў змесціва скрадзенага гаманца і ўзяў брытанскі пашпарт.
— Тут і крэдыткі! — сказаў Скін. — Трэба пазбавіцца ад іх!
— Пазней пазбавімся! — сказаў Шчарбатаў. — Спачатку здымем яго асабістыя дадзеныя.
Ён увайшоў у дом, каб зрабіць копію дакумента. Чакаючы яго, Скін перасунуў адну шахматную фігуру на дошцы.
Шчарбатаў вярнуўся задаволены і паклаў пашпарт у гаманец.
— Вярні яго брытанцу! — сказаў ён. — Так, каб ён нічога не адчуў!
Пасля паглядзеў на шахматную дошку і дадаў:
— Ты чаго перасоўваеш фігуры без мяне? Фігуры перасоўваю я!
Старшыня прасоўваў праект поля для гольфа. Ён паклікаў Дзенчу і правёўяго па газоне.
— Трэба, Дзенча, кабты зайшоўу інтэрнэт і спампаваў мне ўсю інфармацыю пра гольф! Гісторыя, сучаснасць, будучыня...
— Гэта цяжкая праца, Старшыня! — прамармытаў дырэктар школы. — Гольф не для нас, гольф — для сэраў!
— Дзенча! — раззлаваўся вясковы лідар. — Будзь больш ініцыятыўным! Я ж сачу за павевамі! Зараз у нас бум палёў для гольфа! I што,Урадлівая адстане ад буму? Я ў цябе пытаю: нам што, як заўжды цягнуцца ў хвасце?
Дзенча зноў скептычна скрывіў твар.
— Мы ж ні халеры не разумеем у гэтай гульні...
— Я разумею! — сказаў Старшыня. — Вось глядзі!
Ён пацягнуўся да арэха, які рос непадалёк, і адарваўтры цвёрдыя зялёныя шарыкі. Агледзеўся і пабачыў дзеда Стойка, які паблізу пасвіў коз, абапіраючыся на свой кіёк. Менавіта такі кіёк быў патрэбны
для прэзентацыі... Без тлумачэнняў Старшыня выхапіў кіёк з рук старога. Ён паклаў адзін зялёны арэх на зямлю і, моцна замахнуўшыся (дакладна, як бачыў у фільмах), паспрабаваў па ім патрапіць. Марна.
— У лапту гуляць будзеш, Старшыня? — запытаў дзед.
Стары ўзяў палку з рук Старшыні, замахнуўся і ўдалым ударам накіраваў арэх далёка ўверх...
— Выдатна, дзед Стойка! — запляскаў у далоні Старшыня. — Я ведаў, што гольф не чужы для нашага чалавека! Трохі патрэніруемся і англічан біць будзем!
— Старшыня, поле для гольфа — складаная праца! — працягваў стаяць на сваім Дзенча.
— Праца, Дзенча! Трэба не разважаць, а брацца за працу! Спачатку трэба вывесці кратоў!
— Кратоў я бяру на сябе! Ліквідую іх ультрагукам! — паабяцаў дырэктар школы.
Нотынгем паабяцаў сваёй англійскай суседцы, што яны схопяць джэкпот за вушы, але той зноў выслізнуў з іх рук.
— Вось тут мы паставілі ікс, а атрымалася двойка! — патлумачыў ёй Форэст.
Ён прыйшоў да Патрышы, каб паказаць бланкі Еўрафутбола...
— He атрымалася ў нас адгадаць вынік «Манчэстэр Сіці» — «Ньюкасл»!
Патрыша сканцэнтравана ўзіралася ў бланкі і спрабавала зразумець сутнасць.
— Калі б угадалі, выйгралі б восемдзесят чытыры левы! Але халера! Гэтыя твае землякі з «Манчэстэр Сіці» прадулі сарокам!
— Сарокам? — не зразумела Патрыша.
— «Ньюкасл» завуць сарокамі! Ты што, не чула? А яшчэ англічанка!.. I нашто я звязаўся з табой, які з цябе кампаньён!
Патрыша зірнула на яго:
— He губляй кураж — будзе наступны тыраж!
— Ого! — вылупіўся Нотынгем. — Калі ты паспела вывучыць слоган лато?
— Ну што, зноў кампаньёны? — запытала англічанка. — 3 невялікія стаўкі, але рэгулярна...
— Вось такая ты мне падабаешся, суседка! — прыйшоў у захапленне Форэст. — 3 цябе атрымаецца сапраўдная балгарка!
Ён абняў яе за плячо і дастаў з кішэні аркушык з новымі стаўкамі:
— Глядзі, вось тут усё зразумела: «Портсмунд» — «Тотнэм»! Цвёрдая двойка! За Берба ручаюся! Заб’е два галы! А ты, Патрыша, скажы мне, што думаеш пра гэты — «Манчэстэр Юнайтэд» — «Арсенал»? На вас, манчэстэрскіх, можна разлічваць?
— Я пазваню сястра... Муж сястра глядзіць футбол... Скажа прагноз!
— Гіў мі файф! — Нотынгем ляпнуў па яе руцэ. — Патрыша і Нотынгем! Пара забойцаў... Як Боні іКлайд!
Пасля гэтай заявы балгарскі Клайд накіраваўся кульнуць куфаль у бары «Лондан», а яго англійская партнёрка нарэзала мяты і расклала ў цені сушыцца.
У «Вінпраме» Ванча развесіў сушыцца вялікія букеты зёлак. Мала таго, што непітушчы і вегетарыянец, з нядаўняга часу ён стаў яшчэ і траўнікам. Цэлымі днямі хадзіў па лугах і рэзаў травы.
— Глядзі! — сказаў ён бабе Мары, якая зайшла да яго ў госці, і пачаў хваліцца сваім зборам, як сапраўдны калекцыянер.
— Мацярдушка, чабор, зверабой...
— Святаяннік яго завем, — кіўнула баба Мара.
— Кроп, чорны палын...
— Лясны палын ведаю, — удакладніла жанчына.
— Рута, якарцы, аленевы язык...
— Брава, Ванча! — пахваліла яго старая, праверыўшы ўласны язык. — Стаў чалавекам! Але колькі часу прайшло, як ты кінуў?
Непітушчы задумаўся і зірнуў на каляндар на сцяне:
— Адзін год, чатыры месяцы,трытыдні і два дні...
— I нават піва?
— Нічога... Толькі вада і гарбата!