Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
— А Джона бачыў?
— Джонубары...
— Колькі ўжо?
— Тыдзень...
I гэта была праўда, але Старшыня не паверыў і пайшоў далей сваёй дарогай. Нотынгем Форэст паглядзеў яму ўслед, а пасля праслізнуў у Патрышын двор, сціскаючы пакет падпахай.
Шчарбатаў абняў Глорыю за падпашкі, як асабістую ўласнасць, згодна з падпісанай дамовай. Задаволены дакументам, ён аб’явіў прысутным:
— Частую з нагоды здзелкі! Кожнаму па адной...
Агулам у бары было тры чалавекі: Скін, Тэразіні і Джон, які сядзеў за сталом, падпёршы галаву, і ў сто трыццаць другі раз слухаў сумную баладу Элтана Джона.
АдвакатТэразіні хутка забраў свой ганарар і збег, а Скін сказаў, што яму не хочацца піць. Нагода для яго была непрыемнай.
— Як не будзеш піць?! — раззлаваўся Шчарбатаў. — Калі цябе частуе шэф, будзеш піць! Налі і брытанцу! — скамандаваў ён Глорыі.
Барменка прынесла чаркі.
— Будзьма! — крыкнуў спонсар. — Гэй, асоба для спансавання... Давай зтабою стукнемся! Чаркамі...
Скін зноў змрочна паглядзеў на яго:
— He так лёгка атрымаць экстаз, шэф!
Шчарбатаў не паглядзеў на яго. Як стары пітон аглядае малое зайчаня, ён аглядаў цела Глорыі... Скін скарыстаўся момантам і кінуў у чарку старога пітона таблетку экстэзі.
— Добра, шэф! Да дна! — падняў чарку Скін, і Шчарбатаў праглынуў пітво. «Да самай таблеткі!» — дадаў пра сябе Голены.
А прыгажуня Глорыя не забылася на свае абавязкі і прыбрала са стала Джона залішняе.
Жонка Джона дома расстаўляла стол, калі Нотынгем увайшоў на яе двор.
— Пакажыся, суседка! — крыкнуў ён.
— Што здарылася? — запытала Патрыша і паказалася на двары.
—Ды нічога не здарылася...—прамармытаў сусед. — Але я сабе падумаў, дай зірну, як там мая суседка...
Патрыша падала яму крэсла.
— He, я не буду сядаць... Я... Прыйшоў... Падарунак...
Нотынгем хутка і рашуча раскруціў плёнку і паказаў вырабленую лісіную шкуру...
— Аў! — жахнулася Патрыша.
— Яшчэ якое аў! — падхапіў Форэст і паспрабаваў абкруціць футра вакол як шыі.
— Ноў! Ноў! — запішчала англічанка.
— Чакай ты! Чаго крычыш? — адступіў балгарын. — Падарунак для цябе! Суперфутра! 3 раніцы сам вырабіў! Накінь сабе на плечы, як паненка!
— Ноў футра, не! — закрычала Патрыша. — Гэта варварства! He трэба забіваць жывёлы дзеля футра!
Махаючы рукамі, яна заштурхала суседа на выхад.
— He хачу футра! Ідзі, містар Нотынгем!
— Паглядзі на яе! — гаркнуў Форэст, закручваючы футра ў пакет. — Гэтых англічанак не зразумееш! Я для яе шкуру вырабіў, а яна мяне гоніць! А каб жа!..
3 балгарскай лаянкай на вуснах Нотынгем накіраваўся на выхад.
Яшчэ на ўваходзе ў бар «Лондан» Старшыня адчуў, што ўнутры нешта адбываецца. Маленькая таблетка экстэзі падзейнічала і выклікала ў Шчарбатава вялікія галюцынацыі. Вылупіўшы вочы, ён узіраўся некуды ў сваё цёмнае мінулае:
— Развіваецца чырвоны сцяг, напоены крывёю герояў... — казаў палкоўнік. — Вось... Набліжаецца таварыш Жыўкаў20... Спыняецца ля мяне і падае руку! Таварыш міністр яму дакладвае: «Таварыш Жыўкаў, гэта падпалкоўнік Шчарбатаў, наш выдатнік адраджэнскага працэсу!» «Выдатна, падпалкоўнік, з заўтрашняга дня ты палкоўнік!» — кажа мне таварыш Жыўкаў. I ўзнагароджвае мяне асабістай стралковай зброяй з ягоным подпісам!
Абдзяўбаны Шчарбатаў адсалютаваў уяўнаму галоўнакамандуючаму. Пасля дастаў свой законны пісталет з задняй кішэні і стрэліў у столь.
У бары «Лондан» запахла порахам, як у салуне з каўбойскага вэстэрна.
— Забярыце ў яго зброю! — крыкнуў Старшыня.
— Я не аддам вам свой пісталет, капіталісты! — адказаў яму абдзяўбаны палкоўнік і замахаў пісталетам. — Я атрымаў яго ў час сапраўднага сацыялізму!
Скін схапіў Шчарбатава са спіны, моцна сціснуў і рэзка выкруціў яму руку. Пісталет упаў на падлогу, а Шчарбатаў расплакаўся ад бяссілля:
— I яго ў мяне забралі... Усё ў мяне забралі дэмакраты гэтыя... Званне палкоўніка забралі... Ордэны забралі... I пісталет мой забралі...
Глорыя абняла свайго спонсара і адвяла яго ў пакойчык за барам.
— Трохі экшэну! — выбачальна сказаў Старшыня перад тым, як сесці за стол Джона. — Некаторыя людзі не могуць прызвычаіцца да дэмакратычных зменаў...
Джон маўкліва адпіваў са сваёй чаркі, і тое, што толькі што адбылося, зусім яго не ўразіла.
— Спадар Джон, — пачаў Старшыня. — У мяне ёсць паляўніча-турыстычныя атракцыі для тваіх суайчыннікаў з Выспы...
I да гэтага Джон не праявіў цікавасці.
— Паляванне на ліс... — працягнуў Старшыня. — У вас яго забаранілі... Атут я адкрываю сезон!
Англічанін не слухаў, што яму казаў балгарын. Ён слухаў, што яму пеў іншы англічанін — сэр Элтан Джон. Сто трыццаць сёмы раз...
— Мне трэба, каб ты мяне звязаў з вашым саюзам рыбаловаў-паляўнічых...У вас у Вялікабрытаніі ёсць саюз рыбаловаў-паляўнічых?
Джон паглядзеў на самага першага чалавека ў вёсцы і прамармытаў:
— Містар Старшыня... чаму б вам... не пайсці на х...!
Пачуўшы сказанае яму наўпрост ў твар, Старшыня вылупіў вочы:
— Ого, ды ты стаў сапраўдным балгарынам!
Было ўжо позна, і Глорыя сабралася зачыняць бар. Хістаючыся з боку ў бок, але без скандалаў, прапойца Джон пакінуў «Лондан»-бар і пацягнуўся па пустой начной вуліцы. На вуліцы яго сустрэў цень:
— Спратал дзела... — крыкнуў яму цень. — Судзью купіл! Я цібя сама судзіць буду!
Джон адказаў ёй:
— Місіс... Ідзі... на х...!
— Абіжает! — крыкнула пакрыўджаная. — Людзі, он міня абіжает! У Страсбурге буду судзіць!
Але ніхто болей не адказаў. Вёска даўно спала. Джон ішоў па вуліцы і па сваім шляху нагой збіў сметніцу. Сметніца з металічным грукатам пакацілася па дарозе і абудзіла вясковых сабак.
Восьмая частка
Божа, барані каралеву!
Сталы ў бары «Лондан» былі засланыя белымі абрусамі і выстаўлены літарай «П». На іх стаялі рознакаляровыя гастранамічныя прысмакі, якія нібыта сышлі са старонак кулінарнай кнігі. Тут меў адбыцца не вясковы банкет, а кулінарны конкурс, першы такога кшталту ў рэгіёне. Бліснуў пражэктар, і ў яго святле з’явіўся Рэпарцёр кабельнага канала «Антэна», каб асвятліць падзею.
— У зале бара «Лондан» сабралася эліта вёскі Урадлівай... — пачаў ён рэпартаж. — Тут праводзіцца першы конкурс «Англійскі гарбузнік21 супраць балгарскага пая»... Дванаццаць гарбузнікаў мераюцца сілай з васьмю паямі... Слова мае старшыня журы — старшыня вёскі Урадлівай... Калі ласка, спадар Старшыня...
Старшыня стаў насупраць аб’ектыва тэлекамеры:
— Мне неверагодна прыемна аб’явіць вынікі конкурсу! Але перад гэтым хацеў бы падкрэсліць, што гарбузнік — гэта традыцыйны дэсерт на нашых землях... Пэўны час таму да нашага гарбузніка далу-
чыўся і англійскі пай... Такім чынам нарадзілася высакародная канкурэнцыя паміж гэтымі двума прадуктамі... Два прадукты, два пірагі так дапоўнілі адзін аднога, што мы ўжо не можам адрозніць пай ад гарбузніка... 3 гэтага пункту погляду журы было вельмі цяжка зрабіць выбар, але зрэшты мы маем імёны пераможцаў...У намінацыі «англійскі гарбузнік» першае месца займае Патрыша Джонс! Віншуем!
Англічанка Патрыша пляснула ў ладкі і заззяла, быццам атрымаўшы статуэтку «Оскар». Вясковая грамада заапладзіравала, пачуліся воклічы «Брава!»
— Пераможца атрымлівае прыз «Залатая бляха»! — аб’явіў Старшыня. — Патрыша, жадаю табе шмат гарбузнікаў! — сказаў ён, абдымаючы пераможцу і ўручаючы бляху. — Гэтым годам гарбузнікі, наступным — тутманікі22!
— Дзякуй... — расхваляваная англічанка шукала адпаведныя словы. — Сэнк ю, мая балгарская настаўніца па гарбузнік, місіс Мара!
3 цёмнага кута бара адгукнуўся п’яны голас:
— Гэтыя гарбузовыя галовы ў Палаце прагаласаваць за акцыз! Акцыз на віскі! У «Гардыян» напісана...
П’яны голас належаў Джону. Англічанін у самоце жлукціў піва, ізаляваны ў куце ля прыбіральні. Там ён сам сабе шапацеў нейкім старым нумарам газеты «Гардыян».
Старшыня зрабіў выгляд, што нічога не чуў, і працягнуў:
— У намінацыі «балгарскі пай» першае месца заняла Мара Нікалава, ці проста баба Мара...
Адзначаная балгарская гаспадыня падняла рукі, каб прыняць авацыі. Апладысменты пасыпаліся адусюль.
— Яна таксама атрымлівае «Залатую бляху», — аб’явіў старшыня журы і запрасіў пераможцу атрымаць узнагароду. — Віншую! Каб яшчэ шмат паяў было спечана на гэтай блясе! Гэтым годам пай, наступным — пудынг!
— Дзякуй! — збянтэжана прыняла бляху баба Mapa. — Сэнк ю! Самы вялікі дзякуй Патрышы — гэта яна навучыла мяне гатаваць іх пай... He толькі ж ім мець пай, у нас, балгар, таксама ёсць свой пай!
Апладысменты заглушылі яе словы.
— Наша каралева ездзіла за мяжа! — крыкнуў п’яны Джон і зноў ткнуў у газету «Гардыян». — Каралева лятае, народ галадае!
Усе павярнуліся ў яго бок:
— Божа, барані Каралеву! — прашаптала баба Mapa, пераклала бляху ўлевую руку, а правай перажагналася.
Палкоўнік Шчарбатаў перажагнаўся перад абразом святога Георгія, які дырэктар школы павесіў у кабінеце з камп’ютарамі.
— Шэф, — здзівіўся Дзенча. — 3 якога гэта часу ты стаў вернікам? Ты ж казаў, што рэлігія — гэта опіум для народа!
— Опіум! — пацвердзіў палкоўнік. — Але трэба адаптавацца да новых рэаліяў.
Ён яшчэ раз перажагнаўся. Тут нават святы Георгій не вытрымаў і зваліўся са сцяны.
— I гэты цвік паржавеў, — канстатаваў дырэктар школы, падняўшы абраз з падлогі. Ён стаў корпацца ў шуфлядцы ў пошуку лепшага цвіка.
— Кінь гэтыя глупствы! — спыніў яго Шчарбатаў. — Лепей паглядзі на ўзоры! Вось што ад цябе патрэбна...
Ён паказаў дырэктару нейкія бланкі і рахункі. Дзенча ўважліва іх агледзеў.
— Складаны выраб! — сказаў ён. — Ды і тонер у мяне скончыўся...
Палкоўнік даў яму адну сотку.
— Гэта на матэрыялы! За працу — пазней!
— Патрэбная і рэальная рэгістрацыя...
— Гэта ўжо мая справа! — махнуў рукой Шчарбатаў. — За гэта не хвалюйся...
I пасля гэтай кароткай размовы яны разышліся.
Двое — Старшыня і Нотынгем — сабраліся пасярод роўнай паляны.
— За гольфам будучыня, Нотынгем! — сказаў безапеляцыйны вясковы кіраўнік. — Багаценькія замежнікі з тоўстымі гаманцамі прагнуць забаў! А мы павінныя іх імі забяспечыць!
— Дасюль вясковая тэрыторыя, а вунь ад таго каменя — маёмасць дзеда Дзелча, — патлумачыў Форэст. — Але стары тхор зямлю бясплатна не аддасць!
— Усе людзі — тхары! Толькі пра грошы думаюць! Вось такія тхары тармозяць прагрэс!
Нотынгем спыніўся пасярод паляны і вылаяўся: