• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    ў попел. Наступнае чырканне запальнічкай — і наступны дакумент патануў у печцы. Адзін за адным аркушы складанага маёмаснага казусу вылецелі, як з коміна дым.
    — Справа скончана, — сказаў суддзя, дапаліўшы і кардонныя вокладкі. — He падлягае абскарджванню...
    Джон глядзеў на яго адначасова агаломшана і ўражана. Агаломшана праз хуткую судовую працэдуру і ўражана праз алкаголь.
    — А ты параспытвай наконт кватэры ў гэтым чортавым Шэфілдзе! — нагадаў яму суддзя на развітанне і папляскаў яго па плячы.
    Старшыня папляскаў Нотынгема па плячы і паказаў поглядам, дзе яму трэба стаць. Форэст ціха падышоў да нары, нахіліўся і раскрыў мех... Яго непасрэдны кіраўнік запаліў дымавую шашку... Падагнаная дымам, нейкая жывая істота заскочыла ў мех і заёрзала...
    — Злавіў цябе, паскудзіна! — ускрыкнуў Нотынгем і пераможна ўзняў торбу з уловам.
    Двое сталі збірацца па дамах. Яны ішлі вясновым букавым лесам і дыхалі свежым паветрам, якое нараджала ў галаве Старшыні свежыя ідэі.
    —Занясеш яе да сябе і зачыніш добра, каб не збегла! — загадаў ён.
    — Старшыня, каб яна не падавіла маіх курэй!
    — Нотынгем, балгарын! — пачаў злавацца кіраўнік. — Вясковае кіраўніцтва ставіць табе важную задачу, ад якой залежыць дабрабыт раёна, а ты стогнеш!
    — Ды не, старшыня! Але ж тое ўсё ж дзікі звер, яму няма даверу...
    — Эх, каб жа нам займець яшчэ пяць-шэсць такіх жывёлаў! — летуценна сказаў Старшыня. — Стратэгічныя звяры...
    Форэст узняў мех і паглядзеў на яго. Свежае лясное паветра нарадзіла і ўяго галаве свежую ідэю:
    — Назаву яе Клазэ... Гэты Клазэ — сапраўдны ліс, цэлы матч робіць выгляд, што спіць, але, калі яму прылятае мяч, не прапускае!
    — Які яшчэ Клазэ? — не зразумеў Старшыня.
    — Нямецкі нападаючы, — удакладніў Нотка. — МіраслаўКлазэ...
    — Падыходзіць! — узрадваўся начальнік. — Англічане не любяць немцаў яшчэ з часоў вайны, а адна нямецкая ліса іх нацкуе яшчэ болей...
    На ўездзе ў вёску яны пабачылі гару смецця: аўтамабільныя шыны, жалеззе, цэлафан...
    — Гэтага тут не было! — здзівіўся Старшыня. — Адкуль яно тут з’явілася?
    3 канавы паказаўся пластмасавы бітон для капусты. За бітонам выпаўзла і англічанка Патрыша... Яна была апранутая ў працоўны камбінезон, да кален запраўлены ў гумовыя боты, з перавязанымі
    стракатай хусткай валасамі. На руках у яе таксама былі гумовыя рукавіцы.
    — Вырашыць чысціць рака! — сказала Патрыша амаль выбачальным тонам. — Вясна...
    — Выдатна! — адгукнуўся старшыня. — Вітаю гэтую экаініцыятыву! Я закладаў такую эка-ініцыятыву і нават падрыхтаваў праект, але мне не перавялі сродкі!
    Англічанка дапхала бітон да гары смецця і запытала:
    — Чаму ў вас людзі кідаць смецце ў рака?
    — Адсталая свядомасць, місіс... — патлумачыў Старшыня. — Быццё развілася, але свядомасць адстала!
    Ён увайшоў у ролю рашучага кіраўніка і выдаў загад:
    — Нотынгем, бяжы па воз! Завязеш гэтае смецце на сметнік за Ілчавым узгоркам!
    — А яшчэ далей нельга? — паспрабаваў запярэчыць Форэст, але яго пярэчанне не было прынятае.
    Дырэктар школы з недаверам прыняў імпартны грыб.
    Палкоўнік Шчарбатаў прыйшоў у кабінет хіміі, каб асабіста распавесці пра ўсе дэталі новага прадукту. Ён паказаў нешта вельмі цікавае. Настолькі цікавае, што выклікала інтарэс нават у сусветна вя-
    домых хімікаў. Мендзялееў, Лавуазье і Марыя Кюры на сцяне вылупілі вочы, каб лепей разгледзець сухі грыб, названы псілацыбэ і прывезены з Францыі.
    — Шэф, каб нам не патруціць людзей, — завагаўся Дзенча.
    — Тынэйджараў лёгка не патруціш! — заспакоіў яго палкоўнік. — Ён не атрутны... Толькі выклікае галюцынацыі. Чалавеку становіцца добра... Моладзь мае патрэбу ў галюцынацыях, і мы ім іх дамо! Сушым, пераціраем, робім таблеткі... Усё адно што экстэзі!
    Здалося, што экстэзі было патрэбным і мёртвым хімікам, бо партрэты на сцяне быццам бы схамянуліся.
    -Шэф...
    — А, ледзь не забыўся, — сказаў Шчарбатаў і дастаў з кішэні пачак дзесяцілевак. — Гэта за віягру, тут мы ў разліку... А гэта аванс за новую вытворчасць, — і падаў яму тры соткі. — Дзейнічай!
    — На мяне бабкі дзейнічаюць, як экстэзі! — сказаў Дзенча і паторкаў банкнотамі па барадзе.
    Нейкае экстэзі, відаць, падзейнічала і на Марыю Кюры, бо яе партрэт адарваўся ад сцяны і з грукатам зваліўся на падлогу.
    — Цвічок заржавеў! — вызначыў дырэктар школы і, забіўшы новы цвік, вярнуў старую хімічку на яе месца. — Заставайся там, баба Мара!
    Баба Mapa пагрукала ў дзверы «Вінпрама».
    — Гэй, ёсць хто?
    Ёй адчыніў Ванча.
    — АДжон дзе?
    — Дрыхне!
    — Як дрыхне?
    — Ну так! Як пшаніцу прадаўшы!
    Старая сялянка зазірнула ў пакой і пабачыла англічаніна, які расцягнуўся на ложку і хроп з адкрытым ротам.
    — Глянь, храпе, як балгарын! — здзівілася баба Mapa. — А чаго ён спіць у такі час? Ён не захварэў?
    — А-ха, захварэў! — усміхнуўся Ванча. — Быў па сваёй справе ў судзе і вярнуўся дазвання стомленым...
    — Аёй-аёй, як ён так, бедненькі... — прашаптала баба Мара, але яе шэпт разбудзіў Джона. Ён прыўзняўся на ложку і заморгаў мутнымі вачыма...
    — Я, Джонку... Прынесла табе сяго-таго паесці... Падумала сабе, вы з Ванчам самотныя, няма каму вам згатаваць...
    Пакуль Джон умываўся, баба Мара паставіла патэльню на печку.
    — Яечня з салам... Падобна да вашага англійскага сняданку, хаця ўжо час не для сняданку, а для падвячорку... Ванча, ты будзеш есці?
    — Я не галоды, пайду заскочу ў краму, — сказаў сукватарант і выйшаў.
    Джон сеў за стол і пачаў павольна есці. Баба Ma­pa глядзела на яго заклапочана і ўжо збіралася яму нешта сказаць, але ёй, як у англійскай песні, было «цяжка падабраць словы...» Калі англічанін сабраў апошнія рэшткі яечні кавалачкам хлеба, баба Мара сабрала сваю смеласць:
    — Джон... Гэта не мая справа, але чаму ты не вернешся да Патрышы? Цяжка ёй, учора гляджу на яе — плача... Цэлую зіму пакутуе без цябе...
    3 выгляду Патрыша не падавалася змучанай. Наадварот, жанчына была ў гуморы і прамяніста ўсміхалася, пакуль Нотынгем закідаў смецце на воз. У гэты час Старшыня казаў ёй:
    — Чуў, у вас у Англіі забаранілі паляванне на ліс... Гэта сапраўды так?
    — Сапраўды...Паляванне на ліс кепска...Гэта варварства...
    — Варварства! Але тут дазволена! Калі не могуць паляваць у вас, хай твае землякі прыязджаюць сюды! Я і паляванне арганізую, і ліс знайду!
    — He, не трэба! — замахала рукамі Патрыша, і яе сонечны настрой знік. — Гэта кепска...
    — А грошы — гэта кепска? — у сваю чаргу запытаў Старшыня. — Кепска, што мы будзем атрымліваць
    фунты? 3 паляваннем прыйдуць інвестыцыі... Інвестыцыі, Патрыша, інвестыцыі патрэбныя Урадлівай, як паветра і сонца кожнай жывой істоце!
    Старшыня і англічанка ішлі да вёскі, працягваючы спрачацца наконт таго, дабро ці зло паляванне на ліс... Балгарын Нотынгем глядзеў ім услед некаторы час, пасля працягнуў складаць смецце. Калі ён сабраў усё смецце ў воз, сам упрогся ў яго. Ён быў сам сабе асёл, бо з адпушчанай Шчарбатавым кампенсацыі за смерць Майкла Оўэна ён не купіў сабе новую скаціну, а ўклаў грошы ў касу таталізатара.
    — Майкл, Майкл, калі б ты, братка, мяне зараз пабачыў! — уздыхнуў Форэст, згадаўшы свайго нябожчыка-сябра.
    Пасля азірнуўся, пабачыў, што вакол няма людзей, і выкінуў воз смецця ў раку. Шыны пакаціліся па канаве, за імі загрукатаў і пусты бітон для капусты.
    Задаволены добрай працай, Нотынгем, пасвістваючы, пацягнуў пусты воз дадому...
    Пабачыла яго толькі плакучая вярба, і ёй захацела заплакаць яшчэ болей.
    I бабе Мары хацелася плакаць, пакуль яна спрабавала склеіць разбітую англійскую сям’ю. Такой ужо яна была, што заўжды плакала нават пад тэлевізійныя серыялы, калі мужы і жонкі разыходзіліся.
    У адрозненне ад мыльных опер, калі яе слёзы цяклі двума ручаямі, зараз каля яе вачэй з’яўлялася толькі вільгаць, якую яна выцірала незаўважна ад Джона. Ён стаяў ля акна, гледзячы, як на вуліцы ўсё квітнее, і думаючы пра сваё сямейнае становішча, якое ніяк нельга было назваць квітнеючым.
    Баба Мара працягвала за яго спінай:
    — I кажу ёй, жонцы тваёй: «Патрыша, ну чаму ты прагнала Джона? Такога мужа ты дзе яшчэ сабе знойдзеш? He п’е, не б’е, а працавіты які...» А яна мне кажа: «Соры, місіс Мэры! Вельмі выбачаюся...» Так і кажа: «Вельмі соры!»
    Джон павярнуўся і ўзяў з вешалкі сваю верхнюю вопратку. Выйшаўшы на вуліцу, ён убачыў, што на сцяне зноў з’явіўся надпіс «BG для балгар!». Ён вярнуўся назад, узяў валік і вапну і накіраваўся яго замазаць. Раптам ён прыдумаў нешта лепшае. Ён адкінуў валік і ўзяў тонкі пэндзаль. Макнуў яго ў алейную фарбу і дадаў: «і англічан»...
    Цяпер было напісана: «BG для балгар і англічан» — надпіс на белай сцяне займеў новы сэнс.
    Сапраўдны сэнс жыцця, на думку Патрышы, заключаўся ў захаванні навакольнага асяроддзя. Пачысціўшы вясковы роў, на наступны дзень яна занялася ўласным дваром.
    Без запрашэня на яе двары з’явіўся сусед Нотынгем.
    — Як маешся, суседка? Думаю, дай зайду, пагляджу, як ты! Можа, нальеш ракійкі...
    Патрыша прынесла з дому бутэльку ракіі і дзве чаркі. Запрасіла суседа сесці на вуліцы ля ганка. На закуску яна прынесла казіную брынзу. Наліла ракіі і сабе — стукнуліся:
    — Будзьма!
    Нотынгем выпіў ракію нагбом, сам наліў сабе другую і пачаў размову:
    — Ты не крыўдуй, але ты не сур’ёзны партнёр... Я спадзяваўся, што ты будзеш мне пастаўляць інфармацыю пра Лігу, што мы разарым «Еўрафутбол»! Ты здабываеш інфармацыю, я аддаю табе адсотак! Колькі табе буду казаць знайсці якога-небудзь знаёмага букмекера, які будзе падкідваць табе зліўныя матчы...
    — Зліўныя матчы? — не зразумела Патрыша.
    — Ну, дагаворныя, — удакладніў Форэст і паказаў жэст, быццам бы ён лічыць грошы. Самы актуальны на сёння балгарскі жэст. — Ты мне, я табе... Ці ты хочаш сказаць, што ў вас такога няма... У Італіі ёсць, у Іспаніі ёсць, толькі вы, англічане, надта сумленныя... Ведаю я вас...
    Нотынгем зноў пацягнуўся да бутэлькі.
    — Калі хочаш ведаць, мы з табой можам ставіць і на англійскіх коней! Я ў конях добра разбіраюся, ты ж ведаеш, што ў мяне быў асёл! Ты мне толькі да-
    еш здымкі коней, а я па здымках змагу сказаць, які конь будзе першым!
    — Оў! — нечакана прапішчала Патрыша.
    Адурэлая аса, якая рана прачнулася гэтай вясной, залезла да яе ў дэкальтэ.
    — He рухайся, суседка! — ускочыў Нотынгем. — Галоўнае, каб не шэршань! Дзе яна?