Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
Апошні факт ім вельмі спадабаўся. Да гэтага моманту ва Урадлівай не было непітушчых. А зараз з’явілася мадэль два ў адным — і непітушчы, і вегетарыянец.
— I як ты трываеш? — здзівіўся Скін. — Яшчэ кажаш, што ты добра... Якое добра? Гэта лекары цябе напалохалі? Ты лекараў не слухай, гэта іх праца — пужаць!
— Кінуў! Адмовіўся! — заявіў Ванча, паказаўшы на бутэльку на іх стале.
Надышла Дзенчава чарга паглядзець на яго са шкадаваннем:
— Табе не добра... Чаго цябе выпісалі з лякарні, калі табе яшчэ не добра?
Але ў Ванчы быў выгляд чалавека, які пачуваецца не проста добра, а вельмі добра. 3 яснай свядомасцю і цвярозым розумам, кульгаючы, ён падышоў да бара і замовіў:
— Вады!
Глорыя замітусілася. Замова яе збянтэжыла. 3 моманту, як яна прыняла бар «Лондан», упершыню нехта замовіў ваду.
— Няма... 3 раніцы адключылі, а мінеральнай няма...
— Што-небудзь безалкагольнае? — спытаў Ванча.
Выявілася, што і гэта ў дэфіцыце.
— He маю нічога безалкагольнага, бо не прадаецца... — сказала барменка. — Але, відаць, трэба замаўляць, калі з’явіўся попыт...
Як фолк-спявак на канцэрце, Ванча завалодаў залай. Знямелая аўдыторыя сачыла за кожным яго жэстам. Ён засунуў руку ва ўнутраную кішэню і дастаў разарваную капэрту...
— Чытай, Глорыя, мая дзяўчынка! Ты ж пісьменная!
Глорыя ўзяла ліст.
— Ён па-англійску... — сказала яна.
— Дык ты ж вучыш! — адгукнуўся з месца спадар Шчарбатаў.
— Я вучу размоўную, — стала апраўдвацца Глорыя. — Літары пачну ў наступным месяцы...
— Тут што напісана? — паказаў на капэрту Ванча.
Да яго наблізіўся Дзенча. Як дырэктар школы, ён адзначаўся больш высокай пісьменнасцю.
— Гінэс, — прачытаў ён.
— Менавіта так, Дзенча! Гінэс! Гэты Гінэс прызнаў мой рэкорд!
— Рэкорд! — былі першыя словы Джона, калі яму далі ліст для перакладу.
Англічанін стаяў пасярэдзіне бара і чытаў уголас перад вясковай грамадскасцю:
— Выдавец «Кнігі рэкордаў Гінэса» прызнае рэкорд балгарына Івана Васільева Іванова — узровень
алкаголю ў крыві ў памеры 9,4 праміле... Рэкорд будзе надрукаваны ў «Кнізе рэкордаў Гінэса» ў наступным годзе...
— Ура! — выгукнула вясковая грамадскасць і пачала пляскацьуладкі.
— Жыве Урадлівая! — перакрыкваў іншых Старшыня. — Наша ўрадлівая зямля нараджае не толькі гарбузы, але і рэкорды!
Вясковы лідар кінуўся да рэкардсмена. Ён абняў яго гэтак жа моцна, як прэзідэнт рэспублікі абдымае спартсмена, які атрымаў медаль на алімпіядзе. Перад усімі прысутнымі ў бары «Лондан» двое мужчын ушчаперыліся адзін у аднаго і, здавалася, не было сілы, здольнай іх раз’яднаць.
— Вось дык рэкорд знайшлі!—прамармытаўСкін. — Што гэтыя 9,4! Зараз сяду і паб’ю яго!
— Заткніся! — піхнуў яго Нотынгем. — Ванча ведаеш колькі год трэніраваўся...Хатняй ракіяйтрэніраваўся, першаком трэніраваўся, чарнілам... Рэкорд не так і лёгка паставіць!
У гэты момант двое ў цэнтры паслабілі абдымкі перш, чым паспелі задушыць адзін аднаго і вёска асірацела адначасова і на старшыню, і на рэкардсмена.
— Яны нешта заплацяць, Джон? — запытаў запыханы Ванча і паказаў на аркуш.
— He напісаць, — адказаў Джон.
— Павінныя плаціць! — пакачаў галавой Ванча. — Англічане дакладныя людзі, джэнтльмены! Заплацяць, куды падзенуцца!
Шчарбатаў голасна крыкнуў, так, каб пачулі ўсе:
— Заплацяць, але іншым разам! Столькі ж, колькі брытанец заплаціць Ванчавай!
— Замоўкні, Шчэрба! — крыкнула на яго Мара. — Чаго ён павінен плаціць гэтай гадзіне!
— Можа, і гадзіна, але выклікае яго ў суд! — адказаў ёй палкоўнік. — Незалежны балгарскі суд вырашыць, хто гадзіна, а хто — джэнтльмен...
У гэты момант Старшыня загаварыўгорача, быццам яго зноў чакалі выбары:
— Наш аднавясковец, рэкардсмен кнігі рэкордаў Гінэса Іван Іваноў, будзе аб’яўлены ганаровым жыхаром ва ўрачыстай абстаноўцы!
— Гэта калі, Старшыня? — запытаў Ванча.
— Недзе ў тых днях, калі будзем адкрываць Гайдпарк! А зараз, Глорыя, па адным для кожнага — вёска частуе!
Нотынгем прыняў дармавое пітво, але не ўпусціў моманту сказаць:
— Хутка вёсцы не будзе за што частаваць, Старшыня!
— Ціха, Нотынгем! — адказаўяму непасрэдны кіраўнік. — Змоўкні, каб цябе!
— Усё, змоўкні! — сказаў Скін. — Скончым з гэтым!
Сказаў ён гэта нікому іншаму, як прыгажуні Глорыі. Яна пазірала на яго спадылба, лежачы на канапцы і прыкрыўшыся толькі прасцінай. Ён сядзеў з аголеным торсам на крэсле і гартаў часопіс. Апошнім часам барменка стала назаляць яму з тым, што яму трэба займець якую-небудзь пастаянную працу. А гэтыя дзве рэчы — калі яму нечым назаляюць і праца — Скін ненавідзеў больш за ўсё пасля цыган, турак і замежнікаў.
— Ты паглядзі, якія яны ідыёты! — ускрыкнуў Голены і прачытаў напісанае ў часопісе: — «Самая гучная адрыжка — брытанец Пол Хан мае сусветны рэкорд па самай гучнай адрыжцы ў 118 дэцыбелаў. Гэта можа параўнацца з шумам пнеўматычнай бормашыны або самалётам на ўзлёце». Матка мая, гэты англійскі ідыёт жорсткі! Але і я так магу!
Ён выпрастаўся, заглынуў паветра і гучна адрыгнуў. Пасля зірнуў на Глорыю.
— Ну як?
— Свіння! — адказала яна.
— Хай сабе свіння! — пагадзіўся Скін. — Але затое патраплю ў Гінэс! А як патраплю ў Гінэс, стану знакамітым, а разам са мною і ты! Станем элітаю!
Ён працягнуў гартаць часопіс.
— Жыхарка Лондана Ізабэль Варлі, — прачытаў ён, — патрапіла ў новае выданне «Кнігі рэкордаў
Гінэса», нягледзячы на свае 68 год. Яна самая татуіраваная жанчына ў свеце... Вось як!
Голены згарнуў стракатыя старонкі і паўтарыў: — Самая татуіраваная жанчына ў свеце!
Глорыя паглядзела на яго:
— А хто самы татуіраваны мужчына?
— Хутка пабачыш!
Хутка свет павінен быў пабачыць у тэлевізійным эфіры адкрыццё вясковага Гайд-парку. Аб’ект быў пабудаваны ў сціслыя тэрміны дзякуючы творчаму тандэму Старшыня-Нотынгем. Першы ахвотна падаваў ідэі, другі неахвотна іх рэалізоваў. У рэшце рэшт зарослы вясковы ўчастак расчысцілі і пасярэдзіне ўсталявалі трыбуну. А што яшчэ, апроч трыбуны, трэба для Гайд-парку?
Старшыня, апрануты ў строгі касцюм, мітусіўся ў чаканні медыйнага партнёра. Тэлебачанне, як заўжды, спазнялася.
Пакуль вясковая грамадскасць, сабраная на афіцыйнае адкрыццё, у чаканні бавіла час за гутаркамі і жартамі, баба Мара зачытала памятную шыльду, якая павінна была інфармаваць наступныя пакаленні:
— «Гайд-парк, — было напісана на ёй. — Пабудаваны на сродкі Еўрапейскага саюза. Час працы — пятніца з 18 да 20...» Але я ў гэты час даю казу!
Нарэшце з’явіўся задыханы рэпарцёр канала «Антэна». Ён толькі што падрыхтаваў сюжэт пра дзве крымінальныя навіны з суседняй вёскі: крадзеж курэй і бойку суседзяў праз незаконнае спраўленне патрэб. Па загадзе начальства крымінальныя навіны мелі прывілеяванае становішча перад станоўчымі.
— Паважаныя гледачы, — ён сходу пачаў свой рэпартаж, — нашыя камеры зробяць вас саўдзельнікамі грандыёзнай падзеі — адкрыцця першага балгарскага Гайд-парку... Гэта была ідэя Старшыні вёскі Урадлівая, які засвоіў сродкі праграмы «Дэмакратычная ініцыятыва», узвёўшы гэты слуп дэмакратыі. Тут, на гэтай трыбуне, кожны вясковец можа выказаць сваё грамадзянскае меркаванне. Такім чынам, у нашай краіне Урадлівая стала першай вёскай з грамадзянскай супольнасцю!
Рэпарцёр накіраваў мікрафон да Старшыні.
— Як вам прыйшла ў галаву гэтая ідэя?
— Ідэя гэтага парку прыйшла мне ў галаву па аналогіі з лонданскім Гайд-паркам, — адказаў Старшыня. — Я падзяліўся ідэяй з англічанінам Джонам — ганаровым жыхаром вёскі Урадлівай, і ён падтрымаў мяне... Цяпер у нашай вёсцы — поўная свабода слова, і любы можа свабодна крытыкаваць! Можна пачынаць крытыку!
Першым сваім правам на выказванне скарыстаўся Шчэрба Шчарбатаў. Ён узняўся на трыбуну,
паглядзеў у аб’ектыў камеры, які ўважліва сачыў за ім, і пачаў:
— Мы ўжо пятнаццаць год жывём у так званай дэмакратыі! Але ці добра мы жывём зараз і ці не лепей мы жылі раней? Тады не было бамжоў і наркаманаў, кожны меў права на бясплатную адукацыю і медыцыну... Дзяржава забяспечвала людзей працай, і не было бедных і галодных... А цяпер галодныя — на кожным кроку, і ніхто не падасць ім нават скарынкі хлеба!
— Гэта ты галодны, Шчэрба! — крыкнула знізу баба Мара. — Я тут пякла аладкі, магу цябе пакарміць!
Вяскоўцы засмяяліся і засвісцелі.
— Мы сталі служкамі чужых інтарэсаў! — працягнуў Шчарбатаў. — Замежныя агенты швэндаюцца па нашай краіне! Амерыканцы збіраюцца адкрываць базы! Мы прадалі свой суверэнітэт і ператварыліся ў амерыканскі штат!
— Гэта лепей, чым у савецкую рэспубліку! — перабіў яго Нотынгем, засунуў два пальцы ў рот і засвісцеў.
Пачуўся і іншы свіст і воклічы «Уууу!». Шчарбатаў паспрабаваў перакрычаць іх, але яго голас быў заслабым для гэтага. Былы палкоўнік закашляўся і вызваліў трыбуну. Яго месца адразу заняў дырэктар школы.
— Колькі яшчэ народныя прадстаўнікі будуць галасаваць з чужымі картамі? — запытаў ён. — Я рас-
працаваў камп’ютарную сістэму, якая можа сачыць за тым, хто як галасуе ў парламенце. Я напісаў Старшыні Нацыянальнага сходу пра сваё вынаходніцтва, але ўжо два месяцы не маю адказу... А па маёй сістэме кожнаму дэпутату за вухам імплантуецца чып, каб кожны мог галасаваць сваёй галавой...
— Як у коз! — крыкнуў Нотка. — Давай, злазь адтуль, Дзенча! Козы разумнейшыя за дэпутатаў!
— Патрабую слова! — расштурхаў людзей Скін і залез на трыбуну, каб усе яго пабачылі.
Усе пабачылі яго і ахнулі. Да сваіх старых татуіровак ён дадаў новыя. Цяпер на яго твары і голенай галаве не было і сантыметра скуры, не пакрытай татуіроўкамі. Нават язык у яго быў размаляваным. 3 трыбуны Гайд-парку ён высунуў яго перад вясковай грамадскасцю і тэлевізійнай камерай:
— Замежныя прыхадні раскупілі балгарскую зямлю да апошняга сантыметра! — прамовіла Татуіраваная Галава татуіраванымі вуснамі. — Гэтыя прыхадні зробяць з нас сваіх прыгонных! Браты, прагонім замежных паскуд!..
У гэты момант побач запрацавала бензапіла, якая заглушыла яго словы. Усе ўслухаліся і пачалі аглядацца. Пранізлівы шум ішоў з суседняга з Гайд-паркам двара. Там англічанін Джон распілоўваў дровы па ўчорашняй заяўцы гаспадара. Ашалелы, Скін саскочыў з трыбуны і ўварваўся ў суседні двор. Ён
выхапіў пілу з рук брытанскага дрывасека і адкінуў яе ўбок. Застаўшыся без кіраваня, блэкэндэкер пагудзеў некалькі секунд і змоўк.