Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
I ўдвох яны павялі затрыманага ў адпаведнасці са статутам.
— Стойце! — раптам крыкнуў Скін са свайго месца. —Чакайце!
Ён ускочыў і падбегда паліцэйскіх.
— He англічанін!.. Я ведаю, хто незаконна вяртаў ПДВ!
Закінуўшы гэтую бомбу, Скін падышоўда Рэпарцёра, узяў мікрафон з яго рук і стаў перад камерай. Так, схоплены аб’ектывам камеры, Голены сказаў:
— Шчарбан Шчарбатаў, палкоўнік запасу, незаконна вяртаў ПДВ...
Усе павярнулі галовы да месца Шчарбатава. Яно было пустым.
Палкоўнік глядзеў на два хады наперад не толькі ў шахматах, але і ў жыцці. Таму ён хутка пакінуў «Лондан»-бар праз чорны ход.
Над уваходам Патрыша павесіла надпіс «Вэлкам!», пасля чаго разам з бабай Марай яны селі ў халасцяцкім пакоі «Вінпрама» і сталі чакаць.
— Вось яны! Ідуць! — баба Мара здалёк пабачыла, што яны набліжаюцца.
Патрыша паставіла прысмакі і кубкі для гарбаты на стол.
Двое ганаровых жыхароў вёскі Урадлівай, цёзкі Ванча і Джон, разам увайшлі ў «Вінпрам». Заўважыўшы ўнутры сваю жонку, англічанін узрушыўся:
— Ты? Ты тут?
— Так, Джон, — сказала Патрыша і абняла яго. — Я... Прыйшла, каб... Каб адвесці цябе дадому...
Сцэна была кранальнай, як у мыльнай оперы. Баба Мара заплакала. Яна плакала не толькі калі мужчыны і жанчыны разыходзіліся, але і калі сыходзіліся.
Ванча меў мужчынскі падыход:
— Ну годзе! Што тут такога!
Старая жанчына выцерла вочы:
— Давайце вып’ем гарбаты! — сказала яна. — Ужо файф о’клок...
Яна зняла гарбатнік з печы і наліла духмянай чабаровай гарбаты. Пасля адрэзала кавалак пірага.
— Патрышын гарбузнік... А я спякла пай з гарбузом...
Джон узяў кубак і пачуў, як ён пагруквае па сподачку... Рукі яго дрыжалі: ці зашмат было хвалявання, ці замала алкаголю.
— Пратрымалі яго дваццаць чатыры гадзіны і адпусцілі... — распавёў Ванча. — Усё высветлілася... На яго імя зарэгістраваныя дзве фірмы... Па фальшывых дакументах незаконна вывелі паўтара мільёна ПДВ...
— Але як? — здзівілася Патрыша.
— Вельмі проста...Узялі яго асабістыя дадзеныя, — патлумачыў Ванча.
— Халера бяры Шчарбатава! — вылаялася баба Мара. — Яго схапілі?
— Ага... Схопяць яго... Як яны яго схопяць, калі яго не шукаюць! — сказаў непітушчы і ўзяў гарбатны кубак з рук Джона. — Чакай! Табе зараз не патрэбная гарбата. Налью табе ракіі...
Ён дастаў з шафы бутэльку ракіі і, стоячы да ўсіх спінай, падліў нешта ў чарку.
— Кактэйль з падалешніка і бабоўніка, — падміргнуў ён бабе Мары, якая была адзінай, хто яго зразумеў.
Патрыша сур’ёзна занепакоілася:
— Містар Іван! Мой Джон не трэба піць...
— Пачынаем лячэнне, Патрыша! — сказаў траўнік. — Ідзі да сябе... Праз месяц вярну твайго Джона, якновенькага!
Як спакутаваны ад смагі пустэльнік, Джон паднёс чарку ракіі да вуснаў. Выпіў і скрывіўтвар...
— Мярзота!
— Стане яшчэ большай мярзотай! — запэўніў яго Ванча. — Але павінен патрываць! Ты брытанец, патрываеш!
Ванча падышоў да брытанца і паклаў капусны ліст яму на галаву.
— А з гэтым будзеш спаць!
Эпілог
Глабальная вёска
Праз год маці-японка ў стракатым кімано наклала рысу на дзве талерачкі і паднесла сваім дзеткамяпонцам. Дзеці ўзялі драўляныя палачкі і спрытна сталі есці імі рыс.
Яны елі рыс і з тэрасы двухпавярховага дома назіралі, як іх бацька-японец спрабуе пакасіць балгарскай касой зарослы двор. Бацька-японец, напэўна, лепш бы даў рады самурайскаму мячу, чым балгарскай касе. Ён старанна, але вельмі няўмела, замахваўся, ды вастрыё толькі блыталася ў высокай траве.
Па вясковай вуліцы праходзіў высокі русы мужчына. Ён спыніўся і загледзеўся на няроўную барацьбу паміж чалавекам і прыродай. Пасля моўчкі ўвайшоў на двор, падышоў ззаду да няўмелага касца і схапіў яго за локці. Паказаў яму, як трэба трымаць касу... I двое пачалі касіць адначасова.
«Бжжж — бжжж!» — запела балгарская каса.
— Сэнк ю, містар Джон! — усміхнуўся японец і пакланіўся.
— Навучышся, май фрэнд Накамура! — сказаў яму Джон па-балгарску.
Удзячны азіят зноў пакланіўся:
— Можна прыйсці з твой трактар, узараць мой двор, май фрэнд? — спытаў ён, усміхаючыся да вушэй.
Высокі бялявы мужчына дастаў з кішэні электронны арганайзер.
— Заўтра а дзявятай! — сказаў ён і пайшоў да брамкі. — Дзевяць о’клок!
— Чакай, містар Джон! — спыніў яго японец. — Частаваць цябе піва...
— He п’ю, містар Накамура! — адрэзаў Джон. — Ужо год, адзін месяц і дваццаць дзевяцьдзён...
Ён зноў дастаў з кішэні арганайзер і паглядзеў у яго для ўдакладнення:
— I пятнаццаць гадзін... — дадаў ён, перад тым як сысці.
Японскі касец нізка пакланіўся яму ўслед.
— Нізкі паклон гэтаму чалавеку! — сказала жанчына ў гадах іншым людзям, якія стаялі ў чарзе.
Чарга сыходзіла з чакальні і цягнулася ўздоўж будынка «Вінпрама». Але гэта ўжо быў не той «Вінпрам», які вырабляў «Родную-лагодную». На старым будынку вісела новая шыльда: «Прыродная лабараторыя «Чароўныя зёлкі» ў Івана-Лекара».
— Дапамагае з язвай... — сказала іншая жанчына. — I жаночым хваробам рады дае.
— Кажуць, што і астму лекуе... — адгукнуўся нейкі дзед. — Адзін з нашай вёскі астму вылекаваў...
— I супрацьалгакалізмудапамагае! — дадаліся іншыя галасы. — Вунь як англічаніна на ногі паставіў...
Дзверы кабінета адчыніліся, і адтуль выйшаў пацыент. За ім паказаўся і сам лекар — чалавек сярэдняга росту, худы і сухі праз вегетарыянства і адсутнасць алкаголю. Добры, як Бог Айцец — з залысінай і белай барадой да пояса. Праводзячы пацыента, ён сказаў:
— I не напівайся, як для кнігі Гінэса! Рэкорд там трымаю я!
Пацыент паслухмяна заківаў.
— Толькі «Лекавыя зёлкі нумар пяць» па шэсць кропляў з раніцы і ўвечары нашча... — працягнуў лекар. — Наступны!
У наступныя хвіліны тэлебачанне рыхтавалася паказаць выманне шароў у лато.
Заняўшы сваю ўлюбёную позу — паўлежачы на канапе, — Нотынгем Форэст утаропіў погляд у экран. Ягоная маці, баба Мара, вярнулася з двума вядзёркамі кіслага малака і менавіта ў гэты момант вырашыла падзяліцца:
— Узяла ў японцаў... Кароўнік у іх, як аптэка... Японская тэхніка. Два чалавекі абслугоўваюць дзвесце кароў...
— Ну і хай абслугоўваюць! — адказаў Нотынгем праз плячо. — Калі ў саміх у Японіі такіх няма...
— На, пакаштуй іх малако... Таннейшае за наша, — працягвала назаляць старая. — Збіраюцца прадаваць на экспарт...
На экране закруціўся лататрон, шары ўнутры заскокалі:
— Шэсць... Чатырнаццаць... Дваццаць восем... — чуўся голас вядучай.
— Пяць! — крыкнуў Нотынгем і ўскочыў з канапы. — Маць мая! Пяць!
Ён узняў старую жанчыну, расцалаваў яе і закруціў вакол сябе, як фігурыст фігурыстку. Пасля адчыніў акно і крыкнуў на ўсю вуліцу:
— Пяааааааць!
У Бабы Мары закруцілася галава: ці тое ад на~ віны, ці тое ад кружэння ногі яе падкасіліся, і яна прысела на крэсла.
Дзенча прысеў на канапку для гасцей у кабінеце Старшыні.
— Замарожваем праект поля для гольфа і пачынаем рамонт школы! — сказаў вясковы кіраўнік. —
Прыйшоў дазвол з міністэрства... 3 пяццю японскімі дзецьмі хапае людзей...
— А ці дадуць настаўнікаў? — пацікавіўся дырэктар-вартаўнік школы.
— Няма кадраў. Але першы час ты будзеш выкладаць! Адначасовае навучанне!.. Нашыя будуць вучыць камп’ютар, япончыкі — налягаць на балгарскую... Праз некаторы час дагоняць.
— А дзве ўнучкі Джона? — запытаў Дзенча. — Чуў, што і яны прыедуць увосень...
— Яны будуць вучыць англійскай астатніх! — сказаў Старшыня.
Ён устаў з-за стала і паглядзеў у акно, быццам узіраючыся ў будучыню:
— Аднойчы і мае в’етнамчыкі будуць тут вучыцца... Эх, Дзенча! Якія часы! Сям’я англічан, тры сям’і японцаў... Наша Урадлівая ператварылся ў глабальную вёску!
Дзенча прамармытаў:
— Замежнікі прыехалі сюды, а нашыя разбрыліся па свеце...
— Свет, Дзенча, — гэта адна вялікая вёска! — сказаў Старшыня і падышоў да карты свету, якую не так даўно павесіў на сваёй сцяне. Там чырвонымі сцяжкамі ён адзначаў месцазнаходжанне сваіх аднавяскоўцаўу вялікім свеце...
Старшыня мацней замацаваў адзін чырвоны сцяжок.
— Hara нашых аднавяскоўцаў ступіла на чатыры кантыненты! — паказаў ён. — Еўропа, Азія, Амерыка... Паўднёвая Афрыка.У цябе ёсць новая інфармацыя з інтэрнэту?
— Скін мне пісаў. Пераехаўу Манпелье...Мые талеркі... У турэцкім рэстаране.
— Ён жа ненавідзіць туркаў!
— Зараз любіць іх! Больш не скінхэд... I татуіроўкі прыбраў...
Дзенча зрабіў паўзу і ўсміхнуўся:
— Старшыня, ты добра стаіш? Глорыя пераехала да яго!
Старшыня сапраўды ледзь не зваліўся:
— Ды ну! Яна ж была са Шчарбатавым у Ёханэсбургу! Тут прадалі вілу японцам, там купілі дом....
— Глорыя сышла... Шчарбан застаўся...
Старшыня зноў паглядзеўу будучыню:
— Шчарбатаў застаўся ў Паўднёвай Афрыцы... Адтуль яго не могуць экстрадзіраваць... У нас няма дамовы аб экстрадыцыі...
Вясковы лідар перасунуў два сцяжкі на карце свету:
— Два сцяжкі ў Манпелье... У Ёханэсбургу застаецца адзін.. I мае ў В’етнаме...
Дзенча зазбіраўся сыходзіць:
— Пабачымся ўвечары ў «Лондане», — сказаў ён. — Трэба ўважыць Нотынгема!
Нотынгем паклікаў у бар «Лондан» шмат людзей, каб яго ўважылі. Сярод гасцей была заўважана і азіяцкая прысутнасць — японец Накамура таксама быў тут, але не знаходзіўся ў цэнтры ўвагі.
У цэнтры ўвагі быў сам Нотынгем Форэст, валадар лататрона:
— Пяць лічбаў пазначыў у дзясятцы! — тлумачыў ён. — Калі б шостае было не трыццаць пяць, а трыццаць шэсць, зараз бы... Гэй, барменка, нясі чаркі!
— Нясу! — крыкнула яна з-за бара і адразу ж з’явілася з чаркамі на падносе.
— Патрыша, — сказаў ёй Нотынгем. — Чаму ты адмовілася ад партнёрства? Бачыш, як мне шанцуе!
— Мне шанцуе ў каханні! — шырока засмяялася Патрыша, якая ўжо паўгода як пераняла бар «Лондан», але ёй нават на розум не прыходзіла перайменаваць яго ў родны «Манчэстэр».
— Халера на гэтага твайго Джона... Я б цябе купіў цалкам, разам з барам! — працягваў пакепліваць Форэст. — Але праз адну лічбу разышоўся з мільёнамі!
— Нотынгем, балгарын! — умяшаўся Старшыня. — I пяць — вялікая ўдача! Гэта свежыя грошы ў эканоміцы вёскі!
— Вялікая пяцёрка! — выгукнуў Нотка. — Частую! Пяцёрка, каб яе!
Патрыша прынесла вялікую талерку.
— Фаршыраваныя перцы! Ад установы. Сёння фаршыравала... Ёсць і галубцы!
— Брава, Патрыша! — пахваліла яе баба Мара. — Калі б тут была Глорыя, былі б толькі гамбургеры!
У бар увайшоў Джон, несучы дзве скрыні піва.