Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
— Каб жа і Джон неяк кінуў піць! Кажу яго Патрышы, каб дапамагла, але яна... Глядзіць лато!
— Гэта твой яе падбухторыў... Зробіць з яе балгарку!
Яны сядзелі за сталом. Ванча наліў старой гарбаты з чабору, сабранага ім асабіста на Купалле. Зёлкі, сабраныя ў гэты дзень, самыя гаючыя.
— Ого, дык ужо файф о’клок! — здзівілася баба Мара. — Мы ад англічан навучыліся піць гарбату, а яны ад нас навучыліся піць ракію! Ванча, глянь жа, што я табе прынесла!
I яна дастала з-пад фартуха чорны сшытак з цвёрдай вокладкай.
— Ад майго бацькі... Ён таксама збіраў зёлкі... А сюды рэцэпты запісваў...
Ванча ўзяў сшытак і прачытаў:
— Пры кашлі... Зварыць настой з цвету бузіны, семак айвы і шкарлупіння арэха... Пры прастудзе — ліпавая гарбата з мёдам... Дык я ўсё гэта ведаю!..
— Глядзі, тут і ад запою ёсць...
Траўнік працягнуў:
— Пітушчаму з раніцы даваць па чвэрці гарбатнай лыжачкі цёртага кораня падалешніка... У ракію ці віно падліваць бабоўнік, але так, каб пітушчы не адчуў горычы... Рабіць кампрэс на жывот з вады і воцату напалову, рабіць кампрэс з капуснага ліста, калі спіць...
Тут ён спыніўся і пракаментаваў:
— Ну канешне, пакладзеш яму ліст на галаву, ён палічыць яго за закуску і захоча ракіі!
Удвох яны пасмяяліся з жарту. Ванча згарнуў сшытак і падаў бабе Мары.
— He трэба, Ванька! Праца сур’ёзная! — сказала яна і сунула сшытак назад яму ў рукі.
— Ну добра, пакінь! Пагартаю калі! — паабяцаў ён.
А Дзенча абяцаў даць рады кратам. 3 гэтай мэтай ён змайстраваў адмысловую прыладу-забойцу «Кілер-1», якую зараз і ўсталёўваў на паляне.
— Нізкачастотны модуль, — патлумачыў ён. — Сігнал пранікае ў мозг крата і выклікае ў яго пачуццё панікі і страху... Я падзяліў паляну на дванаццаць квадратаў. Пачынаем з квадрата А...
— Каб не было бяды... — сказаў Старшыня, пазіраючы на Скіна, які нацягваў дроцікі «Кілера». — Драты гэтыя...
— У гэтым няма нічога страшнага! — запэўніў вынаходца і змясціў чатыры калонкі ў квадраце А.
У той самы час у тым самым квадраце мірна пасвіліся дзве белыя гусі.
— Гатова... Чатыры, тры, два, адзін... Старт!
Дзенча націснуў нябачную кнопку. Нешта пачало пішчаць — тонка і мярзотна... Гэты піск, як тонкі,
доўгі цвік, забіваўся ў самы мозг. Старшыня закрыў вушы пальцамі, Скін і Дзенча — таксама. Але гусі не мелі пальцаў. Яны проста варухнулі крыламі, і іх душы паляцелі ў неба, а нерухомыя тушкі засталіся на зямлі. Вынаходца выключыў прыладу, але было ўжо позна.
— Халера! — сказаў Скін і паказаў на мёртвых гусей. — Яшчэ трошкі — і мы б таксама працягнулі ногі, як яны!
Старшыня зірнуў на мёртвых птушак.
— Два гусіныя трупы і ніводнага крацінага! — канстатаваў ён.
— He той сігнал пайшоў! — паціснуў плячыма Дзенча. — Памылкі здараюцца...
— Райны Бочавай... — сказаў Старшыня. — Зараз і яна прыляціць...
He паспеў ён гэта сказаць, як з суседняга двара прыбегла жанчына:
— Што вы нарабілі, Старшыня! Нашто задушылі Снежку і Сняжанку?..
Вясковы кіраўнік авалодаў сітуацыяй:
— Спакойна, Райна! Яны былі хворымі на птушыны грып! Страты пакрывае Фонд барацьбы з прыроднымі бедствамі... Атрымаеш кампенсацыю за птушаку поўным памеры..
He зважаючы на абяцанні Старшыні, Райна Бочава села ля двух гусіных трупікаў і заплакала.
У бары «Лондан» Джон расплакаўся праз смерць Лэдзі Дзі. Вялікія аб’ёмы піва і цёплы голас Элтана Джона, які разыходзіўся ад магнітафона, рабілі яго мяккім, як свежы сыр, і слёзы самі цяклі з ягоных вачэй.
— Ну, хопіць румзаць! — звярнуўся да яго грубы голас, які зусім не быў падобны да Элтанавага. — Пасунься крыху!
Скін расстаўляў сталы для банкета, і англічанін яму замінаў... Каб не замінаць, Джон узяў сваё піва і сам перасунуўся за самы далёкі стол у куце ля прыбіральні.
Голены прынёс некалькі скрыняў піва і паставіў іх за бар. Пасля зазірнуў на кухню, дзе Глорыя наразала салаты. Ён на дыбачках падышоў да яе, абняў са спіны і пачаў цалаваць у шыю.
— He, не! — ірванулася барменка.
У гэты момант у Скіне абудзілася нейкае невядомае дасюль пачуццё.
— Я кахаю цябе! — сказаў ён, сам не разумеючы, як гэта адбылося.
Глорыя здзіўлена паглядзела на яго:
— Любоў дорага каштуе... — сказала яна. — He кожны можа яе сабе дазволіць!
— Я кахаю цябе! — паўтарыў Скінхэд і паспрабаў зноў прыцягнуць яе да сябе.
— Нас убачыць гэты вар’ят і заб’е абаіх!
— Яшчэ пабачым, хто каго заб’е! — прыгразіў Голены. — Пакуль я трываю, але як толькі надасца выпадак...
У бар «Лондан» урачыста ўвайшоў Старшыня і перарваўдраматычную сцэну.
— Ну як? — запытаў ён у Глорыі, якая папраўляла блузу. — Ці гатуюцца прысмакі?
— Праз гадзіну ўсё будзе гатова!
— Засталося, каб сабраліся людзі! — задаволена сказаў вясковы начальнік і прысеў за стол да Джона. — Спадар Джон, хачу ў цябе спытаць... Колькі лунак на полі для гольфа?
Англічанін выцер свае вільготныя вочы і здзіўлена паглядзеў на Старшыню.
— Для гольфа?
— Менавіта, для гольфа! He толькі вам, англічанам, у яго гуляць! I мы будзем развіваць гольф! Ну, дык колькі лунак на полі?
Джон задумаўся. Ён ніколі ў жыцці не гуляў у гольф—праз працуўяго ніколі не было вольнага часу.
— Дзевяць... — сказаў ён выпадковую лічбу.
— О-па! — выгукнуў Старшыня. — Як дзірак у кавале23! Таму ў нас і кажуць «дзявятая дзірка кавала». Але не чуў такога выразу пра гольф...
— У нашага народа ёсць такі выраз, — сур’ёзна пацвердзіў Джон.
Пасля паказаў на сябе:
— Я — дзявятая лунка поля для гольфа!
Гэтым вечарам бар «Лондан» быў цалкам запоўнены. Навіна, што Старшыня дае бясплатную бізнес-вячэру, дайшла амаль да ўсіх жыхароў Урадлівай. Месцы за банкетным сталом былі занятыя, вяскоўцы расселіся нават па два чалавекі на крэсла. Баба Мара разносіла салаты, а прыгажуня Глорыя разлівала напоі.
Было весела, людзі гаманілі і абменьваліся жартамі, то там, то тут перыядычна выбухаў смех. Толькі Джон сядзеўу самоце за далёкім сталом у куце ля туалета, і ніхто не звяртаў на яго ўвагі. Калі барменка накладала салату Скіну, ён загледзеўся на яе кароткую спадніцу і летуценна аддаліўся ў эратычныя фантазіі. Палкоўнік Шчарбатаў, які сядзеў насупраць яго, адчуў, пра што думае Голены, і наставіў на яго ўказальны палец, быццам гэта пісталет:
— Бум! Скін, паскуда!
— Але, каб... — адказаў Скін, ужо гатовы вылаяцца, але ў гэты момант Старшыня падняў чарку для афіцыйнага тоста.
— Спадарыні і спадары! Я сабраў вас на гэтай бізнес-вячэры, каб падзяліцца сваім экшэн-планам будучага развіцця нашай роднай Урадлівай...
— Mapa, a што такое экшэн, га? — запытала Райна Бочава, жанчына з мёртвымі гусямі.
— Нешта, як у кіно... — прашаптала баба Мара. — Фільм экшэн... Ты ж глядзела экшэны?
Старшыня паглядзеў на іх, пастукаў па чарцы нажом і працягнуў:
— Гэтым вечарам мы заснуём акцыянернае таварыства па будаўніцтве поля для гольфа... «Гольф энд кантры клаб» —Урадлівая АТэ! Кожны з вас можа купіць акцыю... Аднойчы гэтыя акцыі стануць залатымі!
Прысутныя глядзелі на яго па-балгарску — з недаверам... Гэты народ чуў занадта шмат бізнес-хлусні, таму на кожны новы бізнес-план ён пазірае з недаверам.
— Гэта нармальна, што напачатку энтузіязму няма... Лепей давайце паямо і вып’ем... А праца будзе пасля! Будзьма! — узняў чарку Старшыня.
Тут ужо ўсе ажывіліся і ўзнялі чаркі. Джон, які да гэтага моманту драмаў, схамянуўся і ўзняў піўную бутэльку...
— Давай, Джон! — крыкнуў яму Старшыня. — Вып’ем за Каралеву! Калі будзе гатовае поле, запросім яе, каб зрабіла першы ўдар!
— Дамо пад зад прыхадням! — прамямліў Джон. — He аддавай чароўную балгарскую зямлю чужаземцам!
Старшыня кісла зірнуў на яго:
— Калі ты паспеў стаць ксенафобам? Ад цябе я такога не чакаў...
3 кухні выйшла прыгажуня Глорыя, якая несла кулінарны сюрпрыз — паднос з запечанай птушкай.
— Гусь нумар адзін! На падушцы з кіслай капусты! — аб’явіў Старшыня. — Далей ідзе гусь нумар два!
— Снежка... Сняжанка... 3 такіх во гусянятак вас гадавала!.. — праслязілася Райна Бочава і выцерла вочы.
— Спакойна, Райна! — супакоіў яе Старшыня. — Гусі выратавалі Рым, а твае гусі выратуюцьУрадлівую!
Народ накінуўся на прысмакі, а Джон — на пітво. Яму наклалі птушкі, але ён не дакрануўся да ежы і працягваў куляць піва за півам.
— Еш! — загадаў яму Ванча. — Еш, табе ж кепска будзе!
— Парады мне не давай... Лепш грошай дай! — адказаў яму англічанін.
Ванча зірнуў на яго:
— Халера, навучыўся ўжо нашага!
— Халера! — сказаў нізкі чырвоны паліцэйскі, спрабуючы адамкнуць кайданкі. Але замок заядаў.
— Ды кінь ты іх! — сказаў яму калега, худы і даўгі, як більярдны кій. — Мо і не спатрэбяцца... Мы гэты
аб’ект ужо колькі разоў затрымлівалі, і ні разу ён не аказаў супраціву.
Двое паліцэйскіх — тоўсты і тонкі, якія быццам бы сышлі з экрана старой французскай камедыі, — рыхтаваліся ўвайсці ў бар «Лондан». Яны хутка прагаварылі патрабаванні статута, праверылі свае пісталеты і перайшлі да дзеянняў.
За іх спінамі зарыпелі тармазы. Усюдыісны рэпарцёр кабельнага канала «Антэна» выскачыў са службовай машыны амаль на хаду. Выскачыў і аператар з камерай на плячы, каб сачыць за рэпарцёрам. Удвох яны пабеглі ў бар.
Як толькі органы правапарадку ўвайшлі ў бар, усе размовы сціхлі. Высокі і худы паліцэйскі дастаў аркуш і голасна прачытаў:
— Джон Сцюарт Джонс тут?
Погляды накіраваліся на стол у куце. Джон з цяжкасцю ўзняўся на сваім месцы.
— Мы маем загад на ваша затрыманне!
Англічанін не пратэставаў. Надзяваць кайданкі не спатрэбілася, але для стабільнасці і пэўнасці руху яго падхапілі з двух бакоў. Такім чынам арышт быў праведзены выдатна і ў адпаведнасці з патрабаваннямі паліцэйскага статута.
Рэпарцёр, хаця ён толькі што патрапіў на падзею, адразу злавіў навіну. Запыханы, ён выпрастаў спіну перад камерай з мікрафонам у руках:
— Проста зараз паліцыя затрымлівае брытанскага грамадзяніна Джона Сцюарта Джонса з вёскі Урадлівай. Названы абвінавачавацца ў незаконным звароце ПДВ у асабліва буйных памерах!
Пачуўшы падставы для арышту, Старшыня жахнуўся:
— Джон?.. Ты незаконна вяртаў ПДВ? Ад цябе я такога не чакаў!
— За піва вяртаў... — паспрабаваў апраўдацца англічанін. — А ПДВ не вяртаў!
— Ну... Ну... — падштурхнуў яго тоўсты паліцэйскі. — Маеш права захоўваць маўчанне...
— Інакш усё будзе выкарыстана супраць цябе! — дадаў тонкі.