Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
— Соў соры! — пазней сказаў Джон Патрышы, калі вярнуўся дадому і заспеў жонку з распухлымі ад слёз вачыма.
Ён паспрабаваў патлумачыць сітуацыю:
— Дарлінг, на мяне нешта нечакана найшло! Hernia мацнейшае за мяне падштурхнула мяне на гэта! Бо я вельмі кахаю толькі цябе!
Патрыша сцюдзёна зірнула на яго:
— Джон, будзь ласкавы, пакінь мой дом! — сказала яна цвёрда, як сапраўдная англічанка.
Як сапраўдны англічанін, Джон сабраў свае рэчы ў валізу і пакінуў дом. Толькі ён выйшаў на вуліцу, з цемры насупраць яго ўзнік цень:
— Пашол вон с маіво дома! — буркнуў цень.
Голас разбудзіў вясковых сабак.
Сёмая частка
Прапойца Джон
Джон пераехаў да Ванчы ў будынак Вінпрама. Там двое бабылёў, ганаровых жыхароў вёскі, без лішняга пафасу абставілі сабе адзін пакой: два ложкі, шафа і стол з некалькімі крэсламі. Дасталі сабе і печку з дровамі, на якой пастаянна стаяў гарбатнік з зёлкамі. Каля гэтага гарбатніка яны і прабавілі зіму.
Некалькі месяцаў яны рыхтаваліся да запуску чана для ракіі. Спачатку яны набілі медныя часткі, якіх бракавала на чане. Пасля адрамантавалі механізм і распачалі эксперыменты. Ванча выдатна ведаў таямніцы дыстыляцыі, а Джон, як былы работнік хімзавода, хутка разабраўся ў тэхналогіі. Пасля пятнаццацігадовага бяздзеяння падчас пераходнага перыяду чан зноў запрацаваў.
— Пайшло! — сказаў Ванча і паказаў на трубачку ахаладжальніка. Па ёй спускаўся ўніз гарачы струменьчык. — Пяршак!
Ён падставіў кубак і падаўяго Джону.
— Пакаштуй, цёзка!
— Ты, — сунуў яму кубак цёзка.
— Я не п’ю! — сказаў Ванча. — Ужо шэсць месяцаў, тры тыдні, два дні, дзевятнаццаць гадзін і шаснаццаць хвілін...
Ён зірнуў на гадзіннік і дадаў, як футбольны суддзя дадае дадатковыя хвіліны напрыканцы матчу:
— I сямнаццаць хвілін...
Англічанін узяў кубак, адпіў і закашляў.
— Ну, агонь жа! — задаволена сказаў балгарын. — 3 такой вогненнай вадой твае дзяды скарылі Дзікі Захад, а зараз мы з табою з гэтай вогненнай вадой скорым горды Альбіён! Прыродны прадукт!
Джон кіўнуў на знак згоды.
— Табе званілі з вострава?
— He! — пахістаў галавой астраўлянін. — Я даслаў ім узоры, але адказу няма...
— Ты ім толькі ракію даслаў? — запытаў Ванча.
— Ракію... «Родную-лагодную...»
— Гэта памылка! — пляснуў у далоні сукватарант. — Трэба было даслаць ім і закуску! Наша ракія не ідзе без закускі!
— Думаў адправіць шопскую салату... Але ж сапсуецца па дарозе...
— Ну Джон! Якая шопская! Лютэніцу трэба было адправіць, к’ёпаалу! У слоікі з-пад дзіцячага харчавання! Вазьміўбабы Мары два слоікі і адпраўуАнглію разам з бутэлькамі!
— Адпраўлю! — кіўнуў галавой Джон.
Ванча ўстаў, каб падкінуць у агонь паленца.
— Цёзка Іван! — сказаў англічанін. — На наступным тыдні справа!
Разам з вясной, як ластаўка, прыляцела і позва ў суд. Па сутнасці, ластавак-позваў было дзве. Па адной для кожнага з цёзак. Для Джона як падсуднага, для Івана — як сведкі. Справа была прызначана на першага красавіка.
— Ведаю... He нагадвай мне,у мяне няма склерозу! Я не пайду!
— Але ты мой сведка!
— Табе патрэбная тактыка, цёзка!.. Заўтра я не прыходжу, і справа адкладаецца!
— Як не прыходзіш? — здзівіўся Джон.
— А вось так! — Ванча дастаў са свайго партфеля позву. — Мяне няправільна выклікаюць... Гэта бачыш? Я яе не атрымаў!
Ён кінуў позву ў агонь.
— Агонь, Джон, вырашае справы лепш за суд!
Перад тым як увайсці ў суд, Рэпарцёр кабельнага канала перадаў з калідора перад залай:
— Сёння разглядаецца справа па маёмасным падмане, у якой задзейнічаны брытанскі грамадзянін Джон Сцюарт Джонс з вёскі Урадлівай... Наш канал будзе аператыўна інфармаваць вас пра ход працэсу...
I паляцеў разам з мікрафонам і камерай асвятляць іншую гарачую навіну раёна: праз тры вёскі ў чацвёртай нарадзілася ягня з пяццю нагамі.
У зале суда было душна, таму Джон адчыніў акно. Праз акно ўвайшло свежае красавіцкае паветра разам з некалькімі мухамі. Адна з іх прызямлілася на нос адваката Тэразіні і пачала прагульвацца па ім, як па пешаходнай алеі.
Суддзя, строгі і аўтарытэтны мужчына, з вышыні кафедры паглядзеў на два бакі, якія збіраліся судзіцца:
— Ну і што? Сведка Іван Атанасаў Іваноў адсутнічае?
Цішыня ў залі.
— Наступным разам ён будзе прыведзены паліцыяй! — сказаў суддзя так рэзка, што муха з носа адваката ўзнялася і паляцела прэч. — Адкладаю справу да трыццатага лютага!
— Эта будзет у следуюшчэм гаду! — голасна абурылася былая Ванчава жонка. Яна пачала лічыць па костках рук і раптам здагадалася: — Трыццатава лютава нету!
— Цішэй ты! — націснуў на яе адвакат, каб яна змоўкла. Ён быў навучаны аспрэчваць судовыя рашэнні толькі законным шляхам.
Суддзя паглядзеў строга і пацвердзіў:
— Я сказаў трыццатага лютага!
Пасля павярнуўся ў бок адказчыка:
— Вы англічанін?
— Так, — кіўнуў Джон.
— Адкуль вы?
— 3 Урадлівай... Дакладней, з Манчэстэра...
— Прайдзіце ў мой кабінет! — загадаў суддзя.
Кабінет суддзі быў забіты папкамі нават болей за адвакацкуюканторуТэразіні.Папкіляжалі і пад сталом, і на стале, і пад канапай, і на канапе, і на бібліятэцы, перад маніторам камп’ютара і за прынтарам. Калі Джон уступіў у гэтае сховішча спраў і дакументаў, першае, пра што ён падумаў, што ён трапіў на склад старой паперы, і яму захацелася выйсці.
— Праходзь! Праходзь, спадар Джон! — ветліва сустрэў яго суддзя. Ягоная ранейшая строгасць ператварылася ў ласкавасць. Ён перасунуў стос папак, каб вызваліць госцю месца на канапе. Пасля сеў за стол, але іншы стос дакументаў замінаў ім бачыць адзін аднаго. Жрэц багіні Феміды згроб іх і засунуў за шафу, дапамагаючы сабе ў гэтым нагамі.
— Тут ляжаць справы яшчэ з часоў заснавання балгарскай дзяржавы! — сказаў ён. — Розныя.... Вісячыя, тэрміновыя, адкладзеныя... Справы, справы і толькі справы! Шмат судзяцца балгары! He ведаю, вы, англічане, судзіцеся столькі?
— Ну так, судзімся... — адказаў Джон.
— Ну, дык вы ж судзіцеся не так, як мы тут! Ведаю я. Маю інфармацыю! Мая ж дачка ў Англіі і інфармуе мяне!
Суддзя залез рукой пад стол і, як фокуснік дастае труса з цыліндра, дастаў за вушы бутэльку віскі.
— «Ханкі Баністр»! — паказаў ён марку. — Любімае пітво вашага Чэрчыля! Вялікі палітык! Цяпер такіх няма...
Каля дзвярэй стаяў занядбаны рукамыйнік. Гаспадар памыў два кубкі для кавы і выцер іх нейкім дакументам. Наліў віскі.
— He хачу, — сказаў Джон. — Яшчэ няма абеду... He п’ю да абеду!
— Як ты не вып’еш?! — вярнуў сваю строгасць суддзя. — Ты хочаш мяне пакрыўдзіць? А-а-а, не трэба гэтага! Суддзі не адмаўляюць, бо незалежная судовая ўлада можа раззлавацца! Ну, будзьма!
— Будзьма! — сказаў у гэты самы час Скін, уздымаючы піва ў бары «Лондан».
Сказаў гэта ён двум шахматыстам, Дзенчы і Шчарбатаву,якія перасоўвалі фігуры за сталом у схаваным куце. Шчарбатаў зрабіў намечаны ход і строга паглядзеў на яго:
— Замест таго каб тут з бутэлькі жлукціць, лепш занясі скрыні з півам!
Скін паказаў ягонай спіне татуіраваны язык, але падпарадкаваўся камандзе і пайшоў насіць скрыні.
— He падабаецца ён мне! — сказаў яму ўслед Шчарбатаў. — Ён пачаў шмат гаварыць... А новая справа не трывае размоў...
— Новая справа? — здзівіўся Дзенча. — А віягра?
— Замарожваем віягру... He ідзе!
— Так і ведаў... Балгарыну віягра не патрэбная! Што-што, а гэта балгарын можа і без віягры! Ты ж ведаеш, што казалі немцы, калі пабачылі, як працуюць нашыя будаўнікі... Казалі: «Цяпер зразумела, чаму ў вас, балгар, прыгожыя дзеці... Бо толькі іх вы робіце не рукамі!»
— Віягра застаецца на складзе. Пачынаем з новым таварам... — сказаў Шчарбатаў.
Ён нахіліўся і праз стол нешта прашаптаў Дзенчу на вуха.
— Шэф, за такое ж вышка можа быць! — схамянуўся Дзенча і, каб прагнаць стрэс, глынуў піва са сваёй бутэлькі.
Бутэлька віскі падыходзіла да сярэдзіны, а суддзя заходзіў усё далей у сваіх развагах пра жыццё і палітыку:
— Вось я вашага Чэрчыля вельмі паважаю! Але з адным я не згодны: з тым, чым нас, балгар, пакрыўдзіў... Сказаў, што мы раз на тыдзень ходзім мыцца,
а пасля адно адному кажам «Віншую»... Але нельга так абагульняць! Гэта ўсё адно, што я скажу, што вы, англічане, тупыя, бо не ведаеце, што такое змешвальнік! Дачка мне кажа: «Тата, у іх тут асобныя краны для халоднай і гарачай вады, і яны змешваюць ваду ў ракавіне!» А як так змешваць ваду ў ракавіне? Што, гэты ваш Чэрчыль не ведае пра гігіену? Ну, будзьма! Пі, як гэта ты не будзеш піць! Гэта судовае рашэнне! Пі за народ!
Джон не змог адмовіцца ад тоста за народ. У адрозненне ад свайго земляка Уінстана, ён паважаў балгарскі народ. Таму ён узняў кававы кубак... Пасля зноўузняў, гэтым разам за балгара-англійскае сяброўства. Трэці раз яны выпілі за Еўрапейскі саюз, пасля чаго стукнулі чаркі за здароўе кіраўнічай каманды «Даўнінг-стрыт», 10.
«Ханкі Баністр», улюбёны віскі дзядулі Чэрчыля, набліжаўся да дна.
— Цяпер слухай, спадар Джон... — сказаў суддзя. — Ты можаш мне дапамагчы з адной справай? Мая дачка ў Англіі. Вывучае менеджмент і бізнес-адміністраванне ў Шэфілдскім універсітэце...
— Вельмі добра, — кіўнуў цяжкой галавой Джон.
— Якое там добра! — раптам засмуціўся суддзя. — Разарыла мяне! За адну кватэру колькі аддаю штомесяц! Вельмі ў вас дарагія кватэры, спадар Джон! За адзін пакой трыста фунтаў! Залаты гэты пакой ці што!
— He ведаю...
— Ты павінен ёй знайсці танную кватэру!
Англічанін здзівіўся:
— Як? Я жыву ў Манчэстэры, яна — у Шэфілдзе, дзе шукаць кватэра?
— Ну што, у цябе няма ніякага брата ў Шэфілдзе? Стрыечнага? Ці сваякоўжонкі?
Джон паціснуў плячыма.
— Няма!
Гэта яшчэ болей засмуціла суддзю:
— Якія ж вы, англічане, людзі... Халодныя! Мы, балгары, зусім іншая справа... Зараз, калі запытаеш у мяне пра кватэру ў Варне, здыму слухаўку і пазваню тамтэйшаму суддзі, каб вырашыць справу! I мы вырашаем! Дапамагаем адзін адному між судамі, як сазлучаныя сасуды! Ты, спадар Джон, вучыў у школе закон сазлучаных сасудаў, праўда?
Суддзя разліў рэшту з бутэлькі па кубках.
— Маеш цэлую вінакурню! — сказаў ён Джону. — Наступным разам ты частуеш! А зараз я...
Ён узяў папку са справай Джона і падышоў да печкі. Адчыніў засланку...
— Агонь, спадар Джон, — сказаў суддзя, — лепш за ўсё вырашае справы...
Ён адарваў першы аркуш ад справы і чыркануў запальнічкай. Агоньлізнуўдакумент, старанна падрыхтаваны адвакатам Тэразіні, і ператварыў яго