Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
— Я быў у Гайд-парк! — кіўнуў Джон. — Там па-іншаму!
— Ну вось зробім гэтаксама ж і тут! У мяне для засваення дзве тысячы еўра! Прарэджваем бузіну, робім алеі, ставім трыбуну, і кожны можа казаць з трыбуны, што захоча! Дэмакратыя ў дзеянні, спадар Джон! Мы сталі галінай дэмакратычнай Еўропы...
— Галінай... — паўтарыў задумліва Джон.
У гэты момант адна галіна алычы, што расла тут жа, з трэскам зламалася, і на матухну-зямлю звалілася дзябёлае цела Нотынгема Форэста. Пачуліся стогны, але не з нетраў матухны-зямлі.
— Нотынгем, балгарын! — перахрысціўся Старшыня.
Нотка нахіліўся і пагладзіў свой пабіты азадак.
— Уф, як гэта я так праваліўся ... Проста як учора Фулем у гульні з Болтанам!
Ён падышоў і працягнуў жменю алычы.
— Есці іх не з’ясі, але для ракіі выдатна!
— Для ракіі выдатна! — сказала баба Мара і ткнула відэльцам проста ў рот англічанкі Патрышы.
Па старадаўнім жаночым звычаі яны размаўлялі каля плота, які раздзяляў іх двары.
— К’ёпаалу!13 — баба Мара паўтарыла жэст з відэльцам. — Глытай! He атручу я цябе!
Яшчэ не паспеўшы праглынуць першы, Патрыша з’ела другі відэлец стравы, і на твары яе змянілася адразу некалькі выразаў. Спачатку было відаць здзіўленне, пасля з’явілася няпэўная грымаса і, нарэшце, задавальненне. Яна пахістала галавой «так» па-балгарску, чым дала прадукту высокую ацэнку.
— Падабаецца, га? Еш! Я табе цэлую талерку прынясу...
— К’ё... плу... — паспрабавала вымавіць англічанка.
— He к’ёплу! — выправіла яе баба Мара. — К’ёпаалу! Паўтары: к’ё-па-алу! О, Патрыша, а чаму б нам не зрабіць бартар: я цябе вучу балгарскай, а ты мяне англійскай! Куды цяпер без англійскай!
Патрыша замялася:
— Я вучыць Глорыя... Мяне балгарская вучыць Скінхэд...
— Ведаю, — перапыніла яе баба Мара, — ведаю, чаму ён цябе навучыць... А я цябе чаму навучу: к’ёпаалу, імамбаялда16, міш-маш17...
— Міш-маш! — паўтарыла Патрыша.
— Ну вось, ужо нешта па-балгарску запомніла, — задаволена сказала баба Мара. — Давай, скажы штонебудзь па-англійску, каб і я запомніла. Давай, ну!
— Хэлоў! — сказала Патрыша.
— Хэлоў! — паўтарыла баба Мара. — Ну і хопіць, бо ўжо няма памяці... Будзем браць па адным слове на дзень!
Правёўшы ўрок, Патрыша ўзяла мятлу і пачала месці двор. Пасля выйшла, каб падмесці і вуліцу. Там яе сустрэла нечаканка. Нехта балончыкам напісаў на плоце «BG для балгар!»
— Місіс Мара! — крыкнула яна і, калі суседка прыйшла, паказала ёй на надпіс. — Што значыць?
— Значыць... — прамармытала суседка. — Азначае, што тут праходзіла скаціна!
Яна пайшла назад дадому і вярнулася з вядром вапны і валікам. Яна ўручыла валік Патрышы — замазаць надпіс, каб яго не было відаць.
— He відаць парк! — пераконваў Джон. — Тут не месца для Гайд-парк!..
— Чаму не месца, а? — абурыўся Старшыня. — Што, вы, англічане, можаце мець Гайд-парк, а мы, простыя балгары, не? Што такога ў вашым Гайд-парку?
Джон зноў паспрабаваў патлумачыць, але не знайшоў патрэбных слоў і проста пахістаў галавой:
— Няможна... Тут не месца...
— А я кажу, што можна! — адрэзаў Старшыня. — Мы ўжо ў Еўропе, і нам не трэба самім грэць ваду... Мы будзем браць яе ў вас! Вось скажы, спадар Джон, ты ў Гайд-парку выступаў супраць кансерватараў?
Джон зноў разгубіўся.
— Ці выступаў супраць лейбарыстаў? Супраць вашага Гордана?.. Га? Сёння і ў нас можна выступаць супраць каго пажадаеш, і ніхто не будзе біць за гэта па руках! Гэй, спадар Джон, быў час, калі білі па руках! Але сёння — можна! Усё можна... Таму і ў нашым Гайд-парку я дазволю казаць што заўгодна! Калі захочуць выступаць супраць мяне — хай выступаюць!
— Старшыня! — адгукнуўся Нотынгем. — Ты мне не плаціўдва месяцы...
— Пачакаеш! — адрэзаў Старшыня.
— Я пачакаю... — прамармытаў пакрыўджаны. — Але калі ў нас будзе Гайд-парк, я ўсё скажу!
Яго непасрэдны начальнік падаў знак, каб той змоўк і ўзяўся за працу.
Праца машынкі па вырабе таблетак была наладжана ідэальна. Дзенча ўсталяваў яе ў кабінеце фізікі, і вытворчасць разгортвалася на вачах у Ньютана, Эйнштэйна і Майкла Фарадэя. Іх вочы на партрэтах акругліліся, калі яны пабачылі круглыя таблеткі віягры. Як быццам яны і самі жадалі б атрымаць прадукт для асабістых патрэб.
Дзенча паглядзеў на гадзіннік і засек час...
— Хуткасць, — адрапартаваў ён, — дванаццаць таблетаку хвіліну!
— Ідэальна! — усміхнуўся Шчарбатаў, які назіраў за працэсам з задавальненнем.
— За колькі іх аддаеш, шэф? — запытаў Дзенча. — Па дваццатцы? — і пачаў разважаць уголас: — Дваццаткі мала... Па трыццаць... Хм, ці не задорага? Калі аддасі трыццаць за ежу і пітво, трыццаць за віягру і леў за прэзерватыў — што застанецца? Толькі на раз грошай і хопіць, халера бяры!
— Замкніся ты! — перабіў яго Шчарбатаў. — Лепш скажы, калі тэстуем прэпарат?
— Я гатовы! — паглядзеў на яго вытворца і паказаў на жменю таблетак... — Ты толькі скажы, на чалавеку ці на жывёле? Напэўна, лепей на жывёле... Ці на англічаніне?
— Знайдзі жывёлу! — загадаў Шчарбатаў. — Маеш каго на прыкмеце?
— Майкл... — пачаў ён.
У гэты момант партрэт Майкла Фарадэя адарваўся ад сцяны і зваліўся на падлогу.
—.. .Оўэн! — скончыў сваю думку дырэктар і падняў партрэт з зямлі. — Цвік заржавеў...
Шчарбатаў паглядзеўна яго з пазіцыі галоўнакамандуючага:
— Я ж сказаў, што не на англічаніне, а на жывёле!
— Майкл Оўэн — жывёла! — усміхнуўся Дзенча. He зводзячы вачэй з машыны для вырабу таблетак, ён знайшоў новы цвік, каб павесіць партрэт.
Без дапамогі машыны, з адным валікам у руках Джон мазаў фасад былога «Вінпрама». Як толькі валік замазаў надпіс «BG для балгар» пластом белай вапны, з’явілася баба Мара.
— Джон! — сказала яна. — Я табе нешта прынесла!
Англічанін зняў з галавы папяровую шапку, зробленую з рэкламнага дадатку «Гардыян», і абцёр пот. Баба Мара агледзела сцяну і заўважыла:
— Гэты надпіс і тут праявіўся...
— Я ўдзень замазаць, — сказаў Джон. — Уначы нехта пісаць...
— Ведаю я гэтага некага, але трэба праверыць! — пахістала галавой жанчына. Пасля падала яму пластыкавы пакет.
— Мусака18... А ў другім кантэйнеры таратор19, не разлі!
— Дзякуй, місіс Мара! — збянтэжана сказаў англічанін. — He трэба было!..
— Як не трэба? Твая Патрыша не падумала табе абед прынесці... Пайшла ў бар на ўрок.
Баба Мара паглядзела на «Вінпрам».
— Халера, Джон! Ты амаль скончыў работу... Балгарын бы за гэта і не ўзяўся б...
— Даў слова — зрабі! — сказаў англічанін.
— Ат, слова! — махнула рукой балгарка. — Хто сёння трымае сваё слова? Але ты, Джон, — іншая справа! Ведаеш, тут адзін мой сваяк з іншай вёскі хоча, каб ты яму ўзараў участак. У яго невялікі — паўгектара... Ён заплаціць!
— У іншая вёска няма трактар?
— Ёсць... Алетрактарыст — п’яніца! To сёння абяцае, то заўтра — так і год мінуў! Сваяк мне і гаворыць: «Скажы свайму англічаніну, што чакаю яго з трактарам!» Ну што, Джон?
Джон дастаў з кішэні арганайзер і зірнуў у яго.
— Заўтра, дзесяць гадзін! — сказаў ён.
— Вось гэта называецца дакладны чалавек! — задаволена адказала баба Мара. — Ну што, хіба я не стала тваім піярам? Ай эм піяр!
— Што? — не зразумеў ён слоў на ўласнай мове.
— Піяр, — удакладніла жанчына. — Патрыша мяне навучыла «ай эм», «ю ар», а пра «піяр»даведалася з тэлевізара... Ты ездзіш і арэш на трактары, а я цябе хвалю і шукаю кліентаў... Пасуе, Джон?
Джон надзеў шапку з «Гардыян» і палез на рыштаванне.
— Падыходжу я для піяру? — запытала ў яго знізу баба Мара.
— Падыходжу... — адказаў ён.
— Ну, і ты ж трымай сваё слова!
— Я трымаю сваё слова! — сказаў Нотынгем. — Даведваемся пра два вынікі і дзелім фіфці-фіфці!
Патрыша на сваім двары загарала ў купальніку, лежачы на шэзлонгу. Яна нават зняла верх, але заўважыўшы, што на вуліцы круціцца сусед, зноў яго надзела. Абапёршыся на агароджу, Нотынгем размаўляў з ёю па справе — пра букмекерскія стаўкі.
— Фіфці-фіфці, — паўтарыла Патрыша.
— Мне патрэбныя вынікі дзвюх гульняў! — працягваў Форэст, паглядаючы на жаночае цела на шэзлонгу. — «Вулверхэмптан» — «Саўтгемптан» і «Портсмут» — «Мідлсбыро»...
— Мідлсбро! — выправіла яго англічанка.
— Што так, што гэтак... Дык вось, суседка, ведаеш, што я думаю! — ціха сказаў балгарскі сусед
і дадаў больш гучна: — Набяры там сваім, запытай якога букмекера і ўвечары дай мне інфармацыю! Шукай мяне ў «Лондане»!
У бары «Лондан» трое вытворцаў віягры занялі стол у цёмным куце. Яны паклікалі да сябе Нотынгема і замовілі яму вялікае віскі. Пасля агучылі свой план.
— А з Майклам Оўэнам нічога не здарыцца? — недаверліва паглядзеў Форэст.
— Трэба, каб здарылася! — выскаліўся Дзенча. — Гэта ж і ёсць мэта: пабачыць, ці стане з ім нешта ад таблеткі!
Тут аўтарытэтна ўмяшаўся Шчарбатаў:
— Я бяру ўсе выдаткі пры пашкоджаннях! Ты мяне ведаеш — я больш надзейны за Балгдзяржстрах!
Нотынгем пагадзіўся:
— Окей, спадар Шчарбатаў! — пасля ўсміхнуўся. — Значыць, што, віягра, а? Раней былі аграрным раёнам, а цяпер становімся ві-аграрным! Я на цябе гляджу і думаю, мо спачатку лепш на табе было б паспрабаваць таблетку...
— Нотынгем! — ускочьгў палкоўнік, нібы апараны. — Ды каб я табе...
I пацягнуўся да сцягна, туды, дзе заўжды вісеў яго законны «макараў». У гэты момант дзверы бара «Лондан» адчыніліся, і ўнутр зайшоў невядомы.
Уся ўвага адразу накіравалася на яго. Хаця ён і быў незнаёмым, у наведніку было і нешта вельмі знаёмае.
— Ванча? — першая ўсклікнула Глорыя пасля хвіліннай ідэнтыфікацыі.
Гэта сапраўды быў Ванча. Ён вярнуўся з лякарні здаровым, цвярозым — іншым чалавекам... Іншы чалавек меў зусім іншы знешні выгляд, ён скінуў палову вагі і быццам бы памаладзеў.
— Гэта я, правільна! — адказаў падцягнуты Ванча. — Што ты робіш, Глорыйка, мая дзеванька... Вой, якая прыгожая ты стала... — ён паглядзеў на Нотынгема і Шчарбатава, якія стаялі надзьмутыя, як пеўні. — Што вы зноў дзеліце?
— Сусед... Ты паправіўся? — запытаў Нотынгем.
— Я — агонь! — адказаў госць. — Трохі кульгаю на левую нагу, але ў астатнім я агонь!
Шчарбатаў падаў загад барменцы:
— Віскі для героя!
Яна пацягнулася наліваць.
— Стоп! — спыніў яе Ванча. — Я не п’ю... Я цяпер непітушчы!
Нават калі б у бар уляцела шаравая маланка, яна буразіла меней.
— Опа! — сказаў Форэст. — Опа! Ану паўтары!
— He п’ю, Нотынгем! He п’ю ўжо тры месяцы! I я вегетарыянец.