• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Вінаграднай гарэлкі! — выгукнуў засохлы ад смагі вясковец з конскім тварам, ужо гатовы пачаць біць капытом па зямлі.
    — Няма! — усміхнулася Глорыя. — Ёсць толькі віскі якасці «прэміум»!
    Вясковец надзьмуўся, але смага была мацнейшая: — Дорага?
    — Леў за сто грам.
    Вясковец махнуў рукой і падаў леў. Праглынуў залпам вадкасць, пырхнуў і пакінуў бар. Двое шахматыстаў паглядзелі яму ў след.
    — Хутка звыкнуцца з тым, што гэта бар, — прамармытаў Шчарбатаў. — Еўрапейцы ж ужо як-ніяк!
    А пасля дадаў цішэй:
    — I з бурбонам звыкнуцца!
    Дзенча перадаў яму некалькі рознакаляровых аркушаў. Былы палкоўнік агледзеў іх, аддзяліў адзін і скамячыў.
    — Астатнія неблагія... Дзейнічай! Дзвесце пяцьдзясят штук!
    Дырэктар школы старанна прыбраў аркушыкі ў папку. Усё ж справа тычылася не вучнёўскіх сшыткаў, а этыкетак віскі вядомых марак.
    У гэты момант лёгкія дзверы бара раскінулі свае крылы, як у каўбойскім фільме, і паміж імі з’явіўся тоўсты, амаль квадратны мужчына сярэдняга росту. Счырванелы, задыханы, ён пэўна быў нечым моцна заклапочаны, бо пот праступіў па ўсім ягоным плёху.
    — Гэта праўда, Ванча? — сустрэла яго пытаннем Глорыя.
    — Ніякіх жартаў! — адгукнуўся мужчына і спыніў свой інерцыйны рух роўна на бары.
    — Атрымаў пяць штук?
    — Дзесяць...У еўра! Скотч за мой кошт! Налівай! Глорыя была цалкам гатовая выканаць загад.
    — «Балантайс», «Тычарс» або «Сто дудароў»? — запытала яна.
    — Усё адно... Прынясі яшчэ чаго на зуб...
    — Гамбургер, чызбургер ці хот-дог?
    — He важна! Нясі ўсё і шмат.
    Адчуўшы халяву сваім бездакорным нюхам, у бары матэрыялізаваўся і Скін. Пасля яго, як па камандзе, сталі з’яўляцца і іншыя вясковыя аматары алкаголю.
    Калі б у сельсавет Урадлівай паступіў запыт па рэзюмэ новага вяскоўца, у ім магло б быць напісана наступнае: «Джон Сцюарт Джонс нарадзіўся 61 год таму ў англійскай сям’і сярэдняй рукі. Пасля сканчэння вучэльні працаваў на хімічным заводзе са шкоднай вытворчасцю, праз што і сышоў на пенсію раней. Падчас адпачынку некалькі разоў ездзіў у Балгарыю як турыст. Краіна яму спадабалася, людзі таксама. Наведваў курсы балгарскай мовы ў родным горадзе. Пасля выхаду на пенсію вырашыў пераехаць у Балгарыю. Праз агенцтва купіў дом з гародам у вёсцы Урадлівая. Жанаты, мае аднаго сына і двух унукаў».
    Але ніхто ў вёсцы не стаў бы запытваць яго аўтабіяграфію ў пісьмовым выглядзе. Ды і Джону было не да пісаніны. Спачатку яму трэба было пакасіць траву вакол сваёй новай маёмасці. Касу ён браў у рукі ўпершыню. Такі тып інструментаў даўно не выкарыстоўваецца ў Злучаным Каралеўстве. Англійскія лужкі падстрыгаюць бензінавыя і электрычныя касілкі. Але сам Джон нічога не падстрыгаў, бо да сёння ў яго не было ўласнага лужка. Доўгія гады ў Манчэстэры ён жыў у цеснай кватэры на другім паверсе і расціў толькі герань на балконе. Тут жа выявілася, што ў бліжэйшай гарадской краме няма ні электрычных, ні бензінавых касілак. Прадавачка кіўнула галавой у бок гэтай дапатопнай касы, якую трымалі ў руках і англійскія сяляне... падчас сваіх антыфеадальных паўстанняў.
    Касьба аказалася нялёгкай працай. Джону было нязручна трымаць касу за ручку і кіраваць вострым паўколам, таму здавалася, што ён хутчэй адрэжа сабе нагу, чым пакосіць высокую траву. Раптоўна дзве моцныя рукі схапілі ззаду яго касу і надалі сілу непадуладнаму руху. «Жжжжык!» — прасвісцела вастрыё, і на зямлю паваліўся вялікі сноп травы. Суседка, старая моцная сялянка, якая нядаўна карміла курэй на суседнім двары, цяпер з’явілася тут, каб даць яму ўрок касьбы.
    — Глядзі, як трэба, сусед! — сказала яна. — Сачы за мной! — і забрала касу з ягоных рук.
    «Жжжжык!» — прасвісцела вастрыё ў яе моцных руках. «Жжжжык!» — другі роўны пракос лёг збоку. «Жжжжык!»
    — Давай разам! — сказала старая і зноў перахапіла яго ззаду праз паясніцу. Джон заварушыўся з большай сілай. I ягоны пракос амаль атрымаўся.
    — Навучышся! He вялікая філасофія!
    I Джон навучыўся... «Жжжжык-жжжжык» — усё больш упэўнена свісцела каса ў ягоных руках.
    — Глядзі, каб не звяло спіну! — сказала баба і павесіла на плячо сваю торбу, з якой вызіралі два боханы. — Лягчэй!
    — Сэнк’ю, місіс! — падзякаваў Джон у след.
    Манчэстэрцы зусім знемагліся. На дзевяностай хвіліне матчу супраць гульцоў з Лондана ўсё ішло да нулявога крыжыка. На гэтую сустрэчу Нотынгем упісаў моцную адзінку, таму вынік яго засмучаў. А маці яго дабіла.
    — Мікола! — крыкнула яму ад дзвярэй. — Устань папрацуй! Сена не прыбранае, бульба не акапаная, ежа скаціне не патоўчаная... Англічанін і той касіць навучыўся, а ты ўсё ляжыш!
    — Я ж табе забараніў называць мяне Міколам! — выбухнуў букмекерскі працаўнік. — Я Нотынгем!
    Баба Мара павярнулася да яго спінай і стала корпацца ў камодзе.
    — Няма дваццаці леваў!
    Але глядач, якому прызначаліся словы, тэлепартаваўся на стадыён «Олд Трафард» і наогул не чуў старой.
    — Нашто ты ўзяў у мяне дваццаць леваў? Я цябе зараз заб’ю!
    — Ды я вярну іх табе, ма! — Нотынгем на секунду вярнуўся на родную зямлю і зноў знік на выспе. — Гол! На апошняй хвіліне! Халера, чырвоныя д’яблы! Братка Нотка злавіў адзінку!
    Прагучаў апошні свісток суддзі. Нотынгем выключыў тэлевізар і звярнуўся да маці:
    — Калі сарву джэкпот, вярну табе трыццаць!
    Ён нацягнуў свае стаптаныя кеды і аб’явіў:
    — Я пакідаю тэрыторыю. Калі нехта будзе мяне шукаць — я ў «Лондане»!
    Лондан купаўся ў віскі. Паўнаводная спіртавая рака клекатала ў глыбокіх глотках мясцовай алкагалічнай супольнасці. Гэтая супольнасць ахвотна і без нараканняў паглынала замежны напой разам з замежнай закускай з гамбургераў і хот-догаў, якую прыгажуня Глорыя разносіла па сталах. Сёння яна была бландзінкай. Дзякуючы «Лонда калор» валасы барменкі змянялі свой колер раз на некалькі месяцаў.
    — Будзьма! — крыкнуў Ванча, які і частаваў усіх, і адпіў проста з бутэлькі. — Дай божа, каб было гожа, а што не гожа — не давядзі божа!
    Нотынгем, які толькі далучыўся да кампаніі, піў з чаркі. Маленькімі глыткамі, але рэгулярна.
    — Братка Ванча, — сказаў ён, — мне здаецца, ён вялікі даўбень!
    — Хай сабе будзе кім заўгодна, галоўнае, што пры грашах! — адказаў Ванча. — Аддаў усё да стацінкі! Плаціць проста як non!
    — Як англійскі non! — падхапіў нехта, і ўсе дружна зарагаталі.
    — Каб у вёсцы быў спакой, трымай папа за гарой, — прамармытаў палкоўнік Шчарбатаў і з’еў салёны гурок са свайго хот-дога.
    Джон пераапрануў кашулю, змакрэлую ад поту, сеў на ганку свайго дома і ўслухаўся. I тады раптам пачуў гукі цішыні — тыя, пра які пелі Сайман і Гарфанкел шмат год таму, у часы яго маладосці. Ніколі да сённяшняга дня Джон не чуў цішыні. А цяпер яна перапоўніла яго вушы і прывяла яго ў стан, які індусы называюць «нірвана», а туркі — «кайф»... Джон паглядзеў на вечаровы нябесны блакіт, паглядзеў на бэлькі старога дома, паточаныя караедам,
    і зразумеў, што трапіў у патрэбнае месца. У месца, пра якое заўжды марыў.
    — Гэй, сусед! — голас суседкі выцягнуў яго з нірваны і разбурыў кайф. — Як, кажаш, тваё імя?
    Яна падышла да плота з поліэтыленавым пакетам у руках.
    — Джон, — адказаў ён.
    — Вось, вазьмі яблыкі, Джон! Белы наліў.
    — Сэнк’ю! Дзякуй! — сказаў ён, прымаючы пакет.
    — У вашым краі няма яблыкаў. Вы ж на выспе... А я глядзела Рабінзона Крузона! На выспе не было яблыкаў... Толькі козы!
    3 усіх яе слоў ён зразумеў толькі апошнія.
    — Козы, ес! — кіўнуў ён.
    Баба Мара паглядзела на яго:
    — Як пажывае Каралева?
    — Хто?
    — Ну, маці Чарльза... Лізавета... Я бачыла яе па тэлевізары. На дзесяць год старэйшая за мяне.
    — Каралева добра, — запэўніў Джон.
    — Хай ёй будзе добра!.. Вось жа і ў яе, як у мяне, сын няўдалы. Кінуў жонку... I мой жонку кінуў. He, гэта яна яго кінула — забрала ўнука і ў горад з’ехала... Няма чаго рабіць тут... А мой сынок зноў пайшоўу «Лондан».
    — 0, Лондан! — ажывіўся Джон. — Там прыгожа... ЯбыцьуЛондан!
    «I хто яго ўжо паспеў туды завесці? — падумала баба Мара. — Толькі ўчора прыехаў і ўжо ведае пра карчму...»
    Джона разбудзіла кукарэканне пеўня.У Манчэстэры зранку яго будзіў не певень, а аўтамабільны гул, праз які і чалавек мог закукарэкаць. Ён праміргаўся са сну і паспрабаваў зразумець, дзе яго сустрэў новы дзень. Джон разгледзеў павуцінне, патрэсканую столь і кавалкі тынку, які адлушчыўся, у куце з аголенай пліткай і ўцяміў, што знаходзіцца далёка ад Манчэстэра. Ён быў ва ўласным вясковым доме. I было вельмі добра, што гэты дом плакаў і прасіў рамонту... Бо ў гэтым доме, які плакаў і прасіў рамонту, душа Джона спявала. Ён устаў, насыпаў у місу аўсяных шматкоў і заліў гарачай вадой. Пасля запарыў сабе кавы, хутка перакусіў і ўзяўся за рыдлёўку. Варочаючы лапатай, ён думаў пра тое, як paHeft сам варочаўся ў жыцці...
    А ў гэты момант у хаце па суседстве выварочвала Нотынгема.
    «Усё праз учорашні віскі! — падумаў ён. — He ўспрымае мой страўнік гэтага чужога напою!»
    Нотынгем выйшаў з дома і прыклаўся да вядра з калодзежнай вадой, рэшту якой выліў сабе на галаву. Чырвоная цішотка англійскага гранда «Манчэстэр
    Юнайтэд» пакрылася мокрымі плямамі, быццам была апранутая на змагара з вышэйшай лігі. Нотка фыркануў, патрос галавой і зірнуў на суседні двор. Там, абапёршыся на рыдлёўку, Джон назіраў за пеўнем. Певень, які сядзеў на плоце, таксама глядзеў на англічаніна.
    — Ко... Ко... Ко... — сказаў англічанін.
    — Ко... Ко... Ко... — адказаў певень.
    — He Како ён! — утыкнуўся Нотка і падышоў да плота. — Ён Фігу. Луіш Фігу.
    Пасля паправіў мокрую цішотку, абцёр руку аб штаны і перагнуўся праз агароджу:
    — Май нэйм із Нотынгем... Нотынгем Геаргіеў Нікалаў... Быў Мікалаем, але змяніў імя... Я хацеў назвацца Нотынгемам Форэстам, таму што гэта мая любімая камандаяшчэ з часоў, калі яны гулялі з ЦСКА... Надта мне падабаўся гэты Нотынгем...
    — Нотынгем, ес! — кіўнуў галавой Джон і адклаў рыдлёўку.
    — Тады яны былі чэмпіёнамі. А цяпер у другім дывізіёне...
    Англічанін падаў руку праз плот:
    — Джон, — сказаў ён. — Маё імя Джон!
    — А, дык ты балакаеш па-балгарску! Дзе ты яе вывучыў, га, спадар Джон?
    — Мне падабалася Балгарыя. Чатыры разы быць на ваша мора. Хадзіў на курс па балгарская... Пасля
    пабачыць у інтэрнэце гэты дом і вырашыць яго купіць. Купіў гэты дом, жыву тут!
    Нотынгем кінуў вокам на старую будыніну, абкладзеную каменнай пліткай, з аблезлай пабелкай і гнілой тэрасай, і скрывіўся.