Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
— Ты даруй, але твая інвестыцыя... Дзесяць штук еўра аддаў за гэтае ламачча! Эх, што ж ты мне не сказаў раней, чалавеча! Я б табе сваю хату прадаў! За дзевяць штук... Але ж, спадар Джон, нашыя людзі бягуць у Англію, а ты, наадварот, прыехаў сюды, у нашую пустэльню!
— Прырода тут прыгожая... Паветра чыстае, танна жыць...
— Ага, танна! — перабіў яго Нотка. — Дарагавізна, братка! Дарагавізна і дзікунства! Толькі тэлебачанне ў нас еўрапейскае. Старшыня праклаў кабель, цяпер ловім чатырыста тры каналы! У нас файны старшыня! Мо і табе пракіне кабель...
— He хачу ціві... Хачу цішыня... He люблю ціві...
Чатыры разбітыя келіхі, адна талерка і адна попельніца. Такія матэрыяльныя страты панёс бар «Лондан» пасля ўчорашняй вечарыны. Але барменцы вечарына прынесла добры прыбытак. Калі Глорыя пералічыла банкноты ў шуфлядзе, яна засвяцілася і ўключыла ўлюбёны хіт улюбёнай фолк-спявач-
кі. Яна пачала танчыць за барам і спяваць разам са сваёй улюбёнкай, а месцамі нават лепш за яе:
— Белу ружу запляту я, белу ружу ды з шыпамі, сцеражыся, сцеражыся...
Пакуль яна спявала, у бутэльцы з-пад віскі на барнай стойцы перад ёю з’явілася белая ружа. Барменка дастала яе з бутэлькі, адарвала калючае сцябло і закалола ружу ў валасы. У гэты ж момант яна адчула, як дзве мужчынскія рукі абдымаюць яе ззаду, шукаючы яе грудзі. Ёй не трэба было бачыць татуіроўкі, каб зразумець, чые гэта рукі.
— Сцеражыся, сцеражыся! — прапела Глорыя і прыбрала ад сябе лапы Скіна.
Яны былі ўдвох у бары, ніхто іх не бачыў, і Скін паспрабаваў яшчэ раз яе навесці на правільную думку і скіраваць на канапку ў пакойчыку за барам. Але Глорыя,легкадумна пасмейваючыся, цвёрда яму адмовіла. Гэта было часткай гульні: паказаць яму, што да канапкі яны пойдуць, калі вырашыць яна, а не ён. Раззлаваны, Скін выцягнуў ружу з яе валасоў і з’еў. Пасля схапіў бутэльку піва з вітрыны, адкаркаваў зубамі і выліў вадкасць сабе ў рот — следам за ружай — і раз’юшана зажаваў.
У Глорыі не было часу на яго сварыцца, бо ў гэты момант у бар «Лондан» увайшоў Дзенча.
— Скін, ты гатовы?
Дзенча перадаў яму поліэтыленавы пакет. Скін узяў яго і высыпаў змесціва на стол. На стале апынулася каля дваццаці дыскаўу пластмасавых каробках з каляровымі вокладкамі.
— Няблага, паскуднік ты! — сказаў Голены. — Вокладкі ў цябе атрымаліся, як арыгінальныя!
— Усё, што мы робім, мы робім добра! — адказаў яму Дзенча завучаным выказваннем з тэлевізійнай рэкламы.
— Ты вялікі пірат, халера! — і Скін пляснуў яго па плячы. — Калі прымацуем табе драўляную нагу і выб’ем адно вока, будзеш самым афігенным піратам! Ды жартую я, паскуднік! — дадаў ён, калі пабачыў, што Дзенча не смяецца з ягонага жарту.
— А бабкі? — сур’ёзна запытаў кур’ер.
Скін адкаркаваў зубамі яшчэ адно піва і падаў Дзенчу:
— Няма падстаў непакоіцца. Скін заўсёды плаціць!
Дзенча не ўзяў піва. Ён узяў назад пакет з дыскамі.
— Я не крэдытны аддзел! Калі плаціш, тады і атрымліваеш! Кэш энд кэры!
Старшыні Урадлівай было за шэсцьдзясят, але ён не ведаў стомы. Невысокага росту, падцягнуты, жвавы,
ён кожны дзень прачынаўся з новай кіраўнічай ідэяй. Гэтым ранкам у яго была не адна, а некалькі ідэй. Ён прыйшоў у канцылярыю, сеў за працоўны стол і загадаў выклікаць персанал, каб раздаць задачы. Але была ўжо дзясятая, а персанал так і не з’явіўся на сваім пасту. А калі персанал не з’яўляецца на сваім пасту, Старшыня едзе ў вёску, каб яго адшукаць.
I персанал знайшоўся: ён стаяў, абапёршыся на агароджу, і размаўляў з бялявым, высачэзным, як жардзіна, замежнікам.
— Нотынгем, балгарын! — паклікаў Старшыня свой персанал. — Чаму цябе няма на месцы? Табе не здаецца, што тыя грошы, якія я даю табе штомесяц, ты павінен зарабіць?
Нотынгем рукою паклікаў яго падысці.
— Старшыня, глядзі: гэта — англічанін. Спадар Джон, а гэта — наш Старшыня...
Прадстаўнік мясцовай улады засаромеўся. Ён паправіў каўнер на кашулі і падрыхтаваўся да афіцыйнага паціскання рук. Пацісканне рук суправаджалася ўсмешкамі з абодвух бакоў. Шкада, не было тут рэпарцёраў, якія б увекавечылі гэтую падзею ў памяці сваіх лічбавых апаратаў.
— Вы з якога Манчэстэра? — пачціва запытаў ён. — 3 таго самага? — і паказаў на цішотку Ноткі, які выцягнуўся, як выдатнік службы.
— Можа і з «Манчэстэр сіці», — выказаў меркаванне выдатнік.
— Манчэстэр — вялікі горад... — паспрабаваў патлумачыць Джон, але яму неяк не хапіла слоў са слоўнікавага запасу.
— I наша Урадлівая някепская, — сказаў Старшыня, — Тут няма кепскіх людзей... Ты правільнае месца абраў...
— Агенцтва абрала...
— Хай так... Такое здараецца з агенцтвамі, — перапыніў яго Старшыня. — Мы прыстойныя людзі, але часам забываемся...
Было не зразумела, да чаго вядзе Старшыня. Таму пасля яго выказвання настала цішыня.
— Дык, спадар Джон, — вырашыў распачаць новую тэму Нотка, — нашто вы прадалі вашага Бэкхама спачатку іспанцам, а пасля амерыканцам? Ён неблагі футбаліст, але ягоная жонка... Яна яго сапсуе! Цягае яго па прыёмах, а трэніравацца яму калі? Толькі і робіць, што грошы яго траціць — дамы, шмоткі, машыны!
— Памаўчы трохі, Нотынгем! — абарваў яго Старшыня і патлумачыў Джону: — Ён неблагі хлопец, але трохі забываецца...
Да траіх ля агароджы падышла баба Мара. Яна трымала ў руках сіняе эмаляванае вядзерца.
— Малако, — сказала яна і падала вядзерца Джону.
Ён узяў вядзерца і адпіў. Было відаць, што яму вельмі спадабалася, бо ён моцна нахіліў вядро і доўга смактаў малако, нібы цыбатае млекакормячае.
— Ад Вікторыі, — сказаў Нотка. — Каза... Назваў яе, як Вікторыю Бэкхам...
Усе засмяяліся. Па барадзе англічаніна пацёк малочны цурок. Джон дастаў акуратна складзеную хусцінку і выцерся.
— Хопіць языкамі малоць, Нотынгем! — сказаў тут сур’ёзна Старшыня. — Бярыся за працу!
— Старшыня, ужо абед — спачатку мне трэба паесці... — сказаў Нотка. — Работа не заяц — не ўцячэ!
Старшыня махнуў рукой — на яго мове гэта азначала «спачні!» для персаналу. Рэалізацыя ідэй адклалася на іншы лепшы дзень. Дзякуй богу, добрых дзён ва Урадлівай хапала.
На абед баба Мара прыгатавала фаршыраваныя перцы. Нотынгем не скардзіўся на апетыт і з’еў адразу чатыры. Вымочваючы хлебам соус на талерцы, ён сказаўмаці:
— Ты бачыла, як ён жлукціў малако? Усё адно, як ніколі не бачыў...
— Спадабалася чалавеку...
— Яны і піва таксама ж жлукцяць — як дзікуны! — павысіў голас сын. — А пасля, як нап’юцца, разно-
сяць крамы, б’юць вітрыны, перакульваюць машыны... Вельмі дзікія гэтыя англічане!
— Барані божа! — перахрысцілася баба Мара. — Такі дзікун і наш сусед...
Яна яшчэ не дагаварыла, як у дзверы пагрукалі. Гэта быў англійскі сусед. Нотка выйшаў, каб даведацца, што яму трэба. Джон прыйшоў заплаціць за малако.
— Колькі малако каштаваць? — запытаўся ён на сваёй смешнай балгарскай з брытанскім вымаўленнем.
— Колькі дасі... — паглядзеў на яго Нотка спадылба.
— He ведаю такая валюта... — паціснуў плячыма Джон.
— Ну добра, — сказаў балгарын, у якім зварухнулася гандлёвая жылка, — давай пяць... дзясяць леваў!
— Уаў! — выгукнуў англійскі сусед, як выгукваюць анімацыйныя героі дзіцячых мультфільмаў, калі іх нехта лупане патэльняй па галаве. Дастаў з кішэні калькулятар, палічыў нешта і сказаў:
— Гэта шмат... Я ведаць — тут малако каштуе стацінкі!
— Ды гэта жарты, Уілі! — Нотка ўдарыў яго па плячы зусім па-балгарску. — Што такое для цябе пяць леваў, братка? Добра, не трэба плаціць, я частую!
Зноў ударыў яго па плячы і ўзяў з яго рук калькулятар. Націснуў наўдачу некалькі кнопак, але экранчык застаўся цёмным.
— Нешта твой калькулятар не фурычыць, — сказаў ён.
— Гэта арганайзер, — удакладніў Джон, — трэба ўключыць вось тут.
— Трымай, — вярнуў электроніку Нотынгем. — Слухай, спадар Джон, а мы можам з табою правярнуць адну махінацыю?
Махінацыя... Гэта самае ўжывальнае слова ў сучаснай балгарскай мове, яно гучыць кожны дзень ад Цімка да Чорнага мора і ад Белага мора да Дуная праз Румялійскія палі... Хаця грамадзянін Злучанага Каралеўства і хадзіў на моўныя курсы два гады, яму не было адкуль даведацца пра гэтае слова.
— He разумею... — паціснуў плячыма падданы Каралевы.
Мясцоваму жыхару давялося ўвесці яго ў курс справы.
— Махінацыя... Махінацыя — ну гэта калі ў выніку ты атрымліваеш плюшкі. Ну баблішка. Ці як вы там іх называеце — мані! Давай з табой атрымаем мані!
— Ес, мані! — пачаў крыху разумець астраўны чалавек.
— Слухай сюды, — пачаў казаць Нотка і сцішыў голас, — ты ведаеш пра Еўрафутбол? Дык вось, у гэтага Еўрафутбола ёсць джэкпот! Мы выйграем джэкпот і атрымліваем 50 штук! Пасля дзелім фіфці-фіфці!
— Фіфці-фіфці! — паўтарыў Джон. — А што дзелім?
— Ну выйгрыш, зразумела! — пачаў нервавацца балгарскі сусед. — Нам толькі трэба атрымаць вынікі вашай Вышэйшай лігі! Вось зараз, напрыклад, «Ньюкасл» — «Чарлтан»! Я тут стаўлю адзінку... Ты колькі кажаш?
Англічанін не сказаў нічога. Задумаўся і прызнаўся:
— Я не разбіраюся... У футбол не разбіраюся...
— Як? — здзівіўся Нотынгем. — Хіба ты не англічанін?
— Англічанін...
— Пудзілаты агароднае,а не англічанін, Джон! — раўнуў уладальнік чырвонай цішоткі з эмблемай «Манчэстэр Юнайтэд».
— Так, гарод! — узрадавана сказаў брытанец. — Я хачу пасеяць трава... Лужок... Капаць, сеяць...
Нотка зірнуў на яго яшчэ больш здзіўлена:
— Ты не ўзарэш!
— Пасад зіць памідоры, пасадзіць перцы...—Джон працягваў пералічваць свае ідэі.
— Перцы-шмерцы! — кепліва перабіўяго балгарскі сусед. — Нашто табе перцы і памідоры? Тут ніхто ўжо не саджае гародніну! Калі табе хочацца памідораў, ідзі ў краму і купі! Кажуць, там цяперака былі турэцкія. Але ж ты з імі не размаўляць будзеш!
— Хачу купіць карова... Купіць карова, піць малако...
— Ды ў цябе з галавой не ў парадку! — выдаў Нотка медыцынскае заключэнне.
— Парадак навесці, узараць... — зачапіўся за апошняе слова англічанін. — Шукаю трактар!
— У мяне ёсць! — ускрыкнуў Нотка і заззяў. — Трактар шукаеш — хадзі сюды!
Трактар бяздзейнічаў пад навесам ля свінарніка Ранальда, хлява Майкла Оўэна і загарадзі Вікторыі Бэкхам.
Нотынгем спачатку пахваліўся сваім заапаркам — пазнаёміў замежніка са свіннёю Ранальдам і аслом Оўэнам. Жывёла, названая ў гонар бразільца, зарохкала, а цёзка англійскага форварда паварушыў даўгімі вушамі і пляснуў хвастом, каб прагнаць некалькі нахабных мух. Каза Вікторыя Бэкхам не была адрэкамендаваная асабіста: яна разам са статкам сышла на пашу. Агледзеўшы заапарк, перайшлі да аўтапарка.