• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    Голены вырашыў падбіць брытанца:
    — Ну не, брат, тут я пас! Мяне тут працаваць не прымусіш!
    — Я працаваць... — ажывіўся англічанін. — Пачаць рамонт... Пабяліць дом з вуліцы, ванна зраблю ўнутры і туалет...
    — Без праблем! — сказаў яму Скін. — Я ў справе! Я спец па ваннах! Плітка, кафля, тынкоўка — усё ўмею! Калі пачынаем?
    — Заўтра! — сказаў Джон.
    — Тумораў монінг! — удакладніў Голены, каб пазбегнуць непаразумення.
    Пасля абеду Скін зайшоў да свайго чалавека ў салон «Тату»... Геша дачакаўся, пакуль кліент, які зазірнуў па плацежныя маркі, выйдзе з памяшкання, і дастаў з-пад прылаўка даўгаваты прадмет, закручаны ў карычневую паперу. Скін асцярожна ўзяў пакет.
    — Бяру яго на пяць дзён... He, на тыдзень!
    — Па дваццатцы за дзень. Калі не вернеш у час — па трыццатцы! — у татуіроўшчыка былі жалезныя тарыфы.
    — Нічога сабе дзярэш! — абурыўся Скін, але засунуў пакет падпаху.
    Увечары ён прынёс пакет у бар «Лондан» і схаваў яго ў пакойчыку за барам. Калі апошні п’янчуга пакінуў бар, прыгажуня Глорыя праявіла цікаўнасць:
    — Скінок, Скінок, а пакажы мне яго! Я ніколі такога не бачыла...
    Са спакушальнай усмешкай Скін пачаў распранацца. Кінуў у кут сваю рокерскую касуху. Зняў рэмень і расшпіліў маланку на джынсах.
    — Ідыёт! — стукнула яго сваім маленькім кулачком барменка.
    — Чакай, дзетка! — прыпыніў ён яе. — Ты не ведаеш, што пабачыш!
    — He пужай ката сасіскай! — засмяялася яна і запела. — Скінок, Скінок, ты мой анёл...
    Голены сцягнуў сваю чорную цішотку і застаўся з голым торсам. Павярнуўся спінай да барменкі.
    — Нічога сабе ў цябе пітон! — ускрыкнула яна.
    — Гэта цмок! Трохгаловы... Мізія, Тракія і Македонія!.. Балгарыя ад мора да мора!
    — Ёсць адна памылка! — заўважыла Глорыя. — Прапусціў адну літару «о»„. Замест «да мора» напісана «да мра»...
    — Ды каго хвалюе! — сказаў Скін. — Галоўнае сэнс! Сэнс зразумелы?
    — Зразумелы, — кіўнула барменка. — А цяпер пакажы мне яго...
    Скін дастаў з-пад кушэткі даўгаваты пакет. Пакуль ён яго раскручваў, Глорыя падумала пра стрэльбу. Але, на шчасце, гэта была не пушка.
    — Металашукальнік! — аб’явіў Голены. — Надзяеш навушнікі, уключаеш, і, яктолькі ён адчуе метал, пачынае пішчаць.
    Ён накіраваў металашукальнік на шырокае дэкальтэ Глорыі, дзе паміж дзвюх грудзей на ланцужку боўтаўся залаты крыжык.
    — Пішчыць! — ускрыкнула Глорыя. — Дай мне!
    Яна па-свойму надзела навушнікі, узяла прыладу і пайшла па пакоі, асветленым промнямі сквапнасці. Спынілася ў куце:
    — Пішчыць! — зноў крыкнула яна. — Тут нешта схавана!
    Скін падышоў да яе, падняў з падлогі сваю рокерскую куртку і паказаў ёй металічныя кнопкі і ланцужкі. Глорыя накіравала прыладу на ягоную паясніцу.
    — Ізноў пішчыць!
    — Таму што я зроблены зжалеза! — адказаўён. — «Айран мэн» — чула такую песню «Блэк Сэбат»? Класіка!
    Ён зняў навушнікі з яе галавы і кінуў яе на кушэтку, каб пераканаць у сваёй мужнасці. Па пэўным часе і пэўных рухах, якія суправаджаліся рыпеннем спружын, Глорыя прызнала, што ён сапраўды зроблены з жалеза.
    — Слухай, якім чынам мы будзем дзейнічаць заўтра, — сказаў Скін, апранаючыся. — Я адпраўлю яго да цябе ў бар, а ты затрымай яго на паўгадзіны!
    — Як? — запытала барменка.
    — Ты сама павінна ведаць. He мне цябе вучыць!
    Глорыя ўсміхнулася загадкава, як Джаконда.
    Раніцай Скін з’явіўся на двары Джона з вялізным магнітафонам у адной руцэ і таямнічым пакункам
    у другой. Адразу ўключыў тэхніку ў разетку, пасля чаго пераапрануўся ў працоўныя рэчы. Пабачыўшы на стале газету «Гардыян», Скін узяў яе і на вачах ашаломленага гаспадара зрабіў сабе шапку з унутраных старонак. Ён паштурхаў ненадзейныя рыштаванні, залез на іх разам з магнітафонам і ўзяўся за атынкоўку фасада. Скін прафесійна арудаваў шпаталем і шлёпаў раствор на сцяну ў такт з блэк-трэшметалам.
    Джон знізу назіраў за ім.
    — Можна трохі ціха музыку... — папрасіў ён.
    3 вышыні рыштаванняў Скін пачуў адваротнае, зрабіў гучней і крыкнуў:
    — «Айран Мэйдэн»! Твае землякі, брат! Англічане!
    Было падобна, што Джон не так і моцна паважаў землякоў з Выспы, бо ён падышоў да разеткі і дастаў з яе штэпсель магнітафона. Пасля паказаў на сцяну:
    — Я бачу... Ты рабіць гэта няправільна...
    — У цябе сцяна крывая! — сказаў у сваё апраўданне тынкоўшчык, злезшы з рыштавання і зірнуўшы знізу. — Зэ Уол у цябе крывая! «Зэ Уол», як альбом «Пінк Флойд»...
    Джон не хацеў слухаць пра «Пінк Флойд». У яго былі іншыя жаданні.
    — Я хацець сцяна роўная. Гладкая... Сумесь вадкая... Павінна быць такая...
    Ён дастаў з кішэні арганайзер і паказаў экранчык майстру:
    — Раствор... Павінен быць тры да двух да аднаго... Пясок... Вапна... Цэмент...
    У сваю чаргу Скін дастаў пачак цыгарэт і на ім напісаў свой рэцэпт вулічнай тынкоўкі:
    — Чатыры-чатыры-два! — аб’явіў ён. — Наша сістэма. Так мы і занялі чацвёртае месца на чэмпіянаце свету па футболе.
    — Гэта не футбол! — адказаў яму Джон. — Тынкоўка павінен быць моцны...
    Скін паківаў галавой на знак згоды і ўключыў магнітафон. А Джон узяў рыдлёўку і пайшоў перакопваць зямлю пад дрэвамі.
    Дзенча быў дырэктарам, дырэктарам вадаспаду. А дакладней — вясковай школы, якая па дакументах больш не была школай. Мінулай восенню ў міністэрстве палічылі, што дзяцей ва Урадлівай недастаткова, і перанакіравалі іх у горад. Але пасада Дзенчы засталася, і ён працягваў атрымліваць заробак дырэктара, хаця па сутнасці меў абавязкі вартаўніка школьнай маёмасці.
    Палкоўнік Шчарбатаў расставіў шахматныя фігуры і ў пустой настаўніцкай зрабіў першы ход. Але на гэтым партыя і спынілася, бо абодва гульцы перанакіравалі сваю ўвагу на іншае. Яны перадавалі адзін аднаму цёмную бутэльку віскі і ўважліва раз-
    глядалі яе праз аконнае святло. Партрэт дзеда Вазава9 таксама глядзеў на бутэльку са сцяны, бо ў свой час не бачыў такой тары.
    — Ідэальна! — сказаў Шчарбатаў.
    — Вось тут хачу яе зрабіць крыху цямнейшай... Усё ж такі «Блэк лэйбл»... Калі этыкетка будзе чорнай, будзе як сапраўдная!
    — А пакаштуй гэтага! — Шчарбатаў падаў яму другую бутэльку.
    Дзенча адпіў.
    — Саладкавата... — сказаў ён.
    — Сапраўдны бурбон! — запэўніўяго палкоўнік. — Копія лепшая за арыгінал!
    — А ўпакоўка? — запытаў Дзенча.
    — Гэта задача Скіна... Але зараз ён на іншым аб’екце! — Шчарбатаў праявіў нецярпенне. — Давай, хадзі, мне трэба да Старшыні... Трэба надаваць яму па кацялку!
    — Капай не капай — трава ўсё адно парасце! — сказаў Скін. Ён спусціўся з рыштавання і здзекліва пазіраў на Джона, які сканцэнтравана арудаваў рыдлёўкай пад дрэвамі.
    — Траву пасеяць там... — не зразумеў яго англічанін і паказаў на зямлю перад хатай. — Там будзе газон...
    — Пасееш траву? Афігенна, брат! Ты мо з нашых? Я, ведаеш, увогуле па траве не хаджу, я яе палю!
    Натуральна, Джон яго не зразумеў.
    — Жартую! — пасміхнуўся Скін. — Глядзі сюды... Гэтай сцяне патрэбны гіпс!
    — Можна... — кіўнуў Джон.
    — Можна, але ў цябе няма. Схадзі да Глорыі ў бар «Лондан» — яна мой чалавек... У яе ёсць на складзе.
    Джон утыркнуў лапату ў зямлю пад дрэвам і пайшоў у дом. Праз колькі хвілін выйшаў, апрануты ў чыстае.
    — I пяць бутэлек піва вазьмі! — загадаў Скін.
    — Апіва навошта?
    — А ты хіба не ведаеш, як робіцца тынкоўка? Яе трэба паліваць, інакш сохне...
    — He разумець, хто сохне?
    — Горла ў майстра! — зарагатаў Скін.
    Джон накіраваўся ў «Лондан». Голены сачыў за ім, пакуль той не выйшаў на вуліцу, пасля спусціўся ў падвал, распакаваў пакет з металашукальнікам і надзеў на галаву навушнікі.
    Шчарбатаў паставіў складзеную шахматную дошку на стол Старшыні.
    — Зараз не магу... — сказаў вясковы кіраўнік. — Я на працы. Ты, спадар Шчарбатаў, па якой справе?
    Шчарбатаў сеў на канапу на месца наведніка.
    — Таварыш... — пачаў ён, але адразу выправіўся: — Спадар Старшыня...
    Ён панізіў голас, хаця ў пакоі і так нікога не было. Праца ў органах навучыла яго, што такія рэчы не агучваюцца голасна.
    — Я па пытанні брытанца... Ненадзейны ён...
    — Шчарбатаў, ты чаго? — здзівіўся Старшыня.
    — Нашто ён сарваўся са сваёй Выспы і прыехаў менавіта ўнашу вёску? Вельмі дзіўна... I балгарскую вывучыў... Ён, пэўна, не сапраўдны брытанец...
    — Як несапраўдны? — Старшыня стаў нешта шукаць у раскладзеных па стале папках, пакуль не дастаў сшытак з тоўстай вокладкай. — Глядзі, што напісана тут. Я сам яго запісаў у рэестр. Джон Сцюарт Джонс... Як у пашпарце. Я бачыў ягоны пашпарт.
    — Дык і той Мікалай стаў Нотынгемам па пашпарце, але ж мы ведаем, хто ён! — запярэчыў Шчарбатаў. — He падабаецца мне гэты брытанец... Калі б быў рускі, быў бы да яго давер, братухна... Але гэты... Старшыня, а ці не пасланец ён з МІ-6? Разведчык?
    — I што ён тут разведвае?
    — У брытанцаў заўжды былі свае інтарэсы тут, на Балканах! Яны ж імперыялісты!
    — Шчарбатаў, у прынцыпе, ты маеш рацыю, — паспрабаваў супакоіць госця Старшыня. — Але цяпер рэальнасць іншая. Цяпер мы саюзнікі, цяпер
    мы разам і ў НАТА, і ў Еўрасаюзе... Аб’яднаная Еўропа, Шчарбатаў!
    — Дзеля гэтай Еўропы мы не прадамо свае нацыянальныя інтарэсы! — папярэдзіў Шчарбатаў. — Я ўсё жыццё абараняў нацыянальныя інтарэсы...
    — Ведаю, ведаю... Хіба ж не таму табе далі...
    — Што мне далі? — запытаў Шчарбатаў.
    — Прыкрыццё, дах на пенсіі... — удакладніў Старшыня і паглядзеў на столь.
    На дахупачуліся крокі,лямпа загайдалася.У гэты ж момант зверху пачала сыпацца вапна, пайшла трэшчына, і кавалак тынкоўкі з грукатам абрынуўся ўніз, пакінуўшы ў столі дзірку, у якой павісла Ha­ra. Hara ў стаптаным кедзе, якая, як ківач, хісталася туды-сюды.
    — Што за трасца! — крыкнуў Старшыня.
    — Атака! — крыкнуў Шчарбатаў і залёг на канапе.
    У кабінет увайшла баба Мара, расхваляваная шумам. Яна паказала на нагу.
    — Гэта Міколава... Я сказала яму, каб паганяў галубоў з даху... Каб хоць якую працу зрабіў!
    Раззлаваны, Старшыня крыкнуў:
    — Нотынгем, балгарын! Ідзі да чорта!
    — Я падаю, Старшыня! — пачуўся голас Ноткі. — Зараз звалюся!
    Старшыня паглядзеў на Шчарбатава, які ўзняўся з канапы і абтрасаў пыл з галавы:
    — Гэта дзяржава зараз абваліцца! Патрэбныя інвестыцыі! Інакш наша дзяржава абваліцца на нашыя галовы!
    У гэты час бар «Лондан» быў пустым. Толькі Ванча, самы адданы наведвальнік, абапёршыся на руку, спаў за адным са сталоў. Аднак прыгажуня Глорыя была на сваім пасту за стойкай, нафарбаваная нават больш, чым звычайна, апранутая ў вузкую блузу з шырокім дэкальтэ і ў вузкую ж спадніцу. Пад гэтай спадніцай мужчынскае вока магло беспамылкова прасачыць тонкую вяровачку бялізны. Некалі зброяй з вяроўкі малы Давід перамог вялізнага Галіяфа. I Глорыя сваёй вяровачнай зброяй магла перамагчы не толькі Галіяфа, але і любога мужчыну, якога пажадае.