• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Чатыры левы, — сказаў Джон.
    — Якія чатыры левы?
    — Я дрэвы пілаваць... Трэба плаціць...
    Старшыня вылупіўся на свайго госця. Фінансавы іск заспеў яго знянацку. Як стрэляны палітык, ён хутка выйшаў з сітуацыі:
    — Заплачутабе, вядома... Нават нядорага бярэш...
    — Згодна са стандарт... Калі балгарын павысіць стандарт, Джон павысіць цана...
    Старшыня даў яму пяць леваў. Джон патыркаў імі сабе ў бараду і вярнуў адзін.
    3 дня продажу дома Ванча амаль не выходзіў з бара «Лондан». Ён піў увесь час: з нагоды і без нагоды, з кампаніяй і без кампаніі. Зараз для кампаніі ён паклікаў за свой стол Скіна, якога шчодра частаваў. Яму замаўляў шатландскі скотч, а сабе — амерыканскі бурбон, віскі, які нядаўна з’явіўся ў бары «Лондан».
    — Толькі сядзьце на месцы для курцоў, бо ў мяне павінна быць праверка! — папярэдзіла іх прыгажуня Глорыя. — Мне не патрэбны штраф!
    He так даўно выйшаў закон, які забараняў паленне ў рэстаранах і барах. У такіх установах можна было паліць толькі пры наяўнасці дзвюх залаў: для курцоў і для непалёнцаў. Але ў гэтым законе, як і ва ўсіх іншых, былі шчылінкі. Бар «Лондан» меў адну залу, таму барменка раздзяліла кожны стол на дзве паловы: палова стала для курцоў, палова — для непалёнцаў. Тонкая чырвоная лінія рассякала сталы на дзве часткі, і ў вачах інспектараў гэтая лінія павінна была стаць перашкодай на шляху тытунёвага дыму.
    — Штраф не палохае Ванчу! — сказаў сам Ванча. — У мяне ёсць грошы на тысячу штрафаў!
    Ён паглядзеў на Глорыю і пагрозліва пахістаў галавой:
    — Я набуду джып, закіну цябе ў салон, і мы пагонім у Бургас!
    — Лягчэй, брат! — асадзіў яго Скін.
    — Які я табе брат? — агрызнуўся Ванча. — Ды я бацькам тваім быць магу, шчанюк! Ты што не...
    У бары «Лондан» часта п’янкі праходзілі праз тры фазы: сабутэльнікі спачатку абменьваліся парай куфляў, пасля — парай мацюкоў і толькі пасля пераходзілі да трэцяй фазы — абмену некалькімі ўдарамі. У такія моманты далікатная Глорыя рабілася цвёрдай, як камень, і выганяла байцоў на двор. А тыя з павагай да прыгажуні-барменкі паслухмяна пакідалі памяшканне, каб разабрацца на вуліцы. Як мужчыны.
    Ванча і Скін хутка перакінуліся мацюкамі і ўжо рыхтаваліся перайсці да трэцяй фазы. У гэтым выпадку абмен хукамі і аперкотамі не мог мінуць бяскрыўдна: Ванча быў небяспечным праціўнікам з гледзішча сваёй вагі, а Скін — праз свой круты нораў. He так даўно Голены без дай прычыны пабіў аднаго смуглявага грамадзяніна, але адвакат Тэразіні адмазаў яго ад следства.
    У гэты напружаны момант у бар увайшоў Джон. Ён рэдка завітваўу бар, таму яго з’яўленне тут было падобным да з’яўлення «сініх касак» у Косава. Два варожыя бакі ўмомант забыліся пра сваю сварку.
    — Гэй, Джон, ты дзе быў, бразэ? — крыкнуў Ванча і прыабняў свайго колішняга апанента. — Біг бразэ! Ну і страшную ж хату я табе прадаў, га?
    Джон сеў за суседні стол.
    — Я выбачаюся, але ты не казаць, што ёсць жонка... — сказаў ён свайму былому дзелавому партнёру па куплі-продажы.
    — Вой, ды якая яна жонка! Няма ніякай жонкі... — адрэзаў Ванча.
    — Атрымаць позва, — і англічанін дастаў з кішэні аркушык. — Маруся Іванаўна Тарасенка, — запінаючыся прачытаў ён імя ісціцы, якую вяскоўцы для зручнасці называлі проста Ванчава. Гэтую ж асобу сам Ванча для зручнасці называў Прычэпам.
    — He зважай ты на гэты Прычэп! — выказаўся былы муж на адрас былой жонкі. — I што гэты Прычэп хоча?
    — Палову дома хоча... Палову дома і палову двара...
    — Біг Прычэп! Нічога ёй не аддасі!
    — Выклікае ў суд...
    — Як яна сабралася цябе судзіць? Я ёй падчас разводу шкоду аддаў! «Шкоду 120L» ёй аддаў! Каб села ў гэтую машыну і з’ехала прэч з маіх вачэй назад у свой стэп!
    — Адны праблемы ад гэтых замежнікаў! — сказаў Скін. — Балгарыя для балгар!
    Тут умяшалася Глорыя, якая ўвесь час іх слухала:
    — Але ж у цябе ёсць акт на маёмасць, так? — запытала яна.
    Ён дастаў з партфеля дакумент, пра які яна запытала. Прысутныя агледзелі яго. Ён быў зусім
    сапраўдным — натарыяльна завераны, з патрэбнымі пячаткамі, подпісамі і гербавымі маркамі...
    — Кепска... — памахаў Джон дакументам. — Ужанчыны такі самы...Не разумець,якнатарыусдавацьдва акты на адна маёмасць...УАнглія такое немагчыма!
    — Ну і сядзі ў сваёй Англіі, — прамармытаў Скін.
    Прыгажуня Глорыя сцісла патлумачыла сітуацыю:
    — Нешта падштурхнула натарыуса... Я, калі захачу, магу хоць на сельсавет натарыальны акт атрымаць! Хаця ж, вядома, я яго не прыватызавала і мне ён не належыць!
    — Ты можаш на што заўгодна натарыуса падштурхнуць, — паддражніў яе Ванча.
    — Нікому не рухацца! Санэпідкантроль! — спужаў наведнікаў «Лондан»-бара строгі голас.
    Строгі голас належаў строгаму мужчыну ў строгім чорным касцюме з вельмі строгім позіркам. Чорны касцюм — абавязковы строй для прадаўцоў рытуальных паслуг і правяраючых інспектараў. Строгі позірктаксама абавязковы.
    — Зараз праверым, як выконваецца Загад аб абмежаванні палення! — сказаў мужчына, які не быў прадаўцом рытуальных паслуг.
    — Калі ласка, інспектар, праходзьце! — усміхнулася Глорыя сваёй самай мілай усмешкай. — Вось... Месцы для курцоў і непалёнцаў...
    Правяраючы орган агледзеў сталы, заўважыўтонкую чырвоную лінію і адзначыў, што падзел відавочны. Раптам ён канстатаваў парушэнне. 3 парушэннем загаду ў залі быў размешчаны Джон.
    — Чаму ён заняў месца для курцоў, але не паліць?
    Ванча хутка падклаў свае цыгарэты англічаніну.
    — Палі давай!.. Ён толькі пагасіў, зараз зноў запаліць!
    — Ноў смокінг! — адказаў Джон на роднай мове. — Шкодна...
    Інспектар дастаў папку з нарматыўным дакументам.
    — Парушана сёмая частка Загада... Непалёнец заняў месца для курцоў! Штраф ад дваццаці да двух соцень леваў! — выдаў ён, рыхтуючыся выпісаць квітанцыю.
    — Але спадар грамадзянін Англіі! — Глорыя паспрабавала патрапіць пад амністыю.
    — Англічанін! — паўтарыў інспектар, і на яго твары з’явілася ўсмешка. Тонкая і злосная. — Тады дзвесце леваў!
    Прысутныя здрыгануліся ад памеру прысуду.
    — Нічога сабе дзяруць! — ускрыкнуў Скін. I дадаў: — Але дзяруць толькі з замежнікаў!
    — Менавіта дзяром, — працягваў усміхацца правяраючы орган. — Каб адразу навучыліся! Гэтыя правілы нам Еўропа навязала!
    — Брат, ды пакінь ты чалавека ў спакоі і лепш скажы, што ты п’еш! — вырашыў умяшацца Ванча.
    — Я яго не пакіну! — бурна адрэагаваў інспектар. — Ты ведаеш, якія ў Англіі штрафы? Мой стрыечны брат з Ньюкасла распавядаў, што неяк кінуў на ходнік недакурак і адразу ж да яго падышоў нейкі тып і выпісаў квітанцыю на дзвесце фунтаў!
    Ён агледзеў аўдыторыю і паўтарыў:
    —Дзвесце фунтаў... Гэта шэсцьсот леваў на нашыя! Значыць, яны там нашых хай штрафуюць, а мы тут іх будзем адпускаць?
    У разгар расправы ў бар зайшла яшчэ адна службовая асоба — Старшыня Урадлівай. Яму быццам птушачка напела, што яго англійскі інвестар зноў у бядзе.
    — Што тут адбываецца? — запытаў вясковы лідар.
    — Джона штрафуюць за цыгарэту.... — першым адказаў Скін.
    Старшыня паглядзеў на англічаніна са здзіўленнем:
    — Зноў цябе, Джон!
    — Штрафуюць не за цыгарэту, а за тое, што без цыгарэты... — паціснуў плячыма англічанін.
    Інспектар з важным тварам паўстаў перад вясковай уладай.
    — Спадар Старшыня, гэта толькі мая праца: назіраць, ці выконваецца загад аб абмежаванні палення. I тут я канстатаваў парушэнне: неплёнец заняў месца для курцоў!
    — Усё правільна, Барысаў! — паціснуў яму руку Старшыня. — Да парушальнікаў трэба ўжываць санкцыі! Усё па еўрапейскай мадэлі, па правілах! Давай выйдзем на вуліцу паразмаўляем па-мужчынску!
    Менавіта з фразы «давай выйдзем на вуліцу паразмаўляем па-мужчынску» звычайна пачыналася трэцяя фаза скандалаў у бары «Лондан». На вуліцы старшыня ўзяў інспектара за локаць:
    — Я прасунуў тваю праблему з участкам. Размаўляў з камісіяй па зямлі...
    — Давай, брат! Бо ўжо дзесяць год цягаемся з гэтымі няшчаснымі пяццю гектарамі!
    — Усё вырашыцца, але не кранай майго стратэгічнага інвестара!
    Такім чынам дзелавыя людзі паразмаўлялі памужчынску і вярнуліся ў бар. Там Джон ужо падрыхтаваў грошы на штраф.
    — He будзе штрафу! — сказаўяму інспектар і схаваў папку з нарматыўнымі дакументамі.
    — Ледзь не здарылася памылка, — усміхнуўся Старшыня.
    — Памылка? — здзівіўся Джон. — Зноў памылка...
    — Усе мы людзі, Джон, — мякка сказаў інспектар, і ўся яго строгасць адразу знікла. — Чалавеку ўласціва памыляцца.
    — Менавіта так! — выгукнуў Ванча. Ён быў задаволены больш за астатніх, што можна працягваць прыпынены алкагольны забег. — Хто што будзе піць? Я частую!
    Старшыня адвёў Джона ўбок.
    — Другі раз цябе выцягваю... Другі раз праз цыгарэты...
    — Два разы памылка... — паціснуў плячыма англічанін.
    — I ты ледзь не зазнаў гэтую памылку... Джон, а зараз трэба, каб ты дапамог мне. 3 перамогай у выбарах на наступны тэрмін. Сёння ўвечары сход. Ты мне патрэбны на сходзе роўна а сёмай! Сэвэн о’клок!
    Баба Мара пад навесам у сваім двары рабіла кетчуп. Англійскі сусед асісціраваў у аперацыі, першапачаткова запісаўшы ў свой электронны арганайзер рэцэпт прадукту.
    — Гэты кетчуп, — патлумачыла баба Мара, — мой каронны. Універсальны — і для спагеці, і для піцы... Без фарбавальнікаў і кансервантаў. Я магазінны нават лізнуць не магу. А ў вас які кетчуп?
    — Добра кетчуп, — адказаў Джон так, быццам яго запыталі пра добрага знаёмага.
    Яму была пастаўлена задача круціць памідоры ў ручной мясарубцы. Ён круціў ручку і назіраў за тым, як з дзірачак выходзіць таматная мязга. Рукі ў яго былі па локаць запэцканыя памідорамі.
    Тут у яго зазвінеў мабільны. Яго жонка з далёкага Манчэстэра беспамылкова абірала самы нязручны момант для званка. Баба Мара ўжо навучылася дзейнічаць, як мабільны аператар. Яна дастала тэлефон з кішэні Джона і прыклала да ягонага вуха. Без яе спадарожнікавы кантакт не мог адбыцца.
    — Я добра, — адказаў муж па-англійску, працягваючы круціць ручку памідорарэзкі. — Раблю кетчуп... Дамашні кетчуп... He, Паці, я не здурэў... Тут усе так робяць. Суседка таксама... Яна тут... He, я... Гэта не тое, пра што ты думаеш... Любая, ну, калі ласка!
    Джон адхіліў галаву ад тэлефона.
    — Кінуць трубка! — сказаў ён па-балгарску.
    — Мы таксама зараз закідаць пачнём, — сказала баба Мара і сышла па пустыя слоікі. Яна вярнулася з накрыўкамі і патлумачыла Джону: