Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
Гэта і была навіна, а камера не паказала ніякага аўтобуса. Яна ўзяла агульным планам вясковую плошчу з усімі прысутнымі і індывідуальна спынілася толькі на прыгажуні Глорыі. Асабліва аператар сфакусаваўся на яе глыбокім дэкальтэ.
— Ты....Ты па тэлевізары! — узрадавалася баба Mapa. — Ты вельмі прыгожая, Глорыя... Фотагенічная!
— He атрымалася нічога спець, — надзьмулася Глорыя. — He пасавала да нагоды...
— Ія сябе бачыў! — заззяўСкін. — Я вельмі круты! Спадар Шчарбатаў, толькі цябе не было ў кадры...
Стары кадр спецслужбаў адказаў:
— Шчарбатаў заўжды застаецца за кадрам!
Джон і Патрыша таксама прыйшлі ў бар, каб адсвяткаваць падзею. Яны нават замовілі сабе шопскую салату і піва. Старшыня падсеў да іх стала і сказаў англічаніну:
—Забудзем пра гэтую справу з аўтобусам... Цяпер нам трэба ажывіць «Вінпрам»!
— Ажывім! — адказаў Джон і расшпіліў каўнер кашулі, які ціснуў яму шыю.
Пакуль усе весяліліся, Шчарбатаў незаўважна прабраўся за бар і ўвайшоў на кухню. Глорыя стаяла спінай да ўвахода і рэзала салату. Палкоўнік ціхенька падышоў да яе і затуліў вочы рукамі.
— Скінок, не зараз... — сказала яна.
— У мяне ёсць нешта для цябе! — прашаптаў ёй голас, які дакладна належыў не Скіну.
Яна адхіліла мужчынскія далоні ад свайго твару і павярнулася.
— Ты? Табе што трэба?
— Цс... Усяго-ткі маленькі падарунак!.. — прашаптаў Шчарбатаў і павесіў ёй на шыю залаты ланцужок.
— Сэрца? — паглядзела на яго Глорыя.
— Высакародны метал! — удакладніўпалкоўнік. — Дваццацьдва караты!
Барменка ад падарунка не адмовілася.
Джон зрабіў сабе шапку з рэкламных старонак англійскай «Гардыян», пасля чаго замазаў вапнай надпіс «BG для балгар». Затым ён залез на дах «Вінпрама». Там нечая варварская рука скінула вялікую частку чарапіцы, а астатнюю пабіла. Англічанін заняўся ліквідацыяй пашкоджанняў. 3 самай раніцы балгарын Нотынгем па загадзе кіраўніцтва вёскі прывёз яму на сваім асліным возе цэлую чарапіцу, хутка падзяліўся ўражаннямі ад матча «Уіган» — «Фулхэм» і пайшоў пасвіць коз.
Стаяў цудоўны восеньскі дзень, ідэальны для ўкладвання чарапіцы. Седзячы на даху, Джон падняў галаву да неба. Над ім разліўся бяскрайні блакіт, пранізаны чародамі журавоў, якія ляцелі ў вырай. «Куды яны лятуць? — падумаў ён. — Дзе яны знойдуць
месца, лепшае за гэта?» Англічанін удыхнуў свежае паветра, паглядзеў на таполі з пафарбаваным у ярка-жоўты колер лісцем, і на душы ў яго стала таксама ж сонечна, як было сонечна ў гэты дзень. Яму стала так лёгка, што захацелася спяваць. I ён заспяваў песню «Бітлз», хаця зусім не ўмеў пець:
— Естэрдэй, усе мае праблемы здаюцца такімі далёкімі...
I нават пачаў насвістваць, хаця зусім не ўмеў свісцець, бо ў Англіі ніколі не рабіў такога.
— Гэй, Джон! — крыкнуў голас знізу. — Адпачні! Праца канца не мае!
Гэта быў Дзенча, дырэктар-вартаўнік школы, які падаваў знізу знакі, каб той злез з даху.
— Слухай, спадар Джон! — пачаў ён, яшчэ калі англічанін спускаў па лесвіцы. — Давай з табой правернем адну махінацыю, га?
Толькі пачуўшы слова «махінацыя»,брытанскі грамадзянін спыніўся і палез назад наверх па лесвіцы.
— Лато? — і ён паставіў нагу на наступную прыступку.
— Стой! — Дзенча схапіў яго за нагу. — Біржа! Анлайн!
-0!
— А я пра што! Я ў курсе біржавога індэкса Доу Джонса... Сачу за акцыямі вялікіх кампаній... Мы купім акцыі, Джон! «Кока-колы», «Джэнерал Мотарс»...
Балгарын тузаў яго за нагу, цягнучы ўніз, нібы спяшаўся адразу зацягнуць у біржавыя гульні.
— He хацець набываць акцыі, — сказаў англічанін. — Я дом купіў, не магу аправіцца... Справа чакаць. Падвешаны стан...
— Усе мы ў падвешаным стане! — сказаў Дзенча. — Вісім і чакаем, пакуль справы палепшацца. Вісім, як павукі! Як спайдэрмэны...
— Ес, спайдэрмэны... — пацвердзіў Джон, які ў гэты момант сапраўды быў падобны да чалавека-павука, які вісеў на драбінах — ні ўверх, ні ўніз.
— Але без грошай справы не палепшацца! — зноў тузануўяго ўніз балгарын. — А грошы на біржы! Сёння набываем, заўтра прадаём і становімся багатымі!
— Ты набывай, я — не...
— Дык я б лёгка купіў, — сказаў Дзенча. — Але не маю крэдытнай карты... Ты мне патрэбны. У цябе ж ёсць крэдытная карта? Дай мне нумар, бо па-іншаму не атрымаецца....
Джон убрыкнуў дырэктара нагой, каб адбіцца ад назолы, як конь, якому дапякае надакучлівы сляпень. Але сляпень трымаў яго моцна.
— Ты толькі крэдытуеш, спадар Джон... Я пасля ўсё вярну! Закладаю элітную камп’ютарную тэхніку! Ты ж бачыў мае камп’ютары? Хадзем пакажу!
3 велізарным нежаданнем англічанін пакінуў сваю працу і спусціўся на зямлю.
На плошчы перад сельсаветам з’явіліся тры аб’ёмістыя скрыні — нечакана, быццам былі спушчаныя іншапланецянамі. Старшыня ў суправаджэнні свайго персанальнага асістэнта Нотынгема аглядаў новыя аб’екты.
— Патрэбныя праекты, Нотынгем! — казаў ён. — Без праектаў мы згінем!
— Мы ператварыліся ў народ праектантаў! — заўважыўасістэнт. — Ніхто не працуе,усе толькі пішуць праекты...
— Кожны балгарын павінен мець праект сваёй будучыні! — строга паглядзеў на яго Старшыня.
— Ці не лепей арганізаваць букмекерскую кантору? Калектыўную? 3 вясковага бюджэту. Узяць хаця б гэтую сустрэчу «Іпсвіч» — «Сандэрлэнд»...
— Змоўкні ты! — адрэзаў Старшыня і паспрабаваў аддзерці апакаванне з адной скрыні, але марна. — Хто іх даслаў?
— He сказалі... Выгрузілі і з’ехалі.
Старшыня зрабіў спробу расчытаць надпіс на замежнай мове, але зноў марна.
— Мо гэта з ФАР12? Ці з САПАРД13... Я ў абедзве вуду закідаў.
— Падобныя да лядоўняў... — сказаў Форэст. — Нешта кшталту маразілак.
— Напэўна, гэта маніторы, — выказаў здагадку Старшыня. — Для маніторынгу аграбізнесу! Распакоўвай!
Нотынгем накінуўся на скрыні з голымі рукамі, але апакаванне вытрымала напад. Раз’юшаны, ён выцягнуў сцізорык і пачаў ім рэзаць плёнку. 3 апакавання паказалася пластмаса...
Аднекуль па нейкай праграме ім вылучылі тры пластмасавыя кантэйнеры для смецця. Рознакаляровыя, як нацыянальны трыкалор: белы, зялёны, чырвоны...
Нотынгем голасна прачытаў надпісы:
— Папера! Шкло! Метал!
Тым часам Старшыня прачытаў паперу, якая выпала з раздзёртых кантэйнераў.
— Ад праекту «Прыгожая Радзіма»... Пластмасавыя кантэйнеры для сартавання смецця — тры штукі! Клятыя бюракраты! Я ім такі праект падаў, а яны мне што даслалі!
— Ёсць бак і для Скіна з яго хэвіметалам, — заўважыў Нотынгем і паказаў на чырвоны кантэйнер з надпісам «Метал». —Але Скін надта габарытны, не ўлезе сюды!
Скін увайшоўу бар «Лондан» гатовы да скандалу:
— I што? — звярнуўся ён да прыгажуні Глорыі. — Адшываеш меня дзеля гэтага старога карча? Вось дык прыкол!
У бары не было іншых наведнікаў, таму можна было ўсчынаць паўнавартасны скандал. Але на яго крыкі барменка з усмешкай Мона Лізы адказала рэфрэнам з песні сваёй цёзкі Глорыі:
— «Згас агонь у маім сэрцы... Праклінаю я цябе!»
— Каб цябе... — сказаў Голены. — А ведаеш што? Ён нічога не можа... Жарэ віягру!
У адказ Глорыя зноў толькі загадкава ўсміхнулася, чым толькі болей кальнула яго.
— Гэта вельмі тупа! — завішчаў ён. — Мегатупа! Змяняць жалезнага хлопца на нейкага старыкана, з якога ўжо пясок сыплецца!
— Ён высакародны! — ціха адказала барменка. — Mae высакародныя металы...
Гэтым аргументам яна ўсё праясніла. Ён зразумеў, што барменка канчаткова адшыла яго, і сеў за стол, цалкам разбіты.
— Каб цябе... Чаму ты яшчэ на трасу не выйшла!
Напэўна, ён бы сказаў яшчэ і іншыя паскудствы, калі б у бар не ўвайшла Патрыша. Яна, як заўжды, усміхалася:
— Добры дзень... — яна ўжо засвоіла балгарскія вітанні.
— Хэлоў! — адказала Глорыя, а Скін толькі змрочна зірнуў на яе.
Хаця яна і была жанчынай у гадах, але магнетычна прыцягвала вока: зграбная, падцягнутая, з натуральнымі русымі валасамі. Ва Урадлівай не было ніводнай натуральнай бландзінкі, таму мужчыны часта заглядаліся на яе.
— Я прыйшла на ўрок... — сказала Патрыша і зноў усміхнулася белымі зубамі.
У настаўніка не было аніякага настрою, але і дзесяць леваў не былі лішнімі. А пасля ўрока грошы будуць. Ён паказаў на месца ля сябе.
— Крэсла!
— Крэсла! — паўтарыла англічанка і села.
— Стол!
— Стол...
— Прынясі шклянку! — загадаў Голены барменцы.
— Шклянку... — паўтарыла Патрыша і запісала слова ў сшытак.
Глорыя прынеслі шклянку і бутэльку віскі. Скін наліў сабе.
— Наліваць...
— Наліваць... — вымавіла вучаніца гэты асноўны дзеяслоў.
— Жлукціць! — сказаў настаўнік і выліў шклянку сабе ў рот.
— Жлукціць! — паўтарыла Патрыша запісваючы.
— Стоп! — спыніў яе Скін. — He «жлукціць»! Лепей напішы «піць»...
— П’еш,а плаціцькалі будзеш?—уклінілася Глорыя.
Скін паглядзеў на яе з нянавісцю:
— Пасля ўрока! Скін заўжды плаціць!
Глорыя адышла за бар, не ўпусціўшы моманту пракаментаваць:
— Ага, асветнік знайшоўся!
— Вось нашая альма-матар! — Дзенча паказаў на жоўты будынак, прапускаючы Джона на школьны двор.
Англічанін не аднойчы праходзіў міма гэтай трохпавярховай пабудовы, але не разумеў, чаму яна ггустуе.
— Зачынілі! — каротка патлумачыў дырэктар. — Дзевяць класаў, кабінет фізікі, хімічная лабараторыя і сем дзяцей... Накіравалі іх вучыцца ў горад!
Яны прайшліся пустым школьным калідорам, па сценахякога віселі партрэты невядомых Джону людзей. Ідучы, ён паспеў расчытаць толькі адзін надпіс: «Наперад, веды — гэта сіла!»
— Вітаем вас, сэр, у царстве камп’ютараў! — сказаў дырэктар, адмыкаючы дзверы. — Вэлкам!
Кабінет быў тэхнічна абсталяваны. Англічанін нават здзівіўся. Ён не чакаў пабачыць у гэтай забытай богам вёсцы такіх камп’ютараў, якіх, можа, і ў школах Выспы не было.
— Іх даслалі па праекце, — патлумачыў Дзенча. — Галандскі фонд. Пяць камп’ютараў, сканер, лазерны прынтар... Бэушных няма! Усе новенькія... Толькі іх прывезлі якраз тады, калі міністэрства зачыніла школу... Прыязджаў праграміст, каб дзяцей навучыць, але ж дзяцей няма, то ён мяне навучыў... Валодаю бэйсікам другога ўзроўню...
3 вялікім гонарам дырэктар паказаў на самы блізкі камп’ютар:
— Во, прыгажун! Ведаеш, якая ў яго мацярынка?
— Маці на рынку?.. — азадачана сказаў Джон. — Я разумець, што маці цяжка...
— Ды ну! — адмахнуўся Дзенча. — Пра што ты кажаш? У нас яшчэ ўсё вельмі няблага!.. Я ж табе пра матчыну плату кажу! На гэтым камп’ютары я магу ўзламаць базу даных Пентагона!