Англійскі сусед
Міхаіл Вешым
Выдавец: Логвінаў
Памер: 295с.
Мінск 2019
— 0, дарлінг! — шчыра радуючыся, сказаў Джон, калі баба Мара прыклала мабільную прыладуда яго
вуха. — Так файна, што ты пазваніла! Тут цудоўна. Мяне зрабілі ганаровым жыхаром вёскі. Уручылі мне ключ ад «Вінпрама»... Што такое «Вінпрам»?.. Ну, там вараць ракію. Ты ведаеш, што такое ракія, мы з табою пілі... Як джын, толькі лепей... Калі ты прыязджаеш? Прывязеш Джона і Эмілію? Едзеш?.. Чакаю цябе...
Баба Мара схавала тэлефон назад у яго кішэнь.
— Твая жонка сказала адрас Гінэса?
— He сказаць... Напэўна, шукае...
— Ат, ён ужо і не патрэбны! — адказала жанчына. — Гарбуз загніў... Куры яго паклявалі, і ён загніў. Абыдземся і без Гінэса!
— Трэба мець адрас Гінэса... — сказаў Джон задумліва. — Тут кожны дзень ставіць рэкорд!
Джон зірнуў на свой дом. Дом ён атынкаваў, пафарбаваў дзверы і вокны. Унутры замазаўтрэшчыны ў столі, зрабіў ванну і туалет. Усё сам.
— Думаў, жонка прывезці ўнукаў на месяц... — сказаў ён. — He можа... Ехаць на мора — Італія, Манака...
— I я свайго ўнука не бачыла ўжо пяць месяцаў... — адказала баба Мара. — Нявестка з горада не пускае. Зусім без дзяцей засталася вёска, Джон, хаця б твае англійскія дзеткі прыехалі, каб пачуць дзіцячыя галасы!..
У бары «Лондан» Старшыня і Дзенча пілі па куфлі працоўнага піва. На сваім новым тэрміне вясковы лідар спрабаваў увесці гэтую дзелавую форму стасункаў з насельніцтвам. А Дзенча спрабаваў патлумачыць яму сутнасць свайго новага вынаходніцтва. Ён паказаў Старшыні мініяцюрны чып.
— Сістэму я назваў ДЫСПАС, — тлумачыў дырэктар-вартаўнік школы. — Дыстанцыйны пастух! У вуха імплантуем такі чып. Усё тут...
— Менавіта так! — кіўнуў Старшыня. — Уся праблема балгар у чыпе! Калі б мы маглі замяніць гэты чып, было б прасцей далучыць наш народ да Еўропы...
— Спачатку правядзём выпрабаванні на козах... Значыць так, ДЫСПАС звязваецца са спадарожнікам праз мабільны тэлефон... Працэс адсочваецца праз камп’ютар. Пастух глядзіць у манітор ноўтбука і кантралюе лакацыю коз. Яму не трэба быць побач з козамі — усё адлюстроўваецца на маніторы... Калі нейкая каза адыходзіць убок, яе можна вярнуць да статка левай кнопкай мышкі... Калі ўкарэнім сістэму, арганізуем курсы павышэння камп’ютарнай граматнасці, і кожны пастух будзе мець сертыфікат аб заканчэнні курсу. Без сертыфіката нават качак пасвіць нельга будзе! — так сцісла Дзенча сфармуляваў сутнасць сваёй інавацыі.
— Гэтая сістэма мне здаецца надта складанай... — адказаў вясковы лідар, для якога кап’ютарныя таямніцы былі недасяжнымі.
— Нічога складанага... Будзем карыстацца інфармацыйнымі тэхналогіямі! Як у Сіліконавай даліне!
— Які сілікон? — усхапіўся Старшыня. — Мы вырабляем толькі экапрадукты! Без сілікону ў вымях...
— Ты мяне не зразумеў. Сіліконавая даліна — гэта месца, дзе развіваюцца інфармацыйныя тэхналогіі...
— Даліна ў нас ёсць, — падсумаваў вясковы кіраўнік. — А вымя павінна быць натуральным! Экавымя...
Як па камандзе, яны ўдвох павярнулі галовы да прыгажуні Глорыі. Яе прыродныя багацці без сілікону былі заціснутыя ў парэзаны чорны топік. На топіку быў надпіс па-англійску «Тач мі», але нават без надпісу ім абодвум хацелася дакрануцца да яго.
Гэтае «Тач мі» ўразіла і Джона, але ён прыйшоў у бар па іншае — хацеў проста купіць хлеб.
— Джон! — крыкнуўяму Старшыня. — У вас, англічан, як з чыпам? Бо наш патрабуе масавай замены... Але замена чыпаў павінна пачацца на вярхах!
Старшыня паказаў уверх, каралеўскі падданы прасачыў за яго пальцам, але нічога не зразумеў.
— Пачаць з палітыкаў! — удакладніў вясковы палітык. — Шмат крадуць... А вашыя крадуць?
— He ведаю... — паціснуў плячыма Джон. — Часам хапаюць, судзяць... Адстаўка кабінета...
— Ага, восьяно! — пляснуўудалоні Старшыня. — Аў нас ні хапаюць, ні судзяць! Вунь, у В’етнаме: калі трапляешся на хабары — расстрэл! Вось і падумаюць сто разоў перад тым, як узяць...
— Няможна расстрэл! — сказаў англічанін.
— Ведаю... У вас па-іншаму... Палата лордаў, Палата абшчын... Каб была ў нас Палата абшчын, я б першым у яе ўвайшоў! Ці ж я не кіраўнік нашай вёскі? Але, Джон, гэтая сістэма з лордамі мне здаецца састарэлай! Чаму вы яе не зменіце?
— Традыцыя... — адказаў Джон. — Так шмат год... На гэтым трымаецца дэмакратыя!
—Ат! — Старшыня пляснуўяго па плячы. — Змяняйце сістэму! Гэта нескладана: мы яе штодня змяняем!
Падаўшы ідэю для змены брытанскай канстытуцыі, Старшыня падаў знак і Дзенчы, што час дзелавога піва скончыўся:
— Хадзем, нас чакае праца!
Яны выйшлі ўдвох і разышліся ў розных кірунках: адзін пайшоў медытаваць у сельсавет, а другі накіраваўся ў школу, каб паглыбіцца ў інтэрнэт.
Джон падышоў да бара і апынуўся роўна насупраць «Тач мі».
— Вы вельмі прыгожая сёння, міс Глорыя! — сказаў англічанін, але хутка выправіўся: — Вы заўжды прыгожая...
— «Кажы, кажы, кажы...» — прапела барменка і заплюшчыла вочы. — «Я заплюшчу вочы і буду слухаць цябе!»
— Адзін «Добрудж», алей і фунт масла... — гэта пачаў казаць Джон.
Глорыя расплюшчыла нафарбаваныя вочы і сказала гарэзліва:
— Ты не каштаваў мае фірмовыя стравы... Хотдог, біг-мак, яечня з беконам! Mary і піцу разагрэць у мікрахвалёўцы!
Джон па-балгарску адмоўна пахістаў галавой. Дзякуючы трэніроўкам перад люстэркам ён засвоіў мясцовыя жэсты.
— He падабацца ежа з мікрахвалёўка!
— Такая палітыка бара! Фаст-фуд — хуткая ежа! Хто табе сёння па свеце будзе выгатоўваць? Свет болей не гатуе! Мой, вунь, абазваўся з Іспаніі... Там толькі гамбургерамі і харчуецца!
Пры згадцы слова «гамбургер» Джон яшчэ больш энергічна захістаў галавой.
— Добра! — сказала барменка. — Прыгатую нешта адмыслова для цябе! Гэта дакладна табе спадабаецца!
Ён сеў за стол, а яна прынесла талерку з парэзаным памідорам і брынзай.
— Казіная брынза! Пакаштуй!
Джон адкусіў ад вясковага памідора, закінуў у рот брынзу і знерухомеў ад шчасця. Такога шчасця няма ўТуманным Альбіёне!
— Смачна... Я купіць дзве казы, міс Мара навучыць рабіць брынза!
Глорыя падсела да яго.
— I іншым рэчам цябе навучым! — сказала яна і паглядзела на Джона праз свае даўгія вейкі. — А я вось кінула іспанскую... Канешне, мой у Іспаніі, але кажа: «Я яшчэ не ўладкаваўся, не спяшайся прыязджаць!» Можа, ужо знайшоў сабе якую іспанку!.. Я яму сказала па тэлефоне: «Нішчыш так зацята жанчыну на дзясятку...» Джон! Я пачала вучыць англійскую... Памідор гэта «тамата», а брынзы — «чыыыз»! Я добра вымавіла?
— Правільна...
Яна дакранулася да яго рукі, магчыма, выпадкова.
— У мяне ёсць просьба... Ты можаш даваць мне ўрокі? Два разы на тыдзень?
Ён прыбраў сваю руку — невыпадкова. Дастаў арганайзер і праверыў сваю занятасць. Меў двух кліентаў на бензапілу, аднаго на пакос газона і яшчэ аднаго з дваццаццю соткамі пашы... Ён зірнуў на надпіс «Тач мі» на парэзаным чорным топіку і не змог утрымацца:
— Можна, міс Глорыя!
— Толькі ў вас! — сказала барменка. — Бо тут ходзіць шмат людзей, могуць няправільна зразумець!
3 Ранальда вырас нікуды не варты парсюк. Хаця ён і меў шалёны апетыт і засмоктваў, як пыласос, усё, што яму кідалі ў карыта, да яго вагі не дадавалася ніводнага лішняга кілаграма. Чым старэйшым ён станавіўся, тым болей быў падобны да англійскага харта: пляскаты жывот, рэбры і даўгая пыса.
— Ану давай таўсцей! — Нотынгем паказаў яму жоўтую картку.
Але, насуперак папярэджанням, Роні не патаўсцеў. Наадварот, здавалася, схуднеўяшчэ болей.
Гаспадару Форэсту давялося скарыстацца чырвонай карткай.
— Яшчэ не прыйшоў твой час, — сказаў ён парсюку, бо да Калядаў было яшчэ вельмі далёка. — Але якая з цябе карысць, калі ты толькі жарэш дарагі фураж і не таўсцееш? Я выводжу цябе з гульні!
Пасля гэтыхсловаўНотынгем падумаўяшчэ адну ноч і на раніцу зацвердзіў прысуд. Ён адправіў маці на працу ў Сельсавет і паклікаў Скіна. Калі гутарка ішла пра гвалт, ён адгукаўся імгненна. Ён нават насіў з сабой кастэт. Але пабачыўшы, як ціхмяны Ранальда даядае свой апошні сняданак на двары, Голены даў слабіну:
— Сярод лета парсюкоў не колюць!
Нотынгем гаркнуў:
— Я цябе для чаго клікаў? Каб ты мне дапамог ці каб парады раздаваў? Ці, можа, ты не пераносіш віду крыві?
На свой першы ўрок вучаніца прыйшла роўна ў час. Гэтым разам «Лонда калор» надала чорны колер яе валасам. А яе парэзаны топік гэтым разам быў не чорным, а чырвоным, і напісана на ім было не «Тач мі», а «Лав мі»... Але ён таксама быў дастаткова кароткім, каб можна было заўважыць каштоўны каменьчык, імплантаваны ў пупок. А пад спадніцай з нізкай таліяй можна было заўважыць тонкія вяровачкі бялізны. Некалі зброяй з вяроўкі малы Давід перамог вялізнага Галіяфа. I Глорыя сваёй вяровачнай зброяй магла перамагчы любога мужчыну.
Джон запарыў гарбаты і прынёс яе на стол у гасцёўню.
— Вы, міс Глорыя... — пачаў тычар, — ведаць некаторыя словы...
— Ведаю! — кіўнула барменка. — Агульнакультурныя... Блад мэры, джынфіс, скотч, бурбон... Гэта з майго меню... I яшчэ хот-дог...
— Пачнем з гэтага, — сказаў Джон і паказаў на стол. — Зіс іс э тэйбл...
— Пра стол я ведаю... Джон, давай вывучым тыя словы, якія мне патрэбныя па працы... Як будзе «песня»?
— Э сонг...
— Як «пець»?
— Сінг...
— Вой, як лёгка! Сінг сонг! Гэта дапаможа мне па працы!
Джон зірнуў на кароткую спадніцу сваёй вучаніцы, зірнуў на парэзаны топік з надпісам «Лав мі» і запытаў:
— Кім хацець працаваць?
— Спявачкай... Я спявачка. Калі была дзіцем, спявала ў фальклорным калектыве... Але ў нас няма рынку... Мала людзей. Вось у Англіі ёсць рынак, але няма спявачак... Вішчаць, як...
3 суседняга двара пачуўся віск. Абое ўслухаліся...
Хаця Ранальда і быў кволым, ён быў дастаткова разумным, каб зразумець, што яго чакае. Сярод жывёл парсюкі першыя па разумовых здольнасцях, а сярод сваіх братоў Роні, пэўна, меў самы высокі каэфіцыент. Пабачыўшы, што гаспадар ідзе ў яго загон з голым нажом у руках, ён усчаў шалёны віскат.
— Ціха, хлопча, — сказаў яму Нотынгем і павярнуўся да свайго памочніка. — Зразумеў, што яго чакае...
Скін дастаў і надзеў свой кастэт.
— Лясну яму раз між вачэй! — прапанаваў ён. — Упадзе ў кому, і нам будзе прасцей даць з ім рады!
— А можа, я цябе лясну! — прапанаваў яму Форэст. — Звяжам яму капыты, выцягнем з загону, кінем на зямлю... Ты трымаеш, я б’ю! Нават нічога не адчуе!