• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Здароў, брат! — крыкнуў яму Скін. — Давай сядай, праца пачакае!
    — He, гэта вы ўставайце! — скамандаваў Ванча. — Выйдзіце паглядзіце на звера!
    Прыпаркаваны на вуліцы джып сапраўды быў вялікім зверам.
    — «Рэндж ровер», — пахваліўся Ванча. — Чатырохлітровы вэ-падобны рухавік!
    Кліенты бара «Лондан» выйшлі на вуліцу, каб ацаніць Ванчавага гадаванца.
    — Рухавік чатыры літры! — паўтарыў Нотка. — Ды ў яго аб’ём большы за твой, Ваня! Ты чатыры літры назбіраць зможаш?
    Скін абышоў машыну вакол, агледзеў з усіх бакоў і даў высокую ацэнку:
    — Вельмі крутая!
    — Толькі што стырно справа, — заўважыў Нотка.
    — Mae чатыры падушкі, — патлумачыў Ванча. — Эірбэгі! Mary ездзіць, лежачы на падушках. А бабу пакладу вось тут, між падушкамі...
    Прыгажуня Глорыя загадкава пасміхнулася, зразумеўшы намёк.
    — Кідаю цябе ў салон! — натхніўся Ванча. — I даю газу! На Бургас! Там...
    — Колькі аддаў? — перапыніў яго Скін.
    — Вельмі ўдала ўзяў... Восем тысяч... Еўра!
    Скін цокнуў языком:
    — Пераплаціў! На крылах іржа — сэканд-хэнд!
    — Закрый сваю зяпу! Гэта звер! — падсумаваў Нотынгем, добра абазнаны ў рухавіках. — На такім нават араць можна!
    — Хай Джон арэ! — адгукнуўся Ванча. — А я буду піць! Хадземце абмыем звера, каб не было аварый.
    Джон араў бацькаву спадчыну Шчарбатава. Гэтыя дзесяць сотак перад яго новай вілай гадамі не араліся, зарасталі пустазеллем і ператвараліся ў гадзюшнік.
    — Што будзеш саджаць? — пацікавіўся Дзенча, які разам з палкоўнікам сядзеў на тэрасе пад стракатым тэнтам. Абодва яны назіралі за працай трактарыста і спрабавалі гуляць у шахматы, але трактар замінаў ім засяродзіцца на гульні.
    — Райграс! — адказаў гаспадар. — I я пасею англійскі газон! Чым я горшы?
    Ён сабраў шахматныя фігуры ў скрынку і запытаў:
    — Як наша справа, окей?
    Дырэктар-вартаўнік школы дастаў з кішэні пінжака пухлую капэрту. Шчарбатаў узяў капэрту і ўважліва разгледзеў змесціва.
    — Добрыя... Нават вадзяны знак можна ўбачыць...
    — He толькі акцызы, я табе хоць еўра надрукаваць магу!
    — Цссс! За гэтым сочаць! — сказаў палкоўнік і перадаў яму нейкія грошы.
    — Як дамаўляліся. Па дзесяць стацінак за штуку...
    — Будуць патрэбныя яшчэ? — запытаў Дзенча.
    — Гэта канец! — аб’явіў Шчарбатаў. — Старшыня перадаў галіну ў іншыя рукі! Усё мае канец!
    Трактар змоўк. Быццам бы англійскі трактарыст іх пачуў і таксама дайшоў да канца.
    — Пайду пакашу крыху зялёных у інтэрнэце! — сказаў Дзенча, які гуляў у шахматы з невядомымі супернікамі ў глабальным павуцінні. — Трэба будзе таксама неяк паразмаўляць з Джонам, каб пакасіў мой газон, бо той ужо больш падобны да дзікага зарасніку!
    Палкоўнік развітаўся з дырэктарам-вартаўніком і сустрэў англійскага трактарыста як дарагога госця на тэрасе сваёй новай вілы:
    — Ты вельмі дакладны чалавек, Джон! Можа, ты і ідэалагічны праціўнік, але дакладны, як сапраўдны брытанец! Давай спачатку разлічымся... Пяць, правільна?
    Джон кіўнуў. Шчарбатаў аддаў яму банкноту, а той патыркаў ёю па барадзе па балгарскай звычцы.
    — Сядай! — запрасіўяго гаспадар за стол. — Што будзеш піць?
    — He п’ю... — сказаў Джон. — У мяне ёсць яшчэ работа...
    — Ат, ад работы становішся не багатым, а гарбатым! Мы, балгары, так кажам!
    Палкоўнік пайшоўу дом і хутка вярнуўся з двума кубкамі гарачай гарбаты.
    — Вы, можа, і аматары гарбаты, але такой ты дакладна не піў! Дваццаць сем зёлак!
    Джон за сваё жыццё выпіў шмат гарбаты, але такой, сапраўды, не піў ніколі.
    — Водар! — сказаў ён і ўдыхнуў пах невядомых зёлак.
    — Сам асабіста зёлкі браў, — патлумачыў гаспадар. — Па пагорках радзімы!
    Шчарбатаў адкінуўся назад, паглядзеў на навакольны пейзаж з вышыні тэрасы і ўсклікнуў:
    — Люблю наш край, старонку гэту!
    Пасля павярнуўся да Джона і дадаў:
    — Я цябе і па зёлкі вазьму... I ўгрыбы... Але «Вінпрам»... Гэта ж зусім не тваё!
    — Старшыня ўручыў ключ, — пачаў апраўдвацца Джон, —Я прыняўдаручэнне...
    — Ты як маладая дзеўка! Грошы ды працу кідаеш на вецер!
    — Хацець дапамагчы Урадлівай вырабляць ракія...
    Палкоўнік рэзка змяніў тэму:
    — Слухай, у цябе браты, сёстры ёсць?
    — Ёсць брат... У Манчэстэры!
    — Вазьмі маю вілудля свайго брата! Глядзі якая — на два паверхі! Новы будынак! Ды і ты праз дзве вуліцы... Усё адно што разам!
    Ён прапанаваў Джону паказаць сваю вілу.
    — Давай, хадзем... Абставіў яе, як на карцінцы! Дрэва... Кафля-шмафля...
    — Шмафля?.. — не зразумеў Джон.
    — Ну такое слова!.. Танна яе аддам!
    — He хацець набываць болей! — здрыгануўся Джон. — Ужо купіць дом, цяпер былая жонка Ванча судзіць... Ванча сказаць будзе сведка...
    — Ат, а ты ведаеш, што адбылося з Ванчам? — перапыніў яго Шчарбатаў. — Накасіў сабакам сена, ды не ўкіраваў пасля!
    — Сабакам? — зноў не зразумеў Джон, што яму адказалі. — Сена?..
    Раніцай у бары «Лондан» было ціха...
    Скін унёс скрыню віскі — рэгулярную пастаўку — і заспеў прыгажуню Глорыю ў адзіноце: Глорыя слухала поп-хіты і падпявала:
    — «Я жанчына — на дзясятку!» — прапела яна, і гэта падштурхнула Голенага да дзеянняў. — «Нішчыш так зацята жаншчыну на дзясятку...» — працягнулася песня.
    Ён пакінуў скрыню за барам і падышоў да барменкі са спіны, гатовы да дзеянняў.
    — Табе патрэбны мужчына на дзясятку! Такі, як я! — і прыціснуў Глорыю да сябе.
    — Грубіян! — какетліва адказала Глорыя. — Будзь джэнтльменам, як Джон!
    — Джэнтльмены! — пакпіў Скін. — Яны толькі і ўмеюць, што хэлоўды сэнк ю... Аўложку нічога не могуць! А я — жалезны!
    У адказ на самарэкламу Глорыя праспявала:
    — «Згас агонь у маім сэрцы... Праклінаю я цябе!»
    — Суперглупствы!
    — Так пяе мая цёзка Глорыя!
    Яна падышла да плаката поп-зоркі, прылепленага да сцяны за барам. I паміж дзвюма прыгажунямі сапраўды было падабенства, але зорка бара «Лондан» была прыгажэйшая за ўсіх.
    — «Соль жыцця — каханне несці па ўсім свеце, па ўсім свеце...» Я спела зусім як яна, праўда?
    — Я гэты маразм трываць не магу! — прасакатаў Скін. — Давай вернемся да таго, з чаго пачалі, і я табе пакажу, што такое любоў!
    Глорыя кінула на яго пякельны позірк і праспявала:
    — «Патрэбны мужчынам адзін толькі секс, моцных пачуццяў не здольныя мець!»
    Дзверы бара з трэскам расчыніліся, і ў памяшканне ўварваўся Нотынгем Форэст, якога сюды, відавочна, прыгнала моцнае пачуцце:
    — Вы чулі? — крыкнуў ён. — Джып урэзаўся ў скаціну! Памяла, як бляшанку — нічога ад джыпа не засталося!
    — Скаціна — гэта твой сябар! — гыркнула Глорыя. — Як ён?
    — У лякарні, — адказаў Нотка. — I ніякі ён не мой сябар! Даў мне неяк акумулятар, які не працаваў!
    Гісторыя з акумулятарам была вельмі старой, але Нотынгем на яе не забыўся.
    — Толькі падушка яго і ўратавала! Інакш бы панеслі нагамі наперад з аркестрам...
    Рэпарцёр канала «Антэна» першым даведаўся пра навіну. Стоячы перад уваходам у гарадскую лякарню, ён перадаваў падрабязнасці на камеру не толькі для свайго рэгіянальнага, але і для цэнтральных каналаў:
    — Экстранны выпуск. Наш зямляк трапіў у аварыю на джыпе «Рэндж Ровер», падчас якой усталяваў неверагодны рэкорд... У крыві саракасямігадовага В.Н. з вёскі Урадлівай выяўлена 9,4 праміле алкаголю... Папярэдні рэкорд належаў латвійскаму грамадзяніну, у якога ў крыві было зарэгістравана 7,3 праміле... Наш зямляк пабіў рэкорд латвійца больш чым на два праміле! Для агульнай інфармацыі: смяротная доза алкаголю ў крыві — каля
    4 праміле... На дадзены момант рэкардсмен знаходзіцца ў лякарні з мноствам пашкоджанняў, але жыццю яго нічога не пагражае...
    Пакуль навіна запаўняла эфір, цыбаты русы чалавек з букетам кветак у руках мінуў за спінай Рэпарцёра, увайшоў у кадр і хутка з яго выйшаў. Англічанін Джон пераступіў парог лякарні, прайшоўся па калідоры з плакатамі кшталту «Клопат пра хворага — клопат партыі» на сценах і падняўся на другі паверх. Там, у трохмеснай палаце, у самоце ляжаў Ванча. Сам ён быў заматаны ў бінты, а адна яго нага на расцяжцы вісела ў паветры. Джон паставіў кветкі ў слоік на тумбачцы.
    — Як здароўе, містар Ванча?
    — Супер! — пацярпелы дэманстраваў сілу волі. На лбе ў яго красаваўся вялізны гузак, а ў роце не ставала пярэдняга зуба. — Круты звер «Рэндж Ровер»! Англійская зборка! Атвае землякі з Гінэса мне нешта заплацяць?
    — Які Гінэс? — не зразумеў Джон. — Піва?
    — Ну гэтыя, з кнігі! — рэкардсмен махнуў загіпсаванай рукой. Колькі плацяць за рэкорд? Ты ведаеш, колькі я для гэтага рэкорду трэніраваўся? Літры выпіў! Лекар сказаў, што столькі праміле ніколі не бачыў! «Табе, кажа, трэба ў кнігу рэкордаў Гінэса!» Джон, зірні там, як вырашыць пытанне з вашым
    Гінэсам. Паднацісні, калі можаш! Ты ж іх зямляк, Ta66 яны будуць давяраць!
    Джон сеў на суседні ложак.
    — Я хацець запытаць пра дом... Ты абяцаць будзеш сведка па справа...
    — Па якой справе?
    — Твая жонка, былая жонка, хоча палова за дом... Хоча плаціць кэш! Пяцьтысяч еўра!
    — Тваю ж маць! — Ванча паспрабаваў саскочыць з ложка, але расцяжка не дала яму гэтага зрабіць. — Ох! Паскудны Прычэп!
    — Прычэп судзіць... — сказаў Джон.
    — Гэта не павінна цябе хваляваць! Судзіць яна цябе будзе!.. Справа расцягнецца на гады...
    Пацярпелы зноў заскуголіў. Джон зазбіраўся, каб пакінуць яго ў спакоі.
    — Чакай! — спыніў яго Ванча ўжо ў дзвярах. — У мяне для цябе прапанова... Давай прадам табе свой «Рэндж Ровер»! Супер джып!
    — Як супер? — здзівіўся англічанін. — Ён разбіты...
    — Дык ты яго паладзіш! Запчасткі з Англіі прывязеш, так што абыдуцца табе амаль бясплатна. Пяць тысяч — і забірай!
    — Пяць тысяч еўра?
    — Леваў, Джон! Гэта ж капейкі для цябе!
    — He хацець капейкі... Капейкі цяпер за дом трэба даваць!
    — Ты падумай! — загіпсаваны пацярпелы зноў заскуголіў. — Эірбэг, правае стырно... Ат, да гэтага стырна не змог прызвычаіцца! He ўваходзіць у левыя павароты! Як вы, англічане, толькі ў левыя павароты ўваходзіце?
    Дарожны знак «Левы паварот забаронены» выконваў ролю засланкі ў агароджы катуха. Замест таго каб замяніць гнілы плот, знаходлівы Нотынгем недзе скруціў знак і ім закрыў дзірку ў агароджы. Баба Мара выйшла з катуха з курыцай у руках:
    — Во глядзі... Як яе абкусалі паразіты!
    — Блохі пакусалі! — адказаў Джон.
    — He блохі... Кляшчы... Прылепяцца і п’юць кроў. Давай спачатку маіх куранят намажам, пасля пойдзем да цябе і тваіх таксама абмажам.
    Джон набраў свінога тлушчу са слоіка і шчодра памазаў птушак пад крыламі, каля ног і па спіне. Сам ён выпацкаўся ў тлушч па локці. У такі момант яго мабільны не мог не зазваніць. I ён зазваніў. Яго жонка з Манчэстэра беспамылкова абрала для размовы самы нязручны момант: