• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Гэй, брат! — крыкнуў Голены. — Ты чаго мяне глушыш, га? Чаго разводзіш шум, калі вырашаецца лёс радзімы?
    У гэты момант падбег Нотынгем і, карыстаючыся інерцыяй, заехаў Скіну ў вока. Роўна туды, дзе рука татуіроўшчыка-прымітывіста намалявала зоркі. Голены адхіліўся ўбок і пабачыў зоркі сярод белага дня. Гэта паслужыла сігналам для масавай заварушкі. Вясковая грамадскасць распачала абмен поўхамі і аплявухамі. Са слупа дэмакратыі Гайд-парк ператварыўся ў арэну баявых дзеянняў.
    Некаторы час Джон назіраў за бітвай, пасля падняў пілу з зямлі і пусціў яе ў справу. Ён працягнуў пілаваць дровы, бо пазней яго чакала іншая праца.
    У мітусні Рэпарцёр атрымаў ад некага кулаком па спіне, а тым часам нехта скраў дрот ад мікрафона. Але ўсё адно ён паспеў сказаць фінальную рэпліку:
    — Паважаныя гледачы, мы перарываем наш сюжэт па тэхнічных прычынах...
    3 тэхнічных прычын медыйны партнёр не перадаў сюжэт у эфір. Старшыня ашалеў ад злосці:
    — Варвары! — ударыў ён кулаком па стале. — Дзікуны! Зробіш для іх Гайд-парк, а яны яго затопчуць!
    Пастаў ім трыбуну — разаб’юць на трэскі! 3 калгаснікаў грамадзянскую супольнасць не зробіш!
    — He зробіш, Старшыня, — пагадзіўся Ванча, які ціха слухаў яго, прысеўшы на канапу для гасцей у яго кабінеце. — Калгаснікі дурныя! Але ж ты зробіш мяне ганаровым жыхаром, праўда?
    — Калі я цябе зраблю? Яны распачалі бойку, я паспрабаваў іх разняць, але яны і мяне ўцягнулі — праваліўся сцэнар! Па сцэнары напрыканцы ўрачыстасці я павінен быў уручыць табе Ключ ад Урадлівай. На, трымай яго зараз...
    Старшыня адчыніў шуфлядку і дастаў адтуль ключ, падвешаны на трохкаляровую стужку. Кінуў яго Ванчу.
    — Мерсі! — сказаў Ванча, злавіўшы ключ у паветры. — Гэта вельмі важна для мяне...
    — Ён ад Вінпрама, — удакладніў Старшыня. — Толькі ў цябе і ў Джона ёсць такія ключы...
    Рэпарцёр дастаў ключы, каб зачыніць гараж, у якім размяшчаўся тэлеканал «Антэна». У гэты момант нечая рука схапіла яго за плячо, і бясстрашны журналіст замёр у чаканні ўдару. Пасля таго, што здарылася ва Урадлівай, ён ужо не ведаў, адкуль можа прыляцець удар. Аднак гвалту не адбылося. Адбылося сяброўскае паляпванне:
    — Гэй, ціві мэн! — сказаў яму нейкі тып з голенай татуіраванай галавой і фінгалам пад вокам. — Чакай!
    — Табе што трэба?
    — Глядзі! — і ён паказаў свае татуіраваныя рукі. Пасля ён падняў штаніны, каб прадэманстраваць свае татуіраваныя ногі...
    — I што? — запытаў Рэпарцёр.
    — Я самы татуіраваны мужчына! Прэтэндую трапіць у кнігу Гінэса... А ваш канал можа першым мяне паказаць! Як гарачую навіну!
    — А-ну, пакажы, што там, — зацікавіўся Лавец навін.
    Ён задраў чорную цішотку кандыдата ў знакамітасці, агледзеў вопытным вокам спіну і грудзі. Пасля нахіліў яго галаву, каб пабачыць патыліцу, шыю і вушы. Загадаў адкрыць рот і высунуць язык. He прамовіўшы ні слова, ён развярнуўся і пайшоў па вуліцы.
    — Ну дык што, мэн? — запытаў татуіраваны тып.
    — Ты не падыходзіш! — адказаў Рэпарцёр. — Пару дзён таму мы паказвалі аднаго, які забіў сабе татуіроўкамі і вушы знутры, і горла ажно да гландаў... Табе яшчэ далёка!
    Скін застаўся ні з чым. Ён засунуў палец у рот, у самае горла, каб пашукаць, дзе знаходзяцца глан-
    ды. Ён залез настолькі глыбока, што яго ледзь не званітавала.
    — Канкурэнты, тваю маць! — вылаяўся ён.
    — Наша мэта — перамагчы канкурэнтаў! — сказаў палкоўнік Шчарбатаў, кіраўнік аперацыі.
    Скін і Дзенча ведалі мэту і разлічвалі на сродкі. На грашовыя сродкі, якія ім паабяцаў палкоўнік, толькі таму яны і прыйшлі на двор Нотынгема.
    Сам Нотынгем пагадзіўся правесці эксперымент над Майклам Оўэнам таксама праз недахоп фінансавых сродкаў.
    Форэст вывеў асла з хлява. Можна было пачынаць.
    — Доза для чалавека — адна таблетка, таму скаціне дамо тры... — загадаў Шчарбатаў.
    — Слухай, Шчарбатаў, — занепакоіўся гаспадар скаціны. — Каб мы не нашкодзілі Майклу... Дарагі мне...
    — Няма чаго хвалявацца, брат! — ляпнуў яго па спіне Скін. — Ты паглядзі, які ў яго апарат! На такое дзіва і трох таблетак мала будзе!
    — У Шчарбатава дакладнасць гарантаваная! — сказаў Шчарбатаў. — Калі нешта здарыцца, плачу выдаткі ў падвойным памеры! Дзенча, твой выхад!
    Дзенча з трыма падрыхтаванымі таблеткамі на далоні падышоўда асла.
    — Давай лепей я! — выказаў жаданне Нотка. — Майкл — мой чалавек!
    Ён узяў таблеткі і, пагладзіўшы асла між вушэй, пхнуў пігулкі яму ў рот.
    Насвістваючы мелодыю «Естэдэй», Джон ішоў да будынка «Вінпрама». Там яго ўжо чакаў надпіс «BG для балгар!», напісаны свежай фарбай і нават большымі літарамі, чым напярэдадні.
    Джон не здзівіўся, а ўзяў валік і вядро з вапнай, каб яго замазаць.
    Знізу па вуліцы загрымеў грузавік, гружаны мэбляй. Грузавік спыніўся ля «Вінпрама», і з кабіны выйшаў Ванча. Кіроўца застаўся за стырном, каб дапаліць цыгарэту.
    — Здароў, спадар Джон! — сказаў Ванча і ўвайшоў у будынак.
    Праз хвіліну выйшаў і свіснуў кіроўцу:
    — Гэй! Разгружай!
    На вачах агаломшанага Джона кіроўца і Ванча пачалі заносіць матрацы, шафы і крэслы ў будынак «Вінпрама».
    — Чаму? — запытаў азадачаны Джон, стоячы з валікам у руках.
    — Таму што я ганаровы жыхар вёскі! — патлумачыў яму Ванча. — Запісаны ў кнігу Гінэса! — ён пака-
    заў ключ, які вісеў на яго шыі. — У цябе такі самы... Мы ўдвох ганаровыя жыхары, я і ты! Але цябе няма ў кнізе Гінэса!
    — Але тут не дом... — зноў не зразумеў Джон.
    — Адля мяне дом... —сказаў Ванча. — Я свой дом прадаўтабе і цяпер не маю куды пайсці. Таму пераязджаю сюды!
    Удвох з кіроўцам яны ўзялі стол і панеслі яго ўнутр.
    У бары «Лондан» вялікі стол быў накрыты, як для банкета, але гэта быў не банкет, а памінкі. Скін, Дзенча і Шчарбатаў маўчалі. Ля іх Нотынгем, апрануты ў сваю афіцыйную сінюю цішотку лонданскага «Чэлсі», нема плакаў. Слёзы выцякалі адна за адной з яго вачэй, беглі па трохдзённым шчацінні, скотваліся ніжэй па шыі і ўвільгатнялі сінюю цішотку. На грудзях у яго ўжо была мокрая пляміна, быццам бы ён цэлы матч праліваў пот на полі ў гульні англійскай Прэм’ер-лігі.
    Прыгажуня Глорыя прынесла талерку гарачых катлет...
    — Першая порцыя! — сказала яна і пакінула талерку.
    Нотынгем разрыдаўся — гэтым разам больш моцна і ўголас:
    — Майкл, Майкл!.. Што я буду рабіць без цябе!
    Шчарбатаў строга паглядзеў на яго:
    — Змоўкні, Нотынгем! Будзь моцным, балгарын! Хопіць эмоцый! Купіш сабе новага Майкла. Я пакрыўусе выдаткі з лішкам!
    — Чаму, спадар Шчарбатаў, чаму? — працягваў румзаць Форэст.
    — Ат, ну хопіць ужо, брат! — перабіў яго Скін. — Калі б спадар Шчарбатаў не ўклаў яго сваім легальным «макаравым», гэты Майкл такога б табе нарабіў!
    Дзенча ўзняў чарку:
    — Але ж віягра выдатная! — сказаў ён. — Вы бачылі? Ад трох таблетак нават асёл, як леў, заскочыў на бабу Мару!
    Палкоўнік абдумваў наступны крок:
    — Трэба выпрабаваць яе на чалавеку... — ціха сказаў ён. Накалоў катлету на відэлец і адкусіў кавалак: — Ммм, на Майкла падзейнічала!.. А, хай Бог яму даруе! — ён узняў чарку.
    Нотынгем не выпіў — ён праглынуў сваё пітво. Зноў наліў і зноў адправіў у глотку. Іншыя закусвалі катлетамі, але ён нават не зірнуў на ежу. Ён не мог паверыць у тое, што здарылася з ягоным верным сябрам.
    — Заўтра куплю новага Майкла... — сказаў ён праз слёзы. — Паеду ў горад і куплю! Але ён не будзе
    Майклам... Назаву яго Марцінам. Марцін Пятроў, як наш хлопец, які грае ў «Манчэстэр сіці».
    Ён зноў напоўніў чарку і адліў кроплю на зямлю, каб памянуць свайго загінулага сябра.
    Каб памянуць Майкла Оўэна, у бар «Лондан» таксама прыйшлі Джон з Ванчам.
    — Глорыя, прынясі гэтым непітушчым па «швэпсе»! — скамандваў Шчарбатаў з-за банкетнага стала.
    — Яна смажыць катлеты! Я прынясу! — сказаў Скін.
    Ён пайшоў на бар, туды, куды з раніцы даставіў некалькі скрыняў безалкагольных напояў для непітушчых кліентаў, якія з’явіліся ў Глорыі апошнім часам. Ён адкаркаваў дзве бутэлькі «швэпсу» і незаўважна ўкінуў у адну таблетку. Пасля прынёс іх да банкетнага стала.
    Бутэльку з таблеткай падаў Джону.
    — Кубкаў няма! — сказаў ён. — Піце з бутэлькі па старой балгарскай традыцыі! Хай аслу зямля будзе пухам!
    Джон і Ванча ўзнялі бутэлькі. За цэлы дзень працы Джон вельмі засмяг, таму выпіў свой напой амаль нагбом.
    Праз некалькі хвілін Глорыя прынесла другую талерку, поўную духмяных гарачых катлет. Але замест
    катлет Джон загледзеўся на вузкія джынсы барменкі... Некуды туды, дзе паміж таліяй і сцёгнамі прамалёўваюцца тонкай лініяй карункі бялізны. I не змог адарваць погляд ад гэтай тонкай лініі...
    — Табе падабаюцца балгаркі, спадар Джон? — паддражніў яго Скін, гледзячы ўслед Глорыі.якая пайшла на кухню, каб працягнуць смажыць катлеты.
    — Ес! Вельмі прыгожы жанчына! — сказаў Джон і неспакойна закруціўся на сваім месцы.
    — Ну, будзьма! — сказаў Шчарбатаў. — Дай божа, каб было гожа, а што не гожа — не давядзі божа... Ванча, Джон, частуйцеся катлетамі! 3 Майкла, хай Богяму даруе!
    — Я дапамагчы міс Глорыя! — сказаў Джон і пайшоў на кухню, апантаны нечаканым жаданнем.
    Памінальнікі жавалі катлеты і запівалі іх віном, таму не звярнулі на яго ўвагі.
    Глорыя не чула, як ён увайшоў, таму таксама не звярнула на яго ўвагі. Яна пераварочвала катлеты на гарачай патэльні. Англічанін падышоўда яе і абхапіў за талію. Яна схамянулася.
    — 0, Джон! — адштурхнула яна яго ў здзіўленні. — Што ты робіш?
    — Вы вельмі прыгожы жанчына, міс Глорыя! Я вас жадаць!
    — He, Джон! He трэба гэтага! — быццам бы рванулася барменка, але не зусім. Хутчэй засталася ўягоных руках. Ён прыліп да яе вуснаў.
    Катлеты прыліплі да патэльні.
    На дыбачках Дзенча падышоў да дзвярэй кухні і пракаментаваў:
    — Таблетка дакладна дзейнічае! Ніякай асечкі!
    — Усё, хопіць! — саскочыў са свайго месца Скін. — Спыні іх! Я гэтаму англійскаму ідыёту галаву адарву!
    — Заткніся! — асадзіў яго Шчарбатаў сваёй камандзірскай рукой. — Гэта эксперымент!
    — Эксперымент, але гэта сапраўднае скура... — Скін не дагаварыў.
    Англічанка Патрыша мела талент з’яўляцца ў неадпаведны час у неадпаведным месцы. Усміхаючыся да вушэй, яна ўвайшла ў бар «Лондан»:
    — Бачыць Джон?
    — Я яго бачыў! — апярэдзіў усіх Скін. — Зайдзі на кухню — ён там!
    Патрыша паслухмяна пайшла да кухні сваёй вучаніцы Глорыі. Яна зазірнула і спынілася ў дзвярах:
    — Оў! — усклікнула яна, як сапраўдная англічанка. — Соры!