• Газеты, часопісы і г.д.
  • Англійскі сусед  Міхаіл Вешым

    Англійскі сусед

    Міхаіл Вешым

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 295с.
    Мінск 2019
    37.85 МБ
    — Тут! — паказала пальцам Патрыша на сваё дэкальтэ і засталася сядзець не варушачыся.
    — Спакойна, зараз мы яе ліквідуем! Але мне трэба, суседка, залезці сюды, пад гэтую...
    Ён стаў за ёю і, крыху абдымаючы, залез да яе ўдэкальтэ.
    — He тут! — сказала Патрыша.
    — Пашукаем і пад другой... Спакойна, намацаўяе...
    У гэты момант на двор увайшоў Джон, які нарэшце знайшоў словы, якімі хацеў папрасіць прабачэння ў сваёй жонкі. Пабачыўшы, як сусед корпаецца ў дэкальтэ Патрышы і абмацвае яе прывабныя часткі, ён далікатна развярнуўся і ціха па-англійску сышоў.
    — Вось яна! — Нотка пераможна дастаў асу з дэкальтэ. — Натуральная балгарская аса! Напэўна, мужчынскага полу, калі забралася туды, куды і я хачу! Ам! — ён з’еў насякомае і выліўу рот ракію.
    Патрыша з жахам паглядзела на яго. Ён патлумачыў:
    — Тут мы ямо іх у якасці закускі!
    Джон адмовіўся ад закускі і ўзяў толькі ракію. Яшчэ не надышоў час ракіі, таму ў бары адсутнічала пастаянная публіка. Толькі прыгажуня Глорыя на бары фарбавала пазногці. Замова англічаніна збіла яе з панталыку:
    — Табе? Ты ж не п’еш!
    — Ужо п’ю!
    Джон сеў за стол і стаў піць ракію маленькімі глыткамі. У бар увайшоў мужчына з суседняй вёскі.
    — Спадар Джон, ты тут, аказваецца! А я чакаю, калі ты мне ўзарэш трактарам... Дык калі ты мне ўзарэш?
    — Работа не заяц — не ўцячэ! — сказаў Джон і глынуў ракіі. — Цябе няма ў спісе...
    — Паглядзі ў свой арганайзер! — настаяў мужчына. — Можа, зможаш мяне ўпісаць куды...
    Джон раззлаваўся. Ён дастаў электронную машынку, названую арганайзерам, і кінуў яе ў сцяну. Пластмаса разламалася, і ў бакі разляцеліся чыпы ды інтэгральныя схемы.
    — Арганайзер выйшаў з гульні! — сказаў англічанін.
    Мужчына схапіўся за галаву і выйшаў з бара. Глорыя схапілася за мятлу і пачала змятаць чыпы і інтэгральныя схемы.
    — Міс Глорыя, — сказаў Джон. — У мяне просьба... Можна паставіць Элтан Джона, калі ласка?
    — Можна, чаму не! — адказала барменка. — Але нашто табе Элтан Джон, ён жа па хлопцах!
    Яна падышла да прайгравальніка і паставіла дыск Элтана Джона. Па бары «Лондан» разнеслася сумная песня, прысвечаная смерці Лэдзі Дзі.
    — Як свечка на ветры! — прапеў Джон разам са сваім цёзкам Элтанам, і яму стала вельмі шкада Лэдзі Дзі. Неяк раптоўна ягоная рацыянальная англасаксонская душа ператварылася ў эмацыянальную славянскую. — Міс Глорыя... Яшчэ адну ракію!
    — Часова замарозьце ракію! — сказаў Старшыня Ванчу. — Вёска будзе жыць за кошт палявання на ліс!
    Ён паклікаў Ванчу ў сельсавет, каб патлумачыць свае новыя творчыя планы.
    — Адкуль мы возьмем столькі ліс, Старшыня? — вылупіўся Ванча.
    — Ёсць! Заўчора з Нотынгемам злавілі адну...
    — Ну ты... Адной лісой збіраешся англічан лавіць? Я ж кожны дзень у лесе — па нашых лясах няма ліс!
    Вясковы лідар не любіў, калі яму пярэчылі. Ён ударыў кулаком па стале:
    — Калі трэба, прывязём з Малдовы! Галоўнае, каб Урадлівая стала цэнтрам палявання для англійскіх паляўнічых! Лісы могуць быць хоць з Грузіі...
    Хоць з В’етнама...Ты ж ведаеш, штоўмяне ёсць бізнес-кантакт з Індакітаем!
    — Мне здаецца, мы мусім націснуць на зёлкі! — сказаў Ванча. I ў яго быў уласны бізнес-план.
    — Зёлкі можна збіраць дзе заўгодна! — не ўхваліў Старшыня. — Вунь у Роўным полі летась высадзілі плантацыю зверабою, і што? He купіўніхто, халера! Ая вось размаўляў з калегам з Гарадзішча — там яны пабудавалі слімаковую ферму! Дык дваццаць пяць тысяч зарабілі! Лісы, Ванька, лісы — будучыня Урадлівай...
    У дзверы пагрукалі, і амаль адразу ўвайшла баба Мара.
    — Спадар Старшыня, гэтая гадзіна задавіла мне чорную нясушку!
    — Баба Мара, вясковая адміністрацыя не можа ўмешвацца ў суседскія сваркі! — сказаў вясковы лідар. — Ну, судзіцеся з суседкай!
    — Ды не суседка, а ліса з’ела маю лепшую нясушку!
    — He можа такога быць! — падскочыўСтаршыня.
    — З’ела! Праслізнула ў катух і схапіла, халера яе бяры, лепшую! Я паклікала Нотынгема, каб ён гэтую гадзіну забіў, а ён мне і кажа: «Не магу, яна пад патранажам Старшыні!» Дык што ты, Старшыня, прыкрываеш звера?
    — Слухай, Мара! Гэтая ліса — стратэгічны звер для Урадлівай! Яна не для мяне, яна для ўсіх вас! Ка-
    лі да нас прыедуць паляўнічыя з Выспы, будзе дабрабыт ва ўсіх!
    — He патрэбны мне дабрабыт, мне кура патрэбная!
    — За куру табе будзе выплата з ФБК! Фонда па бедствах, аварыях і катастрофах! Ідзі ў бухгалтэрыю, складзіце пратакол!
    Баба Мара выйшла.
    — Ну што за народ! — сказаў Старшыня, калі жанчына выйшла. — Праз адну куру гатовыя заваліць глабальную ініцыятыву!
    Раптам ягоны розум пераключыўся на іншае, і ён запытаў Ванчу:
    — А як твой сукватарант Джон?
    — Стаў балгарынам! — усміхнуўся Ванча.
    — Авалодаў балгарскай?
    — Авалодаў ракіяй...
    — Во як авалодаў майстэрствам! — сказаў Скін, паглядаючы на стол Джона. — П’е, як мы, балгары!
    Ужо тыдзень, як англічанін бязвылазна піў у бары «Лондан». Ён сядзеў адзін за сталом, слухаў пра тое, як свечка гасне на ветры ў песні Элтана Джона, і куляў чарку за чаркай без закускі.Увечары Глорыя ледзь выводзіла яго з бара, каб замкнуць дзверы, а з раніцы зноў знаходзіла ля ўвахода яшчэ да адкрыцця.
    — Колькі ён ужо не цверазеў? — запытаў Скін.
    — Пакінь чалавека ў спакоі! — раўкнула барменка. — У яго душа баліць... Слухае Элтана Джона і плача...
    — Элтан Джон спявае, Прапойца Джон плача! — выскаліўся Брытагаловы на свой жарт. — Між іншым Элтан Джон — гей!
    — I што? — паглядзела на яго Глорыя.
    — Ая не гей...
    — I што?
    — Аты падыдзі, я пакажу...
    Глорыя з пагардай адштурхнула яго:
    — Ты мне не падыходзіш! Маю іншыя прыярытэты!
    На слове «прыярытэты» Скін раскрыў рот. Глорыя дабіла яго:
    — У мяне ёсць афіцыйны спонсар!
    У бар увайшоў Шчарбатаў і сеў адзін за стол.
    — Падай бутэльку кока-колы! — сказаў ён Глорыі і махнуў Скіну, каб той сеў ля яго. Глорыя прынесла кока-колу і хуценька адышла.
    — Першая партыя! — ціха сказаў Шчарбатаў і дастаў з кішэні жменю таблетак. — He экстэзі, а золата!
    — Дай, шэф! — драпежна працягнуў лапы Голены.
    — Ану стоп! — пляснуў яму па руках Шчарбатаў. — Яшчэ не тэставанае... Трэба пабачыць, як дзейнічае...
    — На чалавеку ці на жывёле?
    — На чалавеку, каб зноў не забіць жывёлу... як тым разам з аслом...
    Ён узяў адну таблетку і паклаў у руку Скіну.
    — Кінь яе ў ракію брытанца!
    Адвакат Тэразіні прыехаў з горада на аўтобусе і зайшоў у бар «Лондан».
    — Спазняешся! — незадаволена сказаў Шчарбатаў. — На пятнаццаць хвілін! Урэжу твой ганарар!
    Адвакат пачаў апраўдвацца і спісваць сваё спазненне на транспарт, але Шчарбатаў яго не даслухаў і адразу павёў у пакойчык за барам.
    — Пачакаем Глорыю! — загадаў палкоўнік.
    Скін таксама ўзняўся са свайго месца.
    — Ты — не! — спыніў яго другі загад.
    У пакойчыку за барам планавалася падпісаць пагадненне. Адвакат адкрыў свой скураны партфель і дастаў паперы, на якіх быў надрукаваны дробны машынны тэкст.
    — Я падрыхтаваў спонсарскую дамову, як мы і агаворвалі...
    Тым часам Шчарбатаўдастаўз кішэні залаты бранзалет і надзеў яго Глорыі на руку. А на другую руку — залаты гадзіннік. Раменьчык шчоўкнуў, быццам пара кайданкоў самкнула рукі барменкі.
    — Высакародны метал! — удакладніў палкоўнік.
    Глорыя не мела нічога супраць кайданкоў з высакароднага металу. Наадварот, яна разумела, што прыгажосць — тавар з кароткім тэрмінам прыдатнасці, таму яе трэба ў час прадаць. Барменка была вясковай прыгажуняй, але не была спячай
    прыгажуняй, гатовай праспаць сваю ўдачу і ператварыцца ў былую красуню, красуню «сэканд-хэнд». Таму яна даўно пазірала па баках, шукаючы спонсара. I нарэшце ён з’явіўся. Так, ён быў старым, б/у спонсарам, але меў перавагі перад маладымі. Перадусім фінансавыя.
    — Прачытай самае важнае! — загадаў Шчарбатаў адвакату.
    — Сёння такі і такі заключыў сапраўдную дамову пра спонсарства паміж Шчарбанам Геаргіевым Шчарбатавым, названым далей спонсарам, і Глорыяй Хрыставай Васільевай, пашпарт такі і такі, названай далей атрымальнікам спонсарскай дапамогі... Згодна з сапраўднай дамовай, спонсар абавязаны спансаваць атрымальнікам спонсарскай дапамогі штомесяц на суму...Тутя пакінуўпустое месца...
    — Суму ўдакладнім дадаткова... — сказаў Шчарбатаў.
    — Прымальнік спонсарскай дапамогі абавязаны... — працягнуў безэмацыйна Тэразіні.
    Пакуль ён чытаў, Скін устаў з-за стала ў бары і ўпотайкі праслізнуў у пакойчык, каб трымаць пад кантролем дзеянні, якія там адбываліся. Голены бачыўусё, застаючыся незаўважаным.
    — Ці ёсць штрафныя санкцыі?—запытаўШчарбатаў.
    — Калі нейкі з бакоў парушыць дамову... — прачытаў адвакат...
    — Караецца смерцю! — апярэдзіў яго палкоўнік.
    — Кары смерцю нельга! — запярэчыў Тэразіні. — Мы адмянілі смяротнае пакаранне пад ціскам Еўрасаюза!
    — А я не адмяняў! — насупіўся Шчарбатаў. — «Патрыя о муэртэ!» — казаў таварыш Фідэль. «Глорыя о муэртэ!» — кажу я. Глорыя або смерць!
    Глорыя легкадумка захіхікала, а спонсар пляснуў яе па дупцы са словамі:
    — Гэта мая лепшая здзелка! Пяцьдзясят кілаграм выдатнага мяса!
    Глорыя зноў захіхікала і падпісала пададзеную ёй дамову.
    Пабачыўшы, як яна ставіць свой подпіс на дакуменце, Скін змяніўся ўтвары.
    Нотынгем выйшаў з дому, ззяючы тварам. Падпахай ён трымаў чорны поліэтыленавы пакет. Пабачыўшы на вуліцы Старшыню, Форэст адразу ж уключыў заднюю перадачу і шмыгануў назад у свой двор, каб пазбегнуць сустрэчы. Але голас ягонага непасрэднага кіраўніка не дазволіўяму гэтага зрабіць:
    — Нотынгем! Стоп!
    Вясковы персанал з цяжкасцю развярнуўся.
    — Ты куды выкінуў смецце? — запытаў Старшыня.
    — Якое смецце?
    — Ну тое, якое англічанка дастала з ракі.
    — На загаданае месца, — схлусіўНотынгем, ні секунды не вагаючыся. — На сметнік за Ілчавым пагоркам!
    Старшыня здзівіўся:
    — Маць іх халера дзяры! Учора англічанка пачысціла раку, сёння зноў смецця накідалі! Гэты народ ніколі не стане еўранародам! Толькі штрафы, толькі штрафы змогуць нешта выправіць!
    Нотынгем кіўнуў галавой, пагаджаючыся з ягонымі словамі. Старшыня нечакана змяніў тэму:
    — Аякліса?
    — Выдатна!—другі раз зманіў Форэст. — Вылізваецца! Але, Старшыня, вёска павінна вылучыць мне грошы! Надта шмат жарэ гэты звер!
    — Будуць табе сродкі! 3 ФБК! Фонда па бедствах, аварыях і катастрофах! Суседка твая, англічанка, дома?
    — Пайшла на рынак! — сказаў Нотынгем, і гэта была ягоная трэцяя хлусня.