Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
БІБЛІЯТЭКА ЗАМЕЖНАЙ ПРОЗЫ
УІЛЬЯМ СОМЕРСЕТ МОЭМ
Мінск «Мастацкая літаратура»
1990
ББК 84.4Вл
М87
Серыя заснавана ў 1983 г.
Рэдкалегія:
Серафім Андраюк, Янка Брыль, Іван Навуменка, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка
Пераклад з англійскай мовы і прадмова Віктара Валынскага
Пераклад зроблены з выдання:
W. Somerset Maugham, Collected Short Stories.
Volumes 1—4. Pan Books Ltd, Cavaye Place,
London SWIO 9PG, in association with William Heineman Ltd.
Сборннк составнлн рассказы нзвестного англіійского пнсателя У. С. Моэма, напнсанные нм под впечатленнем путешествнй по странам Востока н Западной Европы.
В остросюжетных, с элементамн детектнва новеллах пнсатель разоблачает буржуазную мораль н соцнальную кастовую снстему, аналнзнрует пснхнческое состоянне человека, оказавшегося в экстремальных условнях.
4703010100-063 , М 302(03) —90 '2 ■’°
ISBN 5-340-00621-2 (беларус.)
(g) Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1990
АДПЕРАКЛАДЧЫКА
Даты, што пазначылі час жыцця вядомага англійскага пісьменніка Уільяма Сомерсета Моэма,— 1874—1965 гг.— вартыя таго, каб уважліва да іх прыгледзецца. I не толькі таму, што паміж імі вялікі шлях, жыццёвы і творчы. Тут варта задумацца, колькі падзей адбылося на свеце за гэты дзевяноста адзін год. Моэм, калі гаварыць шчыра, прыйшоў у адзін свет і пакінуў зусім іншы. I як чалавек, і як пісьменнік. Моэм, аўтар шматлікіх раманаў, п’ес, апавяданняў, публіцыстыкі, не быў літаратарам нейкага пэўнага дзесяцігоддзя, з тых, хто, здабыўшы аднойчы славу, застаецца потым класікам дзесятых, дваццатых ці трыццатых гадоў і разам з тым канкрэтным прыкладам зменлівасці чытацкіх густаў. Моэм у кожным дзесяцігоддзі пакідаў свой менавіта моэмаўскі след, лёгка працуючы ў розных жанрах адначасова. Крытыкі-суайчыннікі ніколі не называлі яго першым пісьменнікам якога-небудзь перыяду, ён заўсёды быў адзін з першых, але дзякуючы афіцыйнай крытыцы стаяў асобна, па-за існуючай класіфікацыяй. Пра Моэма нельга сказаць, што ён шматаблічны. Яго пазнаеш з тысячы. Ен ніколі не стамляўся быць самім сабой, але мяняўся разам з часам, як мяняецца ўсё жывое. Таму і ў літаратуры шматлікіх дзесяцігоддзяў ён заставаўся жывым.
Пачатак жыцця будучага пісьменніка быў складаны і цяжкі. Нарадзіўся ён у традыцыйнай англійскай сям’і добра забяспечаных інтэлігентаў, бацька яго працаваў у той час юрыстам у англійскім пасольстве ў Парыжы. Але хлопчык вельмі рана застаўся без бацькоў: маці памерла, калі яму было восем гадоў, бацька — калі споўнілася. дзесяць. Пасля смерці бацькоў хлопчыка выхоўваў яго дзядзька-свяшчэннік. Тое асяроддзе, куды закінуў яго лёс, хлопчык не любіў, у дзядзькавым доме ён адчуваў сябе вельмі няўтульна. Цяжка яму было прызнаць Англію сваёй радзімай, ён і
мову англійскую пачаў вывучаць Толькі з дзевяці гадоў і доўга яшчэ потым гаварыў з французскім акцэнтам. Неўзабаве дактары выявілі ў хлопчыка сімптомы сухотаў — хваробы, ад якой у трыццаць гадоў памерла яго маці,— і паехаў ён спачатку на поўдзень Францыі, потым у Германію, дзе стаў волыіым слухачом Гейдэльберскага універсітэта, хоць і не меў школьнага атэстата. Гэтая паездка значна паўплывала на жыццё і погляды пісьменніка. Тут, у Гейдэльберзе, ён пазнаёміўся з п’есамі невядомага тады яшчэ ў Англіі Ібсена, захапіўся Вагнерам і Шапенгаўэрам.
Увосень 1892 года васемнаццацігадовы Моэм зноў вярнуўся ў Англію, дзе паступіў у медыцынскае вучылішча лонданскага шпіталя св. Фамы. Аднак галоўным захапленнем Моэма была, як і раней, літаратура, вучыўся ён дрэнна. Але медыцына дапамагла яму стаць пісьменнікам. Шпіталь св. Фамы знаходзіўся ў Ламбэтэ, адным з самых бедных раёнаў Лондана, і трохгадовая медыцынская практыка ў ім дала Моэму магчымасць шмат даведацца пра жыццё і пра людзей. «За гэтыя тры гады я, мабыць, быў сведкам усіх эмоцый, на якія чалавек здольны,— пісаў Моэм у сваёй біяграфічнай кнізе «Падводзячы рысу».— Убачанае распаляла мой інстынкт драматурга, хвалявала мяне як пісьменніка. Нават цяпер, праз сорак гадоў, я надзвычай выразна помню некаторых людзей, магу і сёння намаляваць іх партрэты. Іх словы, якія я чуў у той час, і цяпер гучаць у маіх вушах. Я бачыў, як паміралі людзі. Вачыў, як яны пакутавалі ад болю... Бачыў мужнасць і стойкасць» *.
У гэтыя ж гады склаліся і яго адносіны да культуры. У юнацтве Моэм нейкі час захапляўся эстэтызмам Оскара Уайльда, нават дзеля гэтага хадзіў па музеях, каб болып дазнацца пра каштоўныя камяні, назвамі якіх стракацяць старонкі уайльдаўскіх раманаў і апавяданняў, казак. Цяпер жа ён трымаўся іншай думкі. «Культура патрэбна, каб уздзейнічаць на чалавечы характар... Яна павінна служыць жыццю. Мэта яе — не прыгажосць, а дабро... Мастак не мае ніякіх падстаў з пагардай ставіцца да людзей» 2.
1 W. S. Maugham. The Summing Up, 1968.
2 Тамсама.
Сам Моэм такім мастаком не быў. Ён імкнуўся «рабіць» мастацтва патрэбнае, іначай як і каму ён мог дапамагчы?
Гэта і вызначыла яго месца ў літаратуры.
Калі ў 1897 г. убачыў свет і адразу ж здабыў славу першы раман дваццацітрохгадовага, нікому яшчэ не вядомага студэнта-медыка Сомерсета Моэма, крытыка аднесла маладога аўтара да школы англійскага натуралізму.
Трэба мець на ўвазе, што С. Моэм пачынаў свой творчы шлях — і ў прозе і ў драматургіі — на вельмі яскравым фоне. Рубеж стагоддзяў у Англіі — гэта (калі браць толькі імёны сусветнага значэння) Т. Гардзі і Р. Кіплінг, Дж. Конрад і Г. Уэлс, А. Конан-Дойль і Р. Стывенсан, О. Уайльд і Б. Шоў. Сам Моэм лічыў сваімі літаратурнымі папярэднікамі і настаўнікамі не англійскіх, а французскіх пісьменнікаў-натуралістаў. Невыпадкова яго называлі «англійскім Мапасанам», ён прайшоў выдатную школу французскага прыгожага пісьменства, Вальтэр быў яго любімым пісьменнікам. «Французскіх раманістаў я вывучаў больш грунтоўна, чым англійскіх, узяўшы ўсё, што можна, ад Мапасана, я звярнуўся да Стэндаля, Бальзака, Флабера і Анатоля Франса» ■,— пісаў Моэм.
Спроба дакладнай класіфікацыі яго мастацкага метаду — справа даволі складаная, і не таму, што Моэма,— як звычайна кажуць пра выдатных пісыменнікаў,— немагчыма растлумачыць, звесці да адной школы ці кірунку, а таму, што ён мае дачыненне да многіх школ адразу. Натураліст ужываецца ў ім з эстэтам, заканадавец салоннага свецкага тэатра — з ідэолагам «маленькага чалавека». У творах Моэма выявіліся матывы, блізкія да Уайльда, і «страчанага пакалення» 1920-х гадоў, і Грэма Грына.
Захапляючыся французамі, Моэм між тым заставаўся пісьменнікам англійскім і толькі англійскім. Літаратурная паслядоўнасць у яго творчасці перш за ўсё нацыянальная. Сатыра Моэма — характэрна англійская, яна прымушае ўспомніць Свіфта і Тэкерэя, а вернасць праўдзе жыцця, да чаго ён заўжды імкнуўся і што адбілася на ўсіх яго лепшых творах, асацыіруецца з Дзікенсам.
1 W. S. Maugham. The Summing Up, 1968.
Моэм ні ў якім разе не пасынак англійскага прыгожага пісьменства, а пісьменнік, які абавязаны сваімі творчымі поспехамі ў першую чаргу брытанскай літаратурнай традыцыі. А між тым акадэмічнае літаратуразнаўства ў Англіі доўгі час не хацела звяртаць увагі на яго творчасць.
Агульнавядома: нават калі пісьменнік піша пра сябе, той, хто піша, і партрэт таго, хто піша, далёка не тоесныя. Натуральна і другое — калі аўтар нешта крытыкуе ці паказвае з пункту погляду эстэтыкі брыдкім, дык у яго ёсць свая ацэначная шкала, хай сабе і не дадзеная ў тэксце адкрыта. У выпадку з Моэмам было не да тонкасцей. Моэма неабходна было «растлумачыць», і пісьменнік, які імкнуўся заўсёды гаварыць праўду, атрымаў ярлык «цыніка», які перажыў і яго самога і тых, хто спрабаваў яго «растлумачыць». Моэма амаль да самай яго смерці лічылі «цынікам» не толькі свае, але і многія замежныя крытыкі. Такая рэпутацыя, зразумела, перашкаджала рэальна ацаніць сапраўдныя маштабы яго таленту і вызначыць яго месца ў англійскай літаратуры.
Пасля смерці Моэма ў Англіі пачалі з’яўляцца артыкулы і манаграфіі, аўтары якіх імкнуліся перагледзець яго спадчыну і нарэшце аддаць належнае пісьменніку, чые творы карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў усяго свету. Творы Моэма перакладзены на французскую, нямецкую, іспанскую, італьянскую, румынскую, рускую і іншыя мовы, яго раманы і апавяданні, публіцыстыка ўбачылі свет не толькі ў Еўропе і ЗША, але і ў краінах Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Азіі, у тэатрах розных куткоў свету ставіліся і ставяцца сёння яго п’есы. «Дождж» і «Сумка з кнігамі» ўжо ўвайшлі ў класіку брытанскай навелістыкі; раманы «У палоне пачуцця», «Месяц і грош», «Пірагі і піва», «Тэатр», «Вастрыё брытвы» і «Падводзячы рысу» належаць да найлепшых твораў англійскай прозы XX стагоддзя.
Моэм даволі грунтоўна расказаў пра сябе сам. У «вялікія» ён не імкнуўся, але і не пакутаваў ад беспадстаўнай сціпласці. Цвярозасць думкі, думкі чалавека без ілюзій, відавочная, і калі ён сцвярджае, што лепей за іншых ведае свае магчымасці і іх межы, можна паверыць яму. Разважаючы над тым, што менавіта робіць мастака не проста майстрам, а вялікім майстрам, майстрам на ўсе стагоддзі, Мо-
эм пісаў: «Я лічу, што геніяльнасць — гэта спалучэнне прыроднага творчага дару і своеасаблівай здольнасці мастака бачыць свет па-свойму і ў той жа час з такой шырынёй, што думкі пісьменніка знаходзяць водгук не ў людзей таго ці іншага тыпу, а ва ўсіх людзей. Яго асабісты свет — гэта свет звычайных людзей, толькі піырэйшы і багацейшы. Ён звяртаецца да ўсяго чалавецтва, і нават калі людзі не зусім добра разумеюць яго словы, яны адчуваюць, што словы гэтыя маюць значэнне» Ч Моэм разумеў, што не падпадае пад ім жа самім вызначанага генія: «...у маіх творах няма і быць не можа той цеплыні, шырокай чалавечнасці і шчырай выразнасці, якую мы знаходзім толькі ў самых буйных пісьменнікаў» 2. Нягледзячы на болей чым стрыманую, ім самім дадзеную характарыстыку, Моэм у літаратуры XX стагоддзя фігура значная, калі мераць яго не тым, чаго няма ў яго раманах, апавяданнях і п’есах, а тым, што ёсць у яго лепшых творах. А ёсць у іх праўда жыцця і характараў,— менавіта тых сфер жыцця і тых характараў, якія пісьменнік добра ведаў і за правільнае адлюстраванне якіх ручаўся. Ёсць вострая крытыка нарматыўнай буржуазнай маралі і сацыяльнай каставай сістэмы ў іх англійскім варыянце. Ёсць глыбокі дэмакратызм і арганічнае пачуццё справядлівасці, на чым гэтая крытыка грунтуецца. Ёсць удумлівы філасофскі аналіз у кантэксце гістарычнага часу і сацыяльнага асяроддзя такіх «вечных» для мастацтва пытанняў, як сэнс жыцця, каханне, смерць, чалавечнасць, сутнасць і каштоўнасць самога мастацтва. Ёсць майстэрства формы — старанна распрацаваны і моцна спаяны сюжэт, строга абмежаваны задумай адбор дэталяў, натуральны, як дыханне, дыялог, дзіўнае ўменне падпарадкоўваць сваім мэтам сэнсавае і гукавое багацце роднай мовы. Ёсць, урэшце, і тое, без чаго і быць не можа сапраўднага пісьменніка — любоў да роднае краіны і да яе народа.