• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

    Апавяданні

    Уільям Сомерсет Моэм

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 223с.
    Мінск 1990
    49.65 МБ
    — Ты, я бачу, задаволены жыццём,— сказаў Бэйтмэн.
    — Цалкам.
    Яны пачулі нейкі шоргат, азірнуліся і ўбачылі Арнольда Джэксана, які ішоў ім насустрач.
    — А я па вас,— сказаў ён.— Спадабалася вам тут, містэр Хантэр?
    — Вельмі.
    Арнольд Джэксан ужо паспеў зняць свой модны палатняны гарнітур і быў цяпер у парэа і басанож. Дзіўна глядзелася туземная парэа на гэтым чалавеку
    з беласнежнымі валасамі і аскетычным тварам. Трымаўся ён упэўнена і незалежна.
    — Калі вы гатовы, хадзем у дом,— сказаў ён.
    — Зараз апрануся толькі,— сказаў Бэйтмэн.
    — Няўжо, Тэдзі, вы не ўзялі парэа свайму сябру?
    — Ён, відаць, збіраецца надзець свой гарнітур,— усміхнуўся Эдвард.
    — Ну, вядома,— панура сказаў Бэйтмэн, калі ўбачыў, што Эдвард збіраецца пайсці ў парэа, а ён яшчэ і кашулі не надзеў.
    — А басанож не будзе калоцца? — спытаўся ён.— Здаецца, сцежка камяністая.
    — Ну, мне не прывыкаць.
    — Вельмі прыемна надзець парэа, калі вярнуўся з горада,— сказаў Джэксан.— Калі вы збіраецеся застацца на Таіці, я б вельмі параіў вам насіць парэа. Я, бадай, не бачыў зручнейшага адзення. He горача і танна.
    Яны падышлі да хаты, і Джэксан запрасіў іх у вялікі пакой з выбеленымі сценамі. Пасярэдзіне стаяў ужо сабраны стол. Бэйтмэн звярнуў увагу на пяць прыбораў.
    — Ева,— паклікаў Джэксан,— заходзь, пакажыся Эдвардаваму сябру і зрабі нам кактэйлі.
    Потым ён запрасіў Бэйтмэна да шырокага нізкага акна.
    — Глядзіце,— поўным радасці голасам сказаў ён.— Уважліва глядзіце.
    Какосавыя пальмы бязладным гуртам спускаліся па стромкім схіле да лагуны, якая ў вячэрнім святле пералівалася мяккімі фарбамі, быццам грудзі галубкі. Непадалёку на беразе ракі цесна стаялі туземныя хаціны, а каля рыфа добра вырысоўваўся сілуэт чоўна і ў ім — два рыбакі. Далей адкрываліся бязмежныя прасторы Ціхага акіяна, а за дваццаць міль, паветраны, бесцялесны, нібыта сатканы фантазіяй паэта, віднеўся
    незвычайнай прыгажосці востраў Мурэа. Цуд такі, што дух займае.
    — Ніколі ў жыцці не бачыў такой прыгажосці,— урэшце вымавіў Бэйтмэн.
    Арнольд Джэксан з асалодай глядзеў на гэтую карціну, позірк яго быў летуценны і мяккі. Тонкі, задуменны твар, засяроджаны і строгі, зноў здзівіў Бэйтмэна сваёй незвычайнай натхнёнасцю.
    — Сапраўдная прыгажосць,— прашаптаў Арнольд Джэксан.— He часта даводзіцца нам сустракаць яе твар у твар. Уважліва глядзіце, містэр Хантэр, такога вы ўжо не ўбачыце больш ніколі, бо імгненне мінаецца, a памяць будзе заўсёды жыць у вашым сэрцы. Вы дакрануліся да вечнасці.
    Голас яго гучаў глыбока і ўрачыста. Здавалася, што яму вядомы толькі ўзвышаныя думкі і пачуцці, але Бэйтмэн прымусіў сябе ўспомніць, што гэты чалавек — злачынец і ашуканец. Але раптам Эдвард быццам пачуў нешта і павярнуўся.
    — Мая дачка, містэр Хантэр.
    Бэйтмэн паціснуў ёй руку. У яе былі цудоўныя цёмныя вочы і прыгожыя пунсовыя вусны, але скура — смуглая і чорныя кучаравыя валасы рассыпаліся па плячах. На ёй быў толькі ружовы паркалёвы балахон, нбгі босыя, на галаве вянок з белых духмяных кветак. Чароўнае стварэнне. Быццам багіня палінезійскай вясны.
    Яна трохі збянтэжылася, але не больш за Бэйтмэна, які з самага пачатку адчуваў сябе не ў сваёй талерцы і сумеўся яшчэ больш, калі ўбачыў, як гэта маленькая сільфіда вопытнай рукой змешвала кактэйлі.
    — Зрабі нам мацнейшага, дачка,— сказаў Джэксан.
    Яна напоўніла келіхі і з чароўнай усмешкай падала іх мужчынам. Бэйтмэн заўсёды лічыў, што ён дасканала валодае мастацтвам змешваць кактэйлі, таму шчыра здзівіўся, што кактэйль Джэксанавай дачкі лепшы.
    Джэксан заўважыў міжвольнае зачараванне на твары госця і ганарліва ўсміхнуўся.
    — Выдатна, га? Я сам навучыў дзяўчынку. Некалі ў Чыкага я мог даць фору кожнаму бармену. У турме, калі не было чаго рабіць, я прыдумваў розныя кактэйлі,. але, шчыра кажучы, няма нічога лепшага за сухі марціні.
    Бэйтмэн здрыгануўся, быццам яго хто ўдарыў, твар пайшоў чырвонымі плямамі, потым збялеў. У яго не было слоў, але тут раптам увайшоў туземец з вялікай міскай супу. Выпадковы ўспамін пра кактэйлі падахвоціў Арнольда Джэксана расказаць пра той час, што ён правёў у турме. Гаварыў ён лёгка, свабодна і незалежна, быццам распавядаў пра вучобу ва універсітэце дзе-небудзь у чужой краіне. Звяртаўся ён галоўным чынам да Бэйтмэна, і Бэйтмэн спярша бянтэжыўся, a потым і зусім не ведаў, куды вочы падзець. Ён заўважыў, што Эдвард, хітра ўсміхаючыся, сочыць за ім. Бэйтмэн густа пачырванеў, бо падумаў, што Джэксан наўмысна здзекуецца з яго. Ён адчуваў сябе ў гэтай сітуацыі дурнем, хаця падстаў, шчыра кажучы, і не было. Нахабства нейкае! I цынізм гэтага Арнольда Джэксана — няважна, сапраўдны ці не, нахабства і ёсць. Абед быў як мае быць. Чаго толькі не падавалі: было шмат такога, чаго Бэйтмэн і назвы не ведаў. Ён каштаваў усё гэта толькі з-за далікатнасці як госць, але са здзіўленнем вымушаны быў адзначыць, што ўсё вельмі нават смачнае. А потым адбылося самае цяжкае для Бэйтмэна за гэты вечар выпрабаванне. Перад ім ляжаў невялікі вянок, і Бэйтмэн сказаў нешта пра прыгажосць кветак,
    — Ева спляла яго менавіта вам,— сказаў Джэксан,— ды, мабыць, пасаромелася аддаць.
    Бэйтмэн узяў вянок у рукі і далікатна падзякаваў.
    — Вы павінны яго надзець,— сказала дзяўчына і пачырванела.
    — Я?! Ды не, што вы!
    — Гэта добры таіцянскі звычай,— сказаў Арнольд Джэксан.
    Перад ім таксама ляжаў вянок, і ён грацыёзна надзеў яго сабе на галаву. Эдвард зрабіў тое самае.
    — Здаецца, мой гарнітур не падыходзіць да вянка,— запярэчыў Бэйтмэн.
    — Хочаце надзець парэа? — спыталася Ева.— Зараз прынясу.
    — He, не, не трэба! Мне і так добра.
    — Дапамажыце яму надзець вянок, Ева,— параіў Эдвард.
    У гэтую хвіліну Бэйтмэн ненавідзеў свайго сябра. Ева паднялася з-за стала і, весела ўсміхаючыся, надзела вянок на яго чорныя валасы.
    — У вянку вы вельмі прыгожы,— сказала місіс Джэксан.— Праўда, Арнольд?
    — Праўда, вельмі.
    У Бэйтмэна нават далоні спацелі.
    — Шкада, што цёмна,— сказала Ева,— а то б мы вас сфатаграфавалі.
    Бэйтмэн у душы падзякаваў богу. Сапраўды, выгляд у яго быў больш чым смешны: сіні гарнітур, беласнежны каўнерык кашулі; усё строгае, акуратнае, вартае джэнтльмена, і раптам на галаве гэты нязграбны вянок. Ніколі яшчэ ў жыцці яму не даводзілася трапляць у такую складаную сітуацыю. Больш за ўсё яго абураў выгляд гэтага старога, што сядзеў за сталом у парэа з тварам святога і жывымі кветламі на прыгожых белых валасах. Проста кашчунства.
    Але ўрэшце абед скончыўся. Ева з маці засталіся прыбіраць посуд, а мужчыны пайшлі на веранду. Было вельмі цёпла, паветра напоена водарам белых начных кветак. Месяц зіхацеў у бязвоблачным небе, і месяцавая сцежка працягнулася па шырокай роўнядзі акіяна ў бязмежныя прасторы Вечнасці, Арнольд Джэксан па-
    рушыў маўчанне. Сваім гучным, меладычным голасам ён пачаў расказваць пра туземцаў, пра старажытныя легенды Таіці. Гэта былі дзівосныя апавяданні пра даўно мінулы час, пра небяспечныя вандраванні ў невядомыя краіны, пра каханне і смерць, пра нянавісць і помсту. Апавяданні пра шукальнікаў прыгод, што адкрылі гэтыя схаваныя ў акіяне астравы, пра мараплаўцаў, якія тут пасяліліся і бралі за жонак дачок славутых правадыроў таіцянскіх плямёнаў, пра жыццё бадзяг і авантурьістаў, што шукалі шчасця на гэтым узбярэжжы.
    Бэйтмэн пасля здарэння за абедам спярпіа слухаў Джэксана няўважліва, але неўзабаве нейкія чары, якія быццам таіліся ў гэтых апавяданнях, авалодалі ім, і ён сядзеў нібыта заварожаны. Рамантычны міраж засланіў ад яго цвярозае святло звычайных будняў. Ці не забыўся ён, што Арнольд Джэксан красамоўны, як змей, што сваёю красамоўнасцю ён вымантачваў мільёны ў даверлівых людзей, што менавіта гэтая красамоўнасць дапамагла яму пазбегнуць пакарання за сваё злачынства? He было на свеце чалавека больш красамоўнага, і ніхто на свеце не мог так своечасова спыніцца. Нечакана Джэксан падняўся.
    — Ну, хлопцы, вы даўно не бачыліся. Я пакідаю вас, вам ёсць пра што пагаварыць. Калі надумаецеся класціся спаць, Тэдзі вам пакажа, дзе ваш ложак.
    — Я не збіраюся заставацца ў вас на ноч, містэр Джэксан,— запярэчыў Бэйтмэн.
    — Нічога. He хвалюйцеся. Вас своечасова пабудзяць.
    I, моцна паціснуўшы руку госцю, Арнольд Джэксан развітаўся і павольна, з пачуццём уласнай годнасці, накіраваўся ў пакой.
    — Зразумела, калі ты хочаш, я завязу цябе ў Папээтэ,— сказаў Эдвард,— але лепей заставайся. Праехаць уздоўж берага на досвітку — вялікая асалода.
    Нейкі час абодва маўчалі. Бэйтмэн не ведаў, з чаго пачаць размову, якая пасля ўсіх сённяшніх падзей набыла яшчэ болыпую значнасць.
    — Калі ты вяртаешся ў Чыкага? — нечакана спытаўся ён.
    Хвіліну якую Эдвард маўчаў. Потым неахвотна праз плячо зірнуў на свайго сябра і ўсміхнуўся:
    — He ведаю, можа, ніколі.
    — Як гэта? Што ты гаворыш? — ускрыкнуў Бэйтмэн.
    — Мне тут добра. А ад дабра дабра не шукаюць, праўда?
    — А божухна, не можаш жа ты праседзець тут усё жыццё. Дый хіба гэта жыццё? Гэта што пахаваць сябе жывым. Паедзем, Эдвард, паедзем зараз жа, пакуль яшчэ не позна. Я адчуваў, што з табой нешта здарылася. Ты закахаўся ў гэты востраў, паддаўся пад благі ўплыў, але варта табе толькі вырвацца — і ты будзеш удзячны лёсу. Ты будзеш адчуваць сябе, як наркаман, які ўрэшце вызваліўся ад сваёй хваробы. I тады ты зразумееш, што гады два дыхаў атручаным паветрам. Ты нават уявіць сабе не можаш, як табе будзе лёгка — зноў удыхнуць свежае і чыстае паветра радзімы.
    Бэйтмэн гаварыў паспешна, блытана, і ў голасе гучалі шчырае хваляванне і пяшчота. Гэта кранула Эдварда.
    — Дзякуй, сябра.
    — Едзем заўтра, Эдвард. Наогул не варта было прыязджаць сюды, гэта памылка. Тутэйшае жыццё не для цябе.
    — Вось ты кажаш: такое жыццё, не такое. А як, ты думаеш, трэба жыць?
    — Тут не можа быць дзвюх думак. Трэба выконваць свой абавязак, добра працаваць, рабіць усё, што павінен рабіць у грамадстве.
    — I ў чым узнагарода?
    — У разуменні, што ты дасягнуў таго, да чаго імкнуўся.
    — Нешта вельмі ўжо ўзнёсла для мяне,— сказаў Эдвард, і Бэйтмэн разгледзеў уначы, што той бестурботна ўсміхаецца.— Баюся, ты падумаеш, што я безнадзейна апусціўся. Мяне цяпер апанавалі такія думкі, якія гады тры таму здаваліся б мне неверагоднымі.
    — I гэтыя думкі пасеяў Арнольд Джэксан? — пагардліва спытаўся Бэйтмэн.