Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
вярнулася да свайго звычнага жыцця. Імя, багацце, месца ў свецкім коле, свецкія поспехі — вось толькі што яна цаніла. Ён жа страціў усё: сяброў, бліскучую перспектыву, магчымасць выкарыстоўваць свае здольнасці. Страціў усё, што складала сэнс жыцця! I нічога не атрымаў узамен. I праўда, было з чаго звар’яцець. Яго проста абдурылі, а ён не знёс гэтага. Ваш знаёмы Уолтан меў рацыю, калі казаў: Джэк Алманд выглядаў так, быццам жыццё ў ім згасла. Гэтак усё і было. Цяпер яму было ўсё роўна. Але самае, бадай, горшае, што ён па-ранейшаму кахаў лэдзі Кастэлан. Я лічу, няма больш трагічнай сітуацыі, чым кахаць чалавека ўсім сэрцам, кахаць, нягледзячы на ўсе спробы вырваць гэтае каханне, і ведаць, што чалавек гэты не варты твайго кахання. Вось чаму і опіум. Каб забыцца на адно, але помніць другое.
Я нагаварыў шмат і ўрэшце змоўк.
— Усё гэта адны здагадкі,— сказаў Лоў.
— He буду спрачацца,— пагадзіўся я.— Але словы вашы не супярэчаць падзеям.
— Мне здаецца, ён не моцны чалавек, іначай мог бы змагацца і перамагчы.
— Мабыць, і так. Мабыць, нейкая слабасць заўсёды ідзе поруч з гэткай прывабнасцю. Відаць, кахаць так самааддана і верна здольныя немногія. Можа, ён і сам не хацеў змагацца і перамагчы. Я не магу судзіць яго.
Я не дадаў, каб не палічылі за цыніка, што, калі б не меў Джэк Алманд такіх доўгіх цудоўных веек, ён бы і сёння жыў і быў у добрым здароўі. Быў бы пасланнікам у якой-небудзь замежнай дзяржаве і знаходзіўся б на паўдарозе да месца пасла ў Парыжы.
— Пойдзем у гасцёўню,— сказала місіс Лоў і паднялася.— Трэба прыбраць са стала.
Вось і ўся гісторыя пра Джэка Алманда.
ЗМЕСТ
Ад перакладчыка 3
Запіска 9
Падзенне Эдварда Барнарда 47
Містэр Усёвед 85
Чалавек са шрамам 93
Снеданне 98
He скарылася 104
Сябра пазнаецца ў бядзе 139
У чужой краіне 145
Жыгала і Жыгалета 151
Рыжы 173
Дробязнае здарэнне 199
Моэм У. С.
М 87 Апавяданні/Пер. з англ. мовы і прадм. В. Валынскага.— Мн.: Маст. літ., 1990.— 223 с.— (Б-ка замеж. прозы).
ISBN 5-340-00621-2 (беларус.).
Моэм У. С. Рассказы.
Зборнік склалі апавяданні вядомага англійскага пісьменніка Уільяма Сомерсета Моэма (1874—1965), напісаныя ім у час вандровак па краінах Усходу і Заходняй Еўропы.
У вострасюжэтных, з элементамі дэтэктыва навелах пісьменнік выкрывае буржуазную мараль і сацыяльную каставую сістэму, аналізуе псіхічны стан чалавека, які апынуўся ў экстрэмальных умовах.
4703010100—063
М М 302(03) — 90 172—90
ББК 84.4Вл
Лйтературно-художественное йзданйе
Моэм Улльям Сомерсет
РАССКАЗЫ
Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
Літаратурна-мастацкае выданне
Моэм Уільям Сомерсет
АПАВЯДАННІ
Рэдактар Л. I. Каўрус. Мастак A. I. Аблажэй. Мастацкі рэдактар A. I. Цароў. Тэхнічны рэдактар Л. М. Шлапо. Карэктар Л. М. Маслоўская.
ІБ № 3415 Здадзена ў набор 20.06.89. Падп. да друку 19.01.90. Фармат 70Х100'/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 9,1 + 0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 9,47. Ул.-выд. арк. 10,03. Тыраж 9000 экз. Зак. 2704. Цана 1 р. 30 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
1 р. 30 «