Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
— Я тут не адзін, са мною жонка.
— Выдатна, я дашлю вам запрашэнне.
Праз мінуту якую я быў ужо на вуліцы. Я хацеў пабыць адзін. Я быў ашаломлены. Як толькі яна назгала яго імя, я ўспомніў. Гэта быў Джэк Алманд. Гэты ўбогі жабрак, што памёр з голаду ў кітайскай халупе,— Джэк Алманд! Я ж добра яго ведаў. Ці мог я падумаць, штО' гэта ён. Мы неаднойчы абедалі за адным сталом, сядзелі за картамі, гулялі ў тэніс. Ён паміраў побач са мной, а я не ведаў! Хай бы ён як-небудзь падаў пра сябе вестку, я б дапамог яму. Я зайшоў у СэнтДжэймскі парк і сеў на лаўку. Мне трэба было добра падумаць.
Я разумеў, што так ашаламіла Лоў. Я сам быў узрушаны не менш, пачуўшы імя гэтага бяздомнага бадзягі. Як ні дзіўна, і я яго ведаў. Мы не сябравалі, але нам часта даводзілася сустракацца ў знаёмых у Лон-
дапе і ў загарадных маёнтках, дзе мы звычайна адпачывалі па суботах і нядзелях. Шмат гадоў я не ўспамінаў пра яго, і толькі гэтым можна растлумачыць маю нездагадлівасць. Яго імя, як маланка, асвятліла памяць. Вось чаму ён кінуў службу, якую так любіў! У тыя гады, пасля вайны, я многіх ведаў з міністэрства замежных спраў. Джэка Алманда лічылі адным з самых таленавітых маладых супрацоўнікаў. Ён мог разлічваць на высокія дыпламатычныя пасады. Праўда, на ўсё патрэбен час. I таму, калі ён адмовіўся ад выдатнай кар’еры, наняўся ў нейкую камерцыйную фірму і з’ехаў на Далёкі Усход, усе палічылі гэта недаравальным глупствам. Сябры адгаворвалі яго. Ён жа тлумачыў, што маёмасці ў яго ніякай, а на адно жалаванне не пражывеш. Цяжка было паверыць, таму што можна як-небудзь працягнуць нейкі час, пакуль усё выправіцца.
Я выдатна помню, які ён быў у той час, малады, высокі, зграбны, шыкоўна адзеты. У яго былі бліскучыя чорныя валасы, заўсёды акуратна прычасаныя, блакітныя вочы, вельмі доўгія вейкі і цудоўны свежы колер твару. Само ўвасабленне здароўя. Вясёлы, дасціпны, ён заўсёды быў душой кампаніі. Я не ведаў болей абаяльнага чалавека. Прывабнасць — небяспечная якасць. Тыя, хто яе мае, часта лічаць, што гэтага зусім дастаткова, каб пражыць жыццё. 3 такімі заўсёды трэба быць напагатове. Але абаяльнасць Джэка Алманда была ўвасабленнем яго таленавітай натуры. Ён зачароўваў, таму што быў чароўны. У ім не было ні кроплі самаўзвышэння. Ён цудоўна валодаў мовамі, па-французску і панямецку гаварыў без акцэнту; меў выдатныя манеры. Усе так і бачылі яго паслом у якой-небудзь краіне, які бліскуча выконвае свае абавязкі. Ён падабаўся ўсім, таму і не дзіўна, што лэдзі Кастэлан закахалася ў яго. Я пачаў фантазіраваць. Ці ёсць што-небудзь больш паэтычнае, чым юнае каханне! Шпацыр па парку цёп-
лымі веснавымі вечарамі. Танцы, калі ён трымаў яе ў абдымках. Цуд таямніцы, зразумелай толькі ім, калі яны абменьваліся позіркам за сталом у час абедаў. Паспешлівыя, поўныя небяспекі сустрэчы, дзеля якіх варта рызыкаваць усім — калі закаханыя дзе-небудзь у дамоўленым месцы, вядомым толькі ім адным, забываліся ка ўсё на свеце. Як цяжка, што канец іх кахання быў такі трагічны.
— Як вы з ім пазнаёміліся? — спытаўся я.
— Ён служыў у Дэкстэра і Фармілоў. Чулі, мабыць,— параходная кампанія. Месца — лепшага не пажадаеш. Ён прыехаў з рэкамендацыйнымі пісьмамі да губернатара і іншых паважаных асоб. Я служыў у той час у Сінгапуры. Помню, першы раз мы сустрэліся ў клубе. Гэта быў выдатны спартсмен. Гуляў у пола, цудоўна валодаў ракеткай. Яго ўсе любілі.
— Ён піў?
— He, не,— запратэставаў Лоў.— Гэта быў ідэальны чалавек. Жанчыны яго любілі, і не дзіўна. Вельмі прыемны малады чалавек. Такіх я і не сустракаў болей.
Я звярнуўся да місіс Лоў:
— А вы ведалі яго?
— Амаль не. Адразу пасля вяселля мы пераехалі ў Перак. Помню, хлопец ён быў вельмі прывабны. Такіх доўгіх веек я ніколі не бачыла ў мужчын.
— Ён даволі доўга не быў у адпачынку, здаецца, гадоў пяць. He люблю банальнасцей, але інакш пра яго не скажаш — яго любілі ўсе. Некаторым, папраўдзе, спачатку не спадабалася, што месца гэтае ён атрымаў па пратэкцыі, але яны не маглі не пагадзіцца, што ён быў выдатны работнік. Мы ведалі, што раней ён служыў у міністэрстве замежных спраў. Але ён ніколі не задзіраў носа.
— Што ў ім асабліва вабіла,— сказала місіс Лоў,— дык гэта яго незвычайная энергія. Пагутарыш з ім — і адразу адчуваеш прыліў сіл.
— Перад яго ад’ездам у Англію яму зрабілі грандыёзныя праводзіны. Якраз у гэты час я на дзён колькі прыехаў у Сінгапур. I апынуўся на гэтым абедзе ў рэстаране «Еўропа». Усе мы добра выпілі. Было весела. Праводзіць яго прыйшло вельмі многа людзей. Ён ехаў у Англію на паўгода. Памятаю, усе вельмі хацелі, каб ён хутчэй вярнуўся. Хай бы лепш ён там застаўся.
— А што здарылася потым?
— Дакладна не ведаю. Я тады паехаў працаваць на поўнач.
Шкада! Сапраўды, значна лягчэй прыдумваць гісторыі з галавы, чым пісаць пра жывых людзей, калі даводзіцца не толькі здагадвацца пра іх паводзіны ў той ці іншай сітуацыі, але нават іх учынкі ў рашучыя моманты жыцця вам невядомыя.
— Ен быў выдатны хлопец. Сябрамі мы не былі. Вы ж ведаеце, якое пераборлівае сінгапурскае свецкае кола. Джэк Алманд належаў да вяршкоў яго, мы ж не. Неўзабаве мы пераехалі на поўнач, а пра яго забыліся. Але неяк у клубе мне давялося быць сведкам гаворкі між двума маімі знаёмымі — Уолтанам і Кенінгам. Уолтан толькі што вярнуўся ў Сінгапур. Там праводзілі вялікі мачт па пола.
— Алманд гуляў? — спытаўся Кенінг.
— Вядома, не,— адказаў Уолтан.— Яго выгналі з каманды яшчэ летась.
Тут я не вытрымаў.
— Пра каго гэта вы тут гаворыце?
— Няўжо вы не ведаеце? Небарака, зусім з’ехаў з глузду.
— Як гэта?
— П’е.
— Кажуць, і да наркотыкаў прыахвоціўся,— заўважыў Кенінг.
— Я пра гэта таксама чуў. Опіум, здаецца. Гэтак і ногі можна выцягнуць.
— Калі не возьмецца за розум, страціць месца.
— Цяжка было паверыць,— расказваў далей Лоў.— Хто хочаце мог так апусціцца, толькі не ён. Джэк Алманд быў сапраўдны англічанін і джэнтльмен у поўным сэнсе слова. Высветлілася, што Уолтан вярнуўся з адпачынку разам з ім на параходзе. Алманд сеў на карабель у Марселі. Настрой у яго быў кепскі. Дый гэта зразумела. Амаль кожны адчувае тое ж, калі пакідае радзіму і зноў вяртаецца да працы. Ён шмат піў. Часам і гэта бывае. Але Уолтан сказаў пра яго дзіўную рэч — ён выглядае так, нібыта жыццё ў ім згасла. Гэта адразу кідалася ў вочы, бо раней жыццё ж у ім біла цераз край. Спярша мы думалі, што Джэк Алманд пакінуў у Англіі сваю нарачоную, але потым, ужо на караблі, пайшлі чуткі, што тая сама яму адмовіла.
— Я таксама так падумала, калі Артур мне расказаў пра гэта,— сказала місіс Лоў.— Нельга ж пакідаць нарачоную на пяць гадоў.
— Як бы там ні было, але ўсе лічылі, што за працай Алманд як-небудзь разварушыцца і развеецца, але, на жаль, гэтага не здарылася. Ён апускаўся ўсё ніжэй. Яго многія любілі і спрабавалі выратаваць, угаворвалі ўзяць сябе ў рукі. Але дарэмна. Ён даасіў пакінуць яго аднаго. Зрабіўся рэзкі і грубы, ніхто не чакаў такога — раней гэта быў мяккі, добры чалавек. Уолтан тады сказаў, што Алманд зрабіўся зусім іншым чалавекам — яго быццам нехта падмяніў. Алманда ўжо не прымалі ў губернатара, а потым і ў іншых дамах. Лэдзі Орманд, жонка губернатара, ведала, што Алманд з паважанай сям’і, таму, натуральна, адмовілася прымаць яго толькі тады, калі ён зусім збіўся з ладу. Так, ён быў выдатны хлопец, гэты Джэк Алманд. Крыўдна, што з ім здарылася такая бяда. Я шчыра яго шкадаваў. Але не мог жа я з-за гэтага страціць апетыт ці не спаць па начах.
Праз месяцаў колькі я сам апынуўея ў Сінгапуры і, калі быў у клубе, пацікавіўся пра Алманда. Працу ён
усё ж такі страціў, таму што часта, здаралася, не прыходзіў у кантору два, тры дні. Мне расказвалі, што нехта ўладкаваў яго на Суматры ўпраўляючым на каўчукавай плантацыі, спадзеючыся, што ён далёка ад Сінгапура патроху выправіцца. Ведаеце, яго ўсе так любілі, што не маглі пагадзіцца з такім яго лёсам. Але ўсё дарэмна. Ён прыахвоціўся да опіуму. На Суматры пражыў нядоўга і неўзабаве зноў вярнуўся ў Сінгапур. Я чуў, яго цяжка было пазнаць. Раней гэта быў франт. Цяпер жа ён бадзяўся па вуліцах Сінгапура брудны, у лахманах, з дзікімі вачыма. Некалькі яго даўніх сяброў сабраліся ў клубе і вырашылі яму дапамагчы. Яны яшчэ спадзяваліся яго неяк выратаваць. Паслалі яго ў Саравак. He дапамагло: ён не жадаў, каб яго ратавалі. Думаю, ён сам хацеў загінуць, і як мага хутчэй. Потым ён знік, казалі, што вярнуўся ў Англію. Так ці іначай, але хутка пра яго забыліся. Вы, мабыць, ведаеце, як лёгка згубіцца чалавеку ў Малаі. Вось чаму, калі я знайшоў у кітайскай халупе мёртвага белага чалавека ў саронзе, з неахайнай барадой, я і падумаць не мог, што гэта Джэк Алманд. Я ж не чуў пра яго ўжо шмат гадоў.
— Толькі ўявіце, што ён перажыў за гэтыя гады! — сказала місіс Лоў, і ў вачах яе заблішчэлі слёзы: яна мела добрае і жаласлівае сэрца.
— Дзіўная гісторыя,— сказаў Лоў.
— Чаму? — спытаўся я.
— Калі ўжо яму на раду было напісана загінуць, чаму гэта не здарылася раней, калі ён першы раз прыехаў у калонію? Пяць гадоў усё ішло добра. Нават выдатна. Хай яго згубіла няшчаснае каханне. Чаму ж тады ён быў здаровы і задаволены жыццём, калі рана яшчэ не загаілася? Усе тыя гады ён весяліўся, як птушка: здавалася, што ў яго не было аніякіх клопатаў. Калі ж вярнуўся з Лондана, стаў зусім другім чалавекам.
— Відаць, за гэтыя паўгода нешта здарылася,— сказала місіс Лоў.— Безумоўна, здарылася.
— Пра гэта мы ніколі не даведаемся,— уздыхнуў Лоў.
— Але мы можам меркаваць,— усміхнуўся я.— Вось менавіта калі неабходная дапамога пісьменніка. Хочаце, я раскажу вам, што адбылося ў Лондане, як я думаю?
— Раскажыце!
— Першыя пяць гадоў крыніцай яго існавання была ахвяра, якую ён прынёе. У яго было сэрца рыцара. Ён ахвяраваў усім, каб выратаваць каханую. Ён увесь час быў як у сне, ён абажаў яе. Кахаюць многія, потым перастаюць кахаць і зноў кахаюць. Але ёсць людзі, якія ідуць праз усё толькі з адным каханнем. Такім чалавекам, відавочна, быў Джэк Алманд. Ён быў шчаслівы, разумеючы, што ахвяраваў сабою дзеля жанчыны, вартай такой ахвяры. Яна заўсёды была ў яго думках. I вось ён паехаў у Англію. Ён усё гэтак жа моцна кахаў яе і лічыў, што і яна кахае яго, як і раней. Навошта ён вярнуўся? Мабыць, спадзяваўся ў глыбіні душы, што яна больш не будзе супраціўляцца свайму каханню і згадзіцца ўрэшце ўцячы разам з ім. А можа, яму дастаткова было толькі даведацца, што яна ўсё яшчэ кахае яго. Вядома, сустрэча іх была непазбежная — яны належалі да аднаго кола. I раптам высвятляецца, што ён для яе ўжо нічога не значыць. Замест палкай, закаханай дзяўчыны ён сустрэў халодную свецкую жанчыну. Ён адчуў, што яна ніколі не кахала яго так, як ён думаў. Зразумеў, што яна, спакойна ўсё ўзважыўшы, прымусіла яго пайсці на ахвяру. Ён сустракаў яе на балях, заспакоеную, абыякавую, вакол яе мітусіліся паклоннікі. Ён зразумеў урэшце, што тыя высакародныя рысы, якія ён знаходзіў у яе, стварыў ён сам сваёй уласнай фантазіяй. Гэта была звычайная жанчына, якая крыху закахалася. Але каханне мінула, і яна зноў