Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

Апавяданні

Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
49.65 МБ
Яна сядзела, моцна сціснуўшы кулакі. На пытанне не адказала. Сід зірнуў на яе і хутка адвёў позірк.
— Гэтая старэчына проста цуд,— весела працягваў ён.— Вось дзе смешнае стварэнне! Яна ж нам, думаю, праўду расказала. Хоць цяжка паверыць. Можаш уявіць, што гэтак гадоў сорак таму ўвесь Лондан хадзіў на яе глядзець. Смеху варта, яна думае, яе і цяпер помняць. Даўмецца не магла, чаму мы нічога пра яе не чулі.
Ён зноў зірнуў на Стэлу, цішком, каб тая не заўважыла. Яна бязгучна плакала. Слёзы вялікімі гарошынамі каціліся па бледным твары.
— Што здарылася, дарагая?
— Сід, я не магу сёння больш скакаць,— усхліпнула яна.
— Чаму?
— Я баюся.
Ён узяў яе за руку.
— Ну, ну, я ж цябе добра ведаю,— сказаў Сід,— ты самая храбрая жанчына ў свеце. На, лепш выпі трошкі брэндзі, супакойся.
— He, толькі горш будзе.
— Але ж нельга падманваць публіку.
— Подлая публіка! Свінні, толькі і ведаюць, што есці і піць. Статак балбатлівых дурняў з процьмай грошай у кішэні. Глядзець на іх брыдка. Што ім да таго, што кожны раз я рызыкую жыццём.
— Вядома, яны сюды ходзяць, каб паказытаць сабе нервы,— збянтэжана замармытаў Сід.— Але ты ве-
даеш не горш за мяне, што рызыкі тут няма, калі ты валодаеш сабой.
— А я страціла самавалоданне, Сід. Я разаб’юся.
Яна крыху павысіла голас, і ён спалохана азірнуўся на бармена. Але той паглыбіўся ў газету і не звярнуў на іх ніякай увагі.
— Ты не ўяўляеш, як страшна глядзець на ўсё зверху, з пляцоўкі. Скажу табе шчыра, сёння я ледзь не страціла прытомнасць. Я не магу сёння скакаць другі раз, чуеш? Ты павінен нешта зрабіць, Сід!
— Калі ты змаладушнічаеш сёння, заўтра будзе яшчэ цяжэй.
— He, памыляешся. Цяжка, што трэба скакаць два разы на дзень, і гэтае бясконцае чаканне. Ідзі да містэра Эспінэля і скажы яму, што я не выцягну па два выступленні за вечар. Я проста не вытрываю.
— Ён будзе супраць, я ведаю. Увесь іх прыбытак залежыць ад цябе. Людзі вечарам сюды толькі і ідуць, каб паглядзець на тваё выступленне.
— Нічога не зробіш. Кажу табе, я болып не магу.
Ён маўчаў. Па яе бледным твары ўсё яшчэ каціліся слёзы, і ён бачыў, што яна хутка траціць уладу над сабою. Ужо дзён колькі запар ён хваляваўся за яе, але так ці іначай хацеў пазбегнуць гэтай гаворкі. Добра разумеў, што будзе лепш, калі яна не скажа, што адчувае. Але ён хваляваўся. Таму, што кахаў яе.
— Я пайду, Эспінэль піукаў мяне,— сказаў ён урэшце.
— Што яму трэба?
— He ведаю. Я скажу яму, што ты можаш даваць толькі адно выступленне за вечар. Паглядзім, што ён адкажа. Пачакаеш мяне тут?
— He, пайду да сябе.
Мінут праз дзесяць ён, узбуджаны і радасны, шырока расчыніў дзверы.
— Ёыдатная навіна, дарагая. Яны пакідаюць нас яшчэ на месяц і будуць плаціць удвая.
Ён падсксчыў да яе, хацеў абняць, пацалаваць, але яна адпіхнула яго.
— Ці трэба мне скакаць сёння другі раз?
— Думаю, давядзецца. Я спрабаваў быў дамовіцца толькі на адно выступленне за дзень, але ён і слухаць не хоча. Кажа, што вельмі трэба, каб ты скакала ў час вячэры. Ён мае рацыю, гэта за двайную плату.
Яна кінулася на падлогу і залілася слязьмі.
— Я не магу, Сід, не магу! Я разаб’юся.
Ен сеў каля яе, абняў, ласкава пагладзіў па галаве.
— Супакойся, вазьмі сябе ў рукі. He можам жа мы адмовіцца ад такой сумы. Уяві толькі, гэтага нам хопіць на цэлую зіму, і мы будзем жыць толькі для сябе. Дый засталося ўсяго нейкіх чатыры дні ў ліпені, а потым — адзін толькі жнівень.
— He, не, я баюся. Я не хачу паміраць, Сід. Я кахаю цябе.
— Я ведаю, дарагая, і я кахаю цябе. Пасля вяселля я на другіх жанчын і не глядзеў. У нас ніколі яшчэ не было такіх грошай і ніколі не будзе ўжо. Ты ж ведаеш, як бывае, сёння маеш вялікі поспех, а заўтра яго няма. Ты ж цяпер славутая на ўвесь свет.
— Як Жанчына Гарматнае Ядро,— падхапіла яна з’едліва.
«Праклятая старая»,— падумаў ён.
Ён ведаў, што гэта было апошняй кропляй. Прыкра падумаць, як усё гэта ўспрыняла Стэла.
— Яна адкрыла мне вочы,— гаварыла Стэла.—, Чаму яны, думаеш, ходзяць сюды штодзень? Спадзяюцца, што ім пашанцуе ўбачыць, як я разаб’юся. Я памру, а яны праз які месяц забудуць маё імя. Вось яна якая, твая публіка. Я ўсё зразумела, калі ўбачыла гэтую размаляваную старую ляльку. 0 Сід, каб ты ведаў, як мне цяжка! — Яна абвіла рукамі яго шыю, прыціснулася да
яго шчакі.— He ўгаворвай мяне, Сід. Я не магу сёння зноў скакаць.
— Сёння не можаш? Калі ты і праўда перахвалявалася, я скажу Эспінэлю, што ты сябе дрэнна адчуваеш. Думаю, ён дазволіць сёння больш не выступаць.
— He сёння, Сід. Ніколі.
Яна адчувала, як ён крыху адсунуўся ад яе.
— He, Сід, павер, гэта не капрызы. He сёння я надумала, рашэнне прыйшло даўно. He магу спаць па начах, толькі пра гэта і думаю. Толькі вочы заплюшчу, бачу: стаю на лесвіцы і гляджу ўніз. Сёння я ледзьве змагла падняцца на пляцоўку, так ногі дрыжалі, а калі ты падпаліў бензін і крыкнуў «allez», мяне быццам нешта трымала, не пускала скакаць. Як падала, не помню. Агледзелася, а вакол ужо пляскаюць. Сід, каб ты мяне кахаў, не прымушаў бы так пакутаваць кожны раз.
Ён уздыхнуў. У яго самога вочы былі мокрыя ад слёз. Таму што ён вельмі кахаў яе.
— Ты ж ведаеш, што нас тады чакае. Былое жыццё. Пошукі выпадковага заробку.
Былое жыццё. Яны абое добра помнілі тыя дні. Сід з васемнаццаці гадоў наймаўся танцорам-жыгала. Ён быў прыгожы, смуглявы, падобны на іспанца, вельмі спрытны; немаладыя жанчыны з ахвотай плацілі, каб ён патанцаваў з імі, і ён ніколі не сядзеў без работы. 3 Англіі ён прыехаў на кантынент, тут і застаўся, вандруючы з атэля ў атэль — зімой на Рыўеры, а ўлетку Ў Францыі. Жылі нядрэнна, іх звычайна было дватры, і яны разам наймалі дзе-небудзь танны пакойчык. Паднімаліся позна, толькі каб паспець да дванаццаці прыйсці ў атэль, дзе трэба было танцаваць з тоўстымі кабетамі, якія хацелі пахудзець. Пасля гэтага да пяці яны былі свабодныя, а потым зноў ішлі ў гатэль, садзіліея разам за столік і чакалі, заўсёды гатовыя абслужыць кліентаў. Вечарам яны пераходзілі ў рэста-
ран, дзе адміністрацыя карміла іх неблагім абедам. У перапынках паміж стравамі яны танцавалі. Можна было нядрэнна зарабіць. Звычайна тыя, з кім яны танцавалі, плацілі ад пяцідзесяці да сотні франкаў. Іншы раз якая-небудзь багатая кабета патанцуе з жыгала два ці тры разы запар і адваліць цэлую тысячу. А бывае, пажылая жанчына прапануе правесці з ёю ноч, і тады атрымаеш дзвесце пяцьдзесят франкаў. Кожны з іх спадзяваўся, што закруціць галаву якой-небудзь старой дурніцы, тады можна ўжо разлічваць на плацінавы пярсцёнак з сапфірам, партабак, што-небудзь з адзежы і гадзіннік-бранзалетку. Адзін з Сідавых сяброў ажаніўся з такой, яна была старэйшая за яго маці, затое купіла хлопцу аўтамабіль, давала грошы на карты, яны мелі выдатную вілу ў Біярыцы. Гэта былі цудоўныя дні, грошай хоць адбаўляй. Але раптам настаў крызіс і балюча ўдарыў па іх прафесіі. Гасцініцы стаялі пустыя, амаль не было ахвотніц патанцаваць з прыгожым маладым чалавекам. Усё часцей і часцей здаралася, што Сід за цэлы дзень не мог зарабіць нават на выпіўку, і не раз бывала, што якая-небудзь кабеціна вагой мо з тону мела нахабства заплаціць яму толькі дзесяць франкаў. Расходы яго не паменшалі — трэба мець модныя гарнітуры, іначай упраўляючы гатэлем зробіць заўвагу, шмат грошай каштавала мыццё бялізны, кашуль, насовак; потым чаравікі, на гэтай падлозе чаравікі проста гарэлі, а выглядаць яны павінны як новыя. I яшчэ трэба плаціць за пакой і снеданне.
Менавіта ў гэтыя дні ён пазнаёміўся ў Эвіяне са Стэлай. Летні сезон тут быў проста катастрафічны. Стэла прыехала з Аўстраліі. Тут яна кармілася тым, што вучыла плаваць. Акрамя таго, яна выдатна авалодала майстэрствам скачкоў у ваду і два разы на дзень, раніцай і пасля абеду, выступала перад публікай. А вечарамі танцавала ў гатэлі. Абедалі яны звычайна разам
за асобным столікам, далей ад наведвальнікаў, а калі аркестр пачынаў іграць, яны танцавалі, каб уцягнуць у танцы астатніх. Але часцей за ўсё ім даводзілася танцаваць адным. Платныя партнёры амаль не трапляліся. Яны пакахалі адно аднаго і неўзабаве пажаніліся.
Яны потым ніколі не шкадавалі, што сталі мужам і жонкай. А гараваць ім давялося. Усяляк утойвалі свой шлюб (пажылым жанчынам не вельмі падабалася танцаваць з жанатым мужчынам, калі жонка побач), але знайсці работу ў гатэлях на дваіх было вельмі цяжка, а адзін Сід не мог зарабіць на сям’ю.
Работы для жыгала не было, і яны паехалі ў Парыж. Там падрыхтавалі танцавальны нумар, але з-за страшэннай канкурэнцыі атрымаць ангажэмент на эстрадныя выступленні не змаглі. Стэла выдатна выконвала бальныя танцы, але ў той час у модзе была акрабатыка, і, як яны ні стараліся, падрыхтаваць штонебудзь для эстрады так і не змаглі. Тыднямі сядзелі яны без работы. Сідаў гадзіннік-бранзалетка, залаты партабак, плацінавы пярсцёнак — усё пайшло ў ламбард. Урэшце ўжо ў Ніцы Сід залажыў свой выхадны гарнітур. Гэта была апошняя кропля. Беднасць прымусіла іх прыняць удзел у марафоне, які наладзіў адзін прадпрымальны антрэпрэнёр. Яны танцавалі па дваццаць чатыры гадзіны ў суткі з перапынкам пятнаццаць мінут кожную гадзіну. Гэта было жахліва. Балелі ногі, нямелі ступні. Часам яны ўжо не разумелі, што яны робяць. Проста рухаліся пад музыку, па магчымасці зберагаючы сілу. Ім плацілі па сто ці дзвесце франкаў, а яны, каб прыцягнуць увагу, раптам пачыналі танцаваць «на публіку», дэманструючы сваё майстэрства. Публіка сабралася добразычлівая, можна было няблага зарабіць. Але яны страшэнна стаміліся. На адзінаццаты дзень Стэла страціла прытомнасць, і Сід танцаваў адзін без перапынку. Гэта былі самыя цяжкія дні ў іх жыцці.
Але якраз тады і нарадзілася гэтая Сідава ідэя, там, у танцавальнай зале, калі ён павольна рухаўся адзін без партнёркі, стомлены і зняважаны. Стэла заўсёды казала, што магла б скакаць нават у сподак. Тут неабходна толькі майстэрства.
— Дзіўна, як з’яўляюцца ідэі,— казаў ён потым.— Бы ўспышка маланкі.
Ён раптам успомніў, як аднойчы нейкі хлапчук падпаліў на асфальце лужыну бензіну і як адразу ўзняліся языкі полымя. Так, менавіта полымя, скачок у агонь прыцягне ўвагу публікі! Ён так расхваляваўся, што адразу кінуў танцаваць і пабег да Стэлы. Задума Стэлу таксама захапіла. Сід напісаў аднаму свайму знаёмаму агенту; Сіда ўсе любілі і паважалі, і агент пазычыў ім грошай на рэквізіт. Ён наладзіў ім ангажэмент у парыжскім цырку, і іх нумар спадабаўся. Пасля гэтага справы пайшлі выдатна. Іх пачалі запрашаць, зноў паявіліся грошы, а незабыўным стаў той дзень, калі яны ўладкаваліся ў летні рэстаран на ўзбярэжжы. Сід не перабольшваў, калі казаў, што Стэла дабілася шалёнага поспеху.