Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

Апавяданні

Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
49.65 МБ
— Хэло, Котман,— сказаў Сэндзі,— можа, вып’еце са мной?
— 3 задавальненнем,сэр.
Котман быў прыгожы мужчына гадоў, мабыць, каля трыццаці, невялікага росту, але вельмі зграбны, гожы, у элегантным двухбортным гарнітуры, бадай, залішне вузкім у таліі, і з гальштукам-бабачкай. Густыя кучаравыя бліскучыя валасы ён зачэсваў назад, з-пад ілба глядзелі вялікія чорныя вочы. Гаварыў ён як інтэлігент, але вымаўленне выдавала яго.
— Як Стэла? — спытаўся Сэндзі.
— Выдатна, сэр. Яна лічыць, што перад выступленнем трэба крыху паляжаць. Кажа, гэта супакойвае.
— Я б і за тысячу фунтаў не паўтарыў яе фокуса.
— Ну, вядома, акрамя яе, на гэта ніхто не здольны. Я маю на ўвазе — з гэткай вышыні і калі вады ўсяго пяць футаў.
— Ніколі ў жыцці не бачыў такога жудаснага відовішча.
Котман усміхнуўся. Пачуць гэтыя словы было прыемна.
Праўда, гэта Стэла, яго жонка, скакала ў ваду і рызыкавала жыццём, але полымя прыдумаў ён. Менавіта полымя так падабалася публіцы і прынесла іх нумару шумны поспех. Стэла скакала з шасцідзесяціфутавай вышыні, а вады ў рэзервуары было ўсяго пяць футаў. У ваду, перад самым яе скачком, вылівалі крыху бензіну, Котман падпальваў яго — полымя ўзлятала ўгору, а жанчына кідалася ўніз, проста ў агонь.
— Пака Эспінэль кажа, іпто ніколі яшчэ ў казіно не было такой прынады для публікі,— задаволена сказаў Сэндзі.
— Я ведаю. Ён казаў, што яны прадалі ў ліпені абедаў больш, чым звычайна прадавалі ў жніўні. I ўсё, кажа, дзякуючы нам.
— Ну і вам, я спадзяюся, тое-сёе перападае.
— Ды як вам сказаць, сэр. У нас кантракт. Мы, папраўдзе, і не ведалі, што будзе такі поспех. Але містэр Эспінэль пагаворвае, што, мабыць, пакіне нас яшчэ на месяц. Дык вось, скажу я вам шчыра: на тых самых умовах ці каля таго ён нас тут больш не ўбачыць. Сёння раніцай я атрымаў ліст ад аднаго агента — нас запрашаюць у Довіль.
— А вось і мае сябры,— сказаў Сэндзі.
Ён кіўнуў Котману і пайшоў. 3 дзвярэй выплыла Ева Барэт у акружэнні іншых гасцей, якія чакалі яе ў вестыбюлі. Разам з Вэсткатам было восем чалавек.
— Я так і думала, што мы знойдзем вас тут, Сэндзі,— сказала яна.— Я не спазнілася?
— Толькі на паўгадзіны.
— Пацікаўцеся, калі ласка, каму які кактэйль, і пойдзем абедаць.
Калі яны падышлі да стойкі,— там цяпер амаль ужо нікога не было: публіка перабралася на тэрасу да абедзенных столікаў,— Пака Эспінэль, што якраз ішоў міма, спыніўся, каб павітацца з Евай Барэт. Пака Эспінэль, малады чалавек, прамантачыўшы ўсё да
апошняга грапіа, цяпер прыдумваў розныя відовішчы, каб прыцягнуць у казіно як мага больш людзей. Тым і зарабляў на жыццё. Яго галоўны абавязак — прынаджваць багатых наведвальнікаў. Місіс Чэланер Барэт, амерыканка, удава і ўладальніца вялікага багацця, не толькі шчодра частавала, але і гуляла ў карты. А, папраўдзе, усе гэтыя абеды і вячэры, дый два эстрадныя выступленні ў дадатак, даваліся толькі дзеля таго, каб публіка лёгка траціла свае грошы за зялёным сталом.
Ці ёсць мне столік, Пака? — спыталася Ева Барэт.
— Самы лепшы.— Яго вочы, цудоўныя чорныя аргенцінскія вочы, зачаравана ўтаропіліся ў прывабныя выпукласці яе ўжо немаладога цела. Гэта таксама службовы абавязак.— Вы ўжо бачылі Стэлу?
— Вядома. Тры разы. Ніколі ў жыцці не бачыла страшнейшага нумара.
— Сэндзі, бачыце, кожны дзень прыходзіць.
— Мне хочацца быць сведкам трагічнай развязкі. Так ці іначай яна непазбежна разаб’ецца, шкада правароніць здарэнне.
Пака ўсміхнуўся.
— Яна карыстаецца вялікім поспехам, думаем пратрымаць яе яшчэ месяц. Трэба, каб яна не разбілася да канца жніўня. А там ужо яе справа.
— Ах, божухна, няўжо мне давядзецца яшчэ і ў жніўні штовечар есці фарзль і смажаных куранят,— жахнуўся Сэндзі.
— Сэндзі, вы страшны чалавек,— сказала Ева Барэт.— Ну, хадзем, пара абедаць: я паміраю з голаду.
Пака Эспінэль пацікавіўся ў бармена пра Котмана. Бармен сказаў, Котман толькі што піў тут з містэрам Вэсткатам.
— Мо ўбачыш зноў. Скажы, каб зайшоў да мяне: ёсць справа.
На першай прыступцы лесвіцы, што вяла на тэрасу, місіс Барэт крыху затрымалася, каб жанчына-рэпарцёр, маленькая, змораная, з неахайнай прычоскай, паспела падысці да яе з блакнотам у руцэ. Сэндзі шэптам назваў рэпарцёршы імёны запрошаных. Сабралася тыповая для Рыўеры кампанія. Англійскі лорд з жонкай, абое цыбатыя і худыя, заўсёды згодныя абедаць з кожным, хто пачастуе іх,— гэтыя двое яшчэ да поўначы будуць п’яныя. Хударлявая шатландка з тварам перуанскага ідала, які выцерпеў націск незлічоных навальніц на працягу многіх стагоддзяў, і яе муж, англічанін. Па прафесіі біржавы маклер, які меў бравы выгляд і грубаватыя звычкі прастадушнага дабрака і здаваўся такім шчырым, што вы болып шкадавалі яго, чым сябе, калі ён — выключна з-за прыхільнасці да вас — даваў вам параду, а вы, кіруючыся ёю, заставаліся ў дурнях. Яшчэ тут прысутнічалі адна графіняітальянка, якая на самай справе не была ні італьянкай, ні графіняй, затое выдатна гуляла ў брыдж, і рускі князь, які меў сур’ёзныя намеры зрабіць місіс Барэт княгіняю, а пакуль што спекуляваў шампанскім, аўтамабілямі і карцінамі старых майстроў.
У гэты вечар у казіно быў баль, столікі на тэрасе стаялі шчыльна адзін да аднаго, і місіс Барэт, чакаючы, пакуль скончыцца танец, зверху з ледзь прыкметнай пагардай глядзела на танцораў. А за тэрасай ціха плёскала мора. Музыка скончылася, метрдатэль з прыязнай усмешкай кінуўся насустрач, каб паказаць Еве Барэт яе столік. Яна велічна спусцілася па прыступках.
— Адгэтуль нам будзе добра відаць,— зазначыла яна, сеўшы ў крэсла.
— Я люблю сядзець каля самага рэзервуара, каб лепей бачыць яе твар,— сказаў Сэндзі.
— А што, яна прыгожая? — спыталася графіня.
— He ў гэтым справа. Галоўнае — выраз яе вачэй. Кожны раз ёй робіцца страшна да смерці.
— He веру,— сказаў біржавы маклер, якога ўсе называлі «палкоўнік Гудхард», хоць адкуль у яго воінскае званне, заставалася таямніцай.— Будзьце пэўныя, гэта фокус, не болей, аніякай рызыкі тут на самай справе няма.
— Што вы кажаце! Яна ж скача з такой вышыні, а вады мала, трэба імгненна вывернуцца, як толькі даткнешся да вады. А не паспее — ударыцца галавой аб дно і зламае шыю.
— Маеце рацыю,— сказаў палкоўнік.— Але тут і спрачацца няма чаго — фокус, і ўсё.
— Ну, калі тут няма рызыкі, на што тады глядзець? — з’едліва спыталася Ева Барэт.— На скачок патрэбна якая мінута, не болей. Калі сапраўды яна не рызыкуе жыццём, гэта самае вялікае ашуканства ў нашы дні. Што ж атрымліваецца: мы ходзім сюды дзень пры дні, а тут усё, аказваецца, падман?
— Як і ўсё ў нашым жыцці, можаце мне паверыць.
— I праўда, каму, як не вам, ведаць,— сказаў Сэндзі.
Палкоўнік, відаць, адчуў намёк у свой адрас, але выгляду не падаў і задаволена засмяяўся.
— Дый праўда, я тое-сёе ведаю,— пагадзіўся ён.— Трымаю вуха востра, старога вераб’я на мякіне не ашукаеш.
Рэзервуар быў у канцы тэрасы, а за ім на падпорках стаяла незвычайна высокая лесвіца з маленькай пляцовачкай наверсе.
Музыканты сыгралі яшчэ некалькі танцаў, а потым, якраз як за сталом Евы Барэт елі спаржу, музыка раптам сціхла і лямпы пацьмянелі. На рэзервуар накіравалі пражэктар. У асветленым крузе стаяў Котман. Ён падняўся па прыступках і спыніўся.
— Лэдзі і джэнтльмены,— выгукнуў ён зычна і выразна,— зараз вы ўбачыце цудоўны нумар нашага стагоддзя. Чэмпіёнка свету па скачках у ваду мадам Стэ-
ла скача з шасцідзесяціфутавай вышыні ў палаючае возера глыбінёй пяць футаў. Нікому яшчэ такое не ўдавалася, і мадам Стэла згодна заплаціць сто фунтаў кожнаму, хто адважыцца паспрабаваць. Лэдзі і джэнтльмены, маю гонар прадставіць вам мадам Стэлу!
На шырокай лесвіцы, што вяла да тэрасы, з’явілася раптам маленькая фігурка, хутка прабегла да рэзервуара і павіталася з публікай. На Стэле быў мужчынскі шаўковы халат і купальная шапачка.
Худы твар яе загрыміравалі, як для сцэны.
Графіня-італьянка паглядзела на яе праз ларнет.
— Нават і не прыгожая,— сказала яна.
— Але фігура выдатная,— заўважыла Ева Барэт.— Зараз убачыце.
Стэла выслізнула з халата і аддала яго Котману. Той спусціўся ўніз. Яна пастаяла яшчэ якую хвіліну, гледзячы на публіку. У зале было цёмна, яна магла бачыць толькі светлыя плямы твараў і белыя манішкі. Фігурка яе была сапраўды выдатная — маленькая, з доўгімі нагамі і вузкімі клубамі. Купальны касцюм прыкрываў цела.
— Цалкам згодзен з вамі наконт фігуры, Ева,— сказаў палкоўнік.— Формы, праўда, не вельмі развітыя, але вы, жанчыны, ведаю, цяпер лічыце, што ў гэтым уся соль.
Стэла пачала паднімацца па прыступках, пражэктар асвятляў яе. Здавалася, лесвіцы няма канца. Асістэнт выпліхнуў на ваду бензін. Котману далі запалены факел. Ён чакаў, пакуль Стэла паднімецца па лесвіцы і спыніцца на пляцоўцы.
— Гатова? — крыкнуў ён.
— Але.
— Allez!
3 гэтымі словамі ён паднёс да вады факел. Вялікія языкі полымя ўзняліся ўгору. У тое ж імгненне Стэла скочыла. Яна мільганула маланкай проста ў агонь, які
згаснуў, ледзьве яна знікла пад вадой. Яшчэ імгненне — Стэла выскачыла з вады насустрач бурным воплескам узбуджанай публікі. Котман накінуў на яе халат. А яна кланялася направа і налева. Апладысменты не сціхалі. Зайграла музыка. Стэла развітальна памахала рукой, збегла па прыступках, праслізнула між столікамі і знікла за дзвярыма. Запалілі святло, і афіцыянты, быццам схамянуўшыся, замітусіліся са сваімі падносамі.
Сэндзі Вэсткат уздыхнуў, расчаравана ці з палёгкай — ён і сам не ведаў.
— Цудоўна,— сказаў англійскі вяльможа.
— Падман,— з чыста брытанскай упартасцю паўтарыў палкоўнік.— Mary пайсці ў заклад з кім хочаце.
— He паспееш і вокам маргнуць, як усё ўжо скончана,— сказала жонка англійскага лорда.— За такія грошы можна было б чакаць большага.
Грошы, папраўдзе, былі не яе. Яна ніколі не плаціла сваімі грашыма. Графіня-італьянка перагнулася цераз стол. Яна добра гаварыла па-англійску, але з моцным акцэнтам.
— Ева, дарагая, хто гэтыя цікавыя людзі, вунь за столікам каля дзвярэй, што пад балконам?
— Пацеха, праўда? — адазваўся Сэндзі.— Я ад іх вачэй адарваць не магу.
Ева Барэт зірнула туды, куды паказвала графіня, і рускі князь, што сядзеў да таго століка спіной, таксама павярнуўся.
— Неверагодна! — усклікнула Ева.— Трэба запытацца ў Анжэла, хто яны такія.