Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
Ганс зноў перайшоў на французскую. Хай бацькі Анет ведаюць усё, што ён збіраецца сказаць.
— Я б і цяпер з табою ажаніўся, толькі мне не дазволяць. Ты не думай, што ў мяне кішэні пустыя. Бацькі мае заможныя, і сям’я наша — у гарадку вядомая. Я самы старэйшы сын, і ты ніколі не будзеш у нястачы.
— Ты католік? — спыталася мадам Пер’е.
— Католік.
— Вось гэта добра.
— Там, дзе мы жывём, мясціна вельмі прыгожая і глеба ўрадлівая. Лепшага кутка не знойдзеш ад Мюнхена да Інсбрука. I куток свой. Мой дзед набыў яго пасля вайны сямідзесятага года. У нас і машына ёсць, і радыё, і тэлефон паставілі.
Анет павярнулася да бацькі.
— Ён надзіва тактоўны, гэты дурань,— сказала яна іранічна, потым, гледзячы Гансу ў вочы, дадала: — Безумоўна, мне там падрыхтавалі салодкае жыццё —
мне, чужаземцы з прыгнечанай краіны, дый яшчэ з дзіцём, народжаным без шлюбу. Усё гэта гарантуе мне шчасце, так?
I тут упершыню загаварыў Пер’е, чалавек на словы вельмі скупы.
— I праўда,— паглядзеў ён на Ганса,— па-людску ты робіш, нічога не скажаш. Я сам на апошняй сусветнай лямку цягнуў, ведаю, як бывае. На вайне чалавек мяняецца. Такая ўжо натура, і нічога тут не зробіш. Але цяпер, калі сын наш забіты, у нас няма нікога, акрамя Анет. Мы не можам з ёю расстацца.
— Я ўжо думаў, што вам прыйдзецца цяжкавата. I вось што я вырашыў: я застаюся тут.
Анет спалохана зірнула на Ганса.
— Што ты хочаш гэтым сказаць? — спыталася мадам Пер’е.
— У мяне ёсць брат. Ён застанецца з бацькам, будзе дапамагаць. Месца тут мне падабаецца. Чалавек энергічны і з галавой можа зрабіць цацку з такой фермы, як ваша. Пасля вайны шмат немцаў асядуць у Францыі. Кажуць, што ў французаў зямлі надта многа, апрацоўваць яе няма каму. Я сам чуў пра гэта ад аднаго нашага лектара ў Суасоне. Ён казаў, што багата французскіх фермаў занепадаюць таму, што там няма каму працаваць.
Старыя пераглянуліся. Анет бачыла, што бацькі былі ўжо гатовыя пагадзіцца. Менавіта пра гэта яны і марылі з таго самага дня, як загінуў іх сын: ім патрэбен быў добры зяць, здаровы, дужы, каб было каму клапаціцца пра ферму, калі старыя ўжо не здолеюць гаспадаркі.
— Тады іншая справа,— сказала мадам Пер’е,— трэба добра падумаць.
— Змоўкніце, вы,— крыкнула Анет. Яна падалася наперад, вочы ў яе гарэлі, словы гэтыя яна кінула ў твар немцу.— У мяне ёсць жаніх, настаўнік, ён выкла-
даў у тым самым горадзе, дзе і я. Пасля вайны мы збіраемся пажаніцца. Ён не такі дужы і не прыгожы, як ты. Ён невысокі і вузкаплечы. Яго прыгажосць — яго розум, які адбіваецца на ягоным твары, і ўся сіла яго — сіла душэўнай велічы. Ён не варвар, ён культурны чалавек, за яго плячьіма тысячы гадоў цывілізацыі. Я кахаю яго. Кахаю ўсёй сваёй душой.
Ганс засмуціўся. Ён і не думаў ніколі, што Анет можа кахаць каго-небудзь яшчэ.
— Дзе ён цяпер?
— А ты не здагадваешся, дзе ён можа быць. У Германіі, у палоне, памірае з голаду. А вы тут жывяце прыпяваючы. Колькі разоў мне яшчэ паўтараць, што ты брыдкі, агідны чалавек? Няўжо ты думаеш, я магу ўсё забыць? Ніколі — чуеш? Ты хочаш загладзіць віну? Ты дурань.— Яна адкінула галаву, зірнула вачыма, поўнымі нясцерпнай тугі.-— Ты зняславіў мяне. Але ён даруе мне, у яго добрая душа. Я толькі баюся, а што, калі ён некалі падумае, што, можа, ты ўзяў мяне не сілай, што я аддалася за гэты сыр, масла, за шаўковыя панчохі. Я была б не адзіная, такія ёсць. Якое ж тады будзе ў нас жыццё? Паміж намі застанецца дзіця, дзіця, прыжытае ад немца. Тваё дзіця, такое ж вялікае і бялявае, такое ж сінявокае, як і ты. О божа літасцівы, за што ты мяне так пакараў?!
Яна выбегла з кухні. Нейкі час усе трое, што засталіся, маўчалі. Ганс пустымі вачыма глядзеў на бутэльку шампанскага. Потым глыбока ўздыхнуў, устаў і пайшоў да дзвярэй. Мадам Пер’е хуценька падхапілася і кінулася за ім.
— Ты не схлусіў, што ажэнішся з ёю? — спыталася яна ціха.
— Ажанюся. Я кахаю яе.
— I ты не забярэш яе адсюль? Ты застанешся тут і будзеш працаваць на ферме?
— Буду. Я ж казаў.
— Стары мой, вядома, доўга цягнуць гаспадарку не зможа. Дома табе давялося б усё дзяліць папалам з братам. А тут з кім дзяліць?
— I праўда, дзяліць няма з кім.
— Нам вельмі не падабалася, шчыра скажу, што Анет збіралася пайсці за гэтага свайго настаўніка. Але тады быў жывы яшчэ сын. Ён казаў, хай ідзе за каго хоча. Вельмі ж моцна яна яго кахае. Але цяпер сын наш, бедны хлопчык, памёр, цяпер зусім іншая справа. Адна яна гаспадарку не пацягне, калі б нават і захацела.
— Такую ферму прадаваць нельга. Я ведаю, што значыць чалавеку свая зямля.
Яны выйшлі на дарогу. Мадам Пер’е схапіла Гансаву руку і моцна сціснула.
— Прыходзь зноў хутчэй.
Ганс бачыў, што старая на яго баку. Гэтая думка і суцяшала яго, калі ён вяртаўся ў Суасон. Шкада, што Анет кахае другога. Але ён, на шчасце, у палоне. Калі ён вернецца, ужо будзе дзіця. I Анет, можа, пераменіцца. Хіба жанчыну зразумееш? У іхняй вёсцы была адна, так ужо моцна кахала свайго мужа, што з яе смяяліся, а як нарадзіла, дык мужа пасля і бачыць не магла. Хто ведае, можа, што-небудзь такое — толькі наадварот — здарыцца і з Анет. Цяпер, калі ён зрабіў ёй прапанову, яна ўрэшце ўцяміць, што хлопец ён прыстойны. Які жаласлівы выгляд быў у яе, калі сядзела яна вось гэтак, адкінуўшы галаву. А як хораша яна гаварыла! Артыстка на сцэне наўрад ці змагла б лепей. I ўсё было так натуральна. Сапраўды, французы гаварыць умеюць. Анет, безумоўна, разумная. Нават калі гаворыць яна з’едліва, слухаць яе — адна асалода. I ён лічыць сябе адукаваным, але не варты ён яе мезенца. Яна культурная, гэтага ў яе не адняць.
— Які ж я дурань,— сказаў ён уголас і мацней націснуў на педалі свайго веласіпеда. Яна ж сама Ka-
зала пра яго, што рослы, дужы, прыгожы. Няўжо яна б так гаварыла, калі б ставілася да яго абыякава? I пра дзіця яна казала, што вочы ў яго будуць блакітныя, як у бацькі. He сысці яму з гэтага месца, калі яго бялявыя валасы і блакітныя вочы не кранулі яе! Ганс самазадаволена ўсміхнуўся. Час пакажа. Крышачку цярпення, а прырода сваю справу зробіць.
Тыдні праходзілі адзін за адным. Камандзір часці ў Суасоне, чалавек ужо немалады, вопытны ваяка, ведаў, што чакае салдатаў вясной, таму лішне не даймаў іх работай. Нямецкія газеты пісалі, што Luftwaffe 1 разбурылі ўсе гарады Англіі, насельніцтва ахоплена панікай. Нямецкія падводныя лодкі топяць брытанскія судны дзесяткамі. Англія галадае. Неўзабаве чакаюцца вялікія перамены. Да лета ўсё будзе скончана, немцы авалодаюць усім светам. Ганс напісаў бацькам, што збіраецца ажаніцца з францужанкай і атрымае ў прыдачу выдатную ферму. Ён прапанаваў брату пазычыць дзе-небудзь грошай і сплаціць яго, Гансаву, долю, каб Ганс мог прыкупіць яшчэ зямлі ў Францыі, пашырыць сваю ферму. Пасля вайны, дый пры цяперашніх грашах, зямлю можна купіць амаль дарма. Ганс хадзіў па ферме разам са старым Пер’е і тлумачыў, што і як ён тут пераробіць. Стары ўважліва яго слухаў. Трэба тое-сёе прыдбаць з інвентару. Ён як немец атрымае льготы. Трактар ужо стары, Ганс купіць новы ў Германіі, і механічны плуг таксама. Каб ферма давала прыбытак, трэба скарыстоўваць сучасную тэхніку. Потым мадам Пер’е расказвала Гансу, што муж лічыць яго, Ганса, спраўным гаспадаром. Яна цяпер прымала Ганса ветліва і дамаглася, каб ён абедаў у іх кожную нядзелю. Яна перайначыла яго імя на французскі лад і клікала цяпер проста Жанам. Ён ахвотна дапамагаў гаспадарцы. Анет ужо не магла шмат працаваць,
1 Германскі ваенна-паветраны флот (ням.).
таму Ганс зрабіўся вельмі патрэбным чалавекам на ферме.
Анет, як і раней, ставілася да яго варожа. Яна ніколі не пачынала з ім гаворку першая, толькі адказвала на яго пытанні, а калі была самая маленькая прычына, хавалася ў сваім пакоі наверсе. Пакой быў халодны, і ёй даводзілася часта хадзіць у кухню. Тады яна садзілася каля печы, шыла ці чытала і не звяртала на Ганса ніякай увагі, быццам яго тут і не было. Яна расцвіла, як кветка, свежая чырвань разлілася па шчоках. Ганс лічыў, што яна была прыгажуня. Ён глядзеў на яе і ў душы шчыра радаваўся.
Аднойчы ён, як заўсёды, ехаў на ферму. Нечакана на дарозе ўбачыў мадам Пер’е, якая спяшалася яму насустрач і махала рукой, каб ён спыніўся. Ганс націснуў на тормаз.
— Чакаю цябе ўжо цэлую гадзіну. Думала, не прыедзеш. He заходзь да нас сёння. П’ер памёр.
— Які П’ер?
— П’ер Гавен. Настаўнік, за якога Анет збіралася пайсці замуж.
Сэрца ў Ганса радасна забілася. Вось як пашанцавала! Цяпер ён яе возьме!
— Яна вельмі расхвалявалася?
— Яна не плача. Я хацела загаварыць з ёю, але яна на мяне так накінулася. Ты лепей сёння не паказвайся ёй на вочы, a то, глядзі, за нож схопіцца.
— Ці ж я вінаваты, што ён памёр? А як вы пра гэта даведаліся?
— Яго сябра ўцёк з палону, цяпер ён у Швейцарыі. I вось напісаў ліст. Прыйшоў сёння раніцай. Палонныя ў лагеры паднялі бунт: іх там марылі голадам. Завадатараў расстралялі. Сярод іх быў і П’ер.
Ганс маўчаў. П’ер, ён лічыў, атрымаў па заслугах. Яны там думаюць, што канцэнтрацыйны лагер ім курорт, ці што?
— Дай ёй апамятацца,— казала мадам Пер’е.— Калі супакоіцца, я з ёю пагавару. Я напішу табе, калі можна будзе зноў да нас прыехаць.
— Добра, я буду чакаць. Але вы мяне падтрымаеце, праўда?
— Абавязкова. Мы ж з мужам згодныя. Мы ўсё абмеркавалі, узважылі і вырашылі, іпто нам лепей прыняць тваю прапанову. Ён не дурань, мой муж, а ён кажа, што цяпер Францыю можа ўратаваць толькі саюз з немцамі. А ўжр, як бы там ні было, мне ты падабаешся. Я нават так мяркую, што ты будзеш лепшым мужам Анет, чым той настаўнік. Ды яшчэ дзіця ў вас будзе.
— Я хачу, каб быў хлопчык,— сказаў Ганс.
— Хлопчык і будзе, вось пабачыш. Я варажыла на кафейнай гушчы. I на картах таксама. Кожны раз адно: хлопчык.
— Каб не забыцца, тут вам газеты,— сказаў Ганс і павярнуў матацыкл, каб ехаць назад.
Ён даў ёй тры апошнія нумары «Пары суар». Стары Пер’е чытаў іх кожны вечар. Ён чытаў пра тое, што французам трэба цвяроза глядзець на факты, што яны павінны прызнаць «новы парадак», які Гітлер збіраецца ўсталяваць у Еўропе; ён чытаў, што нямецкія падводныя лодкі цяпер ва ўсіх морах, што генеральны штаб дэталёва распрацаваў план кампаніі, каб паставіць Англію на калені, і што амерыканцы кепска падрыхтаваліся, вельмі неаператыўныя і слабыя, каб дапамагчы Англіі. Ён чытаў, што Францыі трэба выкарыстаць самім богам пасланую магчымасць і аднавіць сваё пачэснае становіпіча ў новай Еўропе пры дапамозе нямецкага рэйха. I пісалі ўсё гэта не немцы, не,— самі французы. Пер’е ківаў галавой, чытаючьі, што плутакраты і яўрэі будуць вынішчаны і просты народ Францыі возьме ўрэшце тое, што належьіць яму па праву. Яны маюць рацыю, тыя разумныя людзі, якія тлума-