Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
— Гавары. Што ж, я безабаронная жанчына.
— Вось што я хачу табе растлумачыць. Як нам казалі, я магу тут застацца яшчэ надоўга. Жыццё ў вас, французаў, лепшае не стане, наадварот — яшчэ пагоршыцца. А я магу нечым памагчы. Чаму ты не хочаш зразумець, як твае бацькі?
Са старымі ў Ганса і сапраўды справы пайшлі на лад. He сказаць каб стары быў з ім надта ветлівы, ставіўся ён да Ганса пакуль што сурова і адчужана, але ўсё ж такі далікатна. Ён нават папрасіў неяк Ганса прывезці крыху тытуню і, калі той адмовіўся ўзяць з яго грошы, шчыра падзякаваў. Стары цікавіўся навінамі з Суасона і прагна чытаў газеты, што прывозіў Ганс. Ганс, сам фермераў сын, нядрэнна разбіраўся ў гаспадарцы і мог слушна пагаварыць пра фермерскія клопаты. Ферма ў Пер’е была добрая, не дужа вялікая, але і не такая ўжо малая, з вадой зручна — тут недалёка цёк шырокі ручай, быў і сад і выган. Ганс уважліва слухаў старога, калі той скардзіўся, што не хапае рабочых рук, няма ўгнаення, жывёлу і гаспадарчы інвентар у яго пазабіралі і ўсё на ферме ідзе прахам.
— Ты пытаешся, чаму я не магу зразумець, як мае бацькі? Глядзі!
Анет туга абцягнула на жываце сукенку і так стаяла перад Гансам. Ен вачам сваім не паверьіў. Тое, што ён раптам убачыў, ашаламіла яго. Кроў прыліла да шчок.
— Ты цяжарная?!
Яна села на крэсла і, паклаўшы галаву на рукі, заплакала так, быццам сэрца яе рвалася на часткі.
— Ганьба, якая ганьба! — паўтарала яна.
Ганс кінуўся да яе, паспрабаваў абняць і супакоіць. — Дарагая мая!
Яна ўскочыла на ногі і адпіхнула яго.
— He чапай мяне! Ідзі! Ідзі! Няўжо табе мала Taro, што ты са мною зрабіў?
Яна выбегла з пакоя. Ганс некалькі хвілін стаяў адзін. Навіна яго вельмі ўсхвалявала.
Галава Ганса пухла ад думак, калі ён няспешна вяртаўся ў Суасон. Дабраўшыся да казармы, ён лёг на ложак і доўга ляжаў з шырока расплюшчанымі вачыма; гадзіна ішла за гадзінаю, а ён ніяк не мог заснуць. Ганс бачыў перад сабой Анет, яе агрубелую постаць. Яна здавалася яму цяпер маленькай, бездапаможнай, калі сядзела ля стала і плакала, душачьіся слязьмі. Гэта ж яго дзіця выношвала яна.
Ён быў задрамаў, але раптам сон як рукой зняло. Неспадзяваная думка ашаламіла яго з раптоўнай і знішчальнай сілай гарматнага залпа: ён кахае Анет. Думка гэтая глыбока ўзрушыла Ганса, нейкі час ён разважаў, спрабуючы знайсці тлумачэнне. Бясспрэчна, ён часта думаў пра Анет, але зусім інакш. Яму проста хацелася, каб яна пакахала яго. Ён адчуе тады сябе сапраўдным пераможцам, калі яна сама дасць яму тое, што ён некалі ўзяў сілай. Але ніколі ў яго і думкі не было, што Анет можа стаць яму нечым іншым, чым тыя жанчыны, з якімі ён меў справы раней. I не такая ўжо яна прыгожая, хутчэй наадварот: звычайная, непрыкметная. Але адкуль жа гэта дзіўнае пачуццё, што болем адгукаецца ў сэрцы? Ганс ведаў: гэта каханне, і ў яго на душы стала радасна і светла; такога шчасця ён яшчэ не ведаў. Яму хацелася абняць яе, прыгалубіць, хацелася пацалаваць кожную слязінку ў яе вачах. Яго, здавалася, ужо не цягнула да яе як да жанчыны, ён толькі хацеў суцешыць яе, каб яна ўсміхнулася ў адказ,— дзіва, ён ніколі не бачыў яе ўсмешкі;
ён хацеў бы зазірнуць ёй у вочы, у гэтыя цудоўныя, прыгожыя вочы, каб погляд яе зрабіўся мяккі і пяшчотны.
Тры дні Гансу не выпадала выбрацца з Суасона, і ўсе гэтыя тры дні і тры ночы ён думаў пра Анет і дзіця, якое яна народзіць. Урэшце ён усё ж такі знайшоў магчымасць паехаць на ферму. Ганс хацеў пагаварыць з мадам Пер’е сам-насам. Яму пашанцавала: ён спаткаў яе на дарозе недалёка ад фермы. Яна, відаць, збірала сухое галлё ў лесе і цяпер вярталася дадому з вялікай вязанкай на спіне. Ганс спыніў матацыкл. Ён ведаў, што фермерыха ветлівая з ім толькі таму, што ён прывозіць прадукты, але гэта пакуль што яго мала кранала; дзякуй богу за тое, што яна ставіцца да яго цяпер добра і будзе далікатная з ім, пакуль можна з яго што-небудзь выцягнуць. Ганс растлумачыў, што хоча пагаварыць з ёю, і папрасіў яе пакласці вязанку на зямлю. Дзень быў шэры, па небе плылі хмары, але было не холадна.
— Я ўсё ведаю пра Анет,— сказаў Ганс.
Яна здрыганулася.
— Як ты дазнаўся? Яна нізашто не хацела, каб ты ведаў.
— Яна сама мне сказала.
— Бачыш, што ты тады нарабіў.
— Я б ніколі не падумаў, што яна... Чаму вы мне раней нічога не сказалі?
Яна пачала расказваць. Без горычы, нават не вінавацячы, быццам тое, што здарылася,— звычайная жыццёвая справа,— ну, калі б карова здохла ў час ацёлу ці моцны мароз прыхапіў фруктовыя дрэвы і загубіў ураджай,— беды, якія трэба прымаць пакорліва і маўкліва. Пасля таго страшнага вечара Анет праляжала некалькі дзён у ложку з высокай тэмпературай, трызніла амаль увесь час, ускрыквала, кідалася некуды бегчы. Прывезці доктара не маглі — свайго ж вяс-
кавага прызвалі ў армію. У Суасоне засталіся толькі два ўрачы, абодва старыя — да фермы ім не дабрацца. Дый урачам наогул забаранілі пакідаць межы горада. Потым тэмпература спала, але Анет было кепска,— яна не магла ўстаць з ложка, а калі нарэшце ўстала, была зусім бледная, нядужая. Прайшоў адзін г^сяц, потым другі, мінулі ўсе тэрміны, але месячных у Анет не было. Першая адчула нядобрае мадам Пер’е. Яна распытала ў Анет. Абедзве жахнуліся, але ўсё ж такі пакуль не былі ўпэўненыя, што Анет цяжарная. Вырашылі бацьку нічога не казаць. Калі мінуў і трэці месяц, яны ўжо не сумняваліся... Анет зацяжарала.
У іх быў старэнькі «сітраэн», якім яшчэ да вайны мадам Пер’е два разы на тыдзень вазіла прадукты на рынак у Суасон, але з часу нямецкай акупацыі прадуктаў на продаж заставалася гэтак мала, што і патрэбы не было ганяць машыну. Дый бензіну дастаць было цяжка. Цяпер жа неяк заправілі машыну і паехалі ў горад. У Суасоне ім сустракаліся толькі нямецкія машыны, па вуліцах разгульвалі нямецкія салдаты, шыльды былі на нямецкай мове, а звароты да насельніцтва, падпісаныя камендантам горада,— на французскай. Амаль на ўсіх магазінах віселі замкі.
Яны зайшлі да старога, знаёмага ім урача, і той пацвердзіў іх падазрэнні. Доктар быў шчыры католік і не захацеў дапамагчы дзяўчыне. У адказ на іх слёзы ён паціснуў плячыма.
— Ты не адна,— сказаў ён Анет.— Il faut souffrir
Яны ведалі, што ў горадзе ёсць яшчэ адзін доктар, і пайшлі да яго. Пазванілі. Ім доўга ніхто не адчыняў. Нарэшце выйшла жанчына ў чорнай сукенцы. Калі яны спыталіся, ці дома доктар, яна заплакала. Немцы арыштавалі яго за тое, што ён масон, і цяпер трымаюць як заложніка; у кафэ, якое звычайна наведвалі
1 Трэба скарыцца (франц.).
нямецкія афіцэры, узарвалася бомба, у выніку — два забітыя, некалькі параненых. Калі да вызначанага часу вінаватыя не з’явяцца, усіх заложнікаў расстраляюць. Жанчына, здавалася, была добрая, і мадам Пер’е ёй пра сваю бяду расказала.
— Нягоднікі,— сказала жанчына. Яна спагадліва паглядзела на Анет.— Беднае дзяўчо.
Жанчына напісала ім адрас акушэркі, дадаўшы, што яны могуць спасылацца на яе. Акушэрка дала нейкія лекі. Ад гэтага лякарства Анет зрабілася так дрэнна, што яна ўжо думала, што памірае, але лекі не дапамаглі. Анет засталася цяжарная.
Усё гэта мадам Пер’е расказала Гансу. Нейкі час той маўчаў.
— Заўтра нядзеля,— сказаў ён.— Заўтра я не заняты. Заеду да вас. Прывязу што-небудзь смачнае.
— Мы пагублялі ўсе іголкі. Ты б мог дастаць?
— Паспрабую.
Яна ўскінула на спіну вязанку і пацягнулася дамоў. А Ганс вярнуўся ў Суасон.
На другі дзень ён ужо не на матацыкле, а на ўзятым напракат веласіпедзе зноў паехаў на ферму. Пакунак з прадуктамі ён прывязаў да рамы. Сёння пакунак быў болыпы, чым заўсёды, там ляжала яшчэ пляшка шампанскага.
Да фермы ён пад’ехаў, калі цямнела і ўся сям’я вярнулася пасля работы дадому. Ён увайшоў на кухню. Тут было цёпла і ўтульна. Мадам Пер’е завіхалася ля печы, муж чытаў «Пары суар». Анет цыравала панчохі.
— Вось глядзіце, прывёз вам іголкі,— сказаў Ганс, развязваючы пакунак.— А гэта табе, Анет, на сукенку.
— Мне нічога не трэба.
— Няўжо? — здзівіўся ён.— А ці не настаў час пачынаць шыць адзежу дзіцяці?
— Праўда, Анет, ужо пара,— умяшалася ў гаворку
маці,— а ў нас нічога няма.— Анет нават не адарвала вачэй ад работы. Мадам Пер’е прагавіта зірнула на тое, што было ў пакунку.— Шампанскае!
Ганс усміхнуўся.
— Зараз я вам растлумачу, навошта я яго прывёз. У мяне ідэя ёсць.— Нейкую хвіліну ён вагаўся, потым усеўся ў крэсла насупраць Анет.— Далібог, і не ведаю, з чаго пачаць. Я вельмі шкадую, што тады ўсё так здарылася. Але гэта не мая віна, так склаліся абставіны. Ці можаш ты мне дараваць?
Яна з нянавісцю зірнула на яго.
— Ніколі! Чаму ты ўсё цягаешся сюды? Няўжо табе мала, што загубіў мне жыццё?
— Я якраз пра гэта. Можа, і не загубіў. Калі я даведаўся, што ў цябе будзе дзіця, мяне ўсяго быццам перавярнула. Усё цяпер перамянілася. Я ганаруся гэтым.
— Ганарышся? — спыталася яна з’едліва.
— Я хачу, каб ты нарадзіла дзіця, Анет. Я рады, што табе не ўдалося ад яго збавіцца.
— Як толькі ў цябе нахабства хапае гаварыць мне пра такое?
— Ды ты паслухай! Я ж цяпер толькі пра гэта і думаю. Праз якіх паўгода вайна скончыцца. Вясной мы паставім англічан на калені. Абавязкова. Тады мяне дэмабілізуюць, і я ажанюся з табою.
— Ты? Чаму ты?
Праз цёмны загар відаць было, як твар яго зачырванеўся. Ён не мог прымусіць сябе вымавіць гэта пафранцузску, таму сказаў на нямецкай мове — ён ведаў, што Анет разумее нямецкую:
— Ich liebe dich *.
— Што ён гаворыць? — спыталася мадам Пер’е.
— Кажа, што кахае мяне.
1 Я кахаю цябе (ням.).
Анет адкінула галаву і зайшлася смехам. Яна рагатала, а з вачэй па шчоках вялікімі гарошынамі каціліся слёзы. Мадам Пер’е балюча ўдарыла яе па шчоках.
— He звяртай увагі,— сказала яна Гансу.— Звычайная істэрыка. У цяжарных бывае.
Анет ледзь узяла сябе ў рукі.
— Я прыхапіў бутэльку шампанскага, адсвяткуем нашы заручыны.
— Вось гэта якраз і крыўдна,— сказала Анет,— што нас перамаглі дурні, бязмозглыя дурні.
Ганс гаварыў далей, але ўжо па-нямецку:
— Я і еам не ведаў, што кахаю цябе, не ведаў да таго часу, пакуль ты не сказала, што ў цябе будзе дзіця. Мяне тады быццам маланка ўдарыла, але думаю, што кахаю цябе ўжо даўно.
— Пра што ён гаворыць? — зноў спыталася мадам Пер’е.
— Вярзе нейкую лухту.