• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

    Апавяданні

    Уільям Сомерсет Моэм

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 223с.
    Мінск 1990
    49.65 МБ
    У гэты час ля брамы адбыўся нейкі рух. На двор убегла маладая жанчына — і раптам спынілася, схапіўшыся за сэрца. Ускрыкнула і, выпрастаўшы рукі, кінулася наперад.
    — Caramba 2,— сказаў генерал.
    Жанчына была ўся ў чорным, вэлюм закрываў валасы і частку яе змярцвелага бледнага твару. Амаль
    1 Добра (ісп.).
    2 А, каб яе (ісп.).
    дзяўчынка — тоненькая, з правільнымі рысамі і вялізнымі вачыма. Цяпер у гэтых вачах застыў жах. Яна бегла, задыхалася і такая была прыгожая ў сваёй бядзе, што абыякавыя ўжо да ўсяго салдаты ўзбуджана загаманілі.
    Прыгавораны ступіў крок насустрач. Жанчына кінулася да яго. «Alma de mi corazon» — «сэрца душы маёй!» — хрыпла выгукнуў асуджаны і прыпаў да яе вуснаў. У гэтае ж імгненне выхапіў з-пад падранай кашулі нож — уявіць цяжка, як ён там яго хаваў,— і ўдарыў жонку ў шыю. 3 рассечанай вены пабегла кроў, скрывавіла яго кашулю. А ён моцна сціснуў жонку ў абдымках і зноў прыпаў да яе вуснаў.
    Ніхто нават не зразумеў, што здарылася,— так хутка ўсё было зроблена. Некалькі чалавек кінуліся да яго, схапілі за рукі: жанчына ўпала б, каб ад’ютант не падхапіў яе. Жанчына страціла прытомнасць. Яе паклалі на зямлю і разгублена сталі побач. Асуджаны ведаў, куды ўдарыць: кроў ужо нельга было спыніць. Праз якую мінуту ад’ютант, што стаяў ля яе на каленях, падняўся.
    — Яна мёртвая,— ціха сказаў ён.
    Прыгавораны перахрысціўся.
    — Чаму вы забілі яе? — спытаўся генерал.
    — Я вельмі яе кахаў.
    Быццам уздых прабег па радах; усе глядзелі на забойцу. Генерал таксама не зводзіў вачэй з яго і маўчаў.
    — Высакародны ўчынак,— нарэшце сказаў генерал.— I я не магу пакараць за гэта. Завязіце яго на маёй машыне на граніцу. Сіньёр, я адчуваю да вас павагу, як смелы чалавек да смелага чалавека.
    Пачуўся гул адабрэння. Ад’ютант крануў забойцу за плячо, і той, не вымавіўшы ні слова, пакрочыў між салдатамі да машыны, што цяпер чакала яго...
    Мой знаёмы змоўк, я таксама нейкі час маўчаў.
    Трэба адзначыць, што ён гватэмалец і расказваў паіспанску. Я ж пастараўся як мага лепей перадаць тое, што пачуў, захаваў нават і трошкі напышлівы стыль апавядання, які, шчыра кажучы, цалкам адпавядае сюжэту.
    — А дзе ён зарабіў гэты шрам? — спытаўся я ўрэшце.
    — А, гэта ён неяк адкаркоўваў бутэльку, і яна ўзарвалася ў руках. Пляшка звычайнай шыпучкі.
    4 Зак. 2704
    СНЕДАННЕ
    Я спаткаў яе ў тэатры. У антракце яна кіўнула мне, я падышоў і сеў побач. Я не бачыў яе вельмі даўно і, калі б не пачуў імя, мабыць, не пазнаў бы.
    — Колькі год мы з вамі не бачыліся! — з усмешкай сказала яна.— Як хутка ляціць час! Так, мы не маладзеем. Памятаеце нашу першую сустрэчу? Вы запрасілі мяне паснедаць.
    Ці помню я!
    Гэта было дваццаць год таму назад, я жыў тады ў Парыжы. У мяне была маленькая кватэрка ў Лацінскім квартале з вокнамі на могілкі. Грошай, што я зарабляў, ледзь хапала, каб звесці канцы з канцамі. Яна прачытала адну з маіх кніг і напісала мне. Я паслаў адказ: некалькі традыцыйных слоў удзячнасці. I неўзабаве атрымаў ад яе яшчэ адзін ліст, яна пісала, што будзе праездам у Парыжы і хацела б са мной пабачыцца; у яе вельмі мала вольнага часу, і адзіны дзень, які яна можа правесці са мной,— наступны чацвер; раніцай яна наведае Люксембургскі палац, a потым мы б маглі паснедаць у Фуая. У рэстаран Фуая ходзяць французскія сенатары, мне напэўна не па кішэні, я ніколі не марыў туды пайсці. Але ўвага яе мне падабалася, дый я яшчэ быў малады і не навучыўся казаць жанчынам «не». (Мужчыну амаль немагчыма гэтаму навучыць, пакуль ён не дасягне такога ўзросту, калі жанчыне ўжо ўсё роўна, што ён скажа.) У Ma­ne да канца месяца заставалася восемдзесят франкаў, сціплае снеданне не магло, вядома, каштаваць болып
    як пятнаццаць. Калі два тыдні абыходзіцца без кавы, мне гэтых грошаў напэўна б хапіла. Я адказаў, што ў чацвер буду чакаць майго невядомага сябра ў Фуая а палове першай.
    Гэта была не такая ўжо маладая кабета, як я чакаў, больш паважная, чым прывабная, гадоў сарака (узрост цудоўны, але які далёка не спрыяе каханню з першага погляду). У яе былі прыгожыя белыя зубы, толькі мне чамусьці здалося, што іх у яе крыху больш чым трэба. Занадта балбатлівая, яна шмаі гаварыла пра мяне, таму я слухаў з вялікай увагай.
    Калі я зірнуў у меню, у вачах у мяне пацямнела — цэны былі значна вышэйшыя, чым я чакаў, але яна мяне супакоіла.
    — Я ніколі не снедаю,— сказала яна.
    — Вы мяне пакрыўдзіце! — запярэчыў я.
    — Я на снеданне многа не ем: адна страва, не болей. Па-мойму, людзі ў наш час занадта многа ядуць. Вазьму, бадай, крышачку рыбы. Цікава, ці ёсць у іх ласасіна?
    На ласасіну быў не сезон, і ў меню яна не значылася, але я ўсё ж такі спытаўся ў афіцыянта, ці няма ў іх ласасіны. Так, яны толькі што атрымалі выдатнага ласося — сёлета першага.
    Я заказаў ёй ласасіну. Афіцыянт пацікавіўся, ці не пажадае яна якой-небудзь закускі, пакуль прыгатуюць ласасіну.
    — He,— адмовілася яна,— я ніколі сытна не снедаю. Праўда, калі ў вас ёсць ікра. Ад ікры я, бадай, не адмоўлюся.
    У мяне ёкнула сэрца. Я ведаў, што ікра мне яўна не па кішэні, але як я мог пра гэта сказаць?
    Я папрасіў афіцыянта, каб абавязкова падалі ікру. Сабе я выбраў самую танную страву — адбіўную з бараніны.
    — I навошта толькі вы ўзялі мяса? — сказала яна.— He разумею, як можна працаваць пасля такой цяжкай ежы. Я супраць таго, каб перагружаць страўнік.
    Цяпер трэба было выбраць віно.
    — Я раніцай нічога не п’ю,— сказала яна.
    — Я таксама,— хуценька сказаў я.
    — Акрамя белага віна,— вяла яна далей, быццам і не чула маіх слоў.— Французскія белыя віны такія лёгкія. Яны цудоўна спрыяюць страваванню.
    — Якога б вы хацелі? — спытаўся я ўсё яшчэ ветліва, але ўжо без лішняга захаплення.
    Яна бліснула сваімі цудоўнымі белымі зубамі.
    — Мой доктар не дазваляе мне нічога піць, акрамя шампанскага.
    Здаецца, я збялеў. Я заказаў паўбутэлькі, пры гэтым спакойна заўважыў, што мой доктар катэгарычна забараніў мне піць шампанскае.
    — Што ж вы тады будзеце піць?
    — Ваду.
    Яна ела ікру, яна ела ласасіну. Яна натуральна і проста малола языком пра мастацтва, літаратуру, музыку. А я сядзеў і падлічваў, колькі мне прыйдзецца плаціць. Калі мне прынеслі маю адбіўную, яна пачала сур’ёзна мне тлумачыць:
    — Я заўважыла, што вы замнога ясце, не варта так рабіць. Бярыце прыклад з мяне. Паверце, што адчуеце сябе намнога лепш, калі будзеце есці толькі адну страву.
    — А я і збіраюся есці толькі адну страву,— сказаў я, заўважыўшы, што афіцыянт зноў падыходзіць да нас з меню.
    Яна грацыёзна адмахнулася ад яго.
    — He, не, я ніколі не снедаю. Так, пажую штонебудзь толькі дзеля кампаніі. Я ўжо фізічна не магу з’есці ні кавалачка. Праўда, калі ў вас ёсць француз-
    ская спаржа... Пабыць у Парыжы і не пакаштаваць спаржы — проста крыўдна.
    Сэрца маё абарвалася. Мне давялося неяк бачыць спаржу ў магазіне, яна вельмі дарагая.
    — Мадам жадае ведаць, ці ёсць у вас спаржа,— спытаўся я ў афіцыянта. 0, як я хацеў пачуць у адказ «не». Аднак афіцыянтава круглая фізіяномія расплылася ад радаснай усмешкі, і ён запэўніў мяне, што ў іх ёсць выдатная, мяккая спаржа, проста цуд.
    — Я зусім не галодная,— уздыхнула яна.— Але калі вы настойваеце, я, бадай, з’ем кавалачак.
    Я зрабіў заказ.
    — Няўжо вы не хочаце пакаштаваць?
    — He, дзякую, я спаржы не ем.
    — I праўда, некаторыя яе не любяць. А ўсё таму, што вы ясце замнога мяса, гэта псуе ваш густ.
    Мы чакалі, пакуль згатуюць спаржу. Страх апанаваў мяне. Я ўжо не падлічваў, ці хопіць мне грошай да канца месяца, хапіла б толькі заплаціць за ежу. Які сорам, калі не хопіць нейкіх дзесяць франкаў і прыйдзецца пазычыць у маёй госці. He, пра гэта няма чаго і думаць. Я добра ведаў, колькі ў мяне грошай, і калі здарыцца, што плата за снеданне будзе большая, я спакойна палезу ў кішэню і раптам разгублена крыкну, што ў мяне ўкралі кашалёк. Вядома, будзе вельмі няёмка, калі і ў яе не будзе грошай. Тады застанецца толькі адно — закласці свой гадзіннік, а потым вярнуцца і заплаціць патрэбную суму.
    Прынеслі апетытную спаржу. Духмянасць топленага масла казытала мае ноздры. Я сачыў, як гэтая бессаромніца аплятае кавалак за кавалкам, у гэты час разважаючы пра стан сучаснай драмы на Балканах. Урэшце спаржа знікла.
    — Каву? — спытаўся я.
    — Каву і марожанае,— падказала яна.
    Мне ўжо не было чаго губляць, і я заказаў сабе каву, ёй — каву і марожанае.
    — Вы ведаеце, ёсць адно правіла, якога я заўсёды прытрымліваюся,— гаварыла яна, з апетытам даядаючы марожанае.— Чалавек павінен паднімацца з-за стала з адчуваннем, што ён яшчэ галодны.
    — Вы галодная? — ледзь вымавіў я.
    — He, што вы, я не галодная, я ўвогуле не снедаю другі раз. Раніцай я выпіваю кубачак кавы, потым абедаю, а на другое снеданне так што-небудзь крышку з’ем. Я, калі гаварыла, мела вас на ўвазе.
    — А-а, разумею.
    I тут здарылася нешта жахлівае. У той час, як мы спакойна чакалі кавы, да нас падышоў старшы афіцыянт і з ліслівай усмешкай на крывадушнай фізіяноміі паставіў перад намі вялікі кошык з цудоўнымі персікамі. У іх быў румянец нявіннай дзяўчыны, у іх было ўсё багацце адценняў італьянскага краявіду. Але як яны тут апынуліся, зімой?! Яны ж каштуюць адзін бог ведае колькі. Але вельмі хутка даведаўся і я — колькі, калі мая госця, не спыняючы гаворкі, рассеяна ўзяла з кошыка персік.
    — Вось бачыце, вы набілі жывот мясам (мая маленькая катлетка!) і ўжо больш нічога не можаце з’есці. А я толькі крышачку перакусіла і цяпер з задавальненнем магу з’есці вось гэты персік.
    Прынеслі рахунак, і, калі я заплаціў, у мяне ледзьве засталося на чаявыя. Позірк яе на нейкае імгненне затрымаўся на маіх трох франках, што я пакінуў афіцыянту, і яна, безумоўна, палічыла, што я скнара. Але калі я выйшаў з рэстарана, наперадзе ў мяне былі цэлыя два тыдні, а ў кішэні ні сантыма.
    — Бярыце прыклад з мяне,— сказала яна на развітанне,— ніколі сытна не снедайце.
    — Я зраблю яшчэ лепш,— адказаў я.— Я сёння не буду абедаць.
    — Жартаўнік! — засмяялася яна ўжо ў экіпажы.— Вы сапраўдны жартаўнік.
    Цяпер я ўрэшце адпомшчаны. Здаецца, я чалавек не злапамятны, але, калі ў справу ўмешваюцца самі багі, думаю, даравальна глядзець на вынікі іх працы з пачуццём задавальнення. Яна важыць цяпер трыста фунтаў.
    HE СКАРЫЛАСЯ
    Ён вярнуўся на кухню. Стары ўсё яшчэ ляжаў на падлозе там, дзе Ганс зваліў яго з ног; ён стагнаў, твар быў у крыві. Баба стаяла, прытуліўшыся да сцяны, і з жахам, шырока расплюшчыўшы вочы, глядзела на Вілі, Гансавага хаўрусніка. Калі Ганс увайшоў, яна войкнула і залілася слязьмі.