Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
— Ты ашаламіў мяне, не ведаю, што і сказаць. Я прыехаў сюды, таму што западозрыў нешта нядобрае. Я думаў, табе не пашанцавала і ты саромеешся вярнуцца. Нічога болын я не чакаў. Я моцна ўзрушаны ўсім, Эдвард. Я цяпер проста не ведаю, што і рабіць. Думаў, ты шмат чаго дасягнеш. Цяжка бачыць, як ты недарэчна траціш свой талент, сваю маладосць, сваю будучыню.
— He бядуй, дарагі,— сказаў Эдвард.— Я не пацярпеў паражэння, наадварот — дасягнуў поспеху. Ты нават і не ўяўляеш, з якім памкненнем гляджу я ў будучыню, я бачу яе багатай, поўнай сэнсу. Калі ты ста-
неш мужам Ізабэлы, ты не часта будзеш успамінаць мяне. Я пабудую сабе дом на каралавым астраўку і буду там жыць, вырошчваць пальмы, абіраць какосы ад шалупіння, як іх абіралі спрадвеку, і даглядаць сад, вудзіць рыбу. Я буду працаваць менавіта столькі, каб не было сумна, але і не тупець ад работы. У мяне будзе шмат кніг, і Ева, і дзеці, я спадзяюся, і галоўнае — бясконцыя змены мора і неба, цудоўная свежасць на досвітку, і прыгажосць захаду сонца, і шчодрае хараство ночы. Дзе яшчэ нядаўна была пустыня, я пасаджу сад. Непрыкметна мінуць гады, і, калі я састарэю, упэўнены, што за маёй спіной застанецца шчаслівае, простае, мірнае жыццё. Сціпла, па-свойму і я пражыву, не цураючыся прыгажосціТы думаеш, гэтага мала, быць задаволеным кожным сваім днём? Вядома ж, на карысць чалавеку не пойдзе, калі ён набудзе ўвесь свет, а душу сваю згубіць. А я набыў сваю душу.
Эдвард завёў Бэйтмэна ў пакой, дзе стаялі два ложкі, і сам першы лёг. Праз якіх хвілін дзесяць па яго роўным, спакойным, як у дзіцяці, дыханні Бэйтмэн зразумеў, што сябра спіць. Але Бэйтмэн яшчэ доўга не мог заплюшчыць вачэй, шчырая гаворка з Эдвардам збянтэжыла яго. Заснуў ён толькі на золку.
Бэйтмэн скончыў сваё доўгае апавяданне. Ён нічога не ўтойваў ад Ізабэлы, акрамя таго што, як яму падалося, магло абразіць яе ці выставіць на смех яго самога. Ён не расказаў ёй, як яго прымусілі абедаць у вянку з жывых кветак, не сказаў і пра тое, што, як толькі яна скасуе заручыны, Эдвард ажэніцца з дачкой яе дзядзькі і нейкай туземкі. Але Ізабэла, жанчына тонкая і разумная, і так пра ўсё здагадалася. Вочы яе звузіліся, вусны моцна сціснуліся. Час ад часу яна запытальна глядзела на Бэйтмэна, і каб ён так не паглыбіўся ў сваё апавяданне, выраз яе твару вельмі б здзівіў яго.
— Якая яна, гэтая дзяўчына, дачка дзядзькі Ар-
нольда? — спыталася Ізабэла, калі Бэйтмэн скончыў сваё доўгае апавяданне.— Як вы думаеце, ці не падобныя мы адна на адну?
Пытанне здзівіла Бэйтмэна.
— Я не думаў пра гэта. Вы ж ведаеце, што, акрамя вас, я нікога не заўважаю. Я б ніколі розумам сваім не дайшоў, што хто-небудзь можа быць падобны на вас. Хто можа параўнацца з вамі?
— Яна прыгожая? — спыталася Ізабэла, усміхаючыся ў адказ на яго словы.
— Мабыць, так. Некаторыя нават не лічаць яе прыгажуняй.
— Ну і добра. Я думаю, больш пра яе гаварыць не будзем.
— Што вы цяпер збіраецеся рабіць, Ізабэла?
Ізабэла паглядзела на сваю руку, на пярсцёнак, які Эдвард некалі надзеў ёй на заручыны.
— Калі я не дазваляла Эдварду скасаваць нашы заручыны, я думала, гэта паспрыяе яго поспеху. Я хацела натхніць яго. Я думала, калі што-небудзь і можа прымусіць яго дабіцца свайго, дык гэта думка, што я яго кахаю. Я рабіла ўсё, што магла. Але дарэмна. Трэба глядзець праўдзе ў вочы. Шкада Эдварда, урэшце, ён сам сапсаваў сабе жыццё. Ён быў заўсёды добры і слаўны, але нечага ў ім не хапала, я думаю, рашучасці. Спадзяюся, ён будзе шчаслівы.
Яна зняла з пальца пярсцёнак і паклала яго на стол. Бэйтмэн як зачараваны глядзеў на яе, сэрца яго моцна забілася.
— Вы цуд, Ізабэла, вы проста цуд.
Яна ўсміхнулася, паднялася і падала яму руку.
— Як мне аддзякаваць вам за ўсё, што вы дзеля мяне зрабілі?— спыталася яна.— Вы зрабілі мне вялікую паслугу. Я ведала, што магу на вас разлічваць.
Ён узяў яе руку і доўга трымаў. Ніколі яшчэ яна не была такой прыгожай.
— Дзеля вас, Ізабэла, я гатовы на ўсё. Вы ж ведаеце, я хачу толькі аднаго — дазвольце мне любіць вас і служыць вам.
— Вы такі моцны, Бэйтмэн,— уздыхнула яна.— 3 вамі заўсёды адчуваеш упэўненасць.
— Ізабэла, я абажаю вас.
Ён нечакана сабе самому раптам сціснуў яе ў абдымках, а яна і не думала выслабаніцца і ўсміхнулася яму.
— Ізабэла,— палка ўсклікнуў ён,— вы ж ведаеце, з таго самага дня, як я ўпершыню ўбачыў вас, я хацеў, каб вы сталі маёй жонкаю!
— Дык чаго ж вы маўчалі? — спыталася яна.
Яна кахае яго. Ён ледзь верыў свайму шчасцю. Яна ўжо падрыхтавала яму для пацалунка свае цудоўныя вусны. Ён трымаў яе ў абдымках і бачыў, як вырастае і пашыраецца аўтамабільная кампанія Хантэра, бачыў мільёны машын, якія будуць тут вырабляцца, бачыў вялікую калекцыю карцін, што заслоніць усе нью-йоркскія калекцыі. Ён будзе насіць рагавыя акуляры. А Ізабэла, уся ва ўладзе яго дужых рук, шчасліва ўздыхнула, бо марыла пра дом, абстаўлены вытанчанай старажытнай мэбляй, пра канцэрты, thes dansants 1 і абеды, на якія запросяць выбраных людзей. А Бэйтмэну так да твару будуць рагавыя акуляры.
— Шкада Эдварда,— уздыхнула яна.
1 Танцавальныя вечары (франц.).
МІСТЭРУСЁВЕД
Цяжка сказаць чаму, але я наперад ведаў, што Макс Келада мне не спадабаецца, хоць, вядома, ніколі яго дагэтуль не бачыў. Вайна толькі што скончылася, і акіянскія лайнеры былі перапоўненыя пасажырамі як ніколі. Купіць білет на параход стала амаль немагчыма, таму многія карысталіся паслугамі параходных агентаў. Пра асобную каюту я і не марыў, і двухмесная, што мне прапанавалі, цалкам мяне задаволіла. Праўда, калі я даведаўся прозвішча свайго напарніка, сэрца маё ўпала. Імя гэта чамусьці наводзіла на думку аб шчыльна зачыненым ілюмінатары і цяжкім паветры па начах. Наогул мала прыемнага цэлых чатырнаццаць дзён (я ехаў ад Сан-Францыска да Іякагамы) жыць у адным пакоі з чужым чалавекам, але я б, мабыць, прыняў гэтую перспектыву больш аптымістычна, калі б майго спадарожніка звалі, скажам, Смітам ці Браўнам.
Калі я адчыніў дзверы сваёй каюты, рэчы містэра Келады стаялі ўжо там. Адразу кінулася ў вочы: залішне багата рознакаляровых этыкетак на чамаданах, занадта вялікі куфар для адзежы. Містэр Келада паспеў-такі раскласці свае рэчы туалету, і я прыкмеціў, што ён верны кліент непараўнальнага мсье Коці — на ўмывальніку стаялі духі, туалетная вада, брыльянцін ад Коці. Чорнага дрэва з залатымі манаграмамі шчоткі для валасоў не пашкодзіла б крыху памыць. He, містэр Келада мне яўна не падабаўся. Патаптаўшыся каля дзвярэй, я пайшоў у курыльны пакой, дзе ўзяў калоду карт і пачаў раскладваць пасьянс.
He паспеў я пакласці і некалькі карт, як да мяне падышоў нейкі чалавек і пацікавіўся, ці не я буду містэр такі-та.
— А я — містэр Келада,— усміхнуўся ён, паказваючы бялюткія зубы, і ўпэўнена сеў побач.
— А-а... Мы, калі не памыляюся, у адной з вамі каюце.
— Нам пашанцавала, праўда? Ніколі не ведаеш, з кім цябе паселяць. Я шчыра ўзрадаваўся, калі сказалі, што вы англічанін. Па-мойму, тут, за мяжой, нам, англічанам, трэба трымацца адзін аднаго. Вы, спадзяюся, разумееце, што я маю на ўвазе.
Ад здзіўлення я нават вачыма заморгаў.
— Няўжо вы англічанін? — спьітаўся я, мабыць, не надта тактоўна.
— А як жа. Вы думалі — я амерыканец? Брытанец да мозгу касцей, вось я хто.
У доказ містэр Келада выцягнуў з кішэні пашпарт і памахаў ім перад маім носам.
Сапраўды, у караля Георга нямала дзіўных падданых.
Містэр Келада невялікага росту, мажны, з чыста паголеным смуглым тварам, мясістым кручкаватым носам і бліскучымі лупатымі вачыма. Доўгія чорныя кучаравыя валасы яго ільсніліся. Размаўляў ён залішне жвава, пры гэтым жэстыкуляваў, што, вядома, неўласціва спакойнай англійскай нацыі. Калі б выпала зірнуць у яго брьітанскі пашпарт, думаю, высветлілася б, што неба над радзімай містэра Келады куды болей блакітнае, чым над Англіяй.
— Што будзеце піць? — спытаўся ён.
Я здзіўлена зірнуў на яго. Сухі закон ужо набыў моц, і тут, на караблі, яго, відавочна, строга прытрымліваліся. А піць газіраваную ваду ці ліманад, калі смага не мучае, мне было брыдка.
Твар містэра Келады асвятліўся ўсходняй усмешкай.
— Віскі з содавай альбо сухі марціні? На ваш густ.
Ён выцягнуў з кожнай кішэні па пляшцы і паставіў іх на стол. Я выбраў марціні. Містэр Келада паклікаў афіцыянта, папрасіў кубікі лёду і дзве шклянкі.
— Цудоўны кактэйль,— сказаў я.
— Там, дзе я гэта ўзяў, яшчэ многа, і, калі -ў вас тут ёсць знаёмыя, можаце сказаць ім, што ў аднаго вашага сябра спіртнога хоць адбаўляй.
Містэр Келада быў балбатлівы. Ён расказаў пра Нью-Йорк і Сан-Францыска. Гаварыў пра п’есы, карціны, пра палітыку. Гэта быў сапраўдны патрыёт. Брытанскі сцяг — велічнае палотнішча, але калі ім размахвае джэнтльмен з Александрыі ці Бейрута, мне міжволі здаецца, што годнасць сцяга неяк губляецца. Містэр Келада фамільярнічаў. Я не фанабэрысты, але, на маю думку, калі звяртаешся да чужога чалавека, не варта выпускаць слова «містэр». Між тым містэр Келада, мабыць, каб і я быў прасцейшы, зусім выкінуў гэтае фармальнае слова са свайго лексікону. He, не падабаўся мне містэр Келада. Я быў адклаў карты ўбок, калі падсеў да мяне Келада, але цяпер, паказваючы, што размова наша і так зацягваецца, ізноў пачаў раскладваць пасьянс.
— Тройку на чацвёрку,— падказаў містэр Келада.
Нічога так не раздражняе, як дакучлівыя падказкі збоку, куды і якую карту пакласці.
— Атрымаўся, атрымаўся! — узрадаваўся ён.— Дзесятку на валета.
Моцна раззлаваны, я кінуў карты. Ён хуценька схапіў калоду.
— Я пакажу вам картачны фокус.
— He трэба, ненавіджу фокусы.
— Але я ўсё ж такі пакажу вам адзін.
Ён паказаў тры. Тады я, каб неяк адвязацца ад яго,
сказаў, што пайду ў сталоўку: трэба ж выбраць сабе месца.
— He турбуйцеся, калі ласка,— запэўніў ён мяне.— Месца вам ужо занятае. Я падумаў, раз мы з вамі ў адной каюце, дык добра б было і сядзець за адным сталом.
He, не падабаўся мне містэр Келада.
Мала таго што мы жывём у адной каюце і я тройчы на дзень вымушаны есці з ім за адным сталом; варта мне выйсці на палубу, і ён тут як тут. Нідзе не схаваешся. Ён нібыта і не бачыў, што надакучыў мне горш за параную рэпу. Ён лічыў, што вам гэтак жа прыемна бачыць яго, як яму вас. Калі б у сябе дома вы спусцілі яго з лесвіцы ці зачынілі дзверы перад носам, ён і тады б, думаю, не зразумеў нічога. Ён вельмі лёгка заводзіў знаёмства і праз тры дні ведаў усіх на параходзе. Ён усюды паспяваў: праводзіў латарэі, узначальваў аўкцыёны, збіраў грошы на прызы пераможцам спаборніцтваў, наладжваў гульню ў серсо 1 і гольф, арганізаваў канцэрт і нават касцюміраваны баль. Ён быў усюды і заўсёды. I, вядома, усе на параходзе хутка зненавідзелі гэтага настырнага чалавека. Мы далі яму мянушку містэр Усёвед, а ён, небарака, прымаў гэта за камплімент. Але выцерпець яго ў сталоўцы было асабліва цяжка. Тут мы болын за гадзіну знаходзіліся цалкам пад яго ўладай. Ён жартаваў, смяяўся, красамоўнічаў, спрачаўся. Усё ён ведаў лепш за ўсіх, а калі вы з ім не згаджаліся, гэта быў сапраўдны ўдар па яго самалюбству. Нават у дробязях не супакоіцца, пакуль не схіліць на свой бок. У яго і ў думках не было, што ён можа памыляцца. Ён з тых, хто ведае напэўна. Мы сядзелі за адным сталом з суднавым доктарам. Ніхто